Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
Яны, гэтыя людзі, вельмі розныя. Але і вельмі падобныя, бо захавалі ад продкаў і нясуць наступным пакаленням веды пражыццё і пратое, як гэтым жыццём распарадзіцца. Пра адных мы згадваем часта, бо выконваем запісаныя ад іх фальклорныя творы, пра іншых часта расказваем, бо перажытае імі гэта наша гісторыя. Некага ўспамінаем, беручы ў рукі вышываны ручнік ці вытканы абрус, называем імёны, назвы, даты... Невычэрпная глыбіня для выхаваўчай працы!
У гэтай сувязі хочацца падзяліцца думкамі пра чалавека, якога ўжо няма на гэтым свеце і перад якім засталася ў нас пэўная вінаватасць. He раз, расказваючы пра нашых бабуль, пра багацце і разнастайнасць іх характараў, самабытнасць іх душэўнага складу, іх мастацкіх уменняў, даводзілася, хочаш не хочаш, параўноўваць людзей адно з адным. А так як у фальклорных вандроўках удзельнічалі дзеці, звярталася ўвага на педагагічныя аспекты ўзаемін. Так, Аўгіння Іванаўна Грук, 1914 г.н., была для ўсіх нас настаўніцай. Яна была настолькі далікатнай, што не дазваляла сабе пры дзецях ні грубага слоўца, ні аповеду з падтэкстам. А калі і патрэбна было гэтае слоўца вымавіць, адпраўляла за дзверы не толькі дзяцей, але і кіраўніка мужчыну. Кацярына Аляксандраўна Шчуцкая, 1923 г.н., была добрай бабуляй, якая распытвала пра бацькоў, пра родзічаў, багата ведала сама пра мясцовых людзей. Вольга Аляксандраўна Абрамовіч, 1918 г.н., з вёскі Завалы была найперш бабуляй любімага настаўніка Дзмітрыя Аляксандравіча, а яе суседка Вольга Аляксандраўна Конан, 1932 г.н., прыкладам вясёлага і адчайнага характару.
А вось да Вольгі Фядосаўны Кажэўка, 1929 г.н., з в. Дроздзіна мы так і не звадзілі дзяцей, хаця самі былі там неаднойчы. Жартам мы тлумачылі гэта тым, што Фядосаўна была жанчынай вострай на язык і магла ў народнагутарковай манеры добранька прайсціся па асобах вяскоўцаў, родзічаў, знаёмых. Шмат расказвала яна розных гісторый, якія паходзілі на казкі са знаёмымі і незнаёмымі сюжэтамі. Часта акцэнт у гэтых аповедах рабіўся на інтымных момантах сямейнага жыцця. Была яшчэ тая акалічнасць, што яна перанесла цяжкую аперацыю і не магла спяваць.
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
57
Асоба гэтай неардынарнай жанчыны раскрылася для нас пазней. Найперш тады, калі ўнучка Фядосаўны Вікторыя Лыскавец, удзельніца «Берагіні», напісала працу «Піліпаўскія вечары ў Дроздзіне», у аснову якой былі пакладзены аповеды бабулі пра тое, чым займаліся людзі ў Піліпаўскі пост, як яны працавалі, пра што гаварылі, да чаго рыхтаваліся. Праца ўтрымлівала шмат цікавых звестак пра ткацтва, пра выраб адзення, пра іншыя працоўныя працэсы.
Захапіўшыся ўспамінамі пра даўняе жыццё, Вольга Фядосаўна праявіла ініцыятыву і стала сама запісваць успомненае і перадаваць у нашу скарбонку цэлыя сшыткі з запісамі. У гэтых запісах таксама ўтрымліваліся «салёныя» слоўцы, але раптам паўстала надзвычай каштоўная адметнасць гэтых запісаў: сама будучы жанчынай вельмі руплівай, працавітай, Вольга Фядосаўна грэбавала гультаямі, няўмекамі, абібокамі, і таму памяць найперш падказвала ёй усё, што гаворыцца ў народзе пра такіх людзей. Прыказкі і прымаўкі, былічкі і аповеды гумарыстычнага характару адлюстроўваюць найбольш побытавыя моманты, звязаныя з вядзеннем гаспадаркі, прыгатаваннем ежы, міжасобаснымі ўзаемінамі.
Была ў бацькі адна дачка. 3 ліца красівая, ды лянівая.Прышлі да яе ў сваты.
А бацька вазьмі ды прызнайся, што яна некудычная. А свёкар кажа:
У мяне будзе ўсё рдбіць!
