Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
На тэрыторыі пасёлка даследаваліся 12 шурфоў (13—24) і 2 раскопы ў месцах, вызначаных на падставе інфармацыі з раскопак 1982 г.
Раскоп 1 уключыў у сябе шурф 7 1982 г. У раскопе выяўлены насычаны знаходкамі культурны слой 15 — пачатку 20 ст. таўшчынёй каля 2 м. У ніжнім пласце знойдзены фрагменты венцаў непаліваных гаршкоў канца 14 — пачатку 15 ст. Гэта самыя старажытныя знаходкі з тэрыторыі ласёлка, і такім чынам выяўлена яго старажытнае гістарычнае ядро.
На адлегласці 1,8 м ад месца знаходжання скарба медных солідаў выяўлены другі, з білонавых манет. Магчыма, гэта дзве часткі аднаго скарба.
Раскопам 2 даследаваліся рэшткі керамічнага горна другой паловы 17 ст., выяўленага папярэдне шурфом 18.
Шурфом 13 было прадоўжана вывучэнне падмуркаў будынка 17 ст. каля паўднёвага ўскрайку плошчы (шурф 6).
Шурфамі 14—17, 19—24 здабыта каштоўная інфармацыя па тапаграфіі населішча і аб культурным слоі ў розных частках пасёлка Мір.
У 1984 г. даследавалася тэрыторыя на захад ад замка, раеколы гэтага года ўшчыльную прылягаюць да раскопаў 1983 г,
Усяго было распрацавана 9 раскопаў (39—47), траншэя 1 і 14 шурфоў (28—41). Агульная плошча даследаванняў 1984 г. склала 1316 кв. м.
Таксама, як і ў 1983 г., працавала вялікая экспедыцыя, у склад якой акрамя аўтараў увайшлі I. М. Чарняўскі, A. М. Кушнярэвіч, 1. У. Ганецкая, А. Б. Сташкевіч, Г. М. Сагановіч, В. У. Сямашка, вялікая група тэхнікаў і студэнтаў.
Раскоп 39 прымыкае з захаду да раскопу 24, а з поўдня да раскопу 22. Плошча яго 352 кв. м, не лічачы прырэзкі ў 8 квадратаў да паўднёваўсходняй. часткі раскопу. Культурны слой у ім складаў 0,6 -0,8 м, ён быў моцна насычаны разнастайнымі археалагічнымі знаходкамі 16 — пачатку 20 ст. (кафля, посуд, будаўнічы матэрыял і металічныя вырабы).
Раскоп 40 злучаўся з усходу з раскопам 21 і меў плошчу 84 кв. м. Магутнасць слою тут вагалася ад 1 да 1,8 м. Знаходак таксама вельмі шмат, як і ў раскопе 39. Адносяцца яны да канца 15 — пачатку 20 ст.
Раскоп 41 закладзены ўпрытык да раскопу 22. Магутнасць слою да 2 м. Склад знаходак той жа, што і ў папярэдніх раскопах.
Раскоп 42 з’яўляецца як бы працягам раскопу 41. Да ўзроўню 5-га пласта пераважаюць матэрыялы 18—20 стст. Ніжэй трапляюцца матэрыялы 16—17 і 15стст.
Раскоп 43 з паўднёвага боку прымыкае да папярэдняга. Выбіраўся культурны слой са знаходкамі пераважна 1617 стст. (бытавы посуд, кафля, шкло, вырабы з металу, шмат будаўнічага матэрыялу).
Раскоп 44 знаходзіўся з унутранага боку каля заходняга бастыёна ў разрыве валоў. У 1-м пласце пераважалі матэрыялы 18—20 стст., ніжэй—17—18 стст. На большай плошчы раскопу выяўлена каменная брукоўка з няроўнай паверхняй. Максімальная магутнасць слою ў раскопе 0,6 м.
Раскоп 45 распрацоўваўся са знешняга боку паўночна-заходняга кута курціны з мэтаю даследавання вала і рова. Частка квадратаў увогуле не ўтрымлівала знаходак. Толькі ў квадратах бліжэй да вала і на самім вале знойдзены матэрыялы 16—17 стст.
Раскоп 46 месціўся на захад ад раскопу 39, часткова прымыкаў да яго. Мэта раскопак — далейшае даследаванне культурнага слою. Тры пласты на плошчы 160 кв. м былі насычаны знаходкамі 16—18 стст. Слядоў архітэктурных збудаванняў ці бруковак не выяўлена.
