• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

    Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1994
    50.5 МБ
    У археалагічнай літаратуры акрамя тэрміна «культурны слой» ужываецца азначэнне «комплекс». Калі два ці больш археалагічных прадметаў аказаліся ў адным месцы і мы маем доказы, што яны трапілі сюды адначасова, лічыцца, што яны знаходзяцца ў сапраўдным, ці закрытым, комплексе. Класічным прыкладам закрытых комплексаў з’яўляюцца матэрыялы са слою катастрофаў (напрыклад, пажараў). Калі ж мы толькі мяркуем, што знойдзеныя ў адным месцы прадметы з’яўляюцца адначасовымі, але не маем доказаў гэтага, комплекс лічыцца адкрытым.
    Археалагічныя комплексы абодвух відаў знойдзены ў Мірскім замку. Гэта паселішча другой паловы—канца 15 ст. і яма-сметніца.
    ПАСЕЛІШЧА 15 ст.
    Слой паселішча, якое папярэднічала замку, найбольш выразна зафіксаваны ў раскопе 5 (1980 г., 32 кв. м), закладзеным у замкавым двары, і на частцы раскопу 39(1984 г., 352 кв. м, квадраты 1—8 — прырэзка), размешчанага за заходняй замкавай сцяной. Паколькі над гэтым слоем у абодвух раскопах размешчаны непарушаныя пласты гліны і суглінку (замкавая падсыпка), а ў раскопе 39 яшчэ праслойка вапны ад пачатковага замкавага будаўніцтва (мал. 28), то можна казаць аб закрытым комплексе канца 15—пачатку 16 ст. (час утварэння замкавай падсыпкі).
    У раскопе 5, дзе стратыграфія захавалася найлепш, выдзелена пяць стратыграфічных слаёў (мал. 29 : II).
    1.	Сляды разбурэння замка ў 20 ст. Колер слою светла-шэры з кавалкамі бітай цэглы і вапны. Гэты слой аддзяляецца ад астатніх брукоўкай 19—пачатку 20 ст.
    2.	Размешчаны адразу пад брукоўкай. Складаецца з шэрай глебы з бітай цэглай і вапнай. Магутнасць слою 0,2—0,25 м. Датуецца 17—пачаткам 18 ст. Знойдзены фрагмент дахоўкі 17 ст. з мацавальным шыпам, а таксама керамічны посуд тыпу VI.
    3.	Самы магутны — 0,6—0,7 м. Гэта суглінак — замкавая падсыпка. У самай ніжняй яе частцы выяўлены фрагменты керамічнага посуду 16 ст.: тыпы II, III (мал. 30 : 8, 9, 12).
    4.	Mae таўшчыню ад 0,1 да 0,2 м, складаецца з глебы чорнага колеру з украпінамі вуголляў. У верхнім гарызонце гэтага слою выяўлены развал глінабітнай кафлянай печы канца 15—пачатку 16 ст. (фрагменты і цэлыя гаршковыя кафліны ў форме цыліндра — фотаздымак печы публіхаваўся) 3, а таксама фрагменты непаліваных гаршкоў тыпаў II, III і цэлы гаршчок тыпу V (мал. 30: 13—24). Слой датуецца канцом 15—пачаткам 16 ст.
    5.	Таўшчыня — 0,2—0,35 м, колер шэры. Тут сабрана асноўная маса фрагментаў гаршкоў тыпу I (мал. 30 : 49—53), знойдзена гаршковая кафліна 15 ст. Да гэтага слою адносіцца яма, выяўленая на асноўнай плошчы раскопу (пласты 9 і 10). У яе запаўненні прасочаны слой магутпага пажару. Сярод знаходак фрагменты венцаў непаліваных гаршкоў тыпу I, гаршкоў з s-падобным профілем, фрагмент тоўстага аконнага шкла і фрагменг рынкі са слядамі палівы. Утварэнне ямы датавана другой паловай—канцом 15 ст.
    3 Трусаў А. Археалагічнае даследаванне Мірскага замка//ПГКБ 1980. № 4 С. 33—34.
    Чг 3. Зак. № 542
    33
    У раскопе 39 найлепш прасочана стратыграфія ў квадратах 1—8 (прырэзка). Верхнія пласты тут утварыліся ў 19—20 стст., у тым ліку пад час разбурэння аднапавярховай прыбудовы да сцяны замка паміж цэнтральнай і паўночна-заходняй вежамі.
    Ніжэй ідуць наслаенні 16—18 стст., пад якімі ў некалькіх месцах прасочана праслойка вапны пачатку 16 ст., утвораная на першым этапе будаўніцтва замка.
