Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
2. Над чорным слоем залягае цёмна-шэры пласт магутнасцю ад 0,15 да 1 м. У ім сустракаюцца праслойкі пяску і гліны. Асноўная маса знаходак належыць да 16^—17 стст. Гэта вялікая колькасць бытавой керамікі, кафля, шкляныя, металічныя вырабы, дахоўка, цэгла-пальчатка. На ўчастках, аддаленых ад плошчы, гэты пласт залягае адразу на мацерыку.
3. Самы верхні пласт светла-шэрага колёру, прасочаны на глыбіню ад 0,6 да 1,45 м. У ім шмат пра-слоек гліны, пяіску', бі^ай цэглы. На ўзроўні мяжы паміж светлаі цёмна-іпэрым слаямі часта трапляюцца рэшткі каменных бруковак. Адразу пад дзірваном у многіх месцах выяўлена брукоўка кйнца 19—пачатку 20 ст. Знаходкі з гэтага пласта датуюцца другой паловай 17—20 ст. Гэта непаліваны і паліваны бытавы посуд, кафля, вырабы з металу, шкляны посўд.
Уяўляе цікаваснь стратыграфія з шурфа 1, закладзенага на месцы былой гандлёвай плошчы.' Тут выяўлена 4 слоі каменных бруковак розных часоў. Апішам стратыграфію шурфа падрабязней.
Вылучаны чатыры асноўныя пласты.
1. Светла-шэры слой таўшчынёй 0,4—0,6 м з бітай цэглай і каменнямі. Датуецца фрагментамі керамічнага посуду і цэглы 19—20 стст. На глыбіні 0,2—0,3 м црасочана праслойка бітай цэглы, вапны, змешаных са светла-шэрым слоем. Відавочна, гэта сляды развалу будынкаў канца 19—пачатку 20 ст. Кераміка з праслойкі датуецца 19—пачаткам 20 ст. Пад праслойкай залягае каменная брукоўка таго ж часу — на каменнях знойдзена кераміка 19 ст.
2. Цёмна-шэры слой з кавалкамі бітай цэглы, таўшчыня 0,2—0,4 м, па кераміцы і фрагментах цэглы датуецца 19 ст.
3. Слой бітай цэглы, вапны, жоўтага пяоку таўшчынёй 0,05—0,15 см. Меспамі ён знікае, месцамі пад ім прасочаны светла-шэры слой. Ніжэй выяўлены рэшткі брукоўкі. Кераміка— 19 ст.
4. Цёмна-шэры культурны слой таўшчынёй 0,4—-0,6 м з нязначнымі праслойкамі суглінку. У ім выяўлена яшчэ адна брукоўка (пласт 5), а ў пластах 6—7 зафіксавана група камянёў на адным узроўні, магчыма,
таксама рэшткі брукоўкі. Керамічны посуд з пласта датуецца 17—18 стст. Мур у паўночным профілі ўяўляе сабой развал будынка 19 ст.
У 1988 г. намі была праведзена прарэзка часткі вала, які акружаў паселішча з поўначы. Яго стратыграфія апублікавана 4.
Назіранні за стратыграфіяй культурных напластаванняў у замку і мястэчку паказваюць адначасовасць, амаль што сінхроннасць іх утварэння.
Агульныя заканамернасці назіраюцца не толькі ў паслядоўнасці змены пластоў, але і ў іх колеры.
Сам жа характар знаходак з выяўленых пластоў у замку і мястэчку пацвярджае толькі розны сацыяльны статус жыхароў замка і мястэчка.
Такім чынам, культурны слой гарадскога пасёлка Мір, паводле даных раскопак, пачаў фарміравацца з канца 14 ст. Матэрыялы гэтага часу знойдзены толькі ў адным месцы— побач з перакрыжаваннем асноўных вуліц — дарог за будынкам пасялковага Савета. У 15 ст. паселішча павялічылася — наслаенні гэтага часу ак^рамя тэрыторыі замка выяўлены яшчэ на паўночны ўсход ад касцёла. Найбольш інтэнсіўна і на самай вялікай плошчы назапашванне культурнага слою адбывалася ў другой палове 16—першай палове 17 ст.
Гарадскія сядзібы 16—19 стст., якія мелі форму, блізкую да выцягнутага прамакутнііка, вельмі шчыльна стаялі адна да другой і вузкім бокам выходзілі на лінію вуліцы. Каля самай вуліцы стаялі дамы, за імі знаходзіліся падворкі (месца адкладання асноўнага культурнага пласта), далей углыбіні знаходзіліся агароды, дзе слой амаль адсутнічае. Паколькі дамы і падворкі размяшчаліся амаль на адной лініі, сфарміравалася суцэльная паласа культурнага слою шырынёй каля 10—12 м (даўжыня падворка), якая залягае паралельна вуліцы на адлегласці 6—10 м ад яе. Каля самай вуліцы, дзе стаялі (і зараз стаяць) дамы, слой нязначны і моцна пеірамешаны ямамі пад падмуркі.
4 Краўцэвіч A. К-, Якшук Г. М. Стары Мір. С. 44—45.
КЕРАМІЧНЫ ПОСУД
Аб’ектам Даследавання з’яўляецца бытавы посуд з тэрыторыі замка 1 мястэчка, атрыманы пад час археалагічных раскопак 1980—1991 гг. Храналагічна ён укладваецца ў рамкі другой паловы — канца 15—18 ст. Намі разглядаўся як непаліваны, так і паліваны і дымлены посуд (у апошнім вылучаецца невялікая колькасць глянцаванага посуду). Матэрыял класіфікаваны ў адпаведнасці з фармальна-тыпалагічным мётадам. Пры вызначэнні тэхналогіі вытворчасці і характару фармовачнай масы, тэмпературнага рэжыму і якасці абпалу, характару апрацоўкі паверхняў, спосабу фармоўкі акрамя візуальных назіранняў часткова выкарыстоўваліся даныя петраграфічнага аналізу начыння.
Назвы відаў посуду падаюцца ў адпаведнасці з этнаграфічнымі данымі і з ганчарнай тэрміналогіяй, характэрнай для тэрыторыі Беларусі.
Усяго апрацавана каля 20 тысяч фрагментаў венцаў, сценак і донцаў начыння. Суадносіцца колькасдь донцаў, венцаў і сценак як 1:1, 5:3. Колькасць дымленага, паліванага і непаліванага посуду суадносіцца як 1:1, 1:1,8. Сярод непаліваных венцаў на матэрыял 16 ст. прыпадае каля 29%, 17 ст.— бол.ьш 38,5 і канца 17—18 ст.— каля 32,5% фрагментаў.
Па складу фармовачнай масы ўвесь непаліваны посуд падзяляецца на 5 груп (мал. 34).
Група 1. Гаршкі зроблены з фармовачнай масы з дамешкамі жарствы сярэдняй велічыні (0,2—0,3 см). Злом зярніста-порысты, кавалкі жарствы вытыркаюцца на паверхню. На частцы начыння добра бачныя сляды абточвання (абразання) паверхні драўляным нажом. Таўшчыня сценак гаршкоў ад 0,6 см у верхняй частцы да 1 см у прыдоннай. Донцы на падсыпцы жарствы той жа велічыні, дыяметр іх укладваецца ў інтэрвал пераважна ад 10 да 14 см. Мяркуючы па наяўнасці цёмнай сарцавіны і плямаў на паверхні, абпал: нераўнамерны і. недастатковы, што аб’ядноўвае начынне гэтай групы з гаршковай кафляй. Каля 3% фрагментаў маюць сляды абварвання знутры ці знутры і звонку. Вывучэнне слядоў на паверхні начыння, назіранні за таўшчынёй сценак на зломе на ўсім працягу начыння,. а таксама слядоў на ўнутранай і вонкавай паверхні донца ўцэўніваюць у тым, што начынні гэтай групы фармаваліся на ручным крузе спіральна-стужкавым. спосабам. Потым паверхня абточвалася з дапамогай драўлянага нажа.і мокрай скуркі ці анучы. Па форме да групы 1 належаць гаршкі.тыпу I.
Тып I. Да яго аднес.ен.ы гаршкі, якія маюць нізкую (ад 0,2 да 0,4 см) шыйку і адагнуты пад вуглом 30—45° край доўгага венца. Падзяляецца на 3 варыянты.
Варыянт А. Начынні маюць закруглены край венца. Шыйка пёраходзіць у плячук праз выразнае рабро (мал. 34).
Варыянт Б. Рабро ў месцы пераходу шыйкі ў плячук адсутнічае, але з унутранага боку па венцы нраходзіць шырокі раўчук.
Варыянт В. У гаршкоў гэт.ага варыянта, нягледзячы на кароткае венца, прынцыпы формаўтварэння тыя ж.
Акрамя фрагмевтаў знойдзены два цэлыя гаршкі гэтага тыпу (мал. 36 : 1, 2). Абодва яны адносяцца да.гаршкоў так званага адкрытага тыпу (гэта значыць, дыяметр венца іх большы за дыяметр донца). Вышыня аднаго з іх 17,5 см пры дыяметры венца 18 см і донца 14,5 см. Памеры другога — адпаведна 15, 15 і 12,5 см. Найбольшы дыяметр тулава знаходзіцца ў верхняй трэці вышыні гаршка.
