• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Так мая бабуля, Гур Сцепаніда Фёдараўна, засталася адна з пяццю дзецьмі. Як маглі, дапамагалі брат Грышка і старэйшыя хлопцы. Часта ўпрогаладзь, працавалі з ранку да вечара. Акрамя работы ў калгасе (працавала бабуля даяркай, кожны дзень уручную даіла 17 кароў), зарабляла ўдава на хлеб шыццём. Была яна добрай швачкай, неслі да яе то пашыць, то перашыць. Вечарамі і шыла, і прала, і ткала.
    У 1946 г. гора прыйшло ў бабуліну сям’ю. Вясковыя дзеці залезлі да суседа ў сад, па яблыкі. Злавіў сусед самую маленькую, яе дзевяцігадовую Волечку, і з усяе злосці перакінуў праз агароджу. Праз некалькі тыдняў Волька памерла.
    Ішоў час, дзеці падрасталі. Вучыліся жыць і выжываць у цяжкія пасляваенныя гады. Як расказвала бабуля, варылі суп з кармавых буракоў, збіралі вясной на полі гнілую бульбу, сушылі яе і пяклі аладкі. Мелі гэтыя аладкі апетытную назву  пышкі. Выратоўваў і дапамагаў людзям і бабулінай сям’і лес  нязменны сябар і карміцель. 3 ранняй вясны і да позняй восені «жылі з лесу»: бралі ягады, насілі грыбы. Усё гэта ішло ў ежу ў свежым выглядзе і заставалася на зіму ў звязках, у бочках, у дзежках, у слоіках... А зімой цэлымі мехамі насілі з лесу шышкі.
    Неўзабаве хлопцы ажаніліся, стварылі свае сем’і. Марыя, мая будучая мама, таксама выйшла замуж, выйшла маладзенькай, як і яе маці Сцепаніда, у 16 год. He
    50
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    нашмат старэйшым быў і жаніх. Яму было 18. Яны і працягнулі новыя парасткі нашага роду.
    Мой тата, Салавей Уладзімір Паўлавіч, застаўся ў вайну круглым сіратой. Родам ён з маленькай вёскі Дубнікі, што на Любаншчыне. Яго дзядуля (прозвішча Слінько, больш звестак аб ім няма) быў кулаком, меў 20 кароў, 2 кані, гадаваў шмат свіней, гусей. Наймаў на дапамогу людзей, якія кожны дзень даглядалі яго гаспадарку. Адным з такіх наймітаў быў у яго хлопец па імені Павел  Салавей Павел Мацвеевіч. Яго абавязкам было даглядаць і пасвіць свіней. I, як у казцы, закахалася ў свінапаса маладая і прыгожая «кулакова» дачка Жэня. Калі асмелілася яна сказаць пра гэта свайму бацьку, абурыўся ён, раззлаваўся, выгнаў яе з дому, даў у прыданае свінню і сказаў: «Палюбіла свінапаса, вось і ідзі з ім, разжывайся з свіней!»
    Так і трапілі мае будучыя дзядуля Павел і бабуля Жэня ў вёску Аточка Старадарожскага раёна. У 1940 г. у іх нарадзіўся Валодзя, мой тата. Таксама шмат працавалі, былі ў гаспадарцы і карова, і конь, і гусі. А такіх свіней, якіх вырошчвала бабуля, не было ні ў каго.
    3 самага пачатку вайны дзед Павел пайшоў на фронт. Бабуля Жэня, як і іншыя жанкі, працавала, гадавала сына, чакала мужа. Так здарылася, што загінуў ён непадалёку ад дому  пад Слуцкам. Ішоў 1943 г. Нядоўгім быў і бабулін век. У 1947 г. Жэня захварэла і, не атрымаўшы патрэбнага лячэння, памерла.
    Застаўся яе сынок адзін, і забраў яго да сябе дзядзька, бабулін брат, у Расію, у РастоўнаДоне. Толькі несалодка было дзіцяці ў чужой сям’і. Дзядзька быццам і шкадаваў, і цукеркамі частаваў, ды неўзлюбіла малога дзядзькава жонка. Карміла праз раз, а біла за кожную правіннасць. He вытрымала дзіця, уцякло з дому і на таварных цягніках дабралася дадому, у Аточку. Гэта немагчыма ўявіць, але пасляваенная рэчаіснаць была такой: дзевяцігадовы хлопчык жыў адзін, яго кармілі суседзі, цётка, якая жыла ў вёсцы. Хадзіў у школу, добра вучыўся, асабліва цікавіўся гісторыяй і матэматыкай.
    Тут, у Аточцы, пазнаёміўся і ўжо ніколі не разлучаўся з Марыяй. Разам гулялі, разам пасвілі кароў, разам хадзілі ў школу, у адзін клас. Скончылі сямігодку, і на гэтым дзяцінства скончылася.
