Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
Найбольшая колькасць глыбокіх рынак знойдзена разам з матэрыяламі другой паловы 17 ст. (у замку 1/4 ад агульнай колькасці рынак гэтага часу). Хоць у мястэчку цэлых экземпляраў глыбокіх рынак не выяўлена, наяўнасць тоўстых ножак вышынёй 8—10 см сведчыць пра іх бытаванне і тут. Фрагменты глыбокіх рынак знойдзены пад час земляных прац у Ляхавічах 12 Адсутнасць глыбокіх рынак сярод апублікаваных даследчыкамі познесярэднявечных матэрыялаў тлумачыцца недастатковай пільнасцю пры класіфікацыі керамікі, таму што глыбокія рынкі лёгка могуць быць прынятыя за міскі з ручкаю ці макотры, а ножкі — за ножкі плыткіх рынак з утулкаваю рўчкаю.
Мяркуючы па этнаграфічных даных, на большасці тэрыторыі Беларусі выраб рынак спыніўся ў 18 ст. (што звязана са зменай канструкцыі
9 Заяц Ю. А. Керамнческая посуда Заславля X—XVIII вв.//Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993. Рнс. 34; Здановіч Н. Хараство старажытнага посуду Ц Мастацтва Беларусі. 1989. № 8. С. 70; Здановіч Н., Собаль В. Ляпілі мінскія ганчары // Мастацтва Беларусі. 1990. № 3.
10 Шаблюк В. В. Фсодальпая усадьба XVI—XVIII вв. у д. Мочулнно//Сярэдпев0ковыя старажытнасці Бсларусі. Мн., 1993. С. 35.
11 Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. Стары Мір. Мал. 14 : 16, 19.
12 Здановіч Н. Хараство старажытнага посуду. С. 70.
печаў), аднак у канцы 19 — пачатку 20 ст. рынкі рабіліся ганчарамі з Гарадной і Пружан, а майстры з Поразава выраблялі іх аж да сярэдзіны 20 ст.13 Да нядаўняга часу рынкі рабілі ганчары Украіны І4. На тэрыторыі Заходняй Еўропы ў І8 ст. бытавалі яшчэ глыбокія парцэлянавыя рынкі.
Традыцыйным відам кухоннага посуду, як вядома, з’яўляюцца макотры. Паліваныя макотры пачынаючы з 17 ст. маюць пераважна ўсечанаканічную форму, а венца аформлена ў выглядзе простага знешнеасіметрычнага патаўшчэння з гарызантальна абрэзаным краем. Яны набліжаюцца да формы місак, толькі адрозніваюцца больш масіўнымі сценкамі і дыяметрам венца (пераважна 25—30 см). Макотры 18—19 стст., захоўваючы форму тулава папярэдніх, маюць простае закругленне краю ці венца ў выглядзе валікападобнага знешнеасіметрычнага патаўшчэння.
Другая вялікая група посуду, што сваім знешнім выглядам прыкметна адрозніваецца ад кухоннага,— сталовы посуд.
Самым шматлікім відам сталовага посуду, згодна з колькасцю выяўленых фрагментаў і 17 цэлых начынняў (мал. 55), з’яўляюцца талеркі.
Да тыпу I аднесены талеркі, што маюць шырокі борцік, які завяршаецца венцам з унутрыасіметрычным патаўшчэннем і шырокім (1 — 1,5 см) раўчуком па краі (мал. 45).
Мяркуючы па аналогіях з Гродзенскага Старога замка ’5, Лідскага замка, менавіта такія талеркі звычайна найлепш аздабляліся (не толькі рыфленнем, але і ангобным роспісам).
Талеркі тыпу II маюць у разрэзе венца трохкутнай формы, знешні край якога можа быць выцягнуты ўніз. У талеркі з Мірскага замка борцік упрыгожаны рыфленнем, зробленым пяцірадковым грабеньчыкам (мал.56) або карбоўкаю (мал.57).
Талеркі тыпу III маюць сіметрычнае патаўшчэнне краю венца і раўчук па яго знешнім баку (мал. 45).
У талерак тыпу IV край вертыкальна прыўзнятага борціка крыху патончаны.
Талеркі тыпу V — самыя шматлікія сярод матэрыялаў з замка. Венцы іх уяўляюць сабой сіметрычна ці асіметрычна патоўшчаны валік (мал. 55 : 5—7, 15). На знешнім баку адной з талерак ёсць ангобны надпіс (мал. 58). Сярод талерак тыпу V ёсць кавалкі з контурным роспісам чырвоным ангобам па белым ангобным фоне (мал. 59; 60). Унутры контура малюнак запаўняўся падфарбаваным зялёным ангобам.
