• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Натуральна, што ў традыцыйным грамадстве асноўныя сродкі фарміравання светапогляду  галоўным чынам гульня, праца, абрад, матчына мова, песня, казка і г.д. Як сцвярджаюць аналітыкі: «На Беларусі да з’яўлення пісьменнасці першасныя элементы асветы базіраваліся на канонах і ведах народнай педагогікі. Яны былі арганічнай часткай усяго жыцця грамадства, найбольш праяўляліся ў працоўным навучанні»,  з чаго зразумела, што традыцыйная культура як светапогляднавыхаваўчы комплекс паспяхова і этнаэкалагічна перадавалася вусным шляхам «з пакалення ў пакаленне». Таму роля глыбокакарэнных традыцыйных ведаў кожнай этнічнай супольнасці, якія багата прадстаўлены ў фальклорных жанрах народа  сапраўды выключная.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў |
    Народная паэтычная творчасць, вусная народная творчасць, фальклор  важныя і неад’емныя часткі духоўнай культуры народа. Яна ўключае празаічныя эпічныя творы казкі, легенды, апавяданні, анекдоты і жарты. I адзін з самых старажытных жанраў нацыянальнага фальклору  замовы, якія ўзніклі ў той час, калі першабытны чалавек адухаўляў прыроду. Багаццем паэтычных фарбаў і разнастайнасцю зместу характэрызуецца каляндарнаабрадавая і сямэйнаабрадавая паэзія. А працоўны і жыццёвы вопыт, народная мудрасць, светапогляд працоўных, іх эстэтычныя і маральнаэтычныя ідэалы трапна і лаканічна адлюстраваліся ў прыказках, прымаўках, загадках, крылатых выразах.
    Таму конкурс павінен стаць той творчай пляцоўкай, дзе адбываецца знаёмства з такім разнастайным этнагарафічным матэрыялам, як казкі, забаўлянкі, заклічкі, лічылкі, легенды, паданні і г.д. 3 маленства творы гэтых жанраў уваходзяць у духоўнае жыццё дзяцей, фарміруюць іх мастацкі густ, даюць уяўленне аб навакольнай рэчаіснасці, вучаць пазнаваць дабро і зло.
    «БЕРАГІНЯ»
    I АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС
    У СУЧАСНЫМ МЕГАПОЛІСЕ
    Таццяна КРЫЎКО
    (г. Мінск)
    ЭТНАКУЛЬТУРНАЕ ВЫХАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ I МОЛАДЗІ Ў СУЧАСНАЙ ПРАКТЫЦЫ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ
    Пошук магчымасцей дыялогу паміж мінулым і сучасным, спалучэнне сучасных педагагічных дасягненняў з тым, што назапашана ўласным народам  актуальная задача сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Адным з надзённых застаецца пытанне выхавання навучэнцаў сродкамі беларускага народнага мастацтва і традыцыйнай культуры ва ўмовах урбанізацыі.
    Дзейнасць Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (НЦМТДіМ) у галіне этнакультурнага выхавання навучэнцаў накіравана на стварэнне спрыяльнага этнакультурнага асяроддзя ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, удасканаленне прафесійных этнакультурных кампетэнцый педагогаў дадатковай адукацыі, падтрымку і развіццё творчых аб’яднанняў дзяцей і моладзі, скіраваных на вывучэнне, перайманне і трансляцыю беларускай народнай культуры.
    Па выніках маніторынгу, які быў праведзены аддзелам навуковаметадычнага і псіхолагапедагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДіМ, ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі на I кастрычніка 2015 г. дзейнічала 365 аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага (музычнага) кірунку, з іх 10,4 % маюць найменне ўзорны, народны, заслужаны (заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Дударыкі» ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска»; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзічяцы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна»; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні «Ярыца» ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» г. Магілёва; заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца «Зорачка» НЦМТДіМ).
    У аб’яднаннях па інтарэсах музычнафальклорнага кірунку займаецца больш за 8180 навучэнцаў, з якімі працуюць 390 педагогаў дадатковай адукацыі.
    Аналізуючы вынікі маніторынгу, творчую дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах і падыходы ў рабоце з фальклорным матэрыялам, можна вызначыць тэндэнцыі, якія сёння існуюць у дзіцячым і моладзевым фальклорным руху ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    37
    Найбольшая колькасць аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага кірунку дзейнічае ў Брэсцкай вобласці  гэта 28,5 % ад усіх фальклорных аб’яднанняў ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі. Дастаткова высокая колькасць такіх аб’яднанняў у Гродзенскай, Гомельскай, Віцебскай абласцях (15,6 %, 15,3 %, 14,8 % адпаведна); найменшая колькасць на Магілёўшчыне (каля 5 %), па 10,4 % у Мінскай вобласці і ў Мінску.
    26 % ад агульнай колькасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага кірунку ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі займаюць калектывы этнаграфічнага кірунку. Гэта фальклорныя калектывы, якія арыентаваны на вывучэнне, захаванне і выкарыстанне рэгіянальнай (мясцовай) народнай спадчыны беларусаў, засвойваюць лакальныя традыцыі праз непасрэдны кантакт з аўтэнтычнымі выканаўцамі (носьбітамі фальклору) вусным шляхам, выкарыстоўваюць аўдыявізуальныя матэрыялы і дакладна транслююць тыя ці іншыя формы традыцыйнай беларускай культуры, рэпертуар складаецца выключна з традыцыйнага фальклору рэгіёна. Найбольшая колькасць калектываў этнаграфічнага кірунку ў Брэсцкай вобласці  31,6 % ад усіх аб’яднанняў этнаграфічнага кірунку, невялікая колькасць у Магілёўскай вобласці  5,3 % і ў Мінску  7,4 %.