    Вучыцца далей не было магчымасці  не было абутку, адзення. У сваёй школе яшчэ неяк можна было, а хадзіць у суседнюю ў валёнках было ўжо сорамна. Трэба было працаваць.
    Пажаніліся мае бацькі ў 1957 г. Нарадзілі сына і трох дачок (у 1958 г. Валю, у 1962 Толю, у 1967  Тамару, у 1969  мяне, Свету). Наша жыццё было ўжо інакшым, не такім цяжкім, не такім бязрадасным, не такім галодным. Але набытая маімі продкамі прывычка працай ствараць жыццёвы дабрабыт саслужыла і нам добрую службу. Людзі з вышэйшай адукацыяй, мы не баімся цяжкай вясковай працы. Як і нашы дзяды, умеем весці гаспадарку, вырошчваць жывёлу, даглядаць агарод, выхоўваць дзяцей. Вучымся не толькі на добрых прыкладах, але і памылкі бярэм пад увагу.
    Адклалася ў памяці, як мы з дваюрадным братам вучылі бабулю Сцепаніду пісаць, каб распісвацца ў ведамасці за пенсію. Па характары яна была строгая, нават суровая, таму трэба было яшчэ падумаць, каб аб нечым запытацца. Але і спагады ў яе хапала на ўсіх. Увесь час яна была ў працы, ніколі не сядзела без справы. Калі пасыпаліся ўнукі, а затым праўнукі, яна і тут знаходзіла час, каб пераняць, як кажуць, рукі і пазабаўляцца з малымі. На ўсіх хапала ў яе добрых слоў і забаўлянак. Запомнілася і мне:
    «Прыгскок, прыгскок, малады драздок, па вадзічку пайшоў, маладзічку знайшоў. Маладзічанька невялічанька, сама з вяршок, галава з гаршчок».
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    51
    Любіла я разам з бабуляй хадзіць у ягады. I збіраць цікава, і бабуліны прыдумкі слухаць, і пакаштаваць смачна. Асабліва смачныя і духмяныя суніцы. He хочацца класці іх у кошык. У бабулі палова збанка, а ў мяне толькі на донцы. Бабуля вучыць:
     Светка, а ты збірай і кажы:
    «Сунічкі, сунічкі, гарлачык невялічкі, сыпцеся роўна, каб было поўна».  Тады і набярэш хутка.
    I праўда, справа хутчэй пайшла. Толькі калі падрасла, зразумела бабулін сакрэт: калі гаворыш, няма калі ягады есці. Помню, як цікавіла мяне тады пытанне, чаму бабуля, астаўшыся адна з дзецьмі на руках, так і не выйшла пасля вайны замуж. Ёй жа было пасля гібелі Кірэя толькі 30 гадоў! Самы час любіць, кахаць.
    Спытала я ў яе пра гэта, калі была ўжо дарослая. Пастарэлая, спаралізаваная бабуля горка адказала:
     He ведаю я, Светка, што такое любоў. He кахала я свайго Кірэя. У шаснаццаць гадочкаў ужо ўсяго нацярпелася...
    Можа, пагэтаму ніколі я не чула, каб бабуля пашкадавала, што муж загінуў. Жорстка, непрымірыма казала: «Добра, што ён не вярнуўся». He магла дараваць і сваёй маці, што прамяняла тая яе з братам на чужых дзяцей, што аддала за нялюбага.
    Нелітасцівы быў да яе лёс і ў старасці. На працягу сямі гадоў смерць забрала двух сыноў, брата, унука і праўнука. Гэта гора падарвала нярвовую сістэму бабулі Сцепаніды. Пайшла яна аднойчы ў грыбы і заблудзілася ў лесе, які ведала да драбніц. Знайшлі бабулю ў Глускім раёне толькі праз трое сутак. А праз год у Слуцку, куды бабуля паехала, каб купіць насенне, ёй стала блага, і ў бальніцы яна апрытомнела ўжо спаралізаваная. Шэсць доўгіх гадоў ляжала яна прыкаваная да ложку. Зараз у яе ўжо было багата часу, каб расказаць пра сваё жыццё...
    Наш род, які пачаўся ад бабулі Сцепаніды, налічвае 129 чалавек. Такую вялікую сям’ю пакінула пасля сябе на нашай зямлі маленькая, худзенькая, але такая моцная духам мая бабуля  Гур Сцепаніда Фёдараўна.
    52
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Антаніна АБРАМОВІЧ
    (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
    БРАМУ СКАРБАЎ ТВАІХ АДЧЫНЯЮ...