У адрозненне ад талерак 16—17 стст., што часта арнаментаваліся па борціку, начынні 18 ст. амаль не ўпрыгожваліся (за выключэннем ангобнага роспісу). Шмат якія талеркі пакрытыя вельмі тонкім слоем палівы, праз які прасвечваецца пясок.
Уяўленне пра памеры і прапорцыі начыння даюць цэлыя рэчы. Самыя распаўсюджаныя ў 16—17 стст,—талеркі з дыяметрам венца ад 23—26 да 30—31 см, прычым дыяметр донца быў у 1,5—2,2 раза, а вышыня начыння — у 3,5—5 разоў меншыя за дыяметр венца.
Тыпалагічная класіфікацыя талерак з замка цалкам пацвярджаецца матэрыяламі з мястэчка. Для арнаментацыі талерак тут таксама ўжыва-
I3 Мнлюченков С. А. Бслорусскос народное гончарство. Мн.. 1984. С. 112.
14 Матейко К. I. ГІародна ксраміка західннх областей Украіньскоі ФСР 19 -20. КпТв, 1959. С. 44—45.
15 Трусаў А. А„ Собаль В. Е., Здановіч Н. I. Стары замак у Гродне XI—XVIII стст. Мал. 71 : 1.
лі шматрадковы грабеньчык і ўпрыгожвалі асобныя талеркі ангобным роспісам І6.
Яшчэ адзін від сталовага посуду, што ўжываўся ў 16—18 стст. на Беларусі,— міскі. У параўнанні з талеркамі колькасць іх у 16 — першай палове 17 ст. нязначная, але найбольш распаўсюджаныя яны менавіта ў 17 ст. У 18 ст. колькасць простых паліваных місак памяншаецца за кошт з’яўлення ў гэты час у шырокім ужытку маёлікавых і фаянсавых, а ў 19 ст. і парцэлянавых вырабаў.
Акрамя кавалкаў талерак у замку знойдзены 10 цэлых місак 16— 18 стст. (мал. 62).
Міскі 16 — пачатку 17 ст. маюць нешырокі гарызантальна адхілены борцік, край якога закруглены ці зрэзаны вертыкальна. Унутраная паверхня іх пакрыта шклопадобнай жоўта-карычневай палівай. Мяркуючы па цэлых начыннях, вышыня іх не перавышала 6—8,5 см, а дыяметр венцаў — 21—23 см. Знешні край адной з місак аформлены пальцавымі ўціскамі (мал. 62 : 5).
Фрагменты місак наступнага тыпу з замка маюць часам даволі шырокі борцік, адхілены пад вуглом прыкладна ў 45°. Гэта датычыцца і двух цэлых начынняў (мал. 62 : 1, 2). Па борціку адной з місак шматрадковым грабеньчыкам нанесены хвалісты арнамент. Аналагічная форма ў аднаго з тыпаў місак са Смаленска. Гэтыя міскі маюць найбольшыя памеры (дыяметр венца дасягае 28—30 см).
Міскі трэцяга тыпу, характэрныя для канца 17—18 ст., маюць піялападобнае тулава і неаддзелены закруглены край венца (мал. 62 ; 6, 8). Па памерах яны аналагічныя міскам тыпу II (дыяметр венца не перавышае 20—23 см). Вышыня начынняў розная — ад 5,5 да 8,5 см. Унутраная паверхня звычайна пакрытая тонкім слоем брудна-зялёнай палівы, што найчасцей не мае бляску, а скрозь яе праступаюць драбочкі пяску. Міскі аналагічнай формы, як паліваныя, так і непаліваныя, — даволі частая знаходка ў слаях канца 17—18 ст. у Полацку.
У 18 ст. побач з неглыбокімі (да 6 см) місачкамі з вузкім (да 2 см) амаль гарызантальна адагнутым венцам з’яўляюцца і колькасна пераважаюць у сталовай кераміцы міскі з вертыкальным борцікам (вышыня яго ад 2,5 да 3,5 см) (мал. 62 : 7). Большасць начынняў мае дыяметр венца ад 23 да 26 і нават 30 см, пераход да прыдоннай часткі ажыццяўляецца праз каленападобны ўступ.
Паліваныя міскі з вертыкальным борцікам працягвалі ўжывацца і ў 19 ст., толькі каленападобны ўступ знікае, і яны маюць ужо цыліндрычна-канічную форму. Унутраная паверхня распісвалася часам з дапамогай ангобу ці вокіслаў металаў (мал. 61). Міскі, аналагічныя адначасным замкавым, ужывалі і местачкоўцы 17.
