Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
Дыяметр венца збаноў найчасцей 9,5—12 см, донцы — на пліткавым паддоне.
У якасці начынняў для транспартавання вадкасці ў 16—17 стст. на Беларусі выкарыстоўваліся біклагі (фляжкі). Сустракаюцца яны ў адзінкавых фрагментах амаль што ва ўсіх даследаваных гарадах і замках заходняга рэгіёна Беларусі (Крэўскі, Гальшанскі, Любчанскі замкі, гарады Гродна і Слонім). Сярод матэрыялаў з замка і мястэчка сустрэты пераважна кавалкі сценак (мал. 46 : //) і петлепадобныя ці круглыя ручкі з невялічкай адтулінай усярэдзіне (мал. 46: 10, 12). Аднак сярод матэрыялаў з мястэчка знойдзена амаль цэлая біклага з авальным тула-
вам (мал. 65), пакрытая звонку тонкім слоем бледна-зялёнай палівы.
Ёсць яшчэ адзін від паліванага начыння для захоўвання і транспартавання вадкасцяў. Маюцца на ўвазе глякі (мал. 67 : 3). Аднак яны фіксаваліся толькі па знаходках горлаў дыяметрам 3—5 см з носікамі-злівамі ці без іх. Між тым горлы такога маленькага дыяметра маглі належаць і біклагам. Часам горлы ад глякоў мелі валікападобнае завяршэнне. Паліваліся глякі зверху і крыху па горле знутры, мелі петлепадобную ручку, што мацавалася на плечуках і тулаве.
У Мірскім замку сярод матэрыялаў 17 ст. знойдзены два кавалкі верхніх частак начыння, што формаю нагадвалі гляк, але без горла. Рэзка звужанае тулава завяршалася валікападобным венцам, як на шкляных бутэльках (мал. 67 : 1, 2). Зверху начынне пакрыта зялёнаю паліваю. Такое горла было вельмі зручна затыкаць коркам. Як выглядалі дакладна гэтыя пасудзіны, сказаць цяжка. Магчыма, што яны нагадвалі формаю шкляныя бутлікі і прызначаліся для розных вадкасцяў, напрыклад лекаў.
У якасці ёмістасцяў для спецый выкарыстоўвалі разнастайныя невысокія (да 3—5 см) і невялічкія (з дыяметрам венца да 7 см) піялападобныя начынні накшталт сучасных парцэлянавых сальнічак, толькі са злёгку ўвагнутымі ўнутр краямі (замак) (мал. 67 : 5, 6). Дакладна сальнічкаю можна лічыць маленькае купалападобнае начынне са шматлікімі маленькімі адтулінамі ў купалку (мал. 67 : 4).
Акрамя посуду сярод паліваных керамічных вырабаў 17—18 стст. прысутнічаюць фрагменты разнастайных падсвечнікаў. Найбольш простая форма іх — у выглядзе тонкага (дыяметрам 3—3,5 см) высокага (звыш 10 см) бакала ўсечана-канічнай формы з петлепадобнаю ручкаю пасярэдзіне ці бліжэй да венца (мал. 67 : 8, 10). Знойдзены як непаліваныя, так і паліваныя фрагменты ад іх на тэрыторыі замка і ў мястэчку. Другі тып падсвечнікаў, знойдзены толькі ў замку, уяўляе сабой полы цыліндрык на фігурнай ножцы са стапой, шырэйшай за дыяметр цыліндра пад свечку (мал. 67:7). Аналагічныя па форме падсвечнікі паціыраны ў 17—18 стст. у Магілёве (мал. 68 : 2). У мястэчку знойдзены два фрагменты непаліванага падсвечніка з фігурнай ножкай і дыскам на тулаве (мал. 67 : 9, 11). Акрамя падсвечнікаў, для асвятлення памяшканняў у гэты час выкарыстоўваліся свяцільнікі, у якія налівалі масла (мал. 68 : 1).
Яшчэ адзін від дробнай пластыкі— люлькі. Керамічныя люлькі вырабляліся на ганчарным крузе ці ў двухчасткавых формах. Пасля прасушкі нарыхтоўкі паліваліся або спачатку аздабляліся штампаваным арнаментам, глянцаваннем ці на іх наносіўся арнамент у тэхніцы рыфлення (мал. 67 : 15—20). На тэрыторыі замка знойдзены паліваныя і непаліваныя люлькі (мал. 69, 70). Першай паловай 17 ст. датуюцца чырвонагліняныя люлькі з зялёнай палівай (іх даволі шмат у замку). 3 сярэдзіны 17 ст. люлькі сталі рабіць з гліны больш светлых таноў.
