Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
Варыянт Б. Гаршкі адрозніваюцца больш масіўным закругленым венцам дыяметрам пераважна ад 14 да 16 см (максімальны дыяметр 18 см).
Варыянт В. Гаршкі маюць ледзь заўважную рабрынку на ўнутранай паверхні венца з дыяметрам, аналагічным папярэднім.
Тып VI. Начынні гэтага тыпу, асабліва яго варыянта А, афармленнем краю венца нагадваюць гаршкі папярэдняга тыпу, аднак іх пакатыя плечукі не маюць рабра (мал. 34). Разам з фрагментамі гаршкоў гэтага тыпу знойдзены загладжаныя звонку донцы дыяметрам 14—15 см. Амаль што ўсе фрагменты маюць плямы ад абвары на знешняй і ўнутранай паверхні.
Варыянт А. Начынні не маюць шыйкі, край венца аформлены ў выглядзе падвойнага рабра, а знешні борцік вертыкальна прыўзняты. Дыяметр венцаў укладваецца ў інтэрвал ад 10 да 15 см, аднак у асобных фрагментаў дасягае 20 см.
Варыянт Б. У гаршкоў гэтага варыянта шырокія палогія плечукі плаўна пераходзяць у тулава. Край венца крыху завостраны.
Варыянт В. У адрозненне ад начыння папярэдняга варыянта мае закруглены край венца. Дыяметр іх пераважна 16—18 см.
Тып VII. Характэрная асаблівасць формы гаршкоў гэтага тыпу — пакатыя плечукі і амаль прамакутны ў разрэзе край венца (мал. 34). На больш чым 2/3 фрагментаў добра бачныя сляды абвары. На плечуках некаторых з іх чытаецца ледзь заўважная рабрына.
Варыянт А. Невялікае прамакутнае венца пасаджана проста на плячук і коса зрэзана. Дыяметры венцаў гаршкоў 17—18 см.
Варыянт Б. Унутраная паверхня венцаў крыху скругленая, у астатнім гаршкі аналагічныя папярэднім. Дыяметры венцаў — ад 14 да 16 см, знойдзены венцы і дыяметрам 20 см.
Варыянт В. Да яго аднесены танкасценныя начынні з гарызантальна зрэзаным краем з дыяметрам венцаў 12—15 см.
Тып X. Да гэтага тыпу аднесены гаршкі з высокай (2—2,5 см) амаль цыліндрычнай шыйкай, што плаўна пераходзіць у крутыя плечукі. На частцы гаршкоў зафіксаваныя ручкі, якія мацаваліся да краю венца і найбольшага дыяметра тулава.
Варыянт А. Характэрная рыса начыння гэтага варыянта — наяўнасць равочкаў знутры і звонку крыху ніжэй краю венца.
Варыянт Б. Венца неаддзеленае, яно —прамы працяг шыйкі, край яго закруглены.
Варыянт В. Начынне гэтага варыянта мае злёгку адхіленае венца, часам ледзь заўважнае рабро на плечуку. Край венца таксама закруглены.
Група 4. Да яе аднесена начынне тыпу VIII з добра перамешанай тонкадысперснай масы. У ёй праглядваюцца дамешкі пяску, але ён можа быць і натуральным кампанентам прыроднай сыравіны. Амаль што на ўсіх фрагментах выяўлены плямы ад абвары. Характэрная асаблівасць гаршкоў гэтага тыпу — наяўнасць шырокай невялікай ручкі з раўчуком пасярэдзіне, што мацавалася да краю венца і найбольшага дыяметра тулава (мал. 38).
Варыяйт А.Таршкі гэтага варыянта завяршаюшіа злёгку нахіленым унутры патоўшчаным венцам. Часам унутры па краі венца праходзіць шырокі неглыбокі раўчук.
Варыянт Б. Да яго аднесены гаршкі з высокай прамой шыйкай і трохкутным у разрэзе патаўшчэннем на венпы. Дыяметр венца ад 15 да 20 см.
Варыянт В. Начынні варыянта В маюць валікападобнае патаўшчэнне на венцы, дыяметр якога пераважна 18—22 см.
Варыянт Г. Па афармленні краю венца гаршкі гэтага варыянта айалагічныя варыяйту Б, аднак шыйка ў іх значна меншая і плечукі крутыя. Мяркуючы па малым дыяМетры венца (11 —15 см), гаршкі былі вевялікія.
Паводле фрагмёйтаў дойнаў, знойдзеных разам з вёнцамі тыпу VIII, яны мелі дыяметр 11 і 14 см,: аднак сустракаліся дбнцы памерам 15 і 17 см. Таўшчыня сценак йе 'перавышала 0.5 см. Як бачна па слядах зразанйя звойку на дояцы, гаршкі цалкам ВыйЯгнутЫ на нажным крузе.