Сярод начыння для пітва пераважаюць найперш кубачкі. Формай верхняй часткі гэтыя начынні, як з замка, так 1 з мястэчка, паўтараюць адначасныя паліваныя гаршкі (мал. 63 : 3, 4, 6), толькі значна меншых памераў (мал. 49 : 11—13). Формай ніжняй часткі кубачкі адрозніваюцца ад гаршкоў: яны маюць выразны паддон, што ўтвараецца рэзкім пашырэннем сценак у прыдоннай частцы. Гэты від начыння мог ужывацца і для прыгатавання страў дзецям. Магчыма, таму мы знаходзім адпаведныя ім па памеры накрыўкі (мал. 63 : 2).
Наступны від посуду для пітва, мяркуючы па стараннасці, з якой ён
16 Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. Стары Мір. Мал. 13.
17 Там жа. Мал. 13 : 11, 12, 17.
упрыгожваўся, а таксама нешматлікасці знаходак, можна прылічыць да параднага посуду. Гэта куфлі. Сярод матэрыялаў з замка зафіксаваны прыдонныя часткі цыліндрычнай формы і кавалкі прамакутных пляскатых ручак (мал. 63 : 1). Сярод матэрыялаўз мястэчка ёсць начынні, што з-за невялікага памеру варта назваць куфлікамі (мал. 63 : 5). Яку замку, так і ў мястэчку акрамя паліваных ужывалі распісныя кубкі і куфлі (мал. 63 : 6, 8; 64 : 3, 4). Часам цяжка аднесці канкрэтнае начынне да ■пэўнага віду посуду з-за нетрадыцыйнасці памераў, што не спалучаюцца з формай (мал. 63 : 7).
Эвалюцыя формы куфля на працягу 18—19 стст. прывяла да памяншэння яго вышыні (да 10 см) і дыяметра тулава. Сама форма замест строга цыліндрычнай набывае абрысы авала ці ўсечана-канічную (мал. 66 : 2, 4, 6). Таксама, як і кубкі, у канцы 16—17 ст. побач з паліванымі ўжываліся распісныя куфлі.
Адным з відаў посуду для захоўвання і транспартавання вадкасцяў з’яўляюцца збаны. У замку яны знойдзены разам з матэрыяламі 16— 17 стст. Найбольшая колькасць фрагментаў належыць паліваным начынням, частка — дымленым і адзінкі — непаліваным збанам. Па форме верхняй часткі яны падзяляюцца на 3 тыпы (мал. 45).
Збаны тыпу I найбольш распаўсюджаныя ў слаях 16 — першай паловы 17 ст. Яны маюць прафіляванае горла: на вонкавай паверхні яго ёсць карнізік, а знутры — раўчук (мал. 66 : /). Край венца скруглены.
Збаны тыпу II маюць рабрыну ці карнізік толькі звонку па горлу (мал. 45; 66 : 5).
Збаны тыпу III мелі горла-раструб і скругленае венца.
Паліваныя (як, дарэчы, і дымленыя) збаны 16 — першай паловы 17 ст. мелі ручкі пераважна трох тыпаў: круглыя; пляскатыя з шырокім равочкам пасярэдзіне; пляскатыя, рабрыстыя, з двума равочкамі. Ручкі першых двух тыпаў мелі шырыню да 3,5 см, а апошняга — да 4 см. У замку знойдзены два фрагменты адметных ручак: зверху па ручцы пакладзены 1 (на адной) і 2 (на другой) кручаныя гліняныя жгуты. Аналогіі ім невядомыя. Верхні край ручак мацаваўся да рабрын на горле ці арнаментальнага пояса на ім, а ніжні — да найбольшага дыяметра тулава.
Збаны канца 17—18 ст. мелі стужкападобныя ручкі. Мацаваліся яны, як правіла, крыху ніжэй венца.
Самыя раннія збаны пакрываліся зялёнаю ці карычневаю шклопадобнаю паліваю з абодвух бакоў (звонку да ніжняга краю ручкі). На начыннях 18—19 стст. паліва звонку наносілася толькі па венцы.
Збаны найчасцей упрыгожваліся арнаментам не толькі па горлу, але і па плечуку.
Сярод збаноў тыпаў I і 11 сустракаюцца адзінкавыя экземпляры, распісаныя па горлу і плечуках белым ці падфарбаваным зялёным ангобам пад бясколерную паліву (мал. 64 : 1, 2).