Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
50.5 МБ
Латкі другога тыпу формай тулава нагадваюць гаршкі адкрытага тыпу ці міскі з піялападобным тулавам (мал. 40 : 6, 7). Самыя раннія фрагменты такіх латак, знойдзеныя разам з гаршкамі тыпаў I—II, мелі выразны плячук, упрыгожаны хвалістым арнаментам, невялікую плаўна выгнутую шыйку і коса зрэзанае венца. Латкі 17 ст. найчасцей маюць масіўнае знешнеасіметрычнае рабрыстае венца (мал. 40 : 7) або злёгку адагнутае закругленае, што нагадвае венца гаршкоў (мал. 40 : 0.
Аналагі латкам першага тыпу ёсць сярод матэрыялаў са Старога замка ў Гродне. А ў цэлым знаходкі непаліваных латак як усечана-канічнай формы, так і з піялападобным тулавам сярод матэрыялаў з замка — даволі рэдкая з’ява, а ў мястэчку іх знойдзены адзінкі.
Гэта датычыцца і непаліванага сталовага посуду, а таксама кубачкаў (начыння для пітва) як з замка, так і з мястэчка. Па форме яны паўтараюць адначаснае паліванае (мал. 40 : 3, 8, 10, 11) (мяркуючы па матэрыялах з замка) ці дымленае начынне (што добра бачна на прыкладзе местачковай керамікі).
Сярод тарнага посуду 19 — пачатку 20 ст. з замка ёсць чырвонагліняны гладыш з глянцаванай знешняй паверхняй. ААестачковыя тарныя начынні 17—18 стст. (мал. 40 : 9) паўтараюць форму дымленых. Гэта прысадзістыя гладышы вышынёй каля 25 см з дыяметрам венца 14— 15 см.
Побач з фрагментамі непаліванай керамікі, прызначэнне якіх не выклікае сумненняў, у калекцыі ёсць кавалкі непаліванага начыння з не зусім зразумелымі функцыямі. У раскопе 31 разам з матэрыяламі канца 16 — пачатку 17 ст. знойдзены чатыры фрагменты ніжняй часткі начыння цыліндрычнай формы са шматлікімі адтулінамі дяметрам 2—4 мм у донцы (мал. 43). Адтуліны прароблены пад час фармоўкі па сырой глі-
3 Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. 'Стары Мір. Мн., 1993, Мал. 12 : 10,
4 Трусаў А. А„ Собаль J3. Е.> Здановіч Н, 1, Стары замак у Гродне XI—XVIII стст, Мн„ 1993. Мал. 63 : 5.
не. Знешняя паверхня донца старанна адгладжаная, у той час як унутраная засталася шурпатай. На сценцы начыння звонку ёсць зацёк зялёнай палівы.
Другі керамічны выраб прадстаўлены двума фрагментамі. Гэта начынне амаль цыліндрычнай формы, разрэзанае пры фармоўцы ўздоўж на дзве роўныя часткі (мал, 44). Венца начыння адагнута пад прамым вуглом.
Паліваны посуд займае другое месца па колькасці фрагментаў сярод усіх груп посуду. Калі гаварыць пра колькасныя суадносіны відаў посуду ўнутры гэтай катэгорыі знаходак, то першае месца займаюць гаршкі, затым талеркі, рынкі, міскі, макотры, збаны і посуд для пітва (кубкі, куфлі, бакалы).
Паліваныя гаршкі па форме верхняй часткі падзяляюцца на 5 тыпаў (мал. 45).
Да тыпу I адносяцца гаршкі з амаль прамым ці злёгку адхіленым венцам з шырокім неглыбокім равочкам знутры (мал. 45, тып I). Начынні танкасценныя, іх знойдзена найменш.
Сярод матэрыялаў 16 — пачатку 17 ст. прысутнічаюць гаршкі са складанапрафіляваным венцам, адагнутым вонкі пад вуглом да 30—40° (тып II). Аналагічныя па прафілёўцы начынні бытавалі ў другой палове 16—17 ст. у Літве 5.
Другое месца па колькасці фрагментаў сярод паліваных гаршкоў належыць начынням тыпу III — з прамой шыйкай і адной-дзвюма пракрэсленымі стужкамі звонку пад венцам (мал. 45, тып III). Гаршкі аднаго з варыянтаў гэтага тыпу (варыянт Б) маюць рабрысты валік ля аснавання шыйкі. Акрамя фрагментаў знойдзены цэлы гаршчок гэтага тыпу. Яго памеры: дыяметр венца 11 см, донца 8 см пры вышыні 15 см. Найбольшы дыяметр тулава 14 см. Унутраная паверхня гаршка паліта тонкім слоем зялёнай палівы, звонку да плечукоў і па ручцы нанесена карычнева-вохрыстая паліва.
