Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
50.5 МБ
18	Historia kultury materialnej Polski w zarysie. T. II. S. 314.
ўстаўлялася гаршковая кафля днішчам да агню, а вусцем — у памяшканне. Тоўстыя сценкі кафлі добра захоўвалі цяпло, якое ішло з глыбокіх кафляў-гаршкоў. Такім чынам, гаршковая кафля ў асноўным выконвае ролю каларыфера. I толькі з канца 14 ст., калі форма яе вусця паступова змяняецца, яна пачынае набываць і дэкаратыўную функцыю.
ІДікава, што цеплавое люстэрка мірскай печы складала кафля адной вышыні, але з рознымі па форме вусцямі. Болып за ўсё знойдзена кафлі з круглым вусцем (першы тып). Яе вышыня 14 см, дыяметр днішча 10,5 см, дыяметр вусця 14 см, таўшчыня сценак 1 см (мал. 85 : 11, 12; 87).
Кафля зроблена на ганчарным крузе з глінянага цеста з дамешкамі жарствы. Чарапок яе ў зломе ў асноўным трохслойны, бо абпальвалася кафля пры невялікай тэмпературы, таму маса ў сярэдзіне чарапка шэрага колеру. Некаторыя чарапкі аднаслойныя, што сведчыць аб болып высокай тэмпературы абпальвання.
Да другога тыпу адносяцца кафлі, якія маюць вусце ў выглядзе чатырохпялёсткавай разеткі (квадрыфолія), якая несла дэкаратыўную функцыю. Такая кафля існавала на Беларусі на працягу 15 ст. Розныя варыянты кафлі з квадрыфольным вусцем знойдзены ў час даследавання замкаў у Лідзе і Крэве 19 (мал. 85 : 13).
Кафля трэцяга тыпу мае квадратнае вусце. Рабілася такая кафля спачатку на ганчарным крузе, а потым апрацоўвалася ў драўлянай форме, якая дазваляла рабіць кафлю аднолькавага памеру. Гэты тып кафлі з’явіўся ў канцы 14—пачатку 15 ст. і існаваў да пачатку 16 ст. У канцы 15—пачатку 16 ст. такая кафля трансфармуецца ў так званую міскавую кафлю за кошт скарачэння тулава і пашырэння вусця. Даследчыкі лічаць, што з кафлі з квадратным або прамакутным вусцем можна скласці цеплавое люстэрка печы па плошчы ў некалькі разоў большае, чым са звычайнай кафлі 20. Таму і форма печаў пачынае змяняцца. Гаршковая кафля поўнага профілю знойдзена намі ў 1991 г. пад час раскопак перадбрам’я ў слаях канца 15—першай паловы 16 ст. (мал. 85 : 14). Донцы і сценкі гаршковых кафляў, якія добра абпалены і маюць светла-карычневы цагляны колер, знойдзены таксама ў раскопах побач з паўночнай і заходняй сценамі замка.
Нязначная колькасць кавалкаў гаршковай кафлі 16 ст. з прамакутным, круглым і квадрыфольным вусцем сабрана ў гістарычным цэнтры мястэчка.
Самыя першыя каробчатыя кафлі, знойдзеныя ў Мірскім замку, датуюцца па даных стратыграфіі і аналагах сярэдзінай—другой паловай 16 ст. Гэта зялёнапаліваныя і тэракотавыя экземпляры з масіўнай румпай (мал. 88 : 4, 7; 89 : 13). Яны маюць паглыбленую вонкавую паверхню.
Упрыгожаны яны геаметрычным арнаментам. Вонкавая паверхня аднаго экземпляра мае разетку буйнога рэльефу. Найбольшую цікавасць з іх уяўляе фрагмент непаліванай кафлі з выявай Св. Юрыя (Георгія) на кані, які забівае цмока (мал. 89 : 13). Гэта адна з самых ранніх выяў такога тыпу, выкананых у рэнесансавай тэхніцы.
3 1568 г. гаспадарамі замка сталі Радзівілы, якія ў канцы 16—пачатку 17 ст. дабудоўваюць яго, узводзяць трохпавярховы палац і розныя
19 Трусаў A. А., Угрыновіч У. В. Тыпалогія і храналогія лідскай кафлі//Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. Мал. 95, 96; Дзярновіч A. I., Трусаў A. А., Чарняўскі I. М. Лёс Крэва. Мн., 1993. С. 39.
20 Смнрнов Т. Д. Пронзводство красноглнняных печных пзразцов н опыт реконструкцнн печей по матерналам Старого Орхея //Нзвестня МОлдавского фнлнала AH СССР. 1956. № 4. С. 81.
