Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
46 VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
запёкся xapauio. А там адны гады з хлеба палучыліся. А яна тады: “Ай, гэта чараўнік, гэта чараўнік! ” А гэта быў не чараўнік, а сам Бог. Пробоваў якія людзі. Чы яны скарынкай хлеба падзеляцца, чы яны не. А да другога пайшоў там ужо бедненькі такі быў старычок. Але ён гавора: “Я жалею”... I там што меў тое даў. Так ён збагацеў тоіі старычок. Бо ён астатняю скарыначку пачаставаў, і даў Яму есыр. I ён усягда меў хлеба, а гэная <жанчына, што хлеб пякла>, бедная асталася» (зап. А.М. Боганева і Т.Б. Варфаламеева ў 2002 г. ад Сабіны Мацкевіч 1934 г.н., 4 кл., катал., в. Ізабэліна, Астравецкі рн, Гродзенская вобл.).
На прыкладзе разгледжаных казкавых і некаторых няказкавых жанраў (народнабіблейскіх легенд, этыялагічных легенд небіблейскага характару, духоўнаэтычных легенд) відавочна, што народная проза «завострана» на выхаванне і дзяцей, і дарослых, таму што выхаваўчадыдактычная функцыя (разам з камунікатыўнай і забаўляльнай) прысутнічае практычна ва ўсех жанрах, відах і творах, толькі парознаму праяўляецца ў залежнасці ад жанру і віду, а таксама аўдыторыі, для якой прызначана выкананне таго ці іншага твора.
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
47
Святлана МАЦЮШОНАК
(в. Антаневічы, Барысаўскі раён)
РОЛЯ МАЦІ Ў ВЫХАВАННІ ДАЧКІ
Маці, Матуля... Чароўнае слова!
Мама сапраўды чароўнае, святое слова. 3 яе дабрыні, з яе любові пачынаецца жыццё кожнага чалавека. Мама гэта чалавек, які не толькі бярэ на сябе клопат і адказнасць за наша жыццё, але і будзе заўсёды побач, ахіне нас сваім цяплом і ўвагай, павядзе па жыцці, будзе самым надзейным сябрам і верным дарадчыкам.
На свеце няма любові мацнейшай за любоў маці і няма адказнасці большай, чым быць маці.
3 даўніх часоў у сем’ях выхаванне дзяцей ляжала на жаночых плячах. Царква патрабавала ад жанчын выхавання ў дзецях паслухмянасці, цярплівасці, павагі да старэйшых.
Асаблівая роля адводзілася маці ў выхаванні дзяўчынкі. Менавіта матуля павінна была навучыць дзяўчынку быць гаспадыняй у хаце: прыбраць, прыгатаваць ежу, пашыць і адрамантаваць адзенне, дагледзець агарод і гападарку. Акрамя гэтага дзяўчынка павінна ўмець спяваць і танцаваць, мець пачуццё густу і меры, быць жанчынай: калі трэба слабай і безабароннай, калі тэба валявой і моцнай духам. На мой погляд, гэтымі якасцямі павінны валодаць і сучасныя дзяўчаты. Так некалі выхавала мяне і мая матуля, Галуза Валянціна Фёдараўна, самы дарагі і блізкі для мяне чалавек на Зямлі.
Нарадзілася мама ў перадваенным 1939 г. у сям’і Кажэўкаў Фёдара Піліпавіча і Пелагеі Пятроўны, у в. Дроздзіна. У сям’і было васьмёра дзяцей, чатыры дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі. Валечка была трэцяй па ліку, таму з самых малых гадоў даводзілася клапаціцца пра малодшых. Калі маме споўнілася 9 гадоў, яе аддалі ў памочніцы бабулі Сынклеце, якая пражывала ў в. Боркі. Дзед Петра памёр і бабулі было цяжка спраўляцца з гаспадаркай: каровай, свіннямі, курамі, гусямі. Нялёгка прыходзілася дзяўчынцы: бо раней сена на карову збіралі па ахапачку, насілі «ношкамі» сырую траву, якую жалі сярпом у балацінках, лясных палянках, а потым дома сушылі. I «ліст даводзілася шморгаць маленькімі рукамі, баючыся лесніка. Канешне, хацелася дадому, да братоў і сястрычак, матулі, якая ўжо пачала хварэць на сухоты. I вось дзяўчынка адна цераз лес ідзе праведаць родных, за плячыма нясе катомку з малаком, творагам, сыраваткай. Цяпер мама ўспамінае, што вельмі баялася таго лесу, бо вадзіліся там ваўкі і дзікі, таму старалася пераадолець яго бягом.