    Пакой, які сёння ўжо звыкла называюць у Мётчанскай школе Этнагасцёўняй, маладзейшы за фальклорны гурт «Берагіня» на некалькі год. 3 прыстасаванага пад вучэбны кабінет памяшкання, якое кіраўніцтва школы некалі прадаставіла калектыву для заняткаў, паступова стварыўся асяродак, у якім сканцэнтраваліся духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, напрацаваныя і здабытыя ў працэсе даследчай, мастацкай і інтэлектуальнай дзейнасці берагінцаў і іх настаўнікаў. Таму і лічаць яны Этнагасцёўню музеем, укладаючы ў гэта слова свае да гэтага пакоя адносіны  трапяткія, паважлівыя, беражлівыя.
    Нават не абстаўлены этнаграфічнымі рэчамі, кнігамі, фотаздымкамі, сувенірамі, музычнымі інструментамі, ён напоўнены стваральнай энергіяй настаўнікаў, кіраўнікоў гурту, кіраўнікоў і работнікаў школы, бацькоў, якія масцілі падлогу, клеілі сцены, збівалі самаробныя паліцы і шафы, рабілі рамкі для партрэтаў, стваралі прыстасаванні для партрэтнай галерэі... усяго не пералічыш.
    Змест Этнагасцёўні фарміраваўся не хаатычна, а быў падпарадкаваны ідэі, на якой заснавана ўласна дзейнасць «Берагіні»  вывучаць гісторыкакультурную спадчыну, пераймаць, засвойваць і папулярызаваць мастацкія традыцыі свайго краю, захоўваць скарбы нематэрыяльнай і матэрыяльнай культуры Бацькаўшчыны.
    Сустракаючы наведвальнікаў, нашы юныя экскурсаводы расказваюць пра Этнагасцёўню так.
    «Пакой, у якім мы зараз знаходзімся, называецца цёпла і ўтульна — Этнагасцёўня, і назва гэта адлюстроўвае традыцыі гасціннасці і дабрыні, уласцівыя народу нашага Мядоцкага краю. Этнагасцёўня існуе ў школе як метадычны і музейны цэнтр фальклорнага гурту “Берагіня ” і як асяродак для інтэлектуальных і мастацкіх заняткаў вучняў нашай школы. Вялікую дапамогу ў стварэнні Этнагасцёўні аказалі кіраўнікам “Берагіні” самі вучні, настаўнікі працоўнага навучання, кіраўнікі гурткоў а таксама носьбіты мастацкіх традыцый Мядоччыны, якія падаравалі нам для Этнагасцёўні дарагія іх сэрцу рэчы і прадметы. Мы ўдзячны таксама кіраўніцтву школы і раённаму аддзелу адукаііыі за клопат пра матэрыяльную базу і знешні выгляд гасцёўні.
    Мэту існавання і сэнс дзейнасці Этнагасцёўні мы бачым у тым, каб далучаныя да народнага мастацтва дзеці ўсвядомілі любоў да Радзімы як галоўную святыню, што так хораша выказаў Францыск Скарына ў вечных словах:
    Ад нараджэння звяры, што ў чашчобах блукаюць, ведаюііь ямы свае;
    Птушкі, паветра свідруючы, гнёзды свае не губляюць;
    Рыбы ў морах бурлівых чуюііь свой вір без памылкі; Пчолы і іншая жыўнасць вуллі бароняць заўжды.
    Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці, на шчасце ўскарміўшы, Ласку да месца таго берагуць заўсягды!»
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    53
    Як своеасаблівая праграма, як эпіграф да ўсёй гісторыі фальклорнага гурту «Берагіня» свецяцца золатам на вышытым пано гэтыя Скарынавы словы. Пано  рукатворная праца берагінцаў на чале з народным майстрам Нінай Раманаўнай Бойка. 3 яго пачынаецца знаёмства з Этнагасцёўняй.
    Першая частка пакоя  інтэлектуальная прастора Этнагасцёўні, своеасаблівы метадычны цэнтр. Тут вучні і настаўнікі маюць магчымасць узбагаціць свае веды пра айчынную і сусветную культуру, а таксама ўбачыць уласны плён у справе вывучэння і захавання мясцовых мастацкіх традыцый. Гэта адлюстравана ў шматлікіх фотаматэрыялах пра 20гадовую дзейнасць «Берагіні». На стэндах і ў альбомах можна прасачыць шлях станаўлення калектыву, яго стасункі з мясцовымі старажыламі, удзел у раённых і абласных мерапрыемствах, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях фальклорнага мастацтва. Можна з гонарам і павагай знайсці знаёмыя імёны і назвы ў энцыклапедыі «Беларускі фальклор», у кнігах серыі «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», у даведніках Рэспубліканскага фестывалю «Берагіня»  ад першага да дзявятага, у матэрыялах перыядычнага друку, у іншых зборніках і манаграфіях.