Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
50.5 МБ
Другі будаўнічы перыяд Мірскага замка прадстаўлены цэглай канца 16—пачатку 17 ст. Так, перадбрам’е ля галоўнай вежы Мірскага замка складзена з добра абпаленай цэглы-пальчаткі чырвонага колеру. Яе сярэднія памеры 27,5—24X13,5—12,5X6—6,5 см. 3 такой жа цэглы (памеры 26,5—27X12,5—13X6,5—6,7 см) складзены і Мірскі касцёл, збудаваны ў гэтыя часы.
На адной з цаглін перадбрам’я мы знайшлі на тарцы адбіта,к пальцаў цагельніка (мал. 85 : 30).
Замкавы палац складзены з цэглы-пальчаткі памерам 27—27,5X13— 13,5x7,5 см. На адной з цаглін муроўкі палаца выяўлена метка цагельніка (мал. 85 : 24).
Шмат цэглы 17 ст. знойдзена і ў мястэчку. Яе фармат падобны да фармату цэглы перадбрам’я, замкавага палаца, аднапавярховых прыбудоў да замкавых муроў, а таксама цэглы, з якой збудаваны Мікалаеўскі касцёл. Непадалёку ад касцёла A. К. Краўцэвіч прасачыў падмуркі будынка 17 ст., дзе акрамя камянёў ужывалася цэгла-пальчатка фарматам 27—27,5X12X6,5 см. У гэтым будынку ён раскрыў ніжнюю частку кафлянай печкі другой паловы 17 ст. Яна была складзена з цэглы памерам 27,5 X 13,5x8 см і 28X7X9 см на гліне.
Побач з гэтым будынкам даследчык знайшоў рэшткі ганчарнага горна. Цікава, што цэнтральная частка горна — «дзядок» была зроблена з 10 цаглін-сырцоў, пакладзеных крыж-накрыж. Сярэднія памеры гэтай цэглы 27,5—28,5Х 14—14,5x7,5—8 см (мал. 98).
Дахоўка. Знойдзены шматлікія фрагменты пляскатай дахоўкі з
32 Кушнярэвіч A. М. Культавае дойлідства Бсларусі ХШ—XVI стст. Мн., 1993. С. 48—49.
33 Калннн В. В. Замок в Мнре; Ен жа. Мнрскнй замок. Мн., 1986. С. 9.
ачруглым наском і прамакутнай пяткай, на якой размешчаны мацавальны шып. У першай палове 16 ст. выкарыстоўвалася дахоўка чырвонага колеруз акруглым 'ці трохкутным мацавальным шыпом. Яе даўжыня 42—43 см, шырыня 16—17 см, таўшчыня 1,8—3,5 см (мал. 85: /, 2, 4). Лістападобная дахоўка ішла на вежы з востраверхай формай даху (мал. 85 : 3). У гэты час выкарыстоўвалася і спецыяльная каньковая дахоўка з доўгім. {9 см) дэкаратыўным шыпом з падвосным ці вострым канцом (мал. 100). Да крокваў яна мацавалася з дапамогай цвіка, для якога ў верхняй часТцы дахоўкі мелася спецыяльная адтуліна (мал. 85 : 6—9): Унутраны бок такой паўцыркульнай дахоўкі часам мае барозны, якія перакрыжоўваюцца, длй лепінага мацавання на вапнавай рошчыне (мал. 85: 10). У 1983—1991 гг. былі знойдзены фрагменты зялёнапаліванай каньховай дахоўкі. Кавалкі аналагічпай вільчаковай зялёнай паліванай дахоўкі'знойдзены намі пад час раскопак на тэрыторыі Старога замка ў Гродне 34. Некалькі кавалкаў дахоўкі'17 ст., пакрытай зялёнай палівай, раскапаны таксама на тэрыторыі мястэчка.
'Да 17 ст. адйосіцца аналагічная па фор.ме, таксама пляскатая, але танчэйшая дахоўка з прамакутным ці трапецападобным мацавальным іпыпом (мал. 85 : 4). У 18 ст. дахі крыліся таксама дахоўкай, але хвалістай, т. зв. «галандскай» (мал. 85:5).
Пліткі падлогі. Былі знойдзены квадратныя і шасцігранныя керамічныя пліткі як часоў рамонту 20—30-х гадоў 20 ст., так і першапачатковыя (мал. 85 : 15—17). Пліткі 20 ст. адрозніваюцца характарам глінянага цеста і апрацоўкай. У 17 ст. існавалі два наборы керамічных плітак падлогі таўшчынёй 3 і 4 см (мал. 101). Варта адзначыць, што акрамя непаліваных плітак падлогі чырвонага колеру ўжываліся і перапаленыя керамічныя пліткі цёмнага колеру (мал. 102). У канцы 19—пачатку 20 ст. акрамя плітак, падобных да першапачатковых узораў 17 ст., ужываліся і шасцігранныя'метлдхскія пліткі, зробленыя на заводах Харкава. Пліткі падлогі прамакутнай ці шасцікутнай формы 17—18 стст. былі знойдзены і ў культурным слоі мястэчка.