Вот год праіішоў другі. Бацька і кажа мацеры, што трэба з ’ездзіііь праведаць дочку. А маці не пускае, не едзь, кажа, бо толькі апазорышся. He паслухаў бацька, паехаў. Устрачае дачка бацьку вясёлая, радасная. Нічога бацька не панімае. A сват яму і кажа:
Дзякуіі, сваток, за дочку! Усё робе, не ляніцца.
А як ты, сваток, гэтага дабіўся?
А ў мянеў хляве многа авечак. Трэба было зарэзаць адну. Яножузяў і паіішоў у хлеў а нявестку папрасіў каб яна падсобіла. Баран забіўся ў вугал, а я яго схапіў за шэрсць ды нож да горла прыставіў. Вот так, кажу, хто мяне слухацца не будзе, тое самае і яму будзе. Твая дачка спужалася і стала ўсё рабіць.
Паехаў бацька дамоў давольны, што прывучылі яго дачку к рабоце.
Адметнасцю запісаў Фядосаўны з’яўляецца тое, што тэксты розных жанраў народнай прозы звязаны ў яе тэматычна і ўяўляюць своеасаблівыя блокі, дзе з аповеду вынікае прыказка альбо прымаўка, a то і загадка, наступны аповед або казка. Такі ланцужок адлюстроўвае асаблівасці светапогляду і мыслення расказчыка, яго характар, маральнаэтычныя якасці. Іншы раз у такіх блоках назіраецца парушэнне логікі, але, ведаючы чалавека, вельмі лёгка ўявіць ход яго разважанняў, паслядоўнасць ці непаслядоўнасць выкладу думкі. Напрыклад, казка пра лянівую дачку заканчваецца такімі выслоўямі:
Мужык з жонкаіі сварыцца, як у гаршку трасца варыцца.
Кароеу пастух б ё за зык, мужык жонку за язык.
Дай Бог усё ўмець, ды не ўсё рабіць.
Калі дровыўпечы добра гараць, то кажуць: «Гарыць, яку караля, а варыцца, як у бабыля».
Багаты дзівіцца, адкуль бедны жывіцца.
Слова багаты з апошняй прымаўкі падказвае Фядосаўне наступную былічку, і запісы працягваюцца:
Ішоў багаты дарогай, а на дарозе гуляе хлопчык. Усё прытопвае ды прыгаварвае:
58
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Гоп паснедаўшы, гоп паснедаўшы!
Вот багатаму і думаецца: «Чым гэта ён мог так рана паснедаць? » Пытаецца ў хлопчыка:
Чым жа ты, бедны, змог так рана паснедаць?
Дай хлеба, тады скажу!
Даў яму багаты акраец хлеба, хлопчык з ’еў і зноў заскакаў прыгаворваючы: Гоп паснедаўшы, гоп паснедаўшы!
Дык чым жа ты снедаў? зазлаваўся багаты.
А ты ж мне даў хлеба, вот ім і паснедаў!
Падмануў бедны багатага!
Вялікая частка казак і былічак Вольгі Фядосаўны закранае тэму смерці і адносін людзей да яе. Трэба сказаць, што гэтыя творы характарызуюць і саму расказчыцу вясёлую, жартаўлівую, аптымістычную жанчыну, якая ўсё сваё жыццё аддала сям’і (яна вырасціла чацвярых дзяцей, рана пахавала мужа і апошнія пятнаццаць гадоў шукала і чакала старэйшага сына, які бясследна прапаў па дарозе з работы) і сэнс жыцця бачыла ў працы, якой займалася да самай смерці.
Даўна людзі зналі, калі яны памруць, і перад смерцю нічога не рабілі, нічым не запасаліся сядзелі і ждалі смерці. Вот у аднаго паваліўся плот, а гарадзіць няма чым. Узяў ён саломы і гародзіць ёю. Ідзе Бог і пытаецца:
Што ты, чалавеча, робіш?
А ён Богу атвячае:
Я заўтра памру, дык нашто мне крэпкі забор?
Вот з таго ўрэмя і даў Бог людзям, каб яны не зналі, калі памруць.
I тут жа тэма смерці працягваецца ў прыказках:
Калі ў каго гора, то так людзі скажуць: «Бяду бядзі, а парадак вядзі».
Бедавала мама, што хлеба мала. Памерла і таго не паела.
Запісанае Вольгай Фядосаўнай дае падставу меркаваць, што пэўная частка яе запісаў гэта поўная або частковая імправізацыя. Асабліва гэта відавочна ў заключных частках аповедаў і казак.
Напрыклад, такая былічка.
