• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    60
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Тамара ЗАХАРАВА
    (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
    БЫЦЬ УДЗЯЧНЫМІ ЗА ЖЫЦЦЁВУЮ МУДРАСЦЬ
    Калі распытваеш у старых людзей пра даўнія падзеі, пра даўняе жыццё, заўсёды здзіўляешся той духоўнай моцы, якая дапамагала выжыць у цяжкія гады, перажыць холад, голад, страту блізкіх людзей. Захапляешся мужчынскай сілай, жаночай мудрасцю, цярпеннем. А больш за ўсё здзіўляе і захапляе, што ніякія ліхія гады, ніякія беды не знішчылі ў душах маіх землякоў і родзічаў любові да дзяцей, да людзей, да працы, да жыцця. Мне здаецца, што менавіта гэта любоў і стварыла традыцыйную народную кулыуру, каб з яе дапамогай магло жыць і выжываць кожнае наступнае пакаленне сям’і, роду, народу.
    Мой лёс склаўся так, што ўсё добрае ў ім было і ёсць звязанае з дзецьмі. Mae дзядуля і бабуля, Барысёнак Ілья Пракопавіч і Рашэтнік Наталля Пракопаўна, родам з Вяляціцкага краю. Дзядуля нарадзіўся ў 1882 г. у Вяляцічах, а бабуля  у 1887 г. у в. Крывіца.
    Мой тата, Барысёнак Уладзімір Ільіч, 1930 г.н., быў апошнім дзіцем у сям’і, дзе вырасла пяць дачок і трое сыноў. Яшчэ трое дзяцей памерлі ў маленстве. Лёсы маіх цётак і дзядзькоў склаліся парознаму. Аўдоцця і Надзея па вярбоўцы паехалі ў Расію і засталіся там  у Свярдлоўску і ў Бранску. Таццяна, Лідзія і Вольга асталяваліся недалёка ад бацькоў  на Барысаўшчыне. У цёткі Ліды не было сваёй сям’і, і таму ўсю сваю нерастрачаную любоў яна аддавала нам, пляменнікам  пяцярым Валодзевым і чацвярым Вользіным дзецям. Прыязджаючы ў родную вёску з Барысава, яна хадзіла з намі ў грыбы, у ягады, вучыла нас любіць і разумець прыроду.
    Старэйшага дзядзьку, Арцёма, я ніколі не бачыла. Ён загінуў у васямнаццацігадовым узросце ў лесе, пры нарыхтоўцы дроў. Дзядзька Міхаіл загінуў на фронце ў 1942 г. у Прыбалтыцы. Лічыўся без вестак прапаўшым ажно да 1970 г., пакуль чырвоныя следапыты не прыслалі бабулі паштоўку, у якой паведамлялася, што па салдацкіх рэчах, знойдзеных у безыменнай магілцы, устанавілі імя воіна. Так бабуля даведалася, што магілка яе сына знаходзіцца ў далёкай Латвіі.
    Вайной быў апалены і лёс цёткі Ліды, 1923 г.н. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны яе, як і многіх мясцовых дзяўчат, загналі ў Германію, дзе яна працавала на заводзе, на станку. Дадому яна вярнулася праз чатыры гады. Вярнулася без двух пальцаў на правай і трох на левай руцэ... Перажыўшы шмат гора, пабачыўшы свет, яна насіла ў сабе безліч розных успамінаў. I для нас, дзяцей, у яе на ўсе выпадкі жыцця былі свае гісторыі, вельмі цікавыя, часта страшнаватыя, таямнічыя.
    Mae дзядуля і бабуля лічыліся ў вёсцы знахарамі, умелі лячыць людзей ад розных хвароб. Цётачка Ліда (так называлі яе мы, дзеці) таксама ўмела гэта рабіць. У час лясных вандровак яна паказвала нам лекавыя расліны, расказвала, ад чаго яны, прыгаворвала замовы. He сакрэт, што найбольш часта дзецям баляць жываты. Цётачка Ліда дапамагала гэтай бядзе, гладзячы балючае месца і прыгаворваючы:
    «Ішоў Ісус Хрыстос праз жалезны мост, залатым кіёчкам апіраўся, у залатых лапціках, шаўковых аборках. Лапцікі, парвіцеся, аборкі, дзяржыііеся, жывоцікі, суніміцеся!»
    Некаторыя з яе замоў я запамінала. Аднойчы гэтыя веды прымяніла, але была за гэта пакарана.
