• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

    Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1994
    50.5 МБ
    Тып 5. Знойдзены зялёнапаліваныя і паліхроцнця фрагменты. Галава арла ў кароне павернута ўлева. Лапамі арол абапіраецца на скрыжаваныя пальмавыя галіны. У кутах— трыліснікі — «лапкі».
    Тып. 6. Знойдзены толькі зялёнапаліваныя і тэракотавыя экземпляры., Кафля мае падвойную рамку. Паміж знешняй і ўнутран.ай. размешчаны рады кропачак, якія надаюць асаблівае багацце рамцы. У цэнтры, у круглай рамцы, аздобленай па знешняй і ўнутранай паверхні зубчыкамі, закампанаваны аірол, галава якога ў. кароне павернута ў правы бок. Тулава птушкі аздоблена кропачкамі. Паміж знешнімі рамкамі і-ўнутранай круглай— кветкі лілеі (мал. 89 : 75).
    Да канца 16 ст. можна аднесці буйнарэльефныя. кафлі,-упрыгожаныя геральдычным арнаментам (тып кафлі з арлом і., 3). Кафлі з Радзівілаўскім гербам вырабляліся, верагодна, па спецыяльнай замове і аналагаў на Беларусі пакуль не маюць.
    Цікава, што ў мястэчку знойдзена толькі 20 фрагментаў кафлі з выявай герба Радзівілаў, у той час як у замку знаходкі Жфляў з арлом на вонкавай пласціне налічваюцца сотнямі. Магчыма, што ў мястэчку такая кафля з гербам уладальніка замка аздабляла печы ў афіцыйных.будынках (ратуша) або ў шпіталі, які быў падораны гораду Радзівілам.
    Гёральдычныя кафліны першай паловы—сярэдзіны .17 ст. выкананы ўжо ў іншай тэхніцы: рэльеф дробны, на галаве арла-з’яўляецца карона, часам арол закампанаваны ў круг (тып 6).
    Калі аналізаваць суадносіны знаходак тэракотавых, зялёнапаліваных, паліхромных кафлін на тэрыторыі замка, то можна здагадацца, якія пёчы былі ў розных памяшканнях замка. Так, у раскопах побач з паўднёвай сцяной замка, дзе былі гаспадарчыя црыбудовы, сабраны толькі зялёнапаліваныя і тэракотавыя адзінкі, прычым апошніх было значна больш. У раскопах каля перадбрам’д сустіракаліся розныя тыпы кафлі, у тым ліку і паліхромныя фрагменты. Найбольшая колькасць паліхромных кафлін была сабрана каля паўночнай сцяны замка, дзе быў размешчаны паўночны корпус Радзівілаўскага палаца.
    Па сваім функцыянальным прызначэнні пячная кафля падзяляецца на кафліжаронкі, кафлю паясковую і гзымсавую, сценную кафлю як поўнага фармату, так і палавіннага, і кутнія кафлі, а таксама керамічныя медальёны і дахоўку для пакрыцця верху печы (мал. 88: 14).
    Паясковыя і гзымсавыя кафлі таксама сустракаюцца як звычайныя, так і кутнія..Медальёны — для ўпрыгожвання печы (са слядамі закуранасці) і інтэр’ерныя. (з чыстай уну-фднай паверхняй).
    У Мірскім замку пад час раскопак былі знойдзены некалькі кафлін.медальёнаў без румпьі. На тыльнай іх частцы няма слядоў закуранзсці. Большасць з іх знойдзены ў раскопах побач з паўночным корпусам палаца. Два медальёны з арламі маюць ззаду невялікія мацавальныя шыпы. Адзін зялёнапаліваны (мал. 88: /5), другі — паліхромны.
    На двух фрагментах паліхромнага медальёна маецца відарыс каня (мал. 89 : 11). Дэталі вупражы і похвы паказваюць на тое, што на страчанай частцы быў вершнік. Верагодна, гэта выява «Пагоні».
    Наступны медальён мае сляды сажы на тыльным баку. Ен таксама паліхромны. Знойдзены тры яго кавалкі побач з усходнім корпусам палаца (мал. 96).
    Нам сустрэліся, на жаль, толькі крайнія часткі медальёна, аздобленыя складаным раслінна-геамётрычным арнамента^
    Сценныя кафлі ў час пабудовы паліхромнай печы клалі не роўна адну на другую, а так, каб другі, вышэйшы рад клаўся ад сяірэдзіны кафлі ніжэйшага рада, што стварала натуральны «замок» і павышала трываласць.
    Завяршалі куты печы кутнія кафлі. Яны састаўляліся з цэлай сценнай і палавінкі, змацаваных пад прамым вуглом румпай. Дэкор, як правіла, заставаўся той жа, што і на сценных кафлях,— раслінны і геральдычны.
