• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    5HZ
    МЯДОЦКАЯ «БЕРАГІНЯ» Ў КАНТЭКСЦЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    VIIМЯДОЦКІЯ ЧЫТАН
    Аддзел адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама Мінскай вобласці ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна»
    МЯДОЦКАЯ «БЕРАГІНЯ»
    Ў КАНТЭКСЦЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    ДАКЛАДЫ I ПАВЕДАМЛЕННІ
    VII МЯДОЦКІХ ЧЫТАННЯЎ
    Да 20годдзя заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «БЕРАГІНЯ»
    Мінск «ІВЦ Мінфіна» 2017
    УДК [008+37.017](= 161.3)(476)(082)
    ББК 74.200.50(4Бен)я43
    М99
    Укладальнік і кіраўнік праекта М.А. Козенка
    Рэцэнзенты:
    старшыня Беларускага фонду культуры У.А. Гілеп;
    заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, пастаянны член Рады экспертаў Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» М.Р. Дудчанка
    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў : даклады М99 і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў : да 20годдзя заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня». / уклад. М.А. Козенка. Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2017.  128 с.
    ISBN 9789857168644.
    Аснову зборніка складаюць матэрыялы VII Мядоцкіх чытанняў, якія ладзіліся ў рамках юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 20годдзя заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» і акрэслены праблемай «Мядоцкая “Берагіня” ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў».
    Артыкулы згрупаваны ў пяці раздзелах, кожны з якіх лагічна дапаўняе і пашырае пытані этнічнага выхавання дзяцей і моладзі на сучасным этапе сацыякультурнага развіцця і адукацыйнавыхаваўчага працэсу ў краіне  ад агульнага да асабістага, разглядаюцца пытанні ў міждысцыплінарных стасунках праз прызму народнай культуры вуснай традыцыі.
    Адрасуецца шырокаму колу настаўнікаў, кіраўнікоў творчых калектываў, студэнтаў, даследчыкаў народнай спадчыны, усім, каго цікавяць праблемы этнічнага выхавання дзяцей і моладзі Беларусі.
    УДК [008+37.017](=161,3)(476)(082)
    ББК 74.200.50(4Бея)я43
    © Козенка М.А., укладанне, 2017
    ISBN 9789857168644	© Афармленне. РУП «ІВЦ Мінфіна», 2017
    АД УКЛАДАЛЬНІКА
    Л Тядоцкія чытанні»  адзін са складнікаў с і с т э м ы этнічнага \\ДуХвыхавання дзяцей і школьнай моладзі, якая пачала сваю рэалізацыю ў Мётчанскай установе адукацыі Барысаўскага раёна (з 1996 г.), сістэмы, якую мелася распаўсюдзіць на ўсю краіну. У далейшым так яно і атрымалася. На нацыянальным узроўні Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла эксперыментальны праект «Танцавальны фальклор і дзеці. 20012003 гг.» (гл.: Традыцыйная культура і дзеці. Выпуск 1: Рэсп. эксперым. праект «Танііав. фальклор і дзеці» / уклад. М.А. Козенка.  МінскБелДІПК, 2004.  288 с.: іл.). У ім адразу былі закладзены прынцыпы доўгатэрміновай шматузроўневай комплекснай праграмы «Традыцыйная культура і дзеці» (далей  ТКіД): выяўленне, аднаўленне, перайманне, распаўсюджванне, папулярызацыя ў розных праявах традыцыйных відаў і жанраў народнай спадчыны сваёй малой радзімы, яе вывучэнне і даследаванне. Плён рэалізацыі рэгіянальных практык яскрава адлюстроўваўся на заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» (заснавальнікі: Міністэства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам і Акцябрскі райвыканкам), што праводзіўся адзін раз на два гады ў славутай Рудабелцы (Акцябрскі раён Гомельскай вобласці). На сёння гэта адзіны з больш за сотню высокага рангу фестываляў у краіне, які грунтуецца на аўтэнтычных формах каранёвай спадчыны беларусаў, прысвечаны фальклорнай творчасці дзяцей, падлеткаў, моладзі, якія на рудабельскім творчым узвышшы ладзяць адметны рэй разам з носьбітамі рэгіянальных і мясцовых мастацкіх традыцый, з прадстаўнікамі народнай культуры блізкага і далёкага замежжа (гл.: Даведнікі рэспубліканскіх фестываляў «Берагіня»: 2001, 2004, 2006, 2008 гг.); у наступным годзе гэтаму выбітному самабытнаму творчаму форуму Беларусі спаўняецца 20 гадоў.
    Але першыя ідэі нацыянальнага фестывальнага фальклорнага руху «Берагіня» рэалізоўваліся спачатку на «малой» «Берагіні»  аднаймен
    4
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    ным фальклорным гурце і Мётчанскай адукацыйнай установе ў цэлым. Затым у форме апрабаваных мадэлей  «Конкурс парвыканаўцаў беларускага народнага танца», «Турнір фальклорных калектываў», «Турнір салістаўвыканаўцаў твораў народнай спадчыны», «Конкурс харэаграфічнай імправізацыі» і інш.  распаўсюджваліся па ўсёй Беларусі. У нацыянальны фестывальнафальклорны кантэкст уваходзілі і навуковапрактычныя канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання».
    Што тычыцца «Мядоцкіх чытанняў» (своеасаблівых навуковапрактычных канферэнцый), то яны, як і вышэй названыя сацыякультурныя і адукацыйнавыхаваўчыя праекты ТкіД, арыентаваны на абагульненне практычнага вопыту з мэтай вызначэння дакладных метадаў і тэхналогій уключэння традыцыйных каштоўнасцей у духоўны свет сучаснай моладзі Беларусі.
    Чытанні маюць міждысцыплінарны характар і даюць магчымасць іх удзельнікам у межах прапанаванай тэматыкі комплексна разгледзець разнастайныя методыкі, якія ахопліваюць раздзелы этнапедагогікі, фалькларыстыкі, этнаграфіі, гісторыі, краязнаўства, народнай харэаграфіі, спеўнага мастацтва, інструментальнай музыкі, філалогіі і г.д., атаксама выкласці непасрэдны практычны досвед, веды і навыкі выкладчыкаў, кіраўнікоў арганізаваных фальклорных калектываў, іх чальцоў, моладзевых грамадскіх ініцыятыў у галіне традыцыйнай народнай культуры і мастацтваў Беларусі; прадэманстраваць розныя падыходы да даследаванняў тых ці іншых відаў нематэрыяльнай і матэрыяльнай спадчыны, тэарэтычных і метадалагічных аспектаў народнай культуры.
    На базе Мётчанскай агульнаадукацыйнай установы на працягу дваццаці гадоў творчай дзейнасці фальклорнага гурту «Берагіня» (з 2012 г. заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь) праведзены сем «чытальніцкіх» мерапрыемстваў, прымеркаваных пераважна да юбілейных дат Мядоцкай «Берагіні» і рэгіянальных фестываляў народнай творчасці «Мядоцкі край і яго таленты».
    Адметнасць «Мядоцкіх чытанняў», як у шырыні праблематыкі і глыбіні раскрытых тэм, так і ў тым, што ў чытаннях разам з настаўнікамі, кіраўнікамі мастацкіх калектываў, метадыстамі навуковаметадычных цэнтраў адукацыі і культуры, выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ, вядомымі навукоўцамі ўдзельнічаюць школьнікі. Юныя даследчыкі яшчэ шмат гадоў пасля заканчэння школы з пяшчотай і гонарам успамінаюць сустрэчы са славутасцямі беларускай навукі і знанымі дзеячамі айчыннай культуры і педагогікі. Сярод іх: УМ. Конан, Э.К. Дарашэвіч, Т.В. Валодзіна, А.У Рагуля, Т.Б. Варфаламеева, В.В. Калацэй, Т.І. Кухаронак, А.М. Боганева, А.А. Абрамовіч, А.В.Крачкоўская, Т.А. Пладунова, Э.В. Шчадрына і шмат інш.