    Мой брат Валера захварэў на вогнік, ці агнявіцы (так называла бабуля фурункулёз). Ніякія лекі не дапамагалі. 1 тады за справу ўзяўся «лекар» у маім абліччы. 3 дапамогай
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    61
    бабулі я мазала болькі, шаптала замовы. I дапамагло! Назаўтра ўсе скулкі, якімі было пакрыта цельца чатырохгадовага дзіцяці, прарвалі, і брацік пайшоў на папраўку. Я падзялілася сваёй радасцю з сяброўкай, у якой бацька працаваў старшынёй калгаса. Вестка хутка разляцелася па вёсцы і дайшла да маёй настаўніцы. Я была пакарана за «несвядомасць»  увесь тыдзень павінна была заставацца пасля ўрокаў і адна сядзець у класе да вечара. У гэта цяжка паверыць сённяшняй моладзі, а мы  пакаленне пасляваенных савецкіх школьнікаў  былі на раздарожжы: калі паважаеш сямейныя традыцыі, не вынішчаныя атэізмам і іншымі «ізмамі», калі падпарадкоўваешся бацькам (а гэта абавязак кожнага дзіцяці), калі не цураешся каляднай куцці, велікоднага яйка  значыць, будуць непрыемнасці ў школе. Што ўжо казаць пра царкву, пра могілкі, пра лячэнне народнымі сродкамі! Калі ж нехта пачынаў ганьбіць спрадвечныя святыні, без ваганняў прымаў атэістычныя догмы  станавіўся чужым для сям’і, губляў у ёй падтрымку і павагу. Тым не менш сёння, азіраючыся ў мінулае, разумееш, што ўсё добрае, светлае, дарагое  адтуль: з сям’і, з дзяцінства, з роду. I гэта добрае дае табе падтрымку ў трудныя хвіліны, дае веды, калі яны патрэбныя, дае ўспаміны, якія грэюць і прасвятляюць.
    Мой тата сустрэў сваё каханне на Поўначы, у Архангельскай вобласці, куды паехаў па вярбоўцы. Дзяўчыну звалі Лідзія Мікалаеўна Равякіна, 1932 г.н.. Тата павёз яе ў Свярдлоўск да сястры Аўдоцці, і тая адобрыла выбар. Яны заключылі шлюб, і ў 1954 г. на свет з’явілася я, а праз два з паловай гады  брат Валерый. Трое малодшых братоў Аляксандр, Мікалай і Іван  нарадзіліся ўжо ў Беларусі, у маленькай прыгожай вёсачцы Унтальянка Барысаўскага раёна, куды тата прывёз сям’ю, не захацеўшы жыць на чужбіне.
    Нялёгка жылося ў той час вяскоўцам. He выключэннем былі і мы, Барысёнкі. 3 ранку да вечара працавалі, зрэдку адпачывалі, шанавалі святы, паважалі людзей, любілі і шкадавалі дзяцей. He мелі вялікага дастатку, але радаваліся з’яўленню кожнага дзіцяці, колькі б іх ні было.
    Традыцыі, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, былі ў вёсцы самымі важнымі і шаноўнымі.
    Дзевяць месяцаў носіць жанчына дзіця пад сваім сэрцам. I вось надыходзіць час паявіцца маленькаму чалавечку на свет. У наш час дзяцей нараджаюць у спецыяльнай для гэтага ўстанове  радзільным доме, дзе шчыруюць над парадзіхамі ўрачы, акушэркі, санітаркі. А даўней у кожнай вёсцы пражывала бабуляпавітуха, якая ведала, як дапамагчы маці і дзіцяці і валодала навыкамі і сакрэтамі гэтай дапамогі. Вось такой умелай і жаданай у хаце кожнай парадзіхі была мая бабуля, Наталля Пракопаўна. Дапамагала яна пры родах і сваім дочкам і нявесткам. He памятаю, пры якіх абставінах, але ад бабулі я чула такую замову для парадзіхі:
    «Божа Маці, прыдзі рабу Таццяну ратаваці, яе цела распрастаці, яе жылкі выпраўляці».
    Трэба адзначыць, што кожная замова пачыналася словамі, звернутымі да Госпада Бога, да Божай Маці, Да Святой Прачыстай. Гэта былі своеасаблівыя малітвыпросьбы дазволіць прыступіць да лячэння, якія, на жаль, мая дзіцячая памяць не захавала.
    Лячыла бабуля і ад звіху:
    «Ішоў Гасподзь па шырокаіі дарозе, па вялікіх лясах, па зялёных лугах, костачкісустаўкі сабіраў рабу Йвану ад звіху помачы даваў».