гаспадарчыя і службовыя памяшканні, якія ўжо ў канцы 16 ст. мелі кафляныя печы.
Пісьмовыя крыніцы 17 ст. сведчаць пра багатае ўбранне палаца, які ацяплялі шыкоўныя печы, зробленыя з паліхромнай кафлі. У час шведскіх нападаў (1655 і 1706 гг.) палац шмат разоў гарэў і разбураўся. Таму ў другой палове 17—пачатку 18 ст. старыя печы паступова разабралі і зрабілі новыя з зялёнай паліванай кафлі 21.
Асноўная частка ўсіх кафлін датуецца канцом 16—першай паловай 17 ст.— часам найбольшага росквіту Мірскага замка. Прычым час бытавання некаторых з іх можна дакладна вызначыць па датах, якія на іх маюцца. Так, напрыклад, у калекцыі маецца датаваная 1583 г. кафлякаронка (мал. 90 : 7). Яна знойдзена побач з паўночнай сцяной замкавага корпуса разам з двухзубым відэльцам, белаглінянай люлькай галандскага тыпу (ранняга) і шэрагам рэчаў канца 16—першай паловы 17 ст. Гэта сведчыць аб тым, што на той час паўночны корпус палаца, які пабудавалі Радзівілы, ужо дзейнічаў.
Усю калекцыю кафлі можна падзяліць на тры вялікія групы: непаліваную, зялёнапаліваную, паліхромную. 3 іх найбольшую цікавасць уяўляюць паліхіромныя кафлі. Першыя паліхромныя печы зроблены пад час будаўніцтва замкавага палаца ў канцы 16 ст. Матэрыялы даследавання паказваюць, што ў замку ўжо тады існавала вялікая колькасць печаў розных памераў і прызначэння: вялікія і малыя, шарападобныя, выступаючыя ў памяшканне і прыціснутыя да сцяны, кутнія ці пастаўленыя пасярэдзіне, поўнасцю размешчаныя ў пакоі і тыя, што часткова выходзілі ў другое памяшканне. Тут былі печы кухонныя і ацяпляльныя, складзеныя з кафлі тэракотавай, паліванай зялёнай глазурай і паліхромнай. Нростыя печы, найбольш таннейшыя, з цэглы і тэракотавай кафлі будаваліся ў службовых памяшканнях, сутарэннях і на першым паверсе. Печы з зяленай паліванай кафлі, відаць, былі прызначаны для святліц на другім паверсе. Печы ж з шыкоўных паліхромных кафляў ацяплялі толькі пакоі ўладароў замка на другім і трэцім паверхах.
Уявіць, як выглядалі пакоі з паліхромнымі печамі, можна, калі мы звернемся да апісання памяшкання таго часу з інвентара маёнтка Смаргонь і2, які належаў брэсцкаму ваяводзе Хрыстафору Зяновічу, а пазней перайшоў ва ўладанне Радзівілаў. У інвентары за 1621 г. мы чытаем апісанне дзвярэй, акон і мэблі ў святліцы. Каля кафлянай печкі былі два тапчаны і зэдлік на аднаго чалавека. Пакой быў абцягнуты чорным сукном. У ім вісела пяць партрэтаў, з іх тры — сям’і і два — каралеўскія. У вялікай сталовай ужо другое аздабленне: дзверы і касякі размаляваны фарбамі, балкон з балясамі, буфет сталярнай работы, дзевяць акон з гербамі, сем сталоў сталярнай работы, пяць зэдляў простых і абцягнутых чорным сукном. Уздоўж сцен лавы, столь размалявана рознымі фарбамі. Сярод пакою два пазалочаныя падсвечнікі з дзвюма меднымі трубкамі для свечак. Другі падсвечнік з ласінымі рагамі і галавой дракона наверсе. Падвешаны яны на пабеленых ланцугах. Печка з рознакаляровымі кафлямі, на якіх гербы яго міласці, і з дымаходам. Увесь пакой, а таксама лавы абцягнуты чорным сукном. Насупраць гэтага пакою — другая святліца, дзе дзверы маюць інкрустацыю з чорнага дрэва...
21 йодковскнй Н. й. Замок в Мнре // Древностн. Труды комнсснн по сохраненлю древннх памятннков. Т. 6. М., 1915. С. 70.
22 Ннвентарн магнатскнх владеннй Белорусснн 17—18 вв.: Владенне Сморгонь. Мн., 1977. С. 24.
