• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Літаратура
    1.	Болбас, В.С. Этычная педагогіка беларусаў / В.С. Болбас.  Мінск : Бел. навука, 2004.  175 с.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    43
    Алена БОГАНЕВА
    (г. Мінск)
    ВЫХАВАЎЧЫ ПАТЭНЦЫЯЛ НАРОДНАЙ ПРОЗЫ
    Казка, па меркаванню К.В. Чыстова, з’яўляецца самым раннім і разам з тым самым верным і магутным спосабам далучэння дзяцей да культуры  і агульначалавечай, і нацыянальнай1. Тое ж можна сказаць пра народную прозу ў цэлым, і ўвогуле пра традыцыйную культуру.
    Усе жанры і віды народнай прозы праецыруюцца на адвечныя катэгорыя дабра і зла, на іх канфлікт. Разрашэнне гэтага канфлікту будзе розным для розных жанраў, бо кожны жанр пасвойму мадэлюе свет. Напрыклад, у казкавых жанрах ёсць такі сюжэт (СУС2 804 B): Саламон (салдат або каваль) пугае чарцей тым, што пабудуе царкву (касцёл), і такім чынам ратуецца з пекла. Або шырока вядомая з дзяцінства казка пра вяршкі і карэнькі (СУС 1030), дзе разумны і хітры чалавек падманывае дурнога чорта. У мадэлі свету казак такое ёсць: чалавек перамагае нячыстую сілу, той жа цар Саламон у міжнародным казкавым сюжэце (СУС 803) садзіць самаго сатану на ланцуг, і той не можа з гэтага ланцуга сыйці. У былічках такое ў прынцыпе немагчыма. Калі герой і ратуецца ад нячыстай сілы, то з вялікімі цяжкасцямі і стратамі для сябе: былічкі паіншаму мадэлююць свет.
    Такім чынам, разрашэнне згаданага канфлікту дабра і зла будзе розным для розных жанраў. У няказкавых жанрах далёка незаўсёды дабро перамагае зло, але нават перамога зла (бяды, шкоды, няшчасця, нястачы) заўсёды мае выразную дыдактычную мэту. Разгледзім рэалізацыю гэтага базавага канфлікту ў жанрах казак і легенд  народнабіблейскіх і небіблейскіх.
    Казкі  жанр, уласцівы ўсім народам свету, і хоць у кожнага народу свой лёс і свае традыцыі, але, перакрываючы нацыянальныя і этнічныя асаблівасці і адрозненні, у многіх народаў на розных прасторах свету існуе адзіная канцэпцыя, якую можна ўмоўна назваць канцэпцыяй «актыўнага дабра»3  дапамогі слабаму, узаемадапамогі, спачування. 3 другога боку, у казцы вобразна і пераканаўча дэманструюцца адмоўныя якасці адпаведных персанажаў (зноў жа ў розных народаў гэтыя якасці інтэрнацыянальныя): карыслівасць, чэрствасць, абыякавасць, зайздрасць і да т.п.
    Для казак пра жывёл асноўны сэнсавы аспект  маральны, яны прасякнуты гумарам, для іх характэрны яркі аптымізм, калі слабыя выходзяць пераможцамі са складаных становішчаў і спаборніцтваў.
    Паэтыка казкі  гэта паэтыка ўзнагароджання дабра і пакарання зла. Гэта асноўная рухавая спружына казкавага апавядання, асноўны закон пабудовы казкавага сюжэту і сэнс самога існавання казкі. У чарадзейных казках казкавага героя могуць прымаць не за таго, які ён ёсць, але сам герой не мяняецца, ён заўсёды роўны сабе. Як правіла, казкавага героя спачатку неправільна ўспрымаюць па знешніх прызнаках: бедны, апрануты ў лахманы, непрыгожы і да т.п., але з развіццём сюжэта раскрываецца яго сапраўдная сутнасць. Духоўнай эвалюцыі ў казкавага героя не адбываецца, гэта
    1 Чнстов, К.В. Японская сказка н русскнй чнтатель // Фольклор. Текст. Траднцня : [сб. ст.] [Рос. гос. гуманнтар. унт, йнт высш. гуманнтар. нсследованнй, Центр тнпологнн н семнотнкн фольклора; подгот. текста к нзд. А.С. Архнповой].  М. : ОГЙ, 2005.  С. 226.
    2 СУС  (з рус.) параўнальны ўказальнік сюжэтаў.
    3 Вызначэнне прапанавана К.В. Чыстовым. Гл. тамсама, с. 234.
    44
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    ў прынцыпе чужародна для казкі і для фальклору ўвогуле. I ў гэтым сэнсе казка  не прымітыў, а традыцыйнае стэрэатыпнае абагульненне асноўнага, сутнаснага, самага важнага.
    Для казак выключна важнай была сітуацыя выканання. «Па сабраных дадзеных XVIII  XX стст., казка расказвалась як мужчынамі, так і жанчынамі ў наступных жыццёвых абставінах: у час работы і адпачынку, у памяшканні і на адкрытым паветры (дома, у час гаспадарчага вольнага часу, у дарозе, і да т.п.), у рознай пола і соцыяўзроставай аўдыторыі (сям’я, суседзі, свае і чужыя, дзіцячы, моладзевы, мужчынскі, жаночы, змешаны і прафесійныя колы), у святочных і абрадавых сітуацыях»1. Прыкладна тыя ж традыцыйныя сітуацыі выканання былі ўласцівымі і для былічкі.
    Казкі былі папулярныя не толькі ў дзіцячай аўдыторыі яшчэ два стагоддзя назад: з казачнікамі заключалі своеасаблівыя дамовы арцелі лесарубаў і рыбакоў, каб па вечарах казачнік расказваў казкі да таго часу, пакуль не засне апошні чалавек з арцелі2.
    Менавіта таму ўсходнеславянскім казкам уласцівыя разнастайныя кантамінацыі, рэтардацыі (запаволенні) дзеянняў, увага да дробязей і падрабязнасцей.
    Дыдактыка таксама ляжыць у самой сутнасці «народнай Бібліі»  вусных апавяданняў на тэмы Свяшчэннага Пісання. Апошняя ўся прасякнута выхаваўчымі інтэнцыямі. Як выказаўся адзін з нашых старэйшых інфармантаў Васіль Ёвіч 1923 г.н. прав. з в. Залюцічы Жыткавіцкага рна (зап. 2004 г.): «А факцічэскі оно і не положано расказываць тое, што ў Вангеліі. ЧытаІі і знаіі. <...> Цывілізацыя в Бібліі не сказана. Это і не надо. Там сказываецца, какой чоловек должон быць, у што верыііь, што панімаць і што дзелагіь. Это Закон. Дзесяць заповедзей надо ізучать і дзержацца». Пра гэта ж гаворыць Баляслаў Ракоўскі, 1926 г.н., катал. з г. Смаргонь (нар. у засценку Палястына) (зап. 2009 г.): «<А якім павінен быць чалавек, каб увайсці ў Царства Нябеснае, а неў пекла?> На гэта есьць дзесяць запаведзей Божых і есьлі чалавек спалняе запаведзі, ён спаўняе прыказ Божы. Нарушыць прыказ начальніка або воінсканга начальніка  гэта праступленне. А тут жа ж тожа ёсьць прыказ. I вот любы прыказ чалавек нарушае  праступленне! А за праступенне што? Наказваюііь. Bom в чом дзела».
    Вуснай Бібліі належыць вобласць не толькі пэўных традыцыйных ведаў пра светапабудову, паходжанне розных відаў істот, з’яў, прадметаў, устанаўленняў, але таксама вобласць агульных сэнсаў і ўяўленняў аб этычных катэгорыях дабра і зла, справядлівасці, шкоды, граху, дабрадзеі3. Вельмі часта народнабіблейскія расказы суправаджаюцца разважаннямі і каментарамі на тэмы маралі, веры, выратавання. «Гэта дзесяць запаведзеіі. Каб Бога любі, уважай і немеіі чужых богаў перад сабой. Вон сколька сектантаў ёсьць, і кажны мае сваііго бога. I імена падаваўшы, вон тут Ёгай называюііь бога... Вот мы Богам называем, а ісламцы  у іх Алах. Паразнаму называюць сваіх багоў. От віш: не будзеш мець чужых багоў перада Мноіі. Будзеш любіць Бога з цэлаіі душы, з цэлага сэрца. I любі бліжняга сваііго  як сам сябе самога. А ў нас сваім эгаізмам чалавек забывае этыя прыказы Божыя. <...> Чці ouya свойго і матку свою. Другой жаны не прыводзь  чужога, свайго прыяцеля. He убівай. I не гавары фальшывага свідэіітва проці бліжняга свого. Бліжні  есьць кажны чалавек. He звяртай увагі: ілі ён
    1 Бернштам, Т.А. Сказка в быту н культуре русского крестьянства // Траднцнонная культура  № 1  2000.  С. 27.
    2 Гл. тамсама, с. 233.
    ’ Больш падрабязна пра гэта: Боганева, Е.М. Ценностные представлення белорусов о вере : белорусская «народная Бнблня» н комментарнн к ней носнтелей традвцнн // Категорня оценкн н снстема ценностей в языке н культуре / отв. редактор С. М. Толстая.  М., 2015.  С. 285303.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    45
    бліжні, ілі ён бомж. Чалавек жывы  значыць бліжні. Яго нада цаніць, нада уважаць кажнага чалавека. He жадаіі жаны чужой  эта я сказаў... I не крадзі, во. I калі чалавек будзе спаўняць гэтыя дзесяць запаведзей, ён свабодна мае права знаць, што ён не нарушыў <1 тады можа папасць у Царства Нябеснае?> От тады можа папасьць...» (зап. А.М. Боганева ў 2009 г. ад Б. Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл., нар. у засц. Палястына, Смаргонскага рна, жыве ў г. Смаргонь).