У хуткім часе маці, Пелагея Пятроўна, памерла. Маёй матулі было чатырнаццаць, а малодшай сястры Тамары ўсяго чатыры гады. Клопат пра малодшых раздзяліла разам з бацькам і мая матуля.
Мама вельмі рана пайшла працаваць у калгас, бо трэба было дапамагаць і бацьку, і бабулі, якая страціла апошнюю дачку. I жыта жала сярпом, і лён брала, і бульбу садзіла, і капала рыдлёўкай, і кукурузу садзіла пад «шнурок», і ўсе гэта за «палачкі» (працадні).
У 20гадовым узросце пайшла працаваць на торфараспрацоукі. Там было не лягчэй, але плацілі грошы, прычым даволі добрыя. Акрамя працы, успамінае мама і іншыя моманты. Успамінае, як ладзіліся вечарынкі ў Каляды ў хатах, бо клуба ў Борках не было, як танцавалі пад гармонік і «Падыспань», і «Лысага», і «Польку», і «Жыдовачку», як спявалі песні, калі вышывалі ручнікі, абрусы, ткалі «пасцілкі», вязалі «кануркі». Электрычнасці ў той час яшчэ не было, а калі і была, то да пэйнага часу, то рабілі гэта ўсё пры лучыне, бо керасін быў дарагі.
48
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Успамінае мама, як хадзілі на танцы ў суседнія вёскі: у Дроздзіна, Унтальянку, а калі там моладзі не падабалася, дабіраліся да Сморак, што за 12 кіламетраў ад Борак. I ўсё гэта пёхам, з песнямі і жартамі. А раніцай зноў трэба ўставаць, прагнаць карову ў поле, вытапіць печ і ісці на працу. Ніхто не скардзіўся, што не высыпаўся, або стаміўся.
Пасля вяселля, якое адбылося ў 1965 г., тата з мамай вырашылі пераехаць у горад Барысаў. Але пасля нараджэння сына Сашы вярнуліся да бацькоў у вёску Антаневічы, пабудавалі свой дом, нарадзілі мяне, Святлану.
Мама мая ўвесь час сумленна працавала ў паляводчай брыгадзе. Яна была першай з граблямі і з віламі, з матыгай і шуфлём. Праца мамы адзначана шматлікімі граматамі і падзякамі. He пазбаўлена яна і пачуцця гумару. Неаднойчы расказвала, як падчас сенакосу ў абедзенны перапынак, калі мужчыны і жанчыны спрабавалі падрамаць, звязвала ногі паясамі, а потым папярэджвала аб тым, што прыехаў брыгадзір. Людзі падхопліваліся, падалі, рагаталі...
Мама, здаецца, і не адпачывала ніколі. Клапацілася пра нас, асабістым прыкладам прывівала любоў да працы, вучыла не браць чужога, паважаць старэйшых, даводзіць пачатую справу да канца. Разам з бацькамі мы нарыхтоўвалі дровы на зіму, сушылі сена, даглядалі агарод, пасвілі кароў і гусей.
А якая мама гасцінная гападыня! Яна ўмее і любіць гатаваць, прымаць і частаваць гасцей. Раней на Пакровы, калі ў Антаневічах ладзілі «кірмашы», у нашай хаце было поўна гасцей. I чаго толькі не было на стале! Але асаблівай павагай карысталіся маміны блінчыкі, перапечкі, вушкі з творагам. Да гэтага часу маміны бліны для мяне смачнейшыя, чым чыесьці. Вельмі часта мае дзеці просяць яе спячы хворасту, перапечак, сухарыкаў.
Здаецца, матуля і не праводзіла выхаваўчых гутарак, пасадзіўшы перад сабою. Але ў час працы казала: «Зрабі так», або «Так рабіць нельга». I гэта было лепшым выхаваннем. Мамачка не заканчвала ўніверсітэтаў (адукацыю атрымала толькі базавую), але яна надзелена той жыццёвай мудрасцю, якая характэрна людзям, шмат пабачыўшым на сваім вяку. Дзякуючы гэтаму, яна змагла вырасціць спачатку нас з братам, а потым і маіх дзяцей, Леначку і Сярожу, сціплымі, працавітымі людзьмі. Яна навучыла нас працаваць, умець дараваць, імкнуцца дасягнуць большага і быць удзячнымі за тое, што маем.