Група 5. У яе аб’яднаны гаршкі, зробленыя з чырвона-карычневай фармовачнай масыбез дамешак. Чарап&к на зломб адйародны, кампактны. Нязначная частка іх таксама мае сляды абвары йа сценках.
Да гэтай групы аднесены гаршкі тыпу IX. Яны маюць крутыя плечукі і кароткае вертыкальнае ці адагнутае вонкі венца (мал. 34, тып ГХ).
Варыянт А.Тэта гаршкі з плаўна адагйутым вейцам, край якога крыху патовчайы. Дыяметр венца йевялікі — 11 —13 см.
Варыяят Б. Гаршкі гэтага варыянта адрозніваюцца злёгку адхіленым веяцам, прамакутным у разрэзе. Дыяметр венца таксама невялікі — пвраважва 12—13 см.
Варыяят В. Гаршкі па форме нагадваюць варыянт А, адвак маюць больш кароткае, злёгку адагнутае вевца. Дыяметр гаршкоў па памерах авалагічны папярэдяім.
Сўадйбсійы паміж выдзелейымі тыпамі неналівавых гаршкоў у абсалютных лічбах у розныя гады адрозйіваліся. Гэта залежала ад месцазнаходжаннж даследаванага ўчастка, йасЫчайаеці культурвага слою зяаходкамі, ад перавагі матэрыялаў т'агб ці іншага часу ў раскопе. Аднак працэвтныя суадвосіны паміж тыпамі захоўвалгся прыкладна адволькавыя. Уяўленнё пра іх дае табліца, пабудававая паводле матэрыялаў з раскопаў 1984 г.
Датаванйб выдзелейых: тыпаў гаршкоў базіруецца на назіраннях над размеркававяем іх па пластах у раскопах. Улічваліся таксама матэрыялы з выяўлевых комплексаў у раскопах 5, 33.
Матэрыялы канца 15 — пачатку 16 ст. добра вылучаліся ла зваходках са слою дазамкавага паселішча.
Стратыграфічяа самымі раннімі з’яўляюцца гаршкі з мацерыковай ямы, што побач з развалам печы ў раскопе 5. Яны мелі S-падобяы профіль і коса зрэзаны край венца (мал. 30 : 68—70). Падобнае начывне яа тэрыторыі Польшчы ўжывалася ў 15 ст. 1 Верагодна, у нас гэтыя матэрыялы належаць да часу іспавання выяўленай у раскопе 5 пабудовы, a кераміка з развалу печы (мал. 34: тып I; 36:5) адпавядае моманту яе разбурэвяя (кавец 15 — пачатак 16 ст.). Самыя раянія матэрьгялы, што адвосяцца да перыяду будаўніцтва і функцыянаваняя замка (працягваюць ужывацца гаршкі тыпу I, але дераважаюць начынні тыпу II, по-
1 Historia kultury materialnej Polski w zarysie. Warszawa; Wroclaw; Krakow; Gdansk. 1'978. T. IT. S. 269. Z. 192e; Mikolajczyk A. Naczynia datowane skarbami monel XIV— XVIII w. na ziejniach Polskich. Warszawa; Wroclaw; Krakow; Gdafisk. 1977. S. 181, Tabi. XXIV, 4.
Тыпы
I
11
111
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
Усяго венцаў гаршкоў
Кавалкі %
77
7,5
48
4,7
22
2,2
33
3,2
57
5,6
75
7,4
106
10,4
524
51,3
29
2,8
50
4,9
1021
100
бач з якімі знаходзім фрагменты гаршкоў тыпу III), лакалізуюцца ў раскопе 5 крыху вышэй слою развалу. печы, у перадмацерыковых пластах, у шурфах і раскопах пад уязной брамай і на захад і поўнач ад замка.
Гаршкі тыпу III з’яўляюцца даволі частай знаходкай для слаёў 16 ст. з іншых беларускіх гарадоў, а таксама з акаляючай Беларусь тэрыторыі2.
Гаршкі тыпаў IV—VII сустракаюцца ў адных і тых жа пластах, разам з рамачнай кафляй 17 ст. У заходнімірэгіёне Беларусі адметнай рысай большасці непаліваных гаршкоў гэтага часу з’яўляецца адсутнасць шыйкі, што добра пацвярджаецца на прыкладзе матэрыялаўз Мірскага замка.
Начынні тыпаў VIII і IX, што часам мелі петлепадобную ручку, з’яўляюцца не раней сярэдзіны — другой паловы 17 ст. і сустракаюцца яшчэ і ў 18 ст.