Акрамя гаршкоў тыпу I да першай групы, згодна з характарам фар-
мовачнай масы, адносяцца фрагменты гаршкоў з S-падобным профілем, што былі знойдзены ў слоі дазамкавага паселішча ў раскопе 5 (мал. 30 : 68—70), а таксама цэлы і амаль цэлы (мал. 36 : 3) гаршкі з выразнымі плечукамі з раўчуком па ўнутраным краі венца, знойдзеныя разам з фрагментамі гаршкоў тыпу I.
Група 2. Да яе адносяцца начынні, якія таксама маюць дамешкі жарствы ў фармовачнай масе, але яна больш дробная. Сама маса добра вымешаная, на зломе шчыльная. Фрагментаў з цёмнай сарцавінай амаль не сустрэта, паверхня добра загладжаная. Па тэхніцы фармоўкі яны аналагічныя начынням групы 1. Па форме да іх адносяцца гаршкі тыпаў II—III.
Тып II. Гаршкі гэтага тыпу адрозніваюцца ад папярэдняга адсутнасцю рабра на плечуку, а таксама больш тонкім чарапком.
Варыянт А. Край венца крыху патончаны за кошт шырокага неглыбокага равочка знутры па краі венца дыяметрам 17—20 см.
Варыянт Б. Злёгку адхіленае венца мае закруглены край. Дыяметр яго ад 18 да 23 см.
Варыянт В. Край венца мае ледзь заўважныя равочкі з двух бакоў. Дыяметр венца ад 13 да 17 см, аднак пераважаюць начынні з дыяметрам 13—14 см.
Тып III. Асноўная рыса гаршкоў гэтага тыпу — поўная адсутнасць шыйкі і перамяшчэнне найбольшага дыяметра тулава амаль пад венца (мал. 34, тып III). Плечукі ў гаршкоў вузкія і пакатыя.
Варыянт А. Гаршкі маюць амаль гарызантальна адагнутае венца з коса зрэзаным краем (мал. 34). Пераважаюць начынні з дыяметрам венца 16—18 см.
Варыянт Б. Начынні не маюць шыйкі; моцна адагнуты край венца зрэзаны амаль вертыкальна. Край венца крыху танчэйшы за кошт раўчука знутры па ім. Мяркуючы па дыяметры венца (пераважна ад 12 да 15 см), гаршкі былі невялікімі па памеры.
Варыянт В. Да яго аднесены гаршкі з адхіленым коса зрэзаным венцам, знешні край якога патончаны і злёгку адцягнуты ўгару (мал. 34). Пераважаюць гаршкі з дыяметрам венца ад 14 да 17 см.
Група 3. Начынні, аб'яднаныя ў гэтую групу, маюць у фармовачнай масе дамешкі пераважна пяску, хоць не выключаны нязначныя дадаткі дробнай жарствы. На зломе чарапок зярністы, але шчыльны. Абпал раўнамерны, фрагменты з цёмнай сарцавінай сустракаюцца як выключэнне. Таўшчыня сценак пераважна 0,6—0,7 см. Па форме да гэтай групы адносяцца гаршкі тыпаў IV—VII і X (мал. 34).
Тып. IV. Характэрная рыса гаршкоў гэтага тыпу — наяўнасць выразнага ўступа пры пераходзе вузкіх, пакатых плечукоў у тулава (мал. 34). Характэрная рыса апрацоўкі начынняў — наяўнасць плямаў абвары на трэці фрагментаў.
Варыянт А. Да яго аднесены гаршкі без шыйкі, з выразным рабром на палогім плечуку і гарызантальным зрэзам венца (мал. 34, тып IV-A). Дыяметр венца 12—15 см.
Варыянт Б. Адрозніваецца ад папярэдняга наяўнасцю невысокай плаўна загнутай шыйкі і закругленым краем венца дыяметрам 15— 17 см.
Варыянт В. Адрозніваецца ад папярэдняга коса абрэзаным краем венца дыяметрам ад 14 да 17 см. Формай верхняй часткі нагадваюць гаршкі канца 15—16 ст., але чарапок больш тонкі і з іншай фармовачнай масы.
Тып V. Наяўнасць рабрыны пры пераходзе плечука ў тулава, а таксама форма саміх плечукоў нагадваюць гаршкі папярэдняга тыпу. Адрозніваюцца ж яны формай краю венца.
Варыянт А. Начынні ўяўляюць сабой патоўшчаны валік, рабрысты знутры. Знешні край яго вертыкальна прыўзняты. Дыяметр венца найчасцей ад 13 да 15 см, хоць крайнія зафіксаваныя памеры — 11 і 20 см.