Траншэяй 1, што на захад ад надбрамнай вежы, на некаторай адлегласці ад раскопаў 40 і 41, меркавалася прасачыць межы брукоўкі, што вяла да замка. Аднак брукоўка тут не выяўлена. У трох пластах культурнага слою знойдзены рэчы 18—19 стст,
У двары для далейшага вывучэння рэшткаў кухні быў закладзены раскоп 47 (прырэзаны да раскопу 27). Выяўлены падмурак сцяны шырынёю 1,7 м, магчыма, ад першапачатковай пабудовы на замкавым двары, a таксама штабель нарыхтаванай цэглы другой паловы 17 ст. Культурны слой магутнасцю да 1 м змяшчаў фрагменты 16—19 стст.
Акрамя раскопаў быў распрацаваны шэраг шурфоў, пераважна для даследавання бастыёнаў і прылеглай да іх тэрыторыі.
Шурфы 28—34 знаходзіліся на ўсходняй курціне ў розных яе месцах. Асабліва шмат знаходак выяўлена ў шурфах 29—31 на заходнім схіле.
У шурфе 28, даследаваным на глыбішо 2,4 м, знойдзены рэчы 16— 19 стст. У шурфах 32 і 33 знаходак амаль не было.
У шурфе 34, таксама на заходнім схіле ўсходняй курціны, у культурным слоі магутнасцю 2,8 м сабраны матэрыялы 16 ст.
У шурфе 35, закладзеным з паўднёвага боку паўночнага бастыёна, былі выяўлены знаходкі канца 15 і 16—17 стст.
На заходнім бастыёне з двух бакоў распрацоўваліся шурфы 36 і 37. На заходнім схіле знаходак увогуле не выяўлена, а на ўсходнім ёсць будаўнічае смецце і знаходкі 16—17 стст.
Шурфамі 39—41 вызначаліся межы забрукаванай часткі калязамкавай тэрыторыі побач з заходнім бастыёнам. Hi ў адным з шурфоў яна не выяўлена. Знаходак амаль няма, за выключэннем некалькіх кавалкаў кафлі 17 ст. у шурфе 41.
Шурф 38 закладзены ўнутры паўночнага корпуса палаца з мэтаю даследавання яго падмуркаў. Культурны слой там не выяўлены.
На тэрыторыі пасёлка ў 1984 г. распрацоўваўся раскоп 3, прырэзаны да раскопу 2. У раскопе ўскрыта частка жылога дома другой паловы 17 ст. з рэшткамі кафлянай печкі, якая захавалася на вышыню 1,1 м. Гэта пакуль адзіная на Беларусі знаходка кафлянай печы 17 ст. такой захаванасці.
3 агульнага шэрагу сярэднявечных знаходак выпадае венца керамічнага начыння бронзавага веку.
Даследаванні каля Мікалаеўскага касцёла ў 1987 г. правёў A. М. Кушнярэвіч. Задачай іх быў збор інфармацыі для складання праекта рэстаўрацыі помніка. Археалагічная калекцыя з гэтых раскопак адметная вялікай колькасцю шкляных начынняў, у тым ліку цэлых формаў 16—17 стст.
У 1988 г. на тэрыторыі мястэчка A. К. Краўцэвічам распрацоўваліся 4 траншэі і 8 шурфоў.
Траншэя 1 прарэзала частку вала і рова 16—17 стст. Быў даследаваны характар насыпу, пацверджана адсутнасць на вале мураванай сцяны.
Траншэя 2 мела на мэце пошук рэшткаў Менскай брамы і выніку не прынесла. Брама знойдзена і даследавана ў іншым месцы з дапамогай траншэі 4.
Траншэяй 3 вывучаліся рэшткі Віленскай брамы.
У 1989 г. працягваліся даследаванні замка з мэтай збору археалагічных знаходак шляхам распрацоўкі культурнага слою на ўсход ад замка. Былі закладзены 2 раскопы, 4 шурфы і траншэя (агульная плошча 270 кв. м).
У працы экспедыцыі прымалі ўдзел A. А. Трусаў (кіраўнік), A. I. Дзярновіч (вядзенне дзённіка), A. М. Ліпніцкая (першапачатковая апрацоўка матэрыялаў).
У камеральнай апрацоўцы знаходак удзельнічалі М. У. Угрыновіч (вывучэнне кафлі і посуду), А. Б. Сташкевіч (даследаванне калекцыі шкла), I. I. Сінчук (вызначэнне знойдзеных манет).
Раскоп 48 каля ўсходняй замкавай сцяны меў плошчу 136 кв. м. Магутнасць слою складала прыкладна два пласты. Найбольш цікавая знаходка — скарб медных манет 17—18 стст. Было знойдзена шмат кафлі пачатку 20 ст., крыху кафлі 16—17 стст., а таксама посуд 17—18 стст. У квадратах 21 і 26 выяўлены фрагменты паліхромнага керамічнага шчыта з гербам Радзівілаў і кавалкі кафлі-дахоўкі. Высветлілася, што большая частка культурнага слою ад усходняй замкавай сцяны ў 20-я гады 20 ст. перамешчана на схілы ўсходняй курціны бастыённай сістэмы.
