Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
На працягу пяці стагоддзяў існавання замка і шасціста гадоў інтэНсіўнага жыцця пасёлка сфарміраваўся значны культурны слой. За час шматгадовых археалагічных даследаванняў удалося атрымаць даволі дакладнае ўяўленне аб культурных напластаваннях пасёлка і замка: плошчы, глыбіні залягання, характары, наяўнасці археалагічнага матэрыялу, датаванні асобных праслоек. На сённяшні дзень ступень даследаванасці такая, што можна рабіць высновы аб асаблівасцях фарміравання культурных наслаенняў у асобных частках пасёлка і замкавай тэрыторыі.
Культурны пласт як комплексная з’ява жыцця паселішча характарызуецца адначасова тыповасцю фарміравання і спецыфікай, уласцівай для розных часоў і розных відаў помнікаў. Так, напрыклад, маюцца даволі істотныя асаблівасці ў фарміраванні культурнага слою ў Мірскім замку і самім пасёлку, хоць працэс і тут і там адбываўся практычна адначасова. Асаблівасці абумоўлены ў першую чаргу розным сацыяльным і маёмасным становішчам гаспадароў замка і жыхароў горада, a таксама рознымі памерамі помнікаў, умовамі жыцця і заняткамі насельнікаў і г. д.
Аднак мы лічым неабходным разглядаць замак і пасёлак, нягледзячы на ўсе іх адрозненні, як дзве часткі адзінага комплексу, бо такі падыход болып адэкватна адлюстроўвае рэаліі жыцця сярэднявечнага грамадства.
Культурныя пласты замка і горада адрозніваюцца ў першую чаргу афарбоўкай. Асноўным кампанентам культурнага слою з’яўляецца светла-шэрая зямля, аднак у замку яна насычаная фрагментамі цэглы, дахоўкі. праслойкі гліны, пяску, вапны — слядамі неаднаразовых рамонтаў і перабудоў. Гэтыя яркія праслойкі надаюць слою стракатасць. У пасёлку слой значна больш аднастайны па колеры, за выключэннем самых верхніх пластоў. Горад у сярэднявеччы быў амаль цалкам драўляным, мураваная забудова цэнтра паўстала ў канцы 19—<пачатку 20 ст. Яна моцна парадзела ў часы апошняй вайны і ў верхніх пластах культурнага слою адклаліся праслойкі будаўнічага развалу. Па-рознаму адбываўся і працэс фарміравання культурнага слою. У горадзе ён найбольш інтэнсіўна адкладаўся на падворках гараджан, у замку, які фактычна быў адной вялікай сядзібай, найбольш магутныя напластаванні склаліся звонку пад самымі сценамі палаца, каля брамнай вежы і ў паўднёва-заходнім вугле двара, дзе ў 17 ст. дзейнічала кухня.
Назіраецца заўважная розніца і ў комплексах рэчаў, знойдзеных пад час раскопа.к. Многія знаходкі з замка належаць да элітнай матэрыяльнай культуры, даступнай толькі вельмі багатым людзям. Гэта вялікая колькасць паліванай пячной кафлі, у тым ліку мноства асабліва дарагой паліхромнай кафлі, зробленай па спецыяльным заказе (на частцы кафлін змешчаны выявы родавага знака гаспадароў (радзівілаўскія арлы)). Да той жа катэгорыі адносяцца знаходкі сталовага керамічнага посуду, упрыгожанага паліхромным роспісам, вырабы з венецыянскага шкла. (сапраўдны атрыбут раскошы), відэльцы і інш.
У той жа час раскопкі ў пасёлку далі магчымасць атрымаць уяўленне пра матэрыяльную культуру невялікага сярэднявечнага горада. Знаходкі паліхромнай кафлі тут налічваюцца адзінкамі, сталовы посуд хоць паліваны, але без ангобнага ці паліхромнага роспісу, шкляныя начынні зроблены з мясцовага зеленаватага шкла, шмат дымленай керамікі. Трэба адзначыць, што і ў замку нямала такіх жа, як у пасёлку, рэчаў, бо там акрамя гаспадароў і шляхты месцілася шматлікая абслуга. Многія
формы керамічных начынняў з замка і пасёлка аналагічныя між сабой, выяўлена шмат аднатыпных кафлін, зробленых па адной форме, але калі ў замку больш паліваных, то ў горадзе — тэракотавых.