    Сёння, праз шмат гадоў, як паэтычны твор, жыве ў памяці і замова, з дапамогай якой я лячыла некалі браціка:
    62
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    «Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Прачыстая Божая маці, прыдзі к рабу Божаму Йваньку на помач стаці. На сінім морыакіяне, на востраве Буяне медны стоўп стаіць, на ім Ганнапанна сядзіііь. Сядзіііь, шыевышывае, скулкі скалвае. Скулкаскуліца, я цябе замаўляю, скулкаскуліца, я цябе выклікаю. Тут табе не стаяць, не бываць, цела раба Божага Йванькі не ламаць. Ідзі на высокія горы, у глыбокія моры. Там табе жыцьпражываць, у раба Божага Іванькі больш хваробы не бываііь. Амінь».
    ...Закончыўшы Унтальянскую васьмігодку, я паехала ў Архангельск, да мамінай радні, каб там пачаць свой дарослы шлях. Там выйшла замуж. Затым вярнулася ў сваю вёску  у родны Мядоцкі край. Нарадзіла і вырасціла траіх дзяцей. Маю трое ўнукаў. Трыццаць год адпрацавала ў Мётчанскім дзіцячым садку, з іх дваццаць пяць выхавальнікам. Акрамя ведаў па педагогіцы і псіхалогіі дашкольнага выхавання, у рабоце з дашкольнікамі актыўна прымяняла свой жыццёвы вопыт. Асабліва ўдаваліся заняткі па азнаямленню з навакольным светам.
    3	дзецьмі хадзілі мы ў розныя куточкі нашай вёскі. Але больш за ўсё падабалася нам мясціна Замкі, дзе асабліва прывольна было вясною і ўлетку. 3 намі заўсёды была адна асоба  неад’емная частка дзіцячага ўзросту  лялька. Гэта быў «хлопчык» Антон. Мы размяшчаліся на круглай горцы, якая носіць назву Булачка, і пачыналі гутарку пра ўсё, што бачылі вакол сябе.
    Знаёміліся з раслінамі, у тым ліку лекавымі. Калі ў час гульні наш Антончык змазольваў ножку, мы прыкладалі да ранкі травупадарожнік, спачатку абмыўшы ранку і лісток вадой. Адшуквалі травучыстацел, даведваліся, што яе нельга ўжываць унутр, але можна купаць у ёй дзіця, каб скура была чыстая. «Заварвалі» траву ў кубачку, умывалі Антончыка. Калі ён «скардзіўся» на боль у калене, абмотвалі ножку лапухом, калі на боль у жываце  паілі гарбатай з рамонку.
    У такія светлыя хвіліны яднання з прыродай, з чыстымі дзіцячымі душамі аднекуль прыходзілі  ці то згадваліся, ці то нараджаліся  радкі:
    Моіі край запаветны, моіі край жывапісны! Квітнеюць палеткі пад сонцам агністым. Моіі краіі рамантычны, ён самы прыгожы I вабіць гасцей да нас у падарожжа.
    Жывуць і працуюць тут шчырыя людзі, I добрым гасцям мы заўжды рады будзем!
    Прайшлі гады. He прайшлі, а прабеглі, праляцелі. Зараз ужо ёсць час паразважаць над усім, што перажылося. Ёсць час зразумець, як гэта важна  помніць свой род, свае карані, перадаваць дзецям і ўнукам веды пра жыццё, падараваныя продкамі. He бывае таго дня, асабліва летняга, каб не ступала мая нага на каляровую коўдру лугу, каб не клікала сэрца ў лес  любімы зялёны куточак, дзе разам з дачкой і ўнукам збіраем ягады, грыбы, лекавыя травызёлкі: зверабой, мяту, чабор, карэньчыкі калгану  усё, што ўжывалі некалі ў ежу і прымянялі для лячэння хвароб мае дзяды і прадзеды. Усё гэта старанна перапрацоўваем, захоўваем па спрадвечных рэцэптах. Калі ёсць патрэба, надзяляем сваіх знаёмых, радню, сяброў. I тады на душы становіцца лёгкалёгка і радасна ад таго, што набытыя ў далёкім дзяцінстве веды, уменні і навыкі прыдаліся ў дарослым жыцці табе і пераходзяць да тваіх унукаў.
    Я вельмі ўдзячна лёсу, што вырасла на гэтай любай зямлі, што ў маім жыцці былі мудрыя дарадцы. Дзякуй вам вялікі, мае дарагія суродзічы!
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў