Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
Геаметрычны арнамент (поле, падзеленае на чатыры квадраты) сустракаецца толькі на зялёнай кафлі з такім арнаментам. Гэтая кафля мела дзве вонкавыя пласціны, якія стваралі вугал у 90°. Кожная пласціна роўная палове памеру сценнай кафлі. Шырыня адной з пласцін 9 см. На некаторых кафлях з геаметрычным арнаментам сустракаюцца лацінскія літары М і L (мал. 88 : 3).
Памеры пласціны кафляў з геаметрычным арнаментам канца 16— першай паловы 17 ст. вагаюцца ад 17,1 X 17,3 да 10,1 Х20,2 см. Таўшчыня пласціны 1,2 см, румпы — 0,9—1,5 см, вышыня румпы — 8,3—9 см. Да кафлі з чатырохчасткавай сіметрыяй можна аднесці выраб з крыху паглыбленай вонкавай паверхняй з дыяганальна пракрэсленымі рэбрамі. Датуецца ён сярэдзінай—другой паловай 16 ст. Памеры яго 14,ЗХ14с.м (мал. 88 : 7).
Некалькі кавалкаў зялёнай карнізнай кафлі ўпрыгожана рэльефным малюнкам, які нагадвае рыбіну луску. Падобная кафля вядома з раскопак Вільнюскага замка 27. Сабраны фрагменты сценнай тэракотавай і зялёнай кафлі, вонкавая пласціна якой аздоблена арнаментам, што складаецца з геаметрычных і раслінных элементаў (поле, падзеленае на плоскасці косымі штрыхамі; кожная палоска запоўнена малюнкамі невялічкіх лісткоў, якія крыху падобныя на лісткі канюшыны).
Варыянты кафлі, вонкавая пласціна якіх аздоблена малюнкахм, пабудаваным на прынцыпах чатырохчасткавай сіметрыі, вельмі разнастайныя. Мы вылучаем 9 асноўных варыянтаў.
1-ы варыянт. Паме>ры вонкавай пласціны 18,5X18,5 см, таўшчыня рамкі 0,6 см. Гэта квадрат, падзелены двума крыжамі — косым і прамым, на дыяганалях косага крыжа маюцца па два лісты аканту, адгорнутыя да знешніх кутоў квадрата. Сустракаліся зялёнапаліваныя і тэракотавыя экземпляры (мал. 91 : 17).
2-гі варыянт. Памеры 18,7X18,7 см; таўшчыня рамкі 0,5—0,8 см. Датуецца канцом 16—пачаткам 17 ст. У цэнтры кампазіцыі размешчаны па дыяганалі падвоены квадрат, унутры якога сімеі]рычныя кропачкі і стрэлкі. Ад кутоў квадрата адыходзяць лініі-лопасці, якія ўтвараюць крыж. У кутах па дыяганалі размешчаны стылізаваныя кветкі лілей. Існуе некалькі назваў гэтага варыянта (мал. 91 : 1—3).
3-ці варыянт. Памеры 18,5X20,8 см; рамка падвоеная, агульная шырыня яе 0,7 см, датуецца 17 ст.; сустракаліся сценныя і кутнія кафлі. Былі зялёнапаліваныя і тэракотавыя адзінкі. У кутах квадрата дзевяці-
27 Таутавнчюс А. Нзразцы Внльнюсского замка 16—17 вв. Внльнюе, 1969. Мал. 69.
пялёсткавая кветка ў кругах, злучаных паміж сабой паўкругамі і ромбамі (мал. 91 : 18).
4-ты варыянт. Памеры 19,5X19,5 см; датуецца канцом 16—пачаткам 17 ст., таўшчыня рамкі 0,9—1 см, сустракаліся зялёнапаліваныя, паліхромныя (2 тыпы расфарбоўкі), як сценныя, так і кутнія. У цэнтры кампазіцыі квадрат, размешчаны па дыяганалі з чатырохпялёсткавай кветкай у цэнтры. Ад кутоў квадрата разыходзяцца лопасці, завершаныя ланцужком кропачак і кветкамі-званочкамі. У кутах па дыяганалі знаходзяцца стылізаваныя лілеі (мал. 91 : 4—6).
5-ты варыянт. Памеры 21X21 см, падвоеная рамка агульнай таўшчынёй 1,5 см; датуецца канцом 16—пачаткам 17 ст. Сустракаліся ў асноўным паліхромныя экземпляры, як сценныя, так і кутнія. Аднак знойдзена і некалькі тэракотавых кафлін (мал. 92). У цэнтры размешчана чатырохпялёсткавая кветка з рассечанымі пялёсткамі, у кутах — замкнутыя раслінныя валюты, злучаныя паміж сабой перамычкамі. Валюты і перамычкі ўтвараюць вакол кветкі дванаццацікутнік. Прастору паміж валютамі насупраць сярэдзін бакоў квадрата займаюць паловы чатырохпялёсткавых кветак, такіх самых, як цэнтральная (мал. 91 : 8). Кафлі з такім малюнкам з’яўляюцца спецыфічнымі для Міра, для іншых гарадоў Беларусі нехарактэрныя.
