Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
50.5 МБ
У сярэднявечным побыце, як і ў сучасным, шырока выкарыстоўваліся нажы. Праз іх вывучэнне можна вывесці, што ў познім сярэднявеччы ў адрозненне ад 11 —13 стст. найбольш раопаўсюджаным відам быў нож не з чаранком, а з прыкляпанымі тронкамі (мал. 106 : 9).
36 Трусаў A. А., Краўцэвіч A. К., Сагановіч Г. М. Металічныя вырабы з раскопак Лідскага і Мірскага замкаў (14—18 стст.)//Весці Акадэміі навук БССР: Сер. грамад. навук. Мн., 1984. № 4. С. 73—83.
37 Краўцэвіч A. К-, Якшук Г. М. Стары Мір. С. 49—51.
Як на замку, так і ў горадзе выяўлены дэталі фурнітуры, і на замку, натуральна, яе намнога больш. Дзвярныя прабоі і фігурныя завесы ёсць і там і тут (варта адзначыць завесу ў выглядзе літары «S» з замка). A вось такія рэчы, як аконныя вугалкі, свінцовыя пераплёты шыб, вятроўніцы (прыстасаванне, якімі мацаваліся шыбы, мал. 106 : 5), знойдзены толькі на замку. Відавочна, аконныя пераплёты са свінцу ці волава меліся ў 16—17 стст. і ў горадзе, але толькі ў асобных грамадскіх будынках, дамах багатых гараджан. Падобныя знаходкі цяжка выявіць на даволі вялікім па плошчы паселішчы.
У замку былі знойдзены тры конскія падковы 16—17 стст., якія адрозніваюцца паміж сабой асаблівымі формамі, колькасцю дзірак пад цвікі38.
У калекцыі металічных вырабаў з замка знаходзяцца чатыры шпоры, дакладней, іх фрагменты. У раскопе 31 (пласт 6, квадрат 27) выяўлены амаль цэлы экземпляр, які датуецца 15—16 стст. (мал. 106 : 7, раней не публікаваўся).
3 рэдкіх знаходак варта адзначыць фрагмент алавянай талеркі з выявай герба Радзівілаў39 і відэлец (мал. 106 : 6).
Пасля публікацыі, прысвечанай металічным вырабам, знойдзеным у замку на працягу 1980—1984 гг., калекцыя папоўнілася новымі знаходкамі з экспедыцый 1989—1991 гг. У 1989 г. выяўлены трохшыпавыя абутковыя падкоўкі, замок трохкутнай формы (мал. 106: 10), сякера (мал. 106 : 11), два нажы, дэталь клямкі, некалькі дзесяткаў каваных цвікоў. Усе названыя рэчы датуюцца 17 ст. Да 16—17 стст. можна аднесці палову ветраніцы для мацавання шыбы. Апрацоўку пяці медных манет зрабіў I. I. Сінчук. Тры з іх — солід 60-х гадоў 17 ст., а дзве — сярэдзіны 18 ст. (солід і грош).
Неабходна дадаць яшчэ некалькі слоў пра нумізматычны матэрыял з замка. Кожны год пад час раскопак знаходзілі ад 2 да 5 манет. Рэкордным стаўся 1983 г., калі была знойдзена 21 манета. Згодна з вызначэннем I. I. Сінчука, большасць з іх — соліды першай паловы 60-х гадоў 17 ст. Самая ранняя—солід 1596 г. Жыгімонта III Вазы, выбіты на рыжскім гарадскім манетным двары, а самыя познія — расійскія манеты і манеты Рэчы Паспалітай сярэдзіны—другой паловы 18 ст.
Невялікая калекцыя вырабаў з косці прадстаўлена арнаментаванымі ручкамі відэльцаў і ручкамі нажоў з накладных пласцінак (мал. 106 : 6, 9).
Пад час шурфоўкі на замку ў 1990 г. знойдзены толькі дзве металічныя рэчы і абутковая падкоўка 17 ст., солід 1633 г. Георга Вільгельма (1619—1640 гг.) дыяметрам 16 мм, таўшчынёй 0,4 мм (вызначэнне I. I. Сінчука). Найбольш цікавай знаходкай з раскопак перадбрамнага ўмацавання ў 1991 г. стала ядро 17 ст. (мал. 106 : 12).
Сабраная археолагамі калекцыя сярэднявечных рэчаў, нягледзячы на шматлікасць знаходак, не можа адлюстроўваць комплекс матэрыяльнай культуры пасёлка і замка ва ўсёй яго паўнаце. Несумненна, пад час далейшых раскопак будуць трапляцца кафліны з невядомым раней відам арнаменту, магчыма, новыя рэдкія формы керамічнага посуду, ці проста невядомыя унікальныя рэчы. У культурным слоі захавалася вельмі няшмат вырабаў арганічнага паходжання.