Аналогіі гаршкам тыпу III знаходзім сярод матэрыялаў 16—17 стст. са Смаленска 6, шырока вядомы яны і на гарадзішчы Пуня ў Літве7, TaKi ж посуд да сярэдзіны 17 ст. бытаваў у Польшчы 8.
У другой палове 17—18 ст. шырока распаўсюдзіліся гаршкі з каленападобным выступам знутры пры пераходзе шыйкі ў плячук са злёгку загнутым унутр краем (мал. 45, тып IV). Гэта — самы шматлікі тып сярод паліваных гаршкоў з замка. Пра жывучасць менавіта такой формы венцаў сведчыць адначасны выраб і ўжыванне аналагічных дымленых гаршкоў, што будзе паказана крыху ніжэй.
Дыяметры венцаў паліваных гаршкоў пераважна ўкладаюцца ў інтэрвал 15—20 см, хоць ёсць і гаршкі з дыяметрам венца 11 —12 см. Начынні 16 — сярэдзіны 17 ст. часта арнаментаваліся па плечуку разнастайнымі відамі геаметрычнага арнаменту з дапамогай калёсіка-штампа (мал. 46: 1—4-, 47), хоць частка начынняў упрыгожана шматрадковым рыфленнем (мал. 46:5). Арнамент найчасцей уяўляў сабой сетку з ячэек ці сетку ромбаў розных памераў, шматрадковыя зігзагападобныя стужкі, ёлачкі ці складаныя геаметрычныя фігуры, што аддзяляліся адна ад другой вертыкальнымі стужкамі. Гэты арнамент на чырвонагліняных
5 Volkaite-Kulikauskiene R. Punios Piliakalnis. Vilnius, 1974. Pav. V: 12.
6 Сергнна Г. B. Полнвная посуда нз Смоленска Ц СА. 1981. № 2. Рнс. 2—3.
7 Volkaite-Kulikauskiene R. Punios Piliakalnis. Pav. V.
8 Mikolajczyk A. Naczynia datowane skarbami monet XIV—XVIII w. na ziemiach Polskich. Tabi. XXV.
гаршках аналагічны арнаментацыі белагліняных начынняў, адначасных ім (мал. 48). У сучасных беларускіх ганчароў такі спосаб арнаментацыі начыння называецца карбоўкай. Інструмент для выканання такога арнаменту ўяўляе сабой цыліндрык вышынёй 1—2 см з прарэзаным па ім арнаментам. Цыліндрык надзяваўся на дрот і «каціўся» па плечуку, горлу ці іншай прызначанай для арнаментацыі частцы начыння.
Паліваныя гаршкі, арнаментаваныя карбоўкай, у 16 — першай палове 17 ст. ужываліся насельнікамі Лідскага замка, Старога замка ў Гродне, шырока распаўсюджаныя яны ў гэты час на тэрыторыі Літвы і Польшчы.
На гаршках другой паловы — канца 17 і 18 ст. арнамент найчасцей увогуле адсутнічае. Гэта добра бачна на прыкладзе начынняў тыпаў IV і V.
Паліваныя гаршкі 16 — першай паловы 17 ст. часта мелі ручку-вуха шырынёй 1,5—2 см з раўчуком пасярэдзіне (мал. 46 : 4, 5). Мацавалася яна да краю венца і пераважна да найбольшага дыяметра тулава.
Для 18 ст характэрны гаршкі без шыйкі з венцам рознай формы (мал. 45, тып V): з S-падобнымі профілямі ці з плаўна выгнутаю невысокаю шыйкаю і закругленым венцам, а таксама з ужо ўзгаданым каленападобным выступам знутры пад венцам.
Памеры донцаў паліваных гаршкоў звычайна ўкладаюцца ў інтэрвал 8—12 см, сценкі ў прыдоннай частцы або раўнамерна пашыраюцца, або начынні маюць пліткавы паддон.
Паліваныя гаршкі 16—17 стст. з мястэчка шмат у чым толькі паўтараюць форму адначасных гаршкоў з замка (мал. 46 : 6, 7, 9), але істотна дадаюць інфармацыю пра посуд гэтага віду 18—19 стст. (мал. 46 : 5; 49). Мы бачым, што побач з посудам з S-падобным профілем ужываюцца гаршкі з каленападобным выступам знутры на мяжы шыйкі і плечука. Колер палівы — пераважна карычневы. На рабрыстым плечуку ўжываецца арнамент у выглядзе насечак ці некалькіх рыфленых стужак.