6-ты варыянт. Памеры 19,5X20 см, таўшчыня рамкі 0,7 см, сустракаліся непаліваныя, зялёнапаліваныя і паліхромныя адзінкі, сценныя і кутнія. У цэнтры кампазіцыі — размешчаны па дыяганалі квадрат, у які ўпіса.на чатырохпялёсткавая кветка (але ў адрозненне ад варыянта 5 яна больш нагадвае крыж). Насупраць кутоў цэнтральнага квадрата размешчаны павернутыя да знешняга боку кветкі-званочкі. У кутах — па дыяганалі — стылізаваныя лілеі (мал. 91 : 4—6).
7-мы варыянт. Памеры 18,7X18,7 см, шырыня падвоенай рамкі 0,7— 0,8 см, датуецца канцом 16—пачаткам 17 ст., вядомы сценныя і кутнія кафлі з такім малюнкам. Сустракаліся зялёнапаліваныя і паліхромныя фрагменты. Арнамент складаецца з маўрэсак, 4 з якіх утвараюць крыж у цэнтры і 4 закампанаваны па кутах. Сустракаюцца паліхромныя фрагменты з сінім фонам і белым малюнкам і наадварот (мал. 91 : 7, 9).
8-мы варыянт. Зялёнапаліваная кафля памерам 18,5X18,7 см, шырыня рамкі 0,7 см, датуецца канцом 16—пачаткам 17 ст. У цэнтры па дыяганалі размешчана шматпялёсткавая кветка, па кутах — маўрэскі (мал. 91 : 11).
9-ты варыянт. Сустракаліся тэракотавыя і зялёнапаліваныя вырабы, памеры 18,7X19 см, шырыня рамкі 0,7 см, датуецца кафля канцом 16— пачаткам 17 ст. У цэнтры размешчана чатырохпялёсткавая кветка з міндалепадобнымі пялёсткамі. Па кутах размешчаны стылізаваныя лілеі, разгорнутыя вонкі (мал. 91 : 19). Знойдзена таксама непаліваная кафля з вонкавай пласцінай, аздобленай малюнкам, які можна лічыць варыянтам 9а (мал. 91 : 10).
3 усіх прыведзеных вышэй варыя.нтаў кафлі з раслінным і геаметрычным арнаментам найбольш пашыраны на Беларусі ў першай палове 17 ст. варыянт 628.
Кафля першай паловы—сярэдзіны 17 ст., знойдзеная ў мястэчку, шмат у чым падобная да кафлі з Мірскага замка. Аднак сярод кафлі з мястэчка можна выдзеліць два тыпы кафлі, не ўласцівыя для замка. У
28 Розенфельдт Р. Л. Белорусскне нзразцы //Древностн Восточной Европы. М., 1969. С. 180. Мал. 1 : 2.
першую чаргу гэта геральдычная кафля (мал. 95), кафля з выявай гронкі вінаграду (мал. 88 : 9, 10).
Пасля шматлікіх войнаў і разбурэнняў сяірэдзіны 17 ст. Мірскі замак аднаўляецца, і ўсе аднаўленчыя працы былі закончаны да 1690 г.29
У канцы 17 ст. у замку ўжо амаль не засталося печаў з паліхромнай кафлі, бо пад час раскопак мы знайшлі толькі некалькі фрагментаў бязрамачнай кафлі канца 17—пачатку 18 ст., пакрытых шматкаляровай палівай (мал. 91 : 14). Пры расчыстках падмуркаў аднапавярховых прыбудоў, зробленых у 17 ст., было сабрана шмат непаліванай кафлі другой паловы—канца 17 ст., аздобленай у стылі позняга ба,рока (у цэнтры вонкавай пласціны размешчаны картуш складанай формы) (мал. 93). Прычым сабрана як сценная, так і кутняя кафля 30.
Відаць, да сярэдзіны—другой паловы 17 ст. адносіцца фрагмент тэракотавай кафлі, на якой вельмі нізкім рэльефам зроблены малюнак трускалак (мал. 91 : 15). Аналагічная кафля знойдзена і ў мястэчку.
Акрамя цэлай кафлі сабрана шмат тэракотавых кавалкаў ад кутніх калонак печаў і гзымсавай кафлі другой паловы 17 ст.
Т.ры вялікія фрагменты кутняй калонкі печы (шырыня 8 см) упрыгожаны малюнкам, які нагадвае перавітую жгутам балясіну (мал. 90 : 10).