    Пад вапнавай праслойкай залягае «падушка» з суглінку. Яна перакрывае светла-шэры слой (таўшчыня 0,2—0,4 м) паселішча 15 ст. Захаванню гэтай праслойкі спрыяла ўзвядзенне ў канцы 16—пачатку 17 ст. прыбудовы паміж вежамі звонку сцяны, падмуркі якой залягалі на нязначную глыбіню (адзін рад каменняў на рошчыне).
    ЯМА-СМЕТНІЦА
    Выяўлена каля самай паўночнай сцяны замка пад адтулінай жолабасмеццеправода, які выходзіць з пакояў палаца, у квадратах 26 і 27 раскопу 31 (1983 г., мал. 17 ‘.2,3). Пасля таго як выбралі культурны слой на ўсёй астатняй плошчы раокопу, працягвалі выбіраць яму-сметніцу па пластах (нумарацыя пластоў захоўвалася). Яма знаходзілася пад будаўнічым развалам, мела дыяметр 2,1 м. Запаўненне — слой чорнага колеру з вялікай колькасцю знаходак. Асабліва шмат птушыных костак. Час выкарыстання сметніцы— канец 16—першая палова 17 ст.
    У пласце 5 (верхні пласт з ямы) сабрана вялікая колькасць сталовага посуду (гаршкі, рынкі, кубкі, дуршлагі і інш.). Варта адзначыць фрагменты паліхромнага маёлікавага распіснога посуду, асабліва блюды і талеркі. Кафлі няшмат, што цалкам лагічна, бо ў яму скідвалі штодзённа смецце ў невялікіх аб’ёмах, а кафлю пад час рамонту печак выкідвалі, як мы ведаем, праз вокны. Знойдзены фрапмент паліхромнай кафлікаронкі з лічбай 3 (частка даты 1583 г.), фрагменты зялёнапаліваных кафляў з геаметрычным і раслінным арнаментам. Цікавыя знаходкі шкляных вырабаў: ніжняя частка шкляніцы з цэлым паддонам, ножка ад келіха і ручка ад збана ці кубка.
    Пласт 6 складае чорная зямля з будаўнічым смеццем, шмат касцей. Асноўная маса знаходак — гэта сталовы керамічны посуд: ёсць цэлыя профілі непаліваных і зялёнапаліваных начынняў, шмат фрагментаў паліхромных распісных начынняў (яўна з гаспадарскай княскай сервіроўкі), фрагменты вохрыстай, зялёнапаліванай, у тым ліку ручкі збаноў ці кубкаў, і непаліванай керамікі. Есць фрагменты шкляніц і іншых шкляных начынняў. Вельмі мала кафлі — усяго некалькі фрагментаў, пакрытых зялёнай палівай, з геаметрычным і раслінным арнаментам ды фрагмент паліхромнай каронкі з датай 1583 г. Сярод знаходак таксама шпора з колцам.
    ІІласт 7. Чорная зямля з будаўнічым смеццем, сустракаецца гнілое дрэва, відавочна, ад дошак, якім і была абшыта яма. Знойдзена некалькі фрагментаў паліхромнай кафлі зраслінным арнаментам, а таксама паліваная кераміка зялёнага, жоўтага колераў, дымленая і непаліваная кераміка канца 16—17 ст. Варта адзначыць вялікі фрагмент зялёнапаліванай патэльні-рынікі, зялёнапаліванай салонкі (поўны профіль) і некалькі фрагментаў распіснога посуду.
    Пласт 8. Запаўненне аналагічнае папярэднім пластам. У сцяне расчышчаны прамакутны праём, абкладзены цэглай, вывад смеццеправода.
    Гэта азначае, што з самага пачатку існавання смеццеправод быў выведзены на ўзровень, ніжэйшы за ўзровень мацерыка прыблізна на 0,6 м. Знаходкі: некалькі фрагментаў паліхромнай кафлі, шкляных начынняў (адзін з надпісам), фрагмент непаліванай кафлі з арнаментам «луска рыбы» і непаліваная кераміка канца 16—пачатку 17 ст.
    Пласты 9—11. Чорны слой з будаўнічым смеццем. Знаходкі: некалькі фрагментаў паліхромнай кафлі (у тым ліку з выявай грыфона), фрагменты зялёнапаліванай кафлі з раслінным арнаментам, паліваная (жоўтая) і непаліваная кераміка канца 16—17 ст. У пласце 11 выяўлена касцяная ручка нажа.