ЗАМАК
Фарміраванне культурнага слою Мірскага замка мела сваю спецыфіку, выкліканую характарам збудавання як умацаванай рэзідэнцыі феадала. Гэтая спецыфіка выявілася ў нераўнамернасці адкладання слою (а менавіта ў канцэнтрацыі найбольш значных наслаенняў у пэўных месцах) і ў характары матэрыялаў, якія змяшчае культурны слой.
Культурны слой Мірскага замка мае галоўным чынам светла-шэры колер. Ён насычаны як асобнымі фрагментамі, так і праслойкамі будаўнічых матэрыялаў: цэглы, дахоўкі, вапны, гліны, пяску. Слой сухі, дрэнна захоўвае арганічныя матэрыялы і жалеза. Таўшчыня вагаецца ад 30 см каля валоў да 2 м каля сценаў і ў паўднёва-заходняй частцы двара.
Некаторыя высновы аб культурным слоі замка прыводзіліся ў папярэдніх публікацыях Найбольш грунтоўна культурны пласт аналізаваўся ў сумесным артыкуле A. А. Трусава, I. М. Чарняўскага і A. К. Краўцэвіча, дзе апублікаваны профілі раскопаў 5 (у двары), 14 (каля паўночнай сцяны), 39 (каля заходняй сцяны).
Раскопкамі ўстаноўлена, што да пабудовы замка на яго месцы існавала паселішча другой паловы 15 ст., магчыма, феадальны двор. Такую іптэрдрэтацыю ўпершыню прапанаваў Д. С. Бубноўскі 2. Як пацвярджэнне гэтай версіі можна расцаніць наяўнасць сярод знаходак са слою гэтага паселішча шпоры — атрыбута коннага воіна-феадала, фрагмента аконнага шкла — несумненнай прыналежнасці элітарнага жылля. Названае паселішча загінула, па ўсёй верагоднасці, ад пажару блізка да мяжы 15 і 16 стст. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць вуголляў у верхняй частцы пласта, пакінутага паселішчам.
Такім чынам, напластаванне, пакінутае згарэўшым паселішчам канца 15 ст., паклала пачатак фарміраванню культурнага слою на месцы размяшчэння Мірскага замка.
Дзесьці ў самым канцы 15—пачатку 16 ст. пачалося будаўніцтва мураванага заміка. Спачатку навезлі пяску з глінай, затым разраўнялі і падрыхтавалі пляцоўку, на якой і пачалі ўзводзіць замкавыя муры. Стварэнне такіх падсыпак — з’ява характэрная для беларускага замкавага будаўніцтва. Насыпны пласт пяску і гліны мае розную таўшчыню (ад 0,2 да 1 м) у залежнасці ад перападу рэльефу і таксама добра прасочваецца. Выяўлена таксама і праслойка гэтага пачатковага будаўніцтва, якая залягае непасрэдна на гліняна-пясчанай падсыпцы ў выглядзе тонкіх лінзаў вапны і фрагментаў цэглы, дахоўкі, каменняў, гліны. Месцамі гэтая праслойка дасягае таўшчыні 0,1—0,25 м. Яе датаванне абгрунтавана знаходкамі вялікапамернай цэглы (асноўны фармат 28—28,5Х X 14,5X9—9,5 см (да 10 см)), тоўстай пляскатай дахоўкі пачатку 16 ст.
У далейшым культурны слой фарміраваўся ва ўмовах, тыповых для падобных помнікаў: даробкі, разбурэнні, пераробкі, рамонты. Таму і
1 Трусаў А. Археалагічнае даследаванне Мірскага замка // ПГКБ. 1980. № 4. С. 33— 34. Трусов О. А., Чернявскнй Н. М., Кравцевнч A. К. Архнтектурно-археологнческне нсследовання Мнрского замка н городского поселка Мнр Гродненской областн//СА. 1986. Ns 4. С. 216—235; Краўцэвіч A. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV— XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой. Мн., 1991. С. 50.
2 Бубноўскі Д. С. Гісторыя горадабудаўнічага развіцця г. п. Мір // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. С. 130—141.