У канцы 17—пачатку 18 ст. печы ў замку і мястэчку пачалі аблямоўвацца бязрамачнай кафляй з дывановым арнаментам 31 (мал. 91 : 16).
У 18—пачатку 19 ст. печы ў Міры складаліся з гладкіх тэракотавых, зялёнапаліваных, пакрытых белай ці светла-блакітнай палівай сценных і прафіляваных гзымсавых кафлін без арнаменту. Па кутах размяшчаліся кутнія кафлі з вітымі балясінамі.
Пасля войнаў канца 18 і пачатку 19 ст. замак зноў разбураецца і прыходзіць у заняпад. Толькі ў 20—30-я гады 20 ст. апошні гаспадар Мірскага замка, князь Святаполк-Мірскі, аднавіў усходвюю частку палаца і тры замкавыя вежы. У адноўленых памяшканнях зрабілі каміны і печы з белай, карычневай і сіняй паліванай кафлі. Але пад час Вялікай Айчыннай вайны замак значна пацярпеў і інтэр’еры ўсіх памяшканняў палаца' і замкавых вежаў былі канчаткова страчаны.
3 1983 г. ідзе рэстаўрацыя Мірскага замка. Адзінымі крыніцамі для ўзнаўлення яго старадаўніх інтэр’ераў могуць быць толькі пісьмовыя сведчанні і археалагічныя матэрыялы.
Сабраны, апрацаваны і часткова адрэстаўраваны матэрыял, асабліва цэлыя экземпляры паліхромнай кафлі, значна папоўніць нашы веды пра рдзвіццё беларускага кафлярства і дапаможа рэстаўратарам аднавіць інтэр’рры Мірскага палаца.
БУДАУНІЧЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Цэгла. Пры раскопках Мірскага замка было сабрана шмат вялікапамернай цэглы пачатку 16 ст. Сярэднія памеры асноўнага фармату цэглы, з якой складзены замкавыя муры ў пачатку 16 ст., дасягаюць 29,5—30X14,5x9—9,5 (да 10) см. Сустракаецца цэгла і іншых фарматаў, але ў меншай колькасці (28—28,5X14X8,5—9,5 см і 29,5—30X15,5— 16X9—9,5 см). У муроўцы замкавых сцен ужывалася і перапаленая цэгла-клінкер цёмнай афарбоўкі. Цэгла аналагічнага колеру і фарматаў
29 Калннн В. В. Мнрскнй замок. Мн.. 1986. С. 17.
30 Трусаў A. А. Беларускае кафлярства. Мн., 1993. С. 38.
31 Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. 'Стары Мір. 'С. 58. Мал. 17 : 13.
прасочана A. М. Кушнярэвічам пры абследаванні муроўкі касцёла ў Іўі, які быў збудаваны да 1499 г.32
Цэгла з Мірскага замка (за выключэннем клінкера) чырвонага колеру, на верхняй шырокай паверхні (пасцелі) цагліны слабыя адбіткі пальцаў, гліняная маса мае розныя дамешкі. На некаторых экземплярах можна заўважыць сляды дажджу і адбіткі лап розных жывёл (у першую чаргу катоў і сабак). Адна цагліна нават мае адбітак нагі дзіцяці (мал. 85 : 18—23).
Акрамя звычайнай цэглы будаўнікі Мірскага замка ўжывалі і профільную цэглу, з якой выкладвалі розныя дэталі. Профільная цэгла з Мірскага замка выразалася са звычайнай цэглы-сырца прамакутнай формы і затым абпальвалася (мал. 85 : 18, 19; 97).
На некаторых цаглінах Мірскага замка маюцца клеймы цагельнікаў. Упершыню на іх звярнуў увагу і надрукаваў цагліну з двума клеймамі па тычку з муроўкі цэнтральнай вежы-брамы В. В. Калнін 33 (мал. 85 : 26).
Мы знайшлі яшчэ некалькі цаглін з клеймамі ў Мірскім замку. Дзве цагліны знаходзяцца ў муроўцы сцен цэнтральнай вежы-брамы (мал. 85 : 27, 29), другія дзве з клеймамі на тычках выяўлены ў муроўцы заходняй >сцяны замка, на поўнач ад вежы-брамы (мал. 85 : 29), і адзін кавалак цагліны з кляймом знойдзены ў культурным слоі (мал. 85 ;25).
Цікава, што адзін тычок перапаленай цагліны-клінкера цалкам запоўнены адбіткам штампа майстра-цагельніка 16 ст. (мал. 85:27). Уся вышэйзгаданая цэгла адносіцца да першага «гатычнага» будаўнічага перыяду і датуецца першай паловай 16 ст.