Акрамя люлек з вырабаў дробнай пластыкі ў калекцыі ёсць цацкісвісцёлкі (мал. 67 : 12, 13). Кавалкі фрагментарныя, але можна з упэўненасцю сказаць, што належаць яны свісцёлкам у выглядзе птушак (мал. 67 : 12-, 71), конікаў (мал. 67 : 13', 72) і, мяркуючы па чалавечай постаці, коннікаў (мал. 67 : 14).
Адным экземплярам сярод замкавай керамікі прадстаўлены грузік для сетак авальнай формы (мал. 73).
Трэцюю па шматлікасці фрагментаў групу посуду, згодна з асаблівасцямі тэхналогіі вытворчасці, складае дымленая кераміка.
Як ужо не раз узгадвалася, дымлены посуд найчасцей паўтарае форму адпаведнага паліванага (мал. 74—76, 77 :9, 10), але не заўсёды.
Гэтае паўтарэнне формы добра бачна на прыкладзе гаршкоў, кубкаў, макотраў, ічісак (мал. 78), талерак. Аднак ёсць віды посуду, што не знаходзяць адпаведнікаў у паліванай кераміцы і развіваюцца цалкам самастойна. Гэта датычыцца ў першую чаргу гладышоў (мал. 77 : 1—8) як з замка, так і з мястэчка. Форма гладышоў, асабліва афармленне венца, мае агульнабеларускія рысы (мал. 35, 77). Аналагічнасць формы паліванага і дымленага посуду 16—17 стст. пазбаўляе нас ад неабходнасці падрабязна апісваць форму дымленага посуду. Адзначым толькі, што ў атрыманні найбольш поўнага ўяўлення пра памеры і тыпалагічную разнастайнасць дымленых начынняў вялікую ролю адыграла менавіта калекцыя дымленага посуду з мястэчка. Тут акрамя фрагментаў знойдзена шмат цэлых формаў разнастайных пасудзін. Ды і ў цэлым у керамічнай калекцыі з мястэчка доля дымленага посуду значна вышэй, чым з замка.
Яшчэ адной адметнасцю керамічнай калекцыі з мястэчка з’яўляецца адсутнасць у ёй фрагментаў паліхромнага посуду, што прысутнічае ў замкавых матэрыялах. У замку знойдзены чатыры фрагменты начыння, пакрытыя эмаллю двух колераў — белага і блакітнага. Паколькі яны былі нанесеныя адначасова і мелі аднолькавую тэмпературу плаўлення, пад час абпалу на талерках і кубачку ўтварыліся прыгожыя рознакаляровыя пацёкі (мал. 80).
Яшчэ адзін фрагмент паліхромнай талеркі належыць белаглінянаму начынню. Кожны з нанесеных колераў на ёй дадаткова абведзены рыфленымі стужкамі, што нагадвае тэхніку перагародчатай эмалі на ювелірных вырабах дамангольскага часу. Хутчэй за ўсё гэтая талерка не мясцовага вырабу, але пра цэнтр, з якога яна паходзіць, пакуль гаварыць цяжка.
Сярод матэрыялаў 17 ст. з замка прысутнічае амаль цэлая талерка, распісаная кобальтам па сырой эмалі. Гэтая тэхніка атрымае далейшае развіццё на Беларусі ў 18 ст. Тры тонкія адтуліны, праробленыя ў кольцавым паддоне талеркі, сведчаць пра яе выкарыстанне для ўпрыгожвання інтэр’ераў — функцыя, аналагічная прызначэнню большасці распіснога начыння гэтага і больш позняга часу.
Пэўную ролю ў развіцці асартыменту, аздобы мясцовага посуду адыграла, верагодна, і прывазная кераміка. Яна магла парадзіць пэўныя спробы пераймання. На наш погляд, менавіта такой спробай з’яўляецца знойдзены ў замку гаршчочак з петлепадобнай ручкай на трох ножках (мал. 81). Традыцыя вырабу гаршкоў на ножках розных памераў існавала з 13 ст. у Германіі. Шматлікія фрагменты паліваных гаршкоў на трох ножках знойдзены пад час даследаванняў ў Клайпедзе. На Беларусі з начынняў на ножках атрымала распаўсюджанне толькі рынка. Аднак, мяркуючы па ўзгаданаму гаршчочку на ножках, такія пасудзіны таксама былі вядомыя ў нас, але па нейкіх прычынах не прыжыліся тут.
