• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

    Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1994
    50.5 МБ
    Нашы даследаванні дапамаглі канчаткова высветліць, што будаў-
    ніцтва Мірскага замка прыпадае на пачатак 16 ст. і было распачата пасля 1506 г., калі на месцы былога «Мірскага двара» ўзнікла адна з мацнейшых абарончых пабудоў у тагачаснай Беларусі. Гэта квадратны ў плане замак з выступнымі вежаміпа вуглах і пятай вежай-брамай. Яна мела пад’ёмны мост і каваную рашотку-герсу. Муры мелі рады байніц, а вежы былі разлічаны на стральбу з цяжкіх гарматаў.
    Аснову аб’ёмнай кампазіцыі замка складаюць высокія вежы, якія выступаюць за лінію сцен. Усе яны маюць аднолькавыя абрысы, уласцівыя для беларускіх замкавых вежаў 16 ст.,— чатырохгранная асноўная частка з васьмігранным верхам. Аб’ёмная прастора і аздабленне кожнай з іх вырашаны па->свойму і гэта надае замку непаўторнае дэкаратыўнае багацце і хараство.
    Архітэктурная аздоба фасадаў кожнай вежы грунтуецца на розных па форме і велічыні дэкаратыўных нішах і арнаментальных паясах. Арнаментальны пояс маюць і замкавыя муры. Па ўсім перыметры праходзіць дэкаратыўны пояс, зроблены з цэглы. Некаторыя цагліны маюць клеймы.
    Атынкаваныя ў бела-ружовы колер нішы, цягі, паясы вежау і сцен, якія спалучаліся з цёмна-чырвонай фактурай цаглянай паверхні сцен, звязваліся ў цэласную архітэктурную кампазіцыю, нібы адсоуваючы магутнасць замкавых муроў на другі план.
    Яе бачна, у пластычным афармленні Мірскага замка выкарыстаны самыя простыя, але характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі, падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арнаментальныя цагляныя паясы.
    Пасля 1568 г. Мір і Мірскі замак ад Іллінічаў перайшоў у валоданне Радзівілаў. Неўзабаве Мікалай Радзівіл, які даў у 1579 г. прывілею г. Міру, пачаў перабудову Мірскага замка.
    У выніку нашых даследаванняў высветлілася, што будаўнічыя працы ў замку пачаліся ў 70—80-х гадах 16 ст. і працягваліся да пачатку 17 ст. За гэты час былі змураваны ўсходні і паўночны карпусы палаца, дабудавана паўночна-заходняя вежа. Фасады паўночнаі паўднёва-ўсходняй вежаў былі перароблены ў рэнесансавым стылі. Вакол замка насыпаны бастыёны. Для іх будаўніцтва быў часткова скарыстаны культурны слой 15—першай паловы 16 ст. Трохпавярховыя карпусы замкавага палаца пабудаваны з цэглы-пальчаткі чырвонага колеру памерам 27—27,5Х 12— 12,2X6—6,5 см.
    Даследаванні падмуркаў усходняга корпуса паказалі, што яны складзены ў тэхніцы змешанай муроўкі, аднак у параўнанні з падмуркамі абарончых сцен і вежаў тут значна менш скарыстана камянёў (мал. 8:5). А ў муроўцы палаца іх увогуле няма (мал. 8 : 3).
    Аблямоўка аконных і дзвярных праёмаў, крыжавіны вокнаў рэнесансавага палаца былі зроблены з вапняковых блокаў і маюць складаную знешнюю прафілёўку (мал. 12, 13).
    Варта дадаць, што шмат якія блокі пад час чарговай пераробкі палаца ў перыяд барока ў 17 ст. былі выбіты са сваіх месцаў і скарыстаны для ўзвядзення ніжніх частак сцен і ганкаў у дзвярах гаспадарчых пабудоў.
    Аконныя рамы, пра што сведчаць інвентарныя запісы, вырабляліся з дрэва і мацаваліся з дапамогай жалезнай каванай скабянкі. Знойдзена аконнае шкло прамакутнай і круглай формы, у асноўным асветленае. Яно мае таўшчыню 0,1 см. Патоўшчаны валік па краях аконных шыбак 22
    дасягае таўшчыні 0,2 см. Шыбы ўстаўляліся ў двухтаўровыя свінцовыя палосы пераплётаў. Аналагічныя свінцовыя абкладкі для аконнага шкла былі знойдзены намі пад час раскопак на Старым замку ў Гродне2. Яны ўжываліся там у канцы 16 ст. пры перабудове замкавага палаца С. Баторыем.
    Ад выпадання з рамаў шкляныя шыбкі засцерагаліся спецыяльнымі вятроўніцамі, што былі зроблены з жалезных палосак шырынёй да 1 см і таўшчынёй да 0,2 см. На загібах па краях вятроўніцы мелі адтуліны для мацавання іх да рамы акна.
    Акрамя аконных і дзвярных аблямаванняў з аналагічнага каменю выкананы кансолі балкона, які знаходзіўся на другім паверсе (на дваровым фасадзе) палаца, на стыку двух карнізаў, а таксама балясіны балконнай загародкі (мал. 14 :