культурны слой замка ў адрозненне ад адначасовага яму гарадскога насычаны рознымі будаўнічымі матэрыяламі, іпраслойкамі гліны, вапны, пяску. У гэтым слоі ўдалося вычленіць праслойку разбурэння гатычнай галерэі і збудавання палаца ў канцы 16—пачатку 17 ст., а таксама праслойку рамонту палаца пасля ваенных дзеянняў другой паловы 17 ст. Асноўным датуючым матэрыялам сталі шматлікія фрагменты цэглы меншага фармату, чым у 16 ст. (27—27,5X13—13,5X7,5 см), тонкай пляскатай і хвалістай дахоўкі канца 17—пачатку 18 ст., кафля, бытавы посуд, люлькі, шкляныя і металічныя вырабы. На некалькіх паліхромных кафлінах-каронках стаіць дата 1583 г.
Верхнюю частку культурнага слою складаюць наслаенні 18—20 стст. У некаторых месцах прасочаны слой рамонту замка пачатку 20 ст. no634 з паўднёва-заходняй вежай гэты слой дасягае таўшчыні каля 40 см.
Найбольш інтэнсіўна фарміраванне культурных наслаенняў адбывалася звоніку помніка каля яго сценаў, а не ў двары, як гэта было ў вялікіх дзяржаўных замках (Лідскім, Крэўскім, Гарадзенскім, Наваградскім і інш.).
Асабліва значны культурны пласт (да 2 м) склаўся каля паўночнай сцяны, да якой прымыкала паўночнае крыло палаца. Відавочна, не меншай была таўшчыня слою і за ўсходняй сцяной, да якой прыбудавана ўсходняе крыло палаца. Аднак у часе рамонтаў першай паловы 20 ст. культурныя наслаенні тут былі зрэзаны і выкарыстаны для падсыпкі ўсходняй курціны, што і выявілі археалагічныя даследаванні апошняй.
Варта адзначыць адну ціікавую асаблівасць фарміравання наслаенняў пад паўночнай сцяной. Раскопкі паказалі вельмі нераўнамернае размеркаванне кавалкаў кафлі на плошчы. У некаторых месцах трапляліся ледзь не суцэльныя «залежы» пячной кафлі канца 16 і 17 ст. Было заўважана, што гэтыя залежы знаходзяцца якраз пад вокнамі палаца. Гэта азначае, што ў ходзе рамонтаў палаца старую пабітую кафлю збіралі і выкідалі за муры праз бліжэйшае акно. Такім чынам, у даследчыкаў з’явілася магчымасць не толькі даволі дакладнай рэканструкцыі знешняга выгляду кафляных печаў, але і вызначэння прыблізнага месца размяшчэння печаў у палацы. Названыя рэканструкцыі знайшлі практычнае выкарыстаннё ў часе стварэння праекта аднаўлення замка. Плануецца скласці печы на ранейшых месцах з кафлі, зробленай па ўзору 17 ст., a ў корпусе печы размясціць батарэі паравога ацяплення.
Тут жа каля паўночнай сцяны пад адтулінай смеццеправода знойдзена яма-сметніца 17 ст.
Каля паўднёвай сцяны замка культурны пласт не такі магутны (дасягае 1,5 м) і багаты на знаходкі. Ен часткова быў перамешаны пры будаўніцтве каля сцяны мураванай стайні 17—18 стст. Спецыфііка культурных наслаенняў каля заходняй сцяны звязана таксама з размяшчэннем тут не існуючых зараз пабудоў, якія прымыкалі да сцяны, а галоўнае, з на'яўнасцю ўвахода ў замак. Якраз па абодва бакі дарогі, якая вядзе да ўвахода, зафіксаваны шчыльны, значны па таўшчыні, з добрай стратыграфіяй і са значнай канцэн-ррацыяй знаходак слой. Прычына інтэнсіўнага нарастання слою менавіта ў гэтым месЦы бачыцца ў клопаце гаспадароў аб чысціні замкавага двара. Біты керамічны посуд, іншыя сапсаваныя рэчы калі не выкідалі цраз вокны за муры, то выносілі за брамную вежу. Культурны слой у двары нязначны, тут у 17 ст. паклалі брукоўку. Толькі каля паўднёвай сцяны ў двары, дзе з 17 ст. дзейнічала кухня, сфарміраваўся даволі значны культурны пласт (да 2 м) са шматлікімі знаходкамі.
АРХЕАЛАПЧНЫЯ КОМПЛЕКСЫ