Няхай простая сельская жыхарка Валянціна Фёдараўна Галуза не здзейсніла працоўных і ваенных подзвігаў, не перавярнула свет навуковымі адкрыццямі. Яна зрабіла больш: нарадзіла, выхавала і вырасціла дзяцей, здольных ганарыцца сваім родам, паважаць, берагчы і захоўваць як самую галоўную сямейную рэліквію імя чалавека, падарыўшага ім жыццё імя Маці!
У наш час можна пачуць, што дзеці сталі іншымі, не паддаюцца выхаванню, школа не выхоўвае. Дзяўчаты цягнуцца да цыгарэт і алкаголю, не берагуць сваёй цнатлівасці... Выйшаўшы замуж, не ўмеюць гатаваць ежу, трымаць у парадку дом, не хочуць ісці на кампраміс. На мой погляд, ні школа, ні грамадства не здолеюць зрабіць тое, што можа зрабіць зацікаўленая ў лёсе свайго дзіцяці матуля. Калі маці курыць сама, як растлумачыць яе дачцэ, што гэта шкодна? Калі маці сядзіць у інтэрнэце, забыўшыся пра абед і вячэру, пра парадак у доме, пра праблемы дзяцей, хто зможа пераканаць дзяўчынку ў тым, што так рабіць нельга? Бо, менавіта, матуля і прыклад, і аўтарытэт, і самы галоўны чалавек у жыцці.
Таму хочацца параіць матулям часцей дарыць сваім дзецям усмешкі, ласку, пяшчоту і любоў, быць прыкладам для сваіх дзетак. Недарэмна ў народзе кажуць: «Яблык, ад яблыні далёка не падае».
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
49
Святлана ЯКАВЕЦ
(в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
СЦЯЖЫНКІ МАЙГО РОДУ
Каб зразумець і ацаніць спадчыну, што дасталася нам ад дзядоў, трэба ведаць гісторыю свайго краю, свайго роду. У памяці кожнага чалавека заўсёды знойдуцца куточкі, дзе хаваюцца прыемныя ўражанні, успаміны пра сцяжынкі, па якіх не адзін раз даводзілася ісці ў школу, бегчы на рэчку, у лес. А зараз мы пройдземся па гэтых сцяжынках і ўспомнім, з чаго пачынаўся мой род, наша вялікая і дружная сям’я.
Калісьці больш за сто год назад, у далёкім 1915 г., у сям’і Арыны і Фёдара Палаўчэні з’явілася маленькая дзяўчынка Сцепаніда. Неўзабаве пасля нараджэння дачкі Фёдар, які быў добрым плотнікам, разам з іншымі мужчынамі з вёскі паехаў на заробкі ў далёкую Амерыку, у горад НьюЁрк. Засталася Арына адна. Фёдар прысылаў грошы, але вяртацца назад не хацеў. Прайшоў год, за ім другі, трэці. Арына «ні ўдава, ні мужняя жана» нарадзіла сына Грышу. Цяжка было жанчыне адной гадаваць дваіх дзяцей, і калі стары вясковы ўдавец пазваў яе замуж, Арына згадзілася. А меў гэты ўдавец ні многа ні мала пяцярых сыноў: Кірэя, Сяргея, Канстанціна, Хведара і Аляксея.
Сцепанідзе на гэты час было ўжо 14 гадоў. I прыглянулася маладзенькая прыгажунька старэйшаму, Кірэю. He дзяўчына вырашыла свой лёс сілком аддала яе ў 16 год замуж за зводнага брата Кірэя родная маці Арына. А ў прыданае аддала маладым на выхаванне свайго сына, бязбацькавіча Грышку.
Цяжка было Сцепанідзе жыць з нялюбым мужам, які меў характар жорсткі, быў пануры і ўпарты, ды яшчэ і сквапны. He раз даводзілася маладзіцы хаваць акраец хлеба, каб цішком ад мужа пакарміць брата. Плакала Сцепаніда ад жалю да Грышкі, што прамяняла яго маці на чужых дзяцей, ды і яе не пашкадавала. А затым пасыпаліся свае дзеці. У 1932 г. на свет з’явіўся Мікола, праз два гады Валодзя, затым Волька, пасля яе, у 1939 г., Люба. 22 чэрвеня 1941 г. Кірэй пайшоў на фронт, а ў кастрычніку нарадзілася Марыя, мая мама. Ніводнага пісьма не атрымала жонка ад Кірэя, а ў 1943 г. на яго прыйшла пахаронка.