Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
У лістападзе 2015 г. адбылося першае пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці, у межах якой быў прадстаўлены вопыт педагогаў дадатковай адукацыі ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі. Для ўдзельнікаў пасяджэння была арганізавана школа майстэрства, якая ўключала майстаркласы, творчыя майстэрні і сустрэчы, трэнінг па беларускай спеўнай этнафоніі, а таксама адбылося знаёмства з пляцоўкай вопыту па этнакультурным выхаванні ва ўмовах вялікага горада, якую прэзентаваў фальклорны калектыў «Мілавіца» ЦДАДіМ «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска (кіраўнік педагог дадатковай адукацыі М.В. Снітко).
У межах лабараторыі былі абмеркаваны пытанні выхавання асобы сродкамі беларускага фальклору, вызначаны праблемы і перспектывы работы ў гэтым напрамку.
Дзейнасць рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці працягваецца. У лютым 2017 г. адбыўся педагагічны форум «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
39
майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі». Сёлета стартавалі праекты «Культурная спадчына майго краю» (у межах Рэспубліканскай грамадзянскапатрыятычнай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы») і Рэспубліканскі конкурс праектнадаследчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка», якія накіраваны на вывучэнне народнай спадчыны, даследчапрадуктыўную дзейнасць навучэнцаў і педагогаў.
Стварэнне культурнавыхаваўчай этнічнай прасторы ва ўстановах адукацыі гэта мэтанакіраваная дзейнасць, якая з’яўляецца вынікам узаемадзеяння ўсіх зацікаўленых удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове прынятых у народзе прыкладах паводзін і каштоўнасцей беларускай народнай кулыуры. Рэспубліканская лабараторыя народнай творчасці дала добры кірунак для далейшай арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння педагогаў дадатковай адукацыі, сумеснага вырашэння задач этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі ў сучасных умовах, развіцця этнакультурнаадукацыйнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі.
40
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Наталля ПЕТУХОВА
(г. Мінск)
МЁТЧАНСКАЯ «БЕРАГШЯ»
ШЛЯХ ДА ЭТНАКУЛЬТУРНАГА ВЫХАВАННЯ
Уапошнія гады на тэрыторыі Беларусі назіраецца рост інтарэсу грамадства да фальклорных традыцый. Гэта выяўляецца праз адраджэнне старадаўніх свят і абрадаў, аснову якіх складае народнае музычнае і харэаграфічнае мастацтва. Значнае месца ў гэтым працэсе адыгрываюць дзіцячыя фальклорныя калектывы, дзейнасць якіх грунтуецца на аўтэнтычных узорах пераймання і засваення этнакультурнага вопыту, сярод якіх вылучаецца заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Берагіня» Мётчанскага навуковапедагагічнага комплексу дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна.
У гэтым калектыве дзеці займаюцца па аўтарскай праграме, якую распрацаваў у своё час старшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры Мікола Козенка. Яна ўяўляе сабой цэласную сістэму, накіраваную на далучэнне, засваенне, спасціжэнне і аднаўленне дзецьмі фальклорнай спадчыны. Варта вылучыць яе асноўныя напрамкі: пазнавальны, канцэртнавыканальніцкі, рэкрэацыйнаасветніцкі.
Пазнавальны напрамак дзейнасці фальклорнага калектыву «Берагіня» прадугледжвае: знаёмства ўдзельнікаў з асаблівасцямі матэрыяльнай і духоўнай традыцыйнай культуры беларускага народа; вывучэнне народнапесеннай творчасці Беларусі, яе рэгіянальных асаблівасцей; засваенне іншых жанраў народнай творчасці прыказак, прымавак, легенд, паданняў, казак; авалоданне навыкамі народнай манеры спеваў; знаёмства з танцавальнагульнёвым і музычнаінструментальным фальклорам.
Канцэртнавыканальніцкі напрамак адлюстроўвае актыўны ўдзел калектыву ў канцэртах і конкурсах, фестывалях, шэсцях і масавых святах, падчас якіх дзеці могуць прадэманстраваць адмысловую і самабытную фальклорную спадчыну.
Рэкрэацыйнаасветніцкі напрамак праграмы этнавыхавання фальклорнага калектыву «Берагіня» мае на мэце наведванне ўдзельнікамі калектыву экскурсій, выстаў народнай творчасці, канцэртаў, удзел у этнаграфічных экспедыцыях і краязнаўчых вандроўках.
Згодна з ёй удзельнікі калектыву вывучаюць мясцовыя традыцыі Мядоцкага краю, збіраюць ад тутэйшых жыхароў звесткі пра абрады і звычаі, пераймаюць ад іх танцы і песні, творы вуснай народнай спадчыны. На наш погляд, цесная сувязь удзельнікаў калектыву з творчасцю носьбітаў старажытнага фальклору ў значнай ступені абумоўлівае педагагічную эфектыўнасць методыкі Міколы Козенкі.
Даўно вядомыя сведчанні збіральнікаў фальклору аб тым, што паўнавартаснае эмацыянальнае ўздзеянне фальклорны твор аказвае толькі падчас яго «жывога» аўтэнтычнага выканання і непасрэднага ўспрымання ад носьбітаў. Незвычайная прыгажосць фальклорных твораў, узмоцненая натуральнасцю трансляцыі, усведамленне сваёй роднасці з тымі, хто некалі жыў і выконваў гэтыя творы, аказвае незабыўнае ўражанне на асобу, адкрывае новыя эмоцыі, асацыяцыі, гарманічныя структуры, драматургічныя камбінацыі і г.д. Непасрэднае ўспрыманне ўдзельнікамі фальклорнага калектыву «Берагіня» «жывога» выканання паглыбляе іх жыццёвы і эстэтычны вопыт, садзейнічае павышэнню інтарэса да ўспрымання фальклоных твораў і ўдасканаленню выканальніцкага майстэрства, а непасрэдныя стасункі з носьбітамі фальклору ўзбагачае
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
41
жыццё калектыву, спрыяе выхаванню павагі да людзей, якія жывуць побач, абуджаюць жаданне берагчы і працягваць мастацкія традыцыі Беларусі.
Спевакі і выканаўцы на народных інструментах, казачнікі і народныя майстры, узаемаадносіны паміж людзьмі ўтвараюць народнатворчае выхаваўчае асяроддзе, якое дазваляе аднавіць спецыфіку камунікацыйнага акта, асаблівасці ідэйнаэстэтычнай макрасферы традыцыйнага соцыуму падчас узаемадзеяння дзяцей з фальклорнымі артэфактамі. У яго межах ажыццяўляецца трансляцыя сацыяльнага і эстэтычнага вопыту, аднаўляюцца і засвойваюцца найбольш устойлівыя і сцверджаныя супольнасцю стэрэатыпы паводзін. Так, удзельнікі калектыву не проста сутыкаюцца час ад часу з тымі ці іншымі мастацкімі ідэямі і вобразамі фальклору, фрагментамі калектыўнай творчай дзейнасці, яны з маленства назіраюць за падзеямі абрадаў, пагружаюцца ў эмацыянальны стан песень, карагодаў і паступова пачынаюць усведамляць іх глыбінны змест. 3 часам яны становяцца актыўнымі ўдзельнікамі фальклорных дзей і ўжо самі імкнуцца перадаць свой вопыт нашчадкам. Сярод іх народныя музыканты А. Крачкоўскі, П. Шчэрба, спявачка і расказчыца В. Абрамовіч.