    24,4 % ад агульнай колькасці аб’яднанняў фальклорнага кірунку ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі займаюць калектывы народнасцэнічнага кірунку. Гэта фальклорныя калектывы, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці стылізаваны музычны, музычнахарэаграфічны фальклорны матэрыял, стылізаваны народны касцюм, не імкнуцца да дакладнага ўзнаўлення форм традыцыйнай народнай культуры, але прапагандуюць беларускую народную творчасць. Рэпертуар калектываў складаецца з апрацаванага фальклору, але і часткова выкарыстоўваюцца ўзоры беларускай традыцыйнай творчасці пэўнага этнаграфічнага рэгіёна.
    Найбольшая колькасць (49,6 % ад агульнай колькасці аб’яднанняў фальклорнага кірунку) займаюць калектывы народнасцэнічнага змешанага тыпу. Гэта калектывы (ансамблі), якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці аўтарскую музыку, стылізаваны музычны, музычнахарэаграфічны фальклорны матэрыял, стылізаваны народны касцюм, народнапесенную манеру выканання. Яны злучаюць у сваёй творчасці розныя музычныя кірункі і стылі, не абапіраюцца на пэўную лакальную традыцыю, выкарыстоўваюць элементы сучаснай эстраднай практыкі.
    Прыведзеныя лічбы сведчаць аб тым, што дзіцячы і моладзевы фальклорны рух развіваецца, але ж у большай колькасці ва ўстановах адукацыі пераважаюць калектывы народнасцэнічнага кірунку, якія і фарміруюць сёння погляд нашых сучаснікаўслухачоў, а таксама навучэнцаў (удзельнікаў творчых аб’яднанняў) і іх бацькоў на фальклорнае мастацтва.
    Неабходна, каб з’яўляліся новыя аб’яднанні фальклорнага кірунку, асабліва тыя, якія б працягвалі вывучэнне і перайманне традыцыйнага фальклору беларусаў вусным шляхам, а тыя фальклорныя калектывы, якія існуюць і працуюць у гэтым кірунку, мелі прыхільнікаў сваёй дзейнасці і неабходную падтрымку педагагічнай і творчай грамадскасці.
    Спецыфіка этнакультурнага выхавання ў сучасных умовах патрабуе і бесперапыннага прафесійнага станаўлення, удасканалення этнакультурнай кампетэнтнасці і майстэрства педагагічных работнікаў, а таксама развіцця этнакультурнаадукацыйнай прасторы ва ўстановах адукацыі.
    38
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    3 улікам актуальнасці і надзённасці гэтага пытання, было прынята рашэнне стварыць прафесійную супольнась, якая б аб’ядноўвала педагагогаў дадатковай адукацыі ў галіне народнай творчасці. У выніку пачала сваю дзейнасць рэспубліканская лабараторыя народнай творчасці  метадычнае аб’яднанне педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнаіі сярэдняіі адукацыі, форма арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння, накіраваная на сумеснае рашэнне задач этнакультурнага выхавання навучэнцаў. Каардынацыя дзейнасці рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці здзяйсняецца аддзелам навуковаметадычнага і псіхолагапедагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДіМ. Удзельнікі лабараторыі  педагогі дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага (музычнага) кірунку і аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўнапрыкладной творчасці.
    Асноўны напрамак дзейнасці лабараторыі народнай творчасці  выяўленне, захаванне, пашырэнне і трансляцыя вопыту этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама вывучэнне праблем і тэндэнцый развіцця дадзенага кірунку ў сучасны перыяд.
    Рэалізацыі праекта рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці папярэднічала доўгачасовая аналітычная і арганізацыйнаметадычная работа.
    У 20122013 гг. Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены Рэспубліканскі конкурс праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага кірунку ўстаноў адукацыі, які выявіў тэндэнцыі развіцця адукацыйных паслуг для дзяцей і моладзі ў галіне этнакультурнага выхавання, узровень этнакультурнай кампетэнтнасці педагогаў дадатковай адукацыі, сучасныя падыходы да выхавання асобы сродкамі беларускіх народных традыцый.
    Вынікам конкурсу стаў дапаможнік «Аб’яднанні па інтарэсах: выхаванне сродкамі беларускага фальклору» (пад рэдакцыяй В.А. Кляцовай, Т.М. Крыўко, І.П. Шаўчэнка), які выдадзены ў 2015 г. з грыфам «Рэкамендавана навуковаметадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» у выдавецтве «Пачатковая школа». Дапаможнік змяшчае 9 лепшых праграм  пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага кірунку ўстаноў адукацыі. Яны рэалізуюцца на базавым узроўні, складзены на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (мастацкі профіль).
    Для інфармацыйнаметадычнага забеспячэння дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага кірунку на працягу 20122016 гг. НЦМТДіМ выдадзены шэраг навуковаметадычных і практычных зборнікаў з вопыту работы педагогаў дадатковай адукацыі і ўстаноў адукацыі ў галіне выхавання навучэнцаў сродкамі народнай культуры беларусаў.