    Носьбіты традыцыі, як правіла, не адрозніваюць запаведзяў «закона»  Старога Запавету і запаведзяў Евангельскіх, Новага Запавету. Уласна з новазапаветных запаведзяў найбольш часта называецца прабачэнне. «Вот ён на цябе каменем, а ты на йго хлебам. He злуй. Далі Бог, праўду. Ой, нашто, хай злуюць, хай клянуць. А я хочу каб маім дзіцям здароўя было да ўнукам. <...> Без Бога ні да парога. Што ні зробіцца  Бог з табою, Бог вам суддзя, но не я» (Зап.А.М. Боганева і Т.Б. Варфаламеева ў 2003 г. ад Марфы Іванаўны Туцінай, 1928, прав., в. Гулічы, Ляхавіцкі рн, Брэсцкая вобл.).
    Этыялагічныя легенды небіблейскага характару  гісторыі пра паходжанне з’яў, прадметаў, устанаўленняў, не звязаныя напрамую з біблейскімі сюжэтамі і тэмамі. Гістарычна гэтыя легенды выконвалі функцыю тлумачэння свету  што як і адкуль пайшло. Паказаць першапачатковую сітуацыю стварэння жывых істот (прадметаў, прыродных і культурных аб’ектаў, звычаяў, прадпісанняў і да т.п.) азначала прадэманстраваць прычыну не толькі набыцця імі пэўных якасцей, але і адносінаў да іх з боку людзей.
    У сучасны час інфармацыйная функцыя перастае пераважаць у этыялагічных легендах: і старэйшыя, і, тым больш, маладзейшыя інфарманты не абавязкова вераць у іх абсалютную праўдзівасць. I на першы план выходзіць менавіта дыдактычнавыхаваўчая функцыя. «Калісыр мне бабця казала, што баііян да палавіна белы, am палавіна чорны. Бог сабраўусё гэтаеў ворак: ну жужлу якую, зьмяі, жабы каторыя,  і даў бабе нясьці. Сказаў: “Толька не аглядывайся і не развязуй ні за што ”. А баба ж, знаеце, якая цікавая. Яна ж не выдзержала. Панясла, і даваіі жа ўжо палядзіць. I як развязала еты ворак і выпусьціла ўсё назад. Так Бог зазлаваўся, і яе пераўраціў у бацяна. Вот за тое яна ходзя і жабы гэтыя сабірае, і жукі, і зьмяю можэць бацян задушыць. <...> Так <бабця> казала: "He будзь цікавая! Бо будзеш, як бацян хадзіць пабіраць усё”. Баба ж была цікаеая, так відзіш, цяпер перавярнуў Бог у бацяна і ходзя сабірае і жаб, і ўсяго» (Зап. А.М. Боганева і Т.Б. Варфаламеева ў 2002 г. ад Марыі Макевіч, 1940 г.н., 7 кл., катал., в. Быстрыца, Астравецкі рн, Гродзенская вобл.).
    Што тычыцца духоўнаэтычных легенд, то дыдактычная функцыя ў іх была і застаецца першапачатковай. Духоўнаэтычныя легенды ў вобразнапрытчавай форме выяўляюць духоўнамаральныя законы чалавечага жыцця на зямлі, разважаюць пра грахі і дабрадзеі, спалучаюць у сабе алегорыю і дыдактыку. Асноўныя матывы духоўнаэтычных легенд  багацце і беднасць, ганарлівасць і пакорнасць, упэўненасць у сваіх магчымасцях і спадзяванне на Бога, скупасць і шчодрасць, жорсткасць і міласэрнасць. Пры тым, першыя і другія члены пералічаных апазіцый у легендах узаемна карэліруюць: багацце  значыць ганарлівасць, упэўненасць у сваіх магчымасцях, скупасць, жорсткасць; адпаведна беднасць  пакорнасць, цярплівасць, спадзяванне на Бога, шчодрасць, міласэрнасць. Асноўны змест гэтых легенд заключаецца ў выпрабаванні людзей, і ў залежнасці ад вынікаў гэтага выпрабавання Бог узнагароджвае міласэрных і спагадлівых, карае скупых і жорсткіх. «Бог прыйшоў а пякла хлеб хазяйка. 1 Ён гавора: “Дай, я так есьці хачу, што прама ад голаду гатоў памярці”. Так яна тады: "Ай, ідзіце Вы к чорту, у нас хватае такіх многа галодных! Усё толькі есьці і есьці... ” Атказалася. I Богужо пайшоў. А яна думае: трэба ж павярнуць еты хлеб ужо другім канцом, каб ён