    Падкрэслівалі прапорцыі аб’ёму печы кафлі паясковыя, рэльефы якіх мелі адцягнены міфалагічны змест. У іх матывах пераважаюць сярэднявечныя алегорыі: над лістамі-цмокамі, якія сімвалізуюць злыя варожыя сілы, ганарова ўздымаецца арол — герб князя, асобна вынесены на кафлю-медальён. Размяшчалася яна, відаць, у самым цэнтры.
    Зусім новы змест нясуць кафлі гзымсавыя, якія служылі сувязнымі пераходнымі формамі паміж рознымі аб’ёмамі печы. Сюжэты на гэтых кафлях міфалагічнага, расліннага, рэлігійнага характару. Яны раскрываюць тэму мары аб шчасці, славе, наканаванні лёсу.
    Аб гэтым сведчаць букеты, перавітыя гірлянды, ланцужкі дубовага лісця на кафлях-каронках і «гарадках» у версе печы. Асабліва цікавая кафля-каронка з букетамі і лічбай 1583. Яна, магчыма, сведчыла аб заканчэнні будаўніцтва паўночнага корпуса і яго інтэр’ераў.
    Верх печаў перакрывалі кафлі-дахоўкі з тыповым і распаўсюджаным малюнкам «рыбінай лускі» (мал. 88: 14). Аналагічная кафля, толькі непаліваная або пакрытая зялёнай палівай, знойдзена ў Лідскім замку 23.
    Усе тыпы кафляў набіраліся ў розных камбінацыйных варыянтах, дзе колькасць і іх месца былі абумоўлены памерам памяшкання і відам печы. Ад гэтага залежаў і агульны колер печаў. Калі вонкавае люстэрка печы набіралася з кафлі, аздобленай расліннымі матывамі з пераважна сінімі фарбамі, то каларыт гучаў у халоднай, спакойнай гаме. Калі ж ужываліся выявы з цёмным арлом, дзе было шмат жоўтага светлага фону, то гэтая гама гучала ўжо кантрастна, узбуджана, трывожна і разам з тым сцвярджальна.
    Каляровая палітра кафляў не дужа багатая. Прымянялася белая заглушаная глазура, сіняя глухая — кобальтавая, цёмна-карычневая празрыстая — марганцавая, глухая жоўтая — зафарбаваная вокісламі сурмы і светла-зялёная — сумесь жоўтай і сіняй. Выразнасць малюнка падкрэсліваў рэльеф.
    Вытворчасць кафлі была разлічана на масавы тыраж. У драўлянай форме адціскалася з гліны вонкавая пласціна з невысокім дэкаратыўным рэльефам, прымацоўвалася ганчарная румпа і пасля высыхання кафля абпальвалася. Затым вонкавая паверхня кафлі размалёўвалася і зноў абпальвалася. Аб двайным абпальванні сведчаць памеры вырабаў, дзе тэракотавыя кафлі крыху большыя, чым каляровыя, што сведчыць аб усадцы пасля другой тэрмічнай апрацоўкі.
    Па аналогіі з печамі Вавельскага замка ў Кракаве можна лічыць, што печы Мірскага палаца па форме былі падобныя на познагатычныя вежы: унізе двух’ярусны квадрат або прамакутнік, а над ім — купал, аздоблены спецыяльнай кафляй-дахоўкай з малюнкам «рыбінай лускі» 24.
    23 Трусаў A. А. Старадаўніх муроў адраджэнне: Мінулае і сучаснасць Лідскага замка. Мн., 1990. С. 40.
    24 Piakiewicz-Dereniowa М. Rekonstrukcja dawnych Wawelskich piecow kaflowych// Biuletyn Historii sztuki. 1960. T. XXII. S. 331—332.
    У некаторых памяшканнях паўночнага корпуса замкавага палаца былі печы толькі з зялёнай кафлі. Асноўныя аб’ёмы іх складаліся з кафляў, аздобленых геаметрычным арнаментам. Гзымсы гэтых печаў былі 3|роблены з кафлі, якая мела складаны профіль. Ніжняя частка яе ўпрыгожана выявамі анёлаў з крылцамі, а верхняя — малюнкамі дубовых лістоў (мал. 89 : 10). У шурфе падэшвы курціны бастыённай сістэмы каля ўсходняга корпуса замкавага палаца ў 1991 г. знайшлі фрагмент паліхромнай кафлі-маскарона 17 ст. з выявай галавы анёла з крыламі. Па версе печы ішлі кафлі-гарадкі стрэлападобнай формы (мал. 90:7).