ВЫРАБЫ 3 КАМЕНЮ
У канцы 16—пачатку 17 ст. пры перабудове палаца ўжываліся каменныя (у асноўным Вапнякойыя)' дэталі длй аблямйўкі дзвярных 'і аконных праёмаў, вырабляліся камеййыя кансолі (мал. 1'4 : 7) і балясіны для балконаў. 3 вапяяку зроблены і дзвярны партал у Мікалаеўскім касцёле.
Да каменных вырабаў моЖна таксама аднесці кавалкі тачыльных брускоў, знойдзеных у'мястэчку;
ВЫРАБЫ СА ШКЛА *
Пад час даследаванняў замка была знойдзена вялікая колькасць шкляных вырабаў 16—20 стст. Усе яны паводле функцыянальнага прызначэння падзяляюцца на 2 вялікія групы: аконнае (і вітражнае) шкло
34 Трусаў A. А., Собаль В. Е., Здановіч Н. I. Стары замак у Гродне XI—XVIII стст. Мн„ 1993. Мал. 38.
* Шкляныя вырабы па працягу амаль усіх гадоў, акрамя 1990 і 1991, апрацоўваліся А. Б. Сташксвіч, а за 1990—1991 гг.— Д. Ю. Марухінай. Мы цалкам абапірасмся на вынікі гэтых даследаванняў.
і шкляны посуд (мал. 103, 104, 105). У апошняй групе найбольш фрагментаў належыць начынням для пітва (мал. 103, 104 : 16—18). Стопкі црадстаўлены фрагментамі пляскатых масіўных ці ўвагнутых конусападобных донцаў (мал. 103 : 8, 11—13). Знойдзены фрагменты і цэлыя стопкі таксама і на тэрыторыі мястэчка.
Найбольш шматлікі від посуду — шкляніцы канца 16—17 ст. на цыліндрычным петлепадобным паддоне ці без яго (мал. 103:5—5, 6—9) і з конусападобным паддонам з накладным фігурным жгутом вакол до:іца ці без жгута (мал. 103 : 1, 2, 7). Абодва тыпы шкляніц знойдзены і на тэрыторыі мястэчка (мал. 103 : 14, 17).
Найбольш вытанчаны, прыгожы і тыпалагічна разнастайны від посуду сярод начынняў для пітва — гэта келіхі (мал. 104: 1—11). Храналагічныя адрозненні датычацца пераважна формы ножкі і стапы: ад сплюшчаных, пасаджаных амаль адзін на адзін «яблыкаў» да 1—2 балясін, што падзяляюцца дыскамі. Ножкі келіхаў 18—19 стст. дэкарыраваны гравіраваннем. Магчыма, гэта прадукцыя ўрэцка-налібоцкай мануфактуры. На адной з ножак келіха ёсць відарыс ільва і крыжа.
Сярод начыння для захоўвання вадкасцяў 17—18 стст. пераважаюць кварты з прамакутным ці квадратным тулавам з крыху ўвагнутым унутр донцам (мал. 105 : 3). Яны рабіліся як адна-, так і двухразовым (двайным) наборам. Горлы цыліндрычнай формы аформлены жгутом. Як сведчыць фрагмент кварты з мястэчка (мал. 105:4), на іх часам маглі ставіць пячаткі. Акрамя квартаў з цыліндрычным горлам ужываліся таксама кварты з горлам-раструбам (мал. 105 : 5, 6).
Найбольш распаўсюджаным відам тарнага посуду з 18 ст. сталі бутэлькі, што мелі цыліндрычнае тулава і ўвагнутае донца. Горла іх афармлялася аналагічна горлу квартаў (мал. 105 : 8).
Невялікія бутлікі (мал. 105 : 7) выконвалі ролю аптэчнага посуду.
Адзінкавымі экземплярамі прадстаўлены шкляныя куфлі і збаны (мал. 104 : 12, 14, 15). Як правіла, тулава іх аздаблялася наляпнымі стужкамі.
Аконнае шкло як у замку, так і ў мястэчку мае прамакутную і акруглую форму (мал. 104 : 16—18), але гэта не выключае магчымасці існавання шкельцаў складанай формы (трохкутнай, трапецападобнай і г. д.) згодна з формай аконных пераплётаў.
Сярод кавалкаў аконнага шкла ёсць фрагмент распіснога танкасценнага вітража, магчыма, венецыянскай работы. He выключаецца таксама наяўнасць прывезеных з Венецыі шкляных начынняў 16 ст.