Жыла старанькая бабка. Была ў яе ўнучка, ужо вялікая, і сучка. Жылі яны ўтраём. Вот бабка думала, што яна скора памрэць. I ўсё ляжала на печы, нічога не робіла ні поле не сеяла, ні агарода не садзіла. Людзі ідуць на поле з сярпамі зярно жаць, а яна ўсё на печы. Пытаюцца людзі:
Чаму ты нічога не робіш?
А яна ім атвячае:
Я старая, скора памру. Унучка замуж пойдзе. Сучка здохне. Так навошта мне робіць?
Прышла зіма. У бабкі нечага есці, і ўнучку, і сучку нечым пакарміць.
Вот вецер як засвішча! А бабка ў унучкі і пытаецца:
Унучанька, паглядзі ў акно, можа гэта мяне жаць завуць?
Ледзь дажылі яны да цёплых дней.
Альбо такая казка.
Надакучыла старой бабцы жыць адной, ды і смерці яна баялася. Рашыла яна паіісціў дзіцячыя яслі. Там дзеткі маленькія, смерць па іх не скора прыйдзе,
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
59
вот там і буду жыііь. Прышла бабка ў яслі, там дзеткі абедаюць, далі і бабцы паесці. А смерць ужо яе паджыдае:
Ну што ты, бабка, робіш?
Нямням! прыкідваецца бабка маленькай.
А смерць і кажа:
Ну бабка, раз ты панямала, то сабірайся, пойдзем байбай! і павяла бабку за сабоіі.
Куды ні хавайся ад смерці, усё роўна яна цябе знойдзе.
Многія казкі Фядосаўны варыянты казак, якія бытуюць у народзе і сталі хрэстаматыйнымі. Напрыклад, казкі пра птушак, звяроў, паўзуноў.
Бог сабраў усіх паўзуноў у мех і прыказаў чалавеку, каб той занёс іх у мора і ўтапіў. Толькі каб мех па дарозе не развязваў. А чалавек дасужы быў не вытрымаў дужа захацелася яму паглядзець, што ў мяху. Развязаў і выпусціў усіх. 3 той пары зрабіў яго Бог буслом і прыказаў хадзіць і лавіць вужакаў. А назваў яго Рыгорам. Вот ён і ходзіць і збірае, а яны яго не кусаюць.
А далей запісаны назіранні і прыкметы:
«Калі бусел сядзе высока, то будзе дождж, а калі ходзе па нізіне, то будзе суха».
«Варона вясной крычыць павясенняму: «Няпраха!» , гэта тая вуціца, якая не папрала кудзельку сваю. Другая крычыць: «Няткаха!»,— гэта тая, якая не паткала сваіх кросен».
Паўзуны героі і наступнай казкі:
Адзін хазяін пайшоў па полю аглядаііь свае пасевы. А на мяжы ляжала бальшая змяя, якая называецца межніца. Ен узяў і забіў яе. А яго жонка хадзіла па лесе, збірала ягады. I чуе яна голас:
Ідзі дамоў, скажы кутніцы, што твой хазяін забіў межніцу.
Прышла яна дамоў і стала гэта дзецям расказваць. А кутніца (гэта вуж, каторы ў хаце жывець) пачуў гэта, падпоўз да вядра і напусціў туды яду. He трэба было проста так змяю забіваііь.
А наступны аповед, сюжэт якога пераносіць нас у сучаснасць, наадварот, пачынаецца з уступу, які па сэнсе і тэматычна мала звязаны з сюжэтам:
Бог сказаў: He рабіце, як я раблю, а рабіце, як я вялю.
Вот бацюшка з адным вучоным паспорыў што яго кот вельмі граматны і што ніхто яго не перабядзіць (не пераканае). А вучоны даказвае, што прырода навуку перамагае. I вот яны вечарам сабраліся разам, паклалі кніжку перад сабой і пасадзілі коціка. Бацюшка чытае кніжку а коцік унімацельна слухае. I тут адкуль ні вазьміся мышка. Кот і кінуўся за мышкай. Вот еучоны і кажа бацюшку:
Цяпер ты бачыш, што прырода навуку перамагае?
Вялікую цікавасць уяўляюць тэксты песень, прыпевак. Песні самыя розныя ад абрадавых да перакладных рускамоўных. Некаторыя тэксты песень таксама завяршаюцца прыказкамі і прымаўкамі па закранутай тэме. I зноў чырвонай ніткай павага да працавітых і высокамаральных людзей. Таму шкадуем, што не паспелі выкарыстаць патэнцыял гэтай адметнай жанчыныносьбіткі мясцовых традыцый для выхаваўчай працы з дзецьмі.