    Вяртаючыся назад, часам здзіўляюся аб’ёму зробленага за 20 год удзельнікамі «Берагіні», школьнікамі і настаўнікамі Мядоцкай школы: колькі было падрыхтавана цікавых дакладаў і паведамленняў, напісана сачыненняў, рэфератаў і эсэ на падставе фальклорнаэтнаграфічных, гісторыкакраязнаўчых, культуралагічных, мастацтвазнаўчых, радаводных і інш. даследаванняў Мядоцкага краю?! А колькі «народжана» вершаў?! I гэта толькі інтэлектуальная частка «малаберагінскіх» праектаў.
    Большасць даследчых прац былі апублікаваны ў зборніках (якія склалі «Берагінскі кнігазбору): «Мядоцкі край і яго таленты». 1997; «Мы  “Берагіня”. 3 гісторыі фальклорнага гурту “Берагіня” Мётчанскай адукацыйнавыхаваўчай установы Барысаўскага раёна» (Мінск: «Чатыры чвэрці», 2001; «Народная спадчына Бацькаўшчыны. Вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва (Мінск:
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    5
    / ^. X 0 &
    Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін
    «Чатыры чвэрці», 2002). Асобнымі кнігамі выйшлі: «Традыцыйнае вяселле Мядоцкага краю», аўтары Козенка М.А., Абрамовіч А.А. (Мінск: «Чатыры чвэрці», 2005); «Абрамовіч А.А. DUM SPIRO SPERO  Пакуль жыву, спадзяюся» / аўт. ідэі і ўклад. М.А. Козенка (Мінск : БелДІПК, 2007) і інш. Асобныя даклады ў форме артыкулаў берагінцаў змешчаны ў чатырох зборніках серыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання. Матэрыялы рэспубліканскіх навуковапрактычных канферэнцый. 2001, 2004, 2006, 2008 гг.), а таксама перыядычна друкаваліся ў «Краязнаўчай газеце».
    Да Чытанняў 2016 г. (23 снежня), якія ладзіліся ў рамках правядзення юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 20годдзя заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» выдадзены альбомкніга «Мядоцкая “Берагіня’ ў прасторы і часе» (2016), зборнік выбраных матэрыялаў папярэдніх чытанняў пад назвай «Асоба ў народнай культуры і педагогіцы» (Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2016.  400 с.)...
    Аснову дадзенага зборніка склалі матэрыялы VII чытанняў з акрэсленай праблемай «Мядоцкая “Берагіня” ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў». Артыкулы згрупаваны ў пяці раздзелах.
    Першы — Мядоцкая «Берагіня»: традыцыі, інаваііыі, культурны кантэкст. У артыкулах гэтага раздзела больш чым ў іншых высвятляюцца тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да народнай культуры, якая пастаянна знаходзіцца ў руху і развіцці. Свае высновы аўтары падмацоўваюць прыкладамі дзейнасці фальклорных гуртоў, асабліва «Берагіні». Аўтэнтыка (аснова руральнай культуры) разглядаецца «як праект ратавання быцця», «як сваеасаблівы шлях да вырашэння вельмі важных праблем сучаснасці», а традыцыйная культура выступае «як светапогляднавыхаваўчы комплекс». Пытанні этнавыхавання дзяцей і моладзі разглядаюцца ў міждысцыплінарных стасунках праз прызму народнай кулыуры вуснай традыцыі. Упершыню на Мядоцкіх чытаннях востра паўсталі м о ў н ы я праблемы ў моладзевым фальклорным руху на Беларусі. Творчая дзейнасць мядоцкай «Берагіні» да ўсяго іншага шырока раскрываецца праз этнапедагогіку, гісторыю функцыянавання і «вяртанне этнічнай памяці». «Прэцэдэнт “Берагіні”  сцвярджаюць навукоўцы,  новы вектар у этнакультурным выхаванні дзяцей і моладзі Беларусі міленіўму».
    Аўтары артыкулаў другога раздзела «Берагіня і адукацыйны працэс у сучасным мегаполісе» працягваюць развіваць тэматыку, заяўленую ў першым раздзеле. Ад агульных праблем этнавыхавання і этнаадукацыі ў межах рэспублікі звяртаюцца да асабістага шматграннай дзейнасці аднаго дакладнага калектыву  Мётчанскай «Берагіні», дзеляцца