Адным словам, мы бачым, што гэта — самыя раскошныя пакоі, у якіх дзверы, вокны, мэбля, асвятленне, нарэшце, печы — як правіла, дарагія, зробленыя з густам, па-мастацку. Абцягнутыя чорным сукном сцены, дзверы з чорнага дрэва і нават мэбля падкрэсліваюць шматкаляровы роспіс столі і каляровае шматгалоссе кафляных печак. Па сутнасці, печка становіцца галоўным кампазіцыйным цэнтрам прасторы пакою не толькі па паліхроміі, вертыкалі і памерах, але і па змесце, што нясуць рэльефы каляровых кафляў.
Аб паліхромпых печах Мірскага замка, пра іх знешні выгляд, агульныя памеры, тэматыку выяўленчых матываў, іх мастацкае ўздзеянне на прасторавае асяр.оддзе пакою недакладна, але ўсё ж можна меркаваць па кафлях, выяўленых у час археалагічных раскопак. Усяго знойдзена восем тыпаў паліхромнай кафлі з рознымі іх варыянтамі. Кожнаму тыпу адпавядае характар дэкору, які ад яго месцазнаходжання ў люстэрку печы надаваў патрэбную трактоўку агульнаму сюжэту.
Найбольшую колькасць сярод знойдзеных тыпаў складаюць «сценныя» квадратныя кафлі з бокам 20 см і ганчарнай румпай даўжынёй каля 7—9,5 см. Дэкор на іх двух відаў — раслінны і геральдычны. Шырэй прадстаўлены раслінныя, у нізкім рэльефе, арнаментальныя матывы, падпарадкаваныя чатырохбаковай сіметрыі. Фон кафлі цёмна-сіні, парасткі, кветкі і лісце белыя, дробныя дэталі жоўтыя, рамка па краях жоўта-зялёная. Раслінны арнамент стылізаваных лісцяў і кветак (яго ўмоўна можна назваць «агурковым» за падабенства з агурочнікам) шырока распаўсюджаны не толькі ў Міры, дзе гэты від малюнка ёсць на тэракотавых і зялёных паліваных кафлях у замку і мястэчку. Яго інтэрпрэтацыі шырока вядомы ў Мінску, Лідзе, Полацку, Мсціславе і іншых беларускіх гарадах і сведчаць аб мясцовым паходжанні. Выява на геральдычнай кафлі ўяўляе сабой фамільны герб Радзівілаў. На жоўтым фоне — аднагаловы цёмна-карычневы арол, сімвал сілы і ўлады. Распасцёртыя крылы і шырока расстаўленыя ногі з кіпцюрамі строга сіметрычныя. На грудзях — сіні шчыт з паляўнічымі рагамі — напамінак пра паходжанне ад простага паляўнічага. Краі кафлі акрэслены жоўта-зялёнай рамкай. Агульны каларыт яркі, кідкі (мал. 88 : 18).
Другой цікавай разнавіднасцю паліхромнага малюнка з арлом з’яўляецца кафля крыху пазнейшага часу, большая па памерах, прамакутная. Карычневы арол на белым фоне ў кіпцюрах трымае лаўровыя галінкі (мал. 88 : 21).
У Мірскай калекцыі маецца 6 тыпаў кафлін з выяваю арла. Сустракаліся зялёнапаліваныя, тэракотавыя і паліхромныя фрагменты.
Тып 1. На кафлі закампанаваны радзівілаўскі арол з галавой, павернутай налева. На грудзях арла — шчыт — выцягнуты трохкутнік з трыліснікам (стылізаваныя паляўнічыя ражкі), закручаным управа (мал. 88 : 13).
Тып 2. Зялёнапаліваная кафля з падвоенаю рамкаю, я.кая пракрэслена радамі арнаменту, складзенага з трохкутнікаў. Галава арла, якая ўвенчана каронай, нахілена ўправа. У левай лапе арол трымае скіпетр, у правай — шаблю. На ррудзях арла крыху скруглены шчыт (мал. 88 : 17).
Тып 3. Сустракаліся зялёнапаліваныя і паліхромныя, а таксама тэракотавыя адзінкі. Галава арла павернута направа, трыліснік на шчыце — улева (мал. 88 : 18).
Тып 4. Зялёнапаліваная, непаліваная і паліхромная з падвоенаю рамкаю кафля. Галава арла ў кароне павернута ў левы бок, на грудзях
авальны шчыт з трыліснікам, закручаным н'Зправа. Лапамт арол ябапіраецца на скрыжаваныя пальмавыя галіны. (мал. 88 : 21, 22)..