Магчыма, не без уплыву паліваных белагліняных начынняў узнікла ці распаўсюдзілася ідэя арнаментацыі посуду карбоўкай.
Пра ўздзеянне яшчэ адной групы прывазных вырабаў — керамікі з «каменнай масы»— цяжка меркаваць. Наяўнасць такіх фрагментаў безумоўна сведчыць пра гандаль з прырэйнскімі гарадамі. Даволі значная колькасць яе фрагментаў 16—17 стст. знойдзена ў культурных напластаваннях на замкавым двары і каля яго, у той час як у мястэчку іх няшмат (з-за дарагоўлі прывазнога тавару для простага насельніцтва).
Сярод замкавай керамікі найбольш раннія і цікавыя фрагменты — кавалкі збана з карычневай глазурай і выявай чалавека ў круглым медальёне 16 ст. з раскопу II. Па тулаве збана бачны рэшткі надпісу.
Фрагмент яшчэ аднаго збана (паліхромнага), дакладнёй, яго горла, з вы'явай маскарона таксама знайшлі разам з матэрыяламі з замка 16 — пачатку 17 ст. (мал.82).
Верхняя частка начыння з карычневай салянай глазурай належыць хутчэй за ўсё тарнаму начынню (мал. 83).
3 начынняў для пітва ў калекцыі ёсць паліхромныя фрагменты высокіх куфляў 16 ст. Найбольш шматлікія — кавалкі керамічных цыліндрычных бутэлек з петлепадобнай ручкай (мал. 84) і часам надпісам «Nassau» (менавіта такія бутэлькі знойдзены ў мястэчку).
Такім чынам, мы бачым, што ў 16 ст. асноўная маса бытавога посуду складалася з непаліваных гаршкоў, макотраў і нязначнай колькасці латак. Посуд фармаваўся спіральна-стужкавым спосабам, у масе меў значныя дамешкі буйной жарствы. Тады ж пачаў ужывацца паліваны посуд (гаршкі, кубачкі, рынкі, талеркі, збаны). Непаліваны посуд амаль не арнаментаваўся. На працягу 17 ст. якасць фармовачнай масы паляпшаецца, адпаведна паляпшаецца апрацоўка паверхняў. Непаліваны посуд па-ранейшаму не арнаментуецца, паліваны ж — гаршкі, талеркі, кубкі, куфлі, збаны і часам рынкі — багата аздоблены з дапамогаю розных відаў карбоўкі і грабеньчыка. У другой палове 17 ст. на гаршках і талерках пагоршылася якасць палівы, яна наносіцца тонкім слоем, неахайна, праз слой палівы прабіваецца пясок. Паліваныя гаршкі арнаментуюцца зрэдку. Па форме паступова як непаліваныя, так і паліваныя гаршкі набліжаюцца да формы чыгунка. У канцы 17—18 ст. арнаментуецца пераважна дымлены посуд (гладышы, гаршкі, талеркі, міскі і макотры выглянцоўваюцца поўнасцю ці часткова).
Найбліжэйшыя аналогіі мірскаму бытавому посуДу маюцца на тэрыторыі Гродзеншчыны (Лідскі, Гальшанскі, Крэўскі замкі, гарады Слонім, Гродна), аднак тэндэнцыі ў развіцці формаў, паасобных відаў посуду агульныя для ўсіх вядомых нам беларускіх гарадоў, асабліва што датычыцца формы паліванага і дымленага посуду.
КАФЛЯ
Пад час раскопак Мірскага замка і мястэчка намі сабрана вялікая колькасць разнастайнай кафлі.
Самы старажытны тып мірскай кафлі знойдзены ў археалагічным слоі паселішча 15 ст., якое існавала на месцы замка і было знішчана моцным пажарам на мяжы 15—16 стст. Сярод кухоннага посуду ў пластах другой паловы 15 ст. знойдзены кавалкі гаршковай кафлі, якая мела круглае вусце. Яна сфарміравана на ганчарным крузе з пластычнай глінянай масы і па форме нагадвае цыліндр. Кафля мае вышыню 11,5 см, дыяметр днішча 7 см, дыяметр вусця 12,5 см, таўшчыня сценак 0,5 см.
У слоі пажару, які знішчыў паселішча, мы натрапілі на развал печы, складзенай з гаршковай кафлі розных тыпаў. Под печы зроблены з гліны і дробных камянёў і мае невялікія памеры (каля 1 кв. м) (мал. 86). Мяркуючы па аналагах, сама печ уяўляла сабой гліняны купалок на драўляным або сплеценым з лазы каркасе ,8. У глінянае скляпенне печы