    Пласт 12. Чорны слой змешаны са смеццем. Шмат знаходак: фрагмент гзымсавай кафлі з выявай анёлаў і арлоў, фрагмент паліхромнай каронкі з датай, зялёнапаліваная кафля з раслінным арнаментам, гарлавіна шкляной бутлі, ручка шклянога начыння, фрагменты распісных місак, зялёна-жоўтапаліваная кераміка, непаліваная кераміка.
    Каля вусця смеццеправода расчышчаны камяні, якія ляжалі паўкругам.
    Пласт 13. Будаўнічае смецце. Яма паступова звужваецца і ніжняя частка яе абкладзена каменнямі. Знаходак мала: некалькі фрагментаў паліхромнай кафлі з раслінным арнаментам і непаліваны посуд 16—пачатку 17 ст. Глыбей 13-га пласта яму не выбіралі з-за аварыйнага стану мацаванняў сценак шурфа.
    Вывучэнне стратыпрафіі культурнага слою замка дазволіла зрабіць наступныя высновы.
    1.	Культурны слой Мірскага замка складаецца з наслаенняў пераважна светла-шэрага колеру, перамешаных з бітай цэглай, дахоўкай, вапнай, глінай, пяском, каменнямі і г. д. Розныя праслойкі адрозніваюцца між сабой ступенню насычанасці будаўнічымі рэшткамі. Даволі рэдка сустракаюцца адносна чыстыя лінзы зямлі светла-шэрага і цёмнашэрага колеру. Выдзелены праслойкі пачатковага будаўніцтва (мяжа 15—16 стст.), узвядзення палаца ў канцы 16—пачатку 17 ст., рамонту палаца ў другой палбве 17 ст.
    2.	Таўшчыня слою вагаецца ад 0,2—0,3 м каля валоў да 2 м каля сценаў замка і ў паўднёва-заходняй частцы двара. Замкавы двор пастаянна црыбіраўся, таму таўшчыня наслаенняў тут нязначная.
    3.	У стратыграфічных адносінах найбольш перспектыўнымі аказаліся раскопы каля паўночнай сцяны і ўязной вежы. Каля паўднёвай і заходняй сценаў у слоі шмат перакопаў, а каля ўсходняй сцяны наслаенні амаль цалкам зрэзаны ў пачатку 20 ст. і выкарыстаны для падсыпкі курціны.
    4.	У некалькіх месцах прасочан-ы слой, пакінуты паселішчам другой паловы—канца 15 ст., якое існавала да пабудовы замка і загінула пад час пажару.
    5.	Археалагічнымі даследаваннямі амаль поўнасцю вывучаны ўчасткі, што прылягаюць да замкавых сценаў звонку (каля 80% слою), а таксама валы і бастыёны земляных умацаванняў 16—17 стст.
    СЯРЭДНЯВЕЧНЫ ГОРАД
    Археалагічныя даследававні мястэчка Мір ахапілі амаль усю тэрыторыю гэтага сярэднявечнага горада і вяліся ў асноўным з дапамогай шурфоў. Гэта выклікана спецыфікай помніка, а менавіта інтэнсіўным
    жыццём паселішча і наяўнасцю шчыльнай сучаснай забудовы. Усяго закладзена 32 шурфы, 3 раскопы і 4 траншэі агульнай плошчай каля 316 кв. м. У даследчыкаў узніклі цяжкасці з выбарам месцаў, акрамя таго, у культурным слоі маюцца шматлікія перакопы. Усё ж у выніку некалькіх гадоў дасЛедаванняў удалося скласці агульнае ўяўленне аб культурным пласцс паселішча: яго плошчы, магутнасці, стратыграфіі, характары археалагічнага матэрыялу. Высветлены таксама асаблівасці фарміравання культурнага слою ў асобных частках сярэднявечнага паселішча, сувязь гэтых асаблівасцяў з тапаграфіяй пасялення (размяшчэннем вуліц, абарончых умацаванняў).
    Ведаючы ўласцівую ўсім беларускім гарадам заканамернасць у адкладанні культурнага слою, мы атрымалі магчымасць дакладна выбіраць аптымальныя месцы для раскопак, а таксама рабіць высновы аб планіроўцы сярэднявечнага горада.
    Культурны слой гарадскога пасёлка Мір залягае нераўнамерна, ён мае таўшчыню ад 1 м (на агародах яшчэ менш) да 3,5 м і складаецца з трох асноўных напластаванняў.
    1.	Найстаражытнае, чорнага колеру таўшчынёй ад 0,4 да 0,9 м. Яно выяўлена ў цэнтры каля плошчы на поўнач і захад ад яе. Залягае на мацерыковым жоўтым пяску. Датуецца 15—16 стст. У раскопе I у ніжніх пластах гэтага слою знойдзена кераміка канца 14—пачатіку 15 ст.