Цікавае начынне звонападобнай формы, выяўленае пад час ддследавання касцёла A. М. Кушнярэвічам (мал. 103 : 15). Начынні падобнай формы знойдзены ў вялікай колькасці пры раскопках кармяліцкага касцёла ў Мсціславе35. Магчыма, яны выкарыстоўваліся ў якасці царкоўнага начыння ці выконвалі нейкую пэўную функцыю ў аздабленні інтэр’ера.
ВЫРАБЫ 3 МЕТАЛУ I КОСЦІ
Металічныя вырабы з раскопак Мірскага замка ўжо станавіліся аб’ектам спецыяльнага вывучэння. Знаходкі з замка, здабытыя ў экспедыцыях 1980—1984 гг., публікаваліся ў асобным артыкуле разам з металіч-
35 Яніцкая М. М.. Сташкевіч А. Б. Мсціслаўскае шкло 16—19 стст.//Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 83—93.
нымі вырабамі, выяўленымі ў Лідскім замку36. Матэрыялы з раскопак у пасёлку разглядаліся ў адпаведным параграфе манаграфіі «Стары Мір» 37.
Калекцыя металічных вырабаў з раскопак у замку значна большая за местачковую па колькасці знаходак і разнастайнасці асартыменту. Гэта тлумачыцца як розніцай у раскапанай плошчы, так і рознымі сацыяльнымі статусамі аб’ектаў. У сядзібе феадала дарагія металічныя рэчы ўжываліся значна шырэй, чым у дамах местачкоўцаў.
Найбольш шматлікую катэгорыю знаходак складаюць цвікі. Яны падзяляюцца на будаўніча-мацавальныя, падкоўныя, дэкаратыўныя. Больш за ўсё знойдзена будаўніча-мацавальных цвікоў. Яны аднолькавыя што ў замку, што ў горадзе. Цвікі маюць розную даўжыню (ад 7—8 да 25 см), прамакутную ці квадратную ў сячэнні рабочую частку. Пачынаючы прыблізна з сярэдзіны даўжыні, яна раўнамерна звужваецца да вастрыя. Плешкам цвікоў нададзена розная форма: круглая, прамакутная, квадратная, сплюшчаная з двух бакоў, у выглядзе васьмёркі.
Падкоўныя цвікі (ухналі) маюць даўжыню каля 3—4 см, невялікую прамакутную ці квадратную плешку.
Невялікія па даўжыні цвікі (не даўжэй 5 см) з непрапарцыянальна вялікай круглай, як кажуць, моцна раскляпанай галоўкай (да 3 см у дыяметры) належаць да дэка(ратыўна-мацавальных, яны ўжываліся для мацавання шпалераў, а таксама для ўпрыгожвання і мацавання фурнітуры на скрынях, шафах, дзвярах і г. д.
He розняцца між сабой гарадскія і замкавыя абутковыя падкоўкі. Гэтая чыста утылітарная рэч, якая засцерагала абцасы ад хуткага зносу, не належала да ліку прэстыжных і мела шырокае распаўсюджанне сярод розных сацыяльных слаёў насельніцтва. Гэта адзіная катэгорыя металічных вырабаў, якая ў го(радзе прадстаўлена раўнацэнна з замкам па колькасці, нягледзячы на розніцу ва ўскрытай плошчы.
Менавіта на падставе мірскіх знаходак прапануецца эвалюцыя формы падковак (мал. 106 : 1—5). Самыя старажытныя падкоўкі, якія датуюцца канцом 15—16 ст., маюць выгляд высокай (да 2,5 см) дугападобнай пласціны з трыма шыпамі (па краях і ў цэнтры). Напачатку мы нават не маглі зразумець, як такая падкоўка мацавалася на абцасе. Дзякуючы знаходцы ў Менску падэшвы бота разам з падкоўкай высветлілася, што яна аблягала абцас звонку і ніжні яе край знаходзіўся трохі ніжэй абцаса. Падкоўка трымалася на боце дзякуючы шыпам, сагнутым пад прамым вуглом да плоскасці пласцінкі і ўвагнаным у абцас. Варта адзначыць, што падкоўкі вырабляліся з мяккага жалеза, сярод знаходак маюцца экземпляры, сцёртыя ад доўгага выкарыстання на значную частку вышыні. У далейшым змяненне формы падковак адбывалася шляхам памяншэння вышыні і павелічэння шырыні. Урэшце падкоўкі сталі пляскатымі, падобнымі да сучаоных, шыпы зніклі, замест іх з’явіліся адтуліны для мацавальных цвікоў. У 17 ст., калі ўвайшлі ў моду вузкія абцасы, форма падковак не змянялася, толькі вар’іраваліся памеры.