    Вялікую цікавасць уяўляюць фрагменты сюжэтнай паліхромнай кафлі. Зроблена рэканструкцыя карнізнай і паясковай кафлі з рознымі сюжэтамі. На цёмна-сінім фоне шырокай часткі гзымсавай кафлі маюцца выявы фігур людзей-анёлаў і фантастычных птушак, пакрытыя белай палівай, а таксдма светла-зялёныя кветкі. Вузкая частка кафлі аздоблена малюнкам птушыных (магчыма, арліных) пер’яў (мал. 89:9).
    У сярэдзіне паясковай кафлі на белым фоне змешчана светла-жоўтая кветка-карона, ад якой у абодва бакі адыходзяць галінкі з лістамі, падобнымі да дубо-вых. Канцы гэтых галінак завяршаюць маленькія цёмнакарычневыя галовы цмокаў, аздобленыя невялічкімі каронамі (мал. 88: 16). Памеры вонкавай пласціны паясковай кафлі 10X22 см. Знойдзены адзін фрагмент, дзе на цёмна-сінім фоне змешчаны малюнак белага каня-цмока (мал. 89 : 4).
    Сабраны кавалкі паліхромнай зялёнай кафлі з выявамі фігур міфалагічных ільвоў або грыфонаў (мал. 89 : 8). Асаблівае распаўсюджанне гэты матыў атрымаў у гарадах паўночнай і ўсходняй Беларусі (Віцебск, Магілёў, Мсціслаў, Крычаў, Чачэрск). У якасці прыкладу можна прывесці віцебскую кафлю 25.
    Спецыфічна мірскім варыянтахМ арнаменту можна лічыць сіметрычныя выявы хімер — фантастычных істот, якія нясуць на сабе адбітак індывідуальнасці мясцовага майстра. Гзымсавая кафля з такім малюнкам (мал. 89 : 3, 5, 7), як непаліваная, так і пакрытая зялёнай палівай, знойдзена на тэрыторыі замка і мястэчка. У мястэчку знойдзена таксама цікавая сценная кафля з рэалістычнай выявай рыбіны (мал. 89 : 17).
    У нашай калекцыі ёсць амаль цэлая гзымсавая кафля, якая мае складаны профіль (мал. 89: 10). На ніжняй шырокай частцы размешчана галава анёла з крыламі, а верхняя аздоблена раслінным арнаментам. Кафля з рознымі варыянтамі анёлаў з крылцамі вядома амаль у кожным беларускім горадзе 17 ст. Найбольшае падабенства да мірскай мае навагрудская кафля 26.
    Мірскія печы ўпрыгожвалі разнастайныя кафлі-каронкі. У цэнтры, пад пячным карнізам, размяшчаліся вялікія каронкі, а па ўсяму карнізу ішлі маленькія (вышыня адной з іх, што захавалася цалкам, 11 см). Найбольшую цікавасць уяўляе фрагмент вялікай паліхромнай каронкі з датай 1583 г. і выявай кветак у вазоне (мал. 90 : 1).
    Выяўлена шмат кавалкаў кафлі з раслінным арнаментам. Цікавасць уяўляюць два фрагменты зялёнай кафлі з малюнкам кветкі ў вазоне — раннебарочны стыль (мал. 88 : 8, 9).
    Шырока былі распаўсюджаны ў 16—першай палове 17 ст. сценныя кафлі з чатырохчасткавым раслінным або геаметрычным арнаментам.
    25 Левко 0. Н. Внтебскне нзразцы 14—18 вв. Мн., 1981. Рнс. 3, 8, 12.
    26 Овсянннков 0. В. Архнтсктурно-декоратнвная керамнка 16—17 вв. нз Новогрудка Ц Кратк. соо5ш. Нн-та археологнн AH СССР. 1969. Вып. 120. Рнс. 53 : 2.
    Найбольш раннія — кафліны другой паловы 16 ст., у якіх знешняя пласціна падзелена на чатьцры часткі-квадраты з паглыбленымі плоскасцямі (мал. 88 : 1—3, 5).
    Амаль цэлая кафля другой паловы 16 ст. знойдзена ў шурфе каля падмурка паўночнай сцяны замка. Яе вонкавая пласціна (17,5X17,5 см) упрыгожана геаметрычным арнаментам, які развіўся на аснове квадрата. Плошча пласціны падзелена на чатыры роўныя часткі-квадраты, сярэдзіна якіх заглыблена да 1,5 см. Кафля мае квадратную румпу вышынёй 6 см, у якой ёсць скразная адтуліна для дроту, зробленая пальцам. Для лепшага замацавання на вонкавай паверхні румпы маюцца барозны. Кафля зроблена з гліны з дамешкамі пяску, у сярэдзіне чарапка ёсць палоска масы шэрага колеру, што сведчыць пра невысокую тэмпературу абпалу. Таўшчыня вовкавай пласціны кафлі 2 см, румпы— 1 см.