Раскоп 49 распрацоўваўея на поўдзень ад раскопу 48, каля ўсходняй замкавай сцяны, бліжэй да возера. Мэтаю былі пошукі слядоў калектара пачатку 20 ст. Культурны слой магутнасцю каля 1 м уяўляў сабою будаўнічы друз 20—50-х гадоў 20 ст. Ад папярэдніх часоў у ім засталіся толькі асобныя знаходкі. У раскопе знайшлі рэшткі калодзежа калектара 20—30-х гадоў 20 ст.
Шурфы 42—44 месціліся на ўсходнім схіле ўсходняй курціны бастыёна для даследавання культурнага слою і збору археалагічных матэрыялаў. Мінімальная магутнасць культурнага слою 0,4 м (шурф 42), максімальная—1,7 м (шурф 44). Пераважная частка матэрыялаў — посуд і кафля канца 16 — першай паловы 17 ст., а таксама дахоўка, кавалкі шклянога посуду гэтага ж часу. Металічныя вырабы знойдзены ў абмежаванай колькасці. Гэта найперш абутковая падкоўка і трохкутны замок 17 ст.
Адначасова выбіралася траншэя пад электракабель, якая перасякала ўсходнюю курціну з усходу на захад. Глыбіня трншэі 0,52—0,6 м, у слоі знойдзены кавалкі кафлі і посуду 16—17 стст., дахоўка 16 ст. таўшчынёй 2,5—2,6 см, а таксама кафля канца 18 ст.
У пасёлку прадоўжаны даследаванні наваколля Мікалаеўскага касцёла (кіраўнік A. К. Краўцэвіч). На гэты раз вывучаліся падмуркі плябані каля касцёла.
Вывучэнне ўсходняй курціны бастыёна працягвалася і ў 1990 г. Было закладзена 11 шурфоў агульнай плошчай 60 кв. м. Распрацоўка іх праводзілася не па пластах, а па праслойках будаўнічага друзу. Навуковае кіраўніцтва экспедыцыяй акрамя A. А. Трусава здзяйснялася A. М. Ліпніцкай (вядзенне дзённіка і апрацоўка матэрыялаў). Апрацоўку шкля-
йых вырабаў праводзіла А. Б. Сташкевіч, а манеты вызначаў I. I. Сінчук. Сярэдняя магутнасць выяўленага слою 1—1,2 м (шурфы 45в, 45д). Найбольш інтэнсіўны культурны слой назіраўся ў шурфе 45 г (2,6 м), даволі магутны ён і ў шурфе 48 (1,7 м). У шурфе 46а ў слоі будаўнічага смецця таўшчынёй ад 5 да 40 см знаходак не было.
Найбольш цікавымі і шматлікімі знаходкамі з’яўляюцца фрагменты тэракотавай, паліванай і асабліва паліхромнай кафлі канца 16 — пачатку 17 ст., а таксама паліваны посуд гэтага ж часу. Сустракаліся фрагменты кафлі і посуду другой паловы 18 ст. Найболывая колькасць знаходак выяўлена ў шурфе 45.
Пад час раскопак 1990 г. мы змаглі выявіць структуру насыпнога вала ўсходняй курціны: яе шырыня склала 21 м, вышыня — ад 0,9 да 1,9 м.
У 1991 г. побач з вышэйапісанымі шурфамі былі закладзены яшчэ 3 шурфы (50, 50а, 51) агульнай плошчай 20 кв. м, што таксама далі шматлікія матэрыялы 16—17 стст.
Але галоўнай мэтаю даследаванняў 1991 г. было дэталёвае вывучэнне перадбрам’я. У рабоце экспедыцыі, што працавала пад кіраўніцтвам A. А. Трусава, удзельнічала Д. Ю. Марухіна (вядзенне дзённіка, апрацоўка матэрыялаў, напісанне тэксту справаздачы).
Раскоп 50 плошчаю 300 кв. м захопліваў усё перадбрам’е. Распрацоўка культурнага слою вялася па сектарах. Быў выяўлены слой першапачатковага паселішча са знаходкамі другой паловы 15 —пачатку 16 ст. Ен знаходзіцца на глыбіні 1,5—1,8 м ад сучаснай дзённай паверхні. Вышыня падмурка перадбрам’я, зробленага ў канцы 16 ст., ад цокаля да пяты падмурка — 2,03 м. Сцены пабудовы складзены з чырвонай цэглы, у сістэме муроўкі два тычкі — лажок. Выяўлены сляды магчымага пад’ёмнага моста, прыбудовы 17 ст. да заходняй замкавай сцяны. Сярод знаходак вельмі шмат кафлі, ёсць цэлы гаршчок канца 15 —пачатку 16 ст., гаршковая кафля з квадрыфольным вусцем.