Наступны від паліванага кухоннага посуду — рынкі (патэльні на трох ножках з ручкамі). Сярод матэрыялаў з замка выяўлены плыткія і глыбокія рынкі. Плыткія па глыбіні не перавышаюць 5—5,5 см, маюць утулкавую ручку (мал. 50, 52 : 3—5). Глыбокія рынкі формай тулава нагадваюць цыліндрычныя ці ўсечана-канічныя місы глыбінёй да 15 см і маюць дзве петлепадобныя ручкі (мал. 51, 52 .1,2).
Самы ранні фрагмент рынкі адносіцца да канца 15 ст. (утулкавая ручка з плямай палівы была знойдзена ў развале дазамкавай пабудовы) (мал. 30://). Перыяд найболыпага іх распаўсюджання на Беларусі прыпадае на 16—17 стст. Мір — яскравае таму пацвярджэнне.
Па форме венпа плыткія рынкі падзяляюцца на 5 тыпаў.
Тып I. Гэта рынкі з піялападобным тулавам і равочкам па ўнутраным краі венпа (мал.45).
Тып II. Рынкі маюць равочак звонку каля краю скругленага венца.
Тып III. Да яго адносяцца рынкі з вертыкальным борцікам і скругленым краем венца.
Тып IV. Гэта рынкі з піялападобным тулавам і адхіленым пад вуглом выразным венцам.
Тып V. Рынкі гэтага тыпу ўяўляюць сабой піялападобныя начынні, часта таўстасценныя, з простым абрэзам краю.
У рынак усіх вышэйзгаданых тыпаў ножкі канічнай або ўсечана-капічнай формы. У большасці начынняў завяршэнні ножак — у выглядзе трохграннай піраміды, Толькі некаторыя ножкі абрэзаныя гарызанталь-
на. Вышыня іх ад 4 да 6 см. мацуюцца да тулава пад вуглом 120135°.
Даўжыня і форма ўтулкавых выцягнутых ручак таксама разнастайныя. Побач з ручкамі ў выглядзе раструба (мал. 53 : 2) часта сустракаюцца ручкі з падвойным валікам (мал. 53 : /) або падпраўленыя шматрадковым грабеньчыкам. Мацаваліся яны на злёгку падсушаным вырабе да краю венца або хрыху ніжэй. Аналагічны посуд характэрны для слаёў 16—18 стст. з іншых беларускіх гарадоў і мястэчак9. Мяркуючы па цэлых начыннях і іх фрагментах, найболыл распаўсюджаныя былі рынкі з дыяметрам венца ад 16 да 23 см пры глыбіні начыння ад 3,5 да 6 см. Адметнасць рынак тыпаў II і III — наяўнаспь на знешняй паверхні пад венцам шматрадковага лінейнага або сеткавага арнаменту (мал. 54). Гэта датычыцца чырвонагліняных і асабліва белагліняных рынак 16 ст. Як вядома, белагліняны паліваны посуд у 16 ст. у вялікай колькасці вырабляўся ў майстэрнях Ілжы, што на тэрыторыі Польшчы, і развозіўся па тэрыторыі Рэчы Паспалітай і суседніх землях. На тэрыторыі сучаснай Беларусі фрагменты белаглінянага посуду (гаршкоў, кубачкаў, рынак, збаноў) знойдзены не толькі пры даследаванні замкаў, гарадскіх слаёў, але і сельскіх паселішчаў 16—18 стст.10
На тэрыторыі мястэчка Мір таксама былі знойдзены кавалкі плыткіх чырвонаі белагліняных рынак (значна менш), як кавалкі тулаваў, так і асобна ручкі і ножкі ад іх п.
Глыбокія рынкі (мал. 52 : 1, 2) сустракаліся сярод матэрыялаў сярэдзіны — другой паловы 17 ст. не толькі ў ЛАІрскім, але і ў Гальшанскім і Лідскім замках. Яны мелі венцы двух тыпаў.
Тып I. У выглядзе манжэты з шырокім раўчуком пасярэдзіне (мал. 52 : /, 2).
Тып II. Сярэднеадхіленае коса зрэзанае венца. Дзве ручкі мацаваліся або да краю венца (мал. 52 : 2), або крыху ніжэй (мал. 52 : /). Ручкі — авальныя ў сячэнні, стужкападобныя ці рабрыстыя. Донцы — акруглыя.
Глыбіня начыння — ад 10 да 12 см пры дыяметры венца ад 22 да 34 см і вышыні ножак 8—10 см. Унутраная паверхня пакрытая зялёнаю паліваю.