Народнатворчае выхаваўчае асяроддзе аматарскага фальклорнага калектыву «Берагіня» спалучае: этнічнае (мову народа, яго светапогляд, матэрыяльную і духоўную культуру, сістэму звычаяў, абрадаў і свят), музычнае (народная музыка ў запісе, у выкананні носьбітамі вуснай традыцыі і прафесійнымі музыкантамі) і выхаваўчае (калектыў аднагодкаў, творчыя стасункі з удзельнікамі іншых фальклорных калектываў, узаемадзеянне з сям’ёй) атачэнне. Варыятыўнае і разнастайнае па змесце, яно дазваляе найбольш эфектыўна далучаць дзяцей да засваення фальклору, актывізаваць працэс успрымання, усведамлення і інтэрпрэтацыі яго каштоўнасцей. Пры гэтым пражыванне творчага акта гадаванцамі суправаджаецца станоўчымі эмоцыямі, падтрымкай з боку аднагодкаў і дарослых, што спрыяе творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў аматарскага фальклорнага калектыву, станаўленню свабоднай і актыўнай асобы. Дзякуючы арганізаванаму такім спосабам асяроддзю ў калектыве замацаваўся спрыяльны маральнапсіхалагічны клімат, маюць месца ўзаемадзеянне і ўзаемападтрымка, што ўплывае на самаадчуванне дзяцей, стварае камфортную, эмацыянальна і інтэлектуальна насычаную атмасферу супрацоўніцтва, бяспекі і добразычлівасці.
На наш погляд, менавіта такая форма засваення фальклору найбольш эфектыўная, бо грунтуецца на стагоддзямі апрабіраваным метадзе: ад старэйшага малодшаму, з «вуснаў у вусны». Як слушна падкрэслівае В.С. Болбас, «гэта адзін з істотных момантаў, які мы сёння павінны запазычыць у педагагічнага генія народа і пакласці ў падмурак тэорыі і практыкі выхавання падрастаючых пакаленняў» [1, с. 7],
Педагагічны падыход Міколы Козенкі прадугледжвае арганізацыю працэсу засваення фальклору ў сінкрэтычных формах яго традыцыйнага бытавання (сукупнасці песень, танцаў, карагодаў, казак, легенд, паданняў), якія садзейнічаюць развіццю кругагляду, асацыятыўнага мыслення ўдзельнікаў фальклорнага калектыву «Берагіня». Сінкрэтызм фальклору адлюстроўвае старажытную еднасць рэлігіі, мастацтва, філасофіі, маралі. Адсюль і своеасаблівасць прыроды фальклору: побач з вуснай прамовай у ім прысутнічаюць музычныя, мімічныя, драматургічныя знакі, якія вызначаюць імправізацыю і вар’іраванне танцавальных рухаў, паэтычных тэкстаў і інш. Менавіта таму і ў педагагічным працэсе дзіцячага фальклорнага калектыву выкарыстоўваецца ўся разнастайнасць гучання народных спеваў, жэстаў і мімікі танцаў, гульняў, карагодаў, якія актуалізуюць эстэтычны вопыт, мастацкія ўражанні, асацыяцыі і аналогіі дзяцей.
42
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Засваенне разнастайных фальклорных твораў дапамагае ўсвядоміць значнасць і мастацкую вобразнасць народнага мастацтва, асацыятыўнасць і метафарычнасць яго мовы, што спрыяе мэтанакіраванаму развіццю этнакультурнай творчасці ўдзельнікаў калектыву. Выкарыстанне сінкрэтызму фальклору як сістэмы педагагічнага ўздзеяння значна ўзбагачае досвед, актывізуе эмацыянальны настрой, удасканальвае эстэтычныя патрэбнасці дзяцей.
Варта адзначыць, што «Берагіня» з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх фестываляў і конкурсаў, сярод якіх Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (Гомель, 1999), «Палескі карагод» (Пінск, 2000), «Беларуская полька» (Чачэрск, 2000); Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 1999); абласны фестываль традыцыйнага танца «Мінская кадрыля» (Барысаў, 2015) і інш.
Аднак, берагінцы, удзельнічаючы ў шматлікіх конкурсах, фэстах і канцэртах, рэалізуюць сябе не толькі як артысты, але, даследуючы мастацкую культуру свайго рэгіёна, пішуць навуковыя працы, выступаюць на навуковапрактычных канферэнцыях («Традыцыйная культура і дзеці», «Мядоцкія чытанні» і інш.), чым пацвярджаюць педагагічную эфектыўнасць аўтарскай праграмы Міколы Козенкі, яе ўнікальнасць і жыццяздольнасць.