38 Трусаў A. А„ Краўцэвіч A. К-. Сагановіч Г. М. Металічныя вырабы. Мал. 2:21. 22.
39 Трусаў A. А„ Краўцэвіч A. К-, Сагановіч Г. М. Металічныя вырабы. Мал. 4; Трусов О. А„ Чернявскнй Н. М., Кравцевнч A. К. Архнтектурно-археологнчсскне нсследовання. Мал. 7.
Аднак ужо адкрытых да гэтага часу рэчаў цалкам дастаткова, каб скласці агульнае і адэкватнае ўяўленне аб характары побытавай матэрыяльнай культуры £ярэднявечных жыхароў замка і паселішча, аб узроўні рамеснай тэхналогіі, аб прадуманасці і ўладкаванасці побыту. Як бачна з прадстаўленых матэрыялаў, бытавая культура замка і мястэчка ў нейкіх асноўных структурных элементах супадае. Гэтае супадзенне адлюстроўвае агульны ўзровень развіцця ганчарнай, кафлянай вытворчасці, вырабу будаўнічых матэрыялаў, шклянога посуду, развіцця вайсковай справы, будаўнічай тэхнікі і г. д. Разам з тым у побытавай культуры жыхароў замка і мястэчка маюцца пэўныя адрозненні, звязаныя з сацыяльным статусам іх носьбітаў. У замку мы бачым наяўнасць імпартнага (прывазнога) керамічнага і шклянога посуду ўжо ў 16—пачатку 17 ст., шырокае ўжыванне паліванай керамікі і паліхромнай кафлі, сталовых прыбораў на ўзор еўрапейскіх, фіксуем наяўнасць разнастайнага арнаменту на звычайных побытавых рэчах.
Сярод матэрыялаў з мястэчка прывазныя рэчы ў 17 ст.— рэдкасць, паліваная кераміка колькасна саступае дымленай, а пасля і глянцаванай, паўтараючы ў пераважнай большасці яе форму і арнаментыку.
У цэлым жа, мяркуючы па матэрыяльнай культуры, ішоў працэс безупыннага ўзаемадзеяння паміж двума слаямі адной сярэднявечнай культуры. Базуючыся на традыцыйнай народнай (у дадзеным выпадку местачковай) бытавой культуры, культура пануючага класа разам з тым з’яўлялася крыніцай, носьбітам еўрапейскіх навацый, якія паступова засвойваліся і перапрацоўваліся ў адпаведнасці з народнымі традыцыямі і маёмаонымі магчымасцямі.
Заключэнне
Даследаванне матэрыяльнай культуры Міра і Мірскага замка нельга лічыць закончаным. Тое, што прапанавана чытачу ў гэтай кнізе, уяўляе сабой хутчэй публікацыю сабраных пад час раскопак археалагічных матэрыялаў, чым аналітычную працу. Несумненна, больш дэталёвая апрацоўка знаходак з прыцягненнем аналагаў дазволіць здабыць яшчэ шмат каштоўнай інфармацыі.
Акрамя таго, магчымы працяг археалагічных раскопак у некаторых месцах каля замка і на многіх участках тэрыторыі пасёлка.
У пасёлку маецца вялікі прастор для археолагаў. He завершана вывучэнне гарадскіх брамаў, не вырашана пытанне з месцазнаходжаннем ратушы, не даследавалася археалагічна Траецкая царква, рэшткі мураванай забудовы 19 ст. He акрэслены дастаткова дакладна межы сярэднявечнага паселішча і г. д. Актуальнасць далейшага археалагічнага вывучэння па-сёлка будзе ўзрастаць па прычыне інтэнсіўнай рэстаўрацыі замка. Каб належным чынам прымаць у замку замежных турыстаў, неабходна даводзіць да ладу пасёлак, праводзіць яго добраўпарадкаванне і аднаўленне гістарычнага вобліку. Тады спатрэбяцца буйныя да-следаванні, у тым ліку і археалагічныя.
Галоўным вынікам нашай працы з’яўляецца амаль поўнае архітэктурна-археалагічнае вывучэнне аднаго з самых унікальных беларускіх замкаў— Мірскага. Упершыню быў прасочаны стратыграфічна некрануты слой паселішча другой паловы 15 ст., якое існавала да пабудовы замка. Знойдзеная ў гэтым пласце непаліваная кераміка і гаршковая кафля можа быць эталонам для датавання аналагічных знаходак з раскопак беларускіх гарадоў і мястэчак.