У самых верхніх пластах раскопаў і шурфоў пераважаюць гаршкі тыпу IX, што суіснуюць тут з гаршкамі тыпаў VIII і X.
Фрагменты гаршкоў усіх выдзеленых тыпаў, за выключэннем тыпу IX, знойдзены і на тэрыторыі мястэчка (мал. 37). Сярод матэрыялаў 16 ст. пераважаюць гаршкі тыпу II, а сярод гаршкоў 17 ст. найбольш фрагментаў тыпаў V і VII. Сярод гаршкоў тыпу VIII акрамя фрагментаў прысутнічае цэлае начынне з ручкай-вухам (мал. 36 : 4). Яно мела вышыню 17,5 см. Другі цэлы гаршчок па форме і прафілёўцы верхняй часткі паўтарае шырока распаўсюджаныя ў мястэчку дымленыя гаршкі 17 ст. ( мал. 36 : 5). Мяркуючы па матэрыялах з розных шурфоў і раскопаў у мястэчку, працэнтныя суадносіны паміж асобнымі тэхналагічнымі групамі посуду неаднолькавыя. Прыкладам, колькасць непаліваных фрагментаў вагаецца ад 1/3 да амаль што 1/2 агульнай колькасці посуду. Назіранні паказваюць, што працэнт паліванага посуду пры гэтым застаецца стабільным (у межах 34—39% ад агульнага аб’ёму кавалкаў посуду). Моцныя ваганні (да 10%) мае і доля дымленых фрагментаў. Простае назіранне ўпэўнівае нас у тым, што яна найменшая ў пластах з матэрыяламі канца 16—17 ст. і найболыпая ў пластах 18—19 стст. Гэтая ж заканамернасць пацвярджаецца і на матэрыялах з замка.
Разам з гаршкамі тыггу I у раскопах сустракаюіша макотры з гарызантальна ці коса зрэзаным краем венпа (мал. 40 : 1, 2; 39 : /). Начынні мелі цыліндрычную (мал. 40 : /, 2) ці ўсечана-канічную форму (мал. 39: /). Усе макотры мелі наляпны валік прамакутнай ці трохкутнай формы на адлегласці 2—4,5 см ад краю венца. Акрамя таго, тулава да самага донпа упрыгожвалася глыбокімі рыфленымі стужкамі (мал. 39 : 7; 40 : /).
Адначасова з такімі макотрамі ўжываюцца начынні ўсечана-канічнай формы з плаўна адагнутым краем у верхняй частйы (мал. 39 : 4). Яны таксама ўпрыгожваліся наляпным валікам з рэльефным афармленнем
2 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. Мн., 1975. Рнс. 40; Кнрпнчннков A. Н. Древннй Орешек. Л., 1980. С. 37. Рнс. 30.
(мал. 41). Частка макотраў мела сляды абвары. Характэрная рыса ўсіх вышэйапісаных макотраў — масіўнасць. Яна дасягаецца як за кошт памераў (дыяметр венца пераважна ад 25 да 25—40 см пры вышыні звыш 15 см), так і за кошт таўшчыні сценак (як правіла, яна перавышае 1 см, а ў прыдоннай частцы дасягае 1,5 см).
Разам з матэрыяламі 16 ст. сустракаюцца макотры яшчэ двух тыпаў: са знешнеасіметрычным вендам і равочкам знутры па яго краі (мал. 39 : 3) і з коса зрэзаным унутр краем (мал. 39 : 5). Як і папярэднія начынні, яны ўпрыгожаны ці наляпным валікам, ці адначасова і валікам і рыфленнем.
Макотры 17 ст. губляюць сваю масіўнасць і амаль не арнаментуюцца (мал. 39 : 2). На некаторых ёсць ледзь заўважныя хвалістыя стужкі (мал. 39 : 6) ці тонкі рэльефны валік пад венцам (мал. 39 : 8). Форма іх тулава, як правіла, авальная, а не канічная. Сярод матэрыялаў з мястэчка таксама ёсць фрагменты макотраў з авальным тулавам 3.
Яшчэ адным відам непаліванага кухоннага начыння з’яўляюцца латкі. Па форме тулава яны падзяляюцца на два тыпы. Латкі першага тыпу былі ўсечана-канічнай формы глыбінёй 3—3,5 см і мелі прымацаваную з аднаго боку полую ручку-дзяржальна (мал. 40 : 4, 5; 42) . Гэты від ггосуду ў 16—17 стст. быў распаўсюджаны ў заходнім рэгіёне Беларусі. Вельмі шмат фрагментаў такіх латак знойдзена ў Крэўскім замку, ёсць яны ў Лідскім і Гродзенскім замках 4.