Найбольшую каштоўнасць уяўляе комплекс археалагічных знаходак 16—17 стст., які сведчыць аб высокім мастацкім і тэхналагічным узроўні тагачаснай беларускай матэрыяльнай культуры. Унікальная паліхромная кафля, венецыянскае, шкло і паўднёванямецкая высокамастацкая кераміка гавораць аб тым, што тагачасная Беларусь з’яўлялася неад’емнай часткай заходнееўрапейскай цывілізацыі і нашы продкі былі яе носьбітамі.
У 1995 г. будзе святкавацца 500 год існавання Мірскага замка. Мы спадзяём-ся, што наша кніга будзе сціплым укладам у скарбонку беларускай культуры, бо Мір і Мірскі замак заўжды застануцца яе візітнай карткай.
Спіс ілюстрацый
Мал. 1. План-схема археалагічных даследаванняў у г. п. Мір.
Мал. 2. План-схема археалагічных даследаванняў у замку.
Мал. 3. Мірскі замак пасля аднаўленчых работ князя Святаполк-Мірскага ў 20— 30-х гадах 20 ст. Архіўны здымак.
Мал. 4. Мірскі замак да пачатку рамонту 20—30-х гадоў 20 ст. Архіўны здымак.
Мал. 5. Замак. Раскоп 17 каля паўднёвай сцяны.
Мал. 6. Замак. Каля 30-х гадоў 20 ст. Каля цэнтральнай вежы бачны прыбудовы 17—18 стст.
Мал. 7. Замак. Раскопы 19—21, размешчаныя на месцы прыбудовы каля цэнтраль най вежы.
Мал. 8. Сістэмы муровак Мірскага замка: 1— змешаная муроўка 1.6 ст.; 2— гатыч ная дэкаратыўная муроўка 16 ст.; 3— рэнесансавая муроўка канца 16 — пачатку 17 ст., 4 — падмурак перадбрам’я; 5 — падмурак палаца; 6 — муроўка сцяны перадбрам’я.
Мал. 9. / — рэшткі горна другой паловы 17 ст.; II— рэшткі пабудовы другой паловы 17 ст.; /// —байніца пачатку 16 ст.; IV— арачны праход з галерэі па заходняй сцяне ў паўночна-заходнюю вежу, закладзены пры будаўніцтве палаца (1 — белая тынкоўка, 2— драўляныя дэталі 16 ст.).
Мал. 10. Замак. Раскопкі перадбрам’я.
Мал. 11. Сітуацыйны план замка пасля правядзення архітэктурна-археалагічных даследаванняў: 1 — развал кафлянай печы мяжы 15—16 стст. з першапачатковага паселішча; 2 — сметніца канца 16 — пачатку 17 ст.; 3— позні вадасцёк, 20—30-я гады 20 ст.; 4 — рэшткі вадасцёкаў 16—17 стст.; 5 — рэшткі перадбрам’я канца 16 — пачатку 17 ст.; 6 — рэшткі кухні 17 ст.; 7— рэшткі канюшні 17 ст.; 8 — фрагменты падмуркаў цаглянай вежачкі для захавання фуражу 17 ст.; 9— рэшткі аднапавярховых гаспадарчых пабудоў 17 ст.; 10— вылічаныя месцы размяшчэння цагляных слупоў-апораў мастка, які вёў у італьянскі сад; Юа— выяўленыя падмуркі слупоў-апораў 17 ст.; hl— падсыпка з бітай цэглы для апоры мастка; 12—выемка для апоры мастка на грэбені курціны; 13 — рэшткі ганкаў палаца пачатку 17 ст.; 14 — фрагменты першапачатковай брукоўкі; 15 — рэшткі машчэння з плітак; 16— фрагменты брукаванай пад’язной дарогі; 17 — калодзеж; A—сцены пачатку 16 ст.; Б— сцены канца 16 — першай паловы 17 ст.; В — прыбудовы 20—30-х гадоў 20 ст.
Мал. 12. Замак. Фрагменты аблямоўкі дзвярнога праёму. Архіўны здымак.
Мал. 13. Замак. Рэнесансавы палац. Вапняковае аздабленне дзвярных і аконных праёмаў. Архіўны здымак.
Мал. 14. Замак. Фрагменты рэнесансавых каменных дэталяў аздаблення палаца канца 16 — пачатку 17 ст.
Мал. 15. Замак. Перадбрам'е. Тычковая муроўка канца 16 — пачатку 17 ст.
Мал. 16. Замак. Падмуркі прыбудовы 17 ст. да паўднёвай сцяны.