• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Другі прыклад  даклад Сяргея Мацюшонка, падрыхтаваны да VII Мядоцкіх чытанняў. Пакінуўшы «Берагіню» напярэдадні выпускных іспытаў, Сяргей потым зноў вярнуўся ў гурт. Як ён сам гаворыць, «аднойчы Антаніна Анатольеўна прапанавала мне акампаніраваць у гурце. У мяне былі нейкія навыкі ігры на гармоніку, але каб акампаніраваць? Аднак згадзіўся. Спачатку проста іграў разам з музыкамі. Але аднойчы захацелася, як кажуць, успомніць маладосць, і я папрасіў дазволу танцаваць.
    I мне гэта пасапраўднаму спадабалася, не так, як у дзяцінстве, а паіншаму, пасапраўднаму! Вось тады я і пачаў задумвацца аб тым, наколькі гэта складаная і тытанічная праца  вырасціць з маленькага дзіцяці памастацку адораную асобу...
    Я назіраў за паводзінамі некаторых маіх “калег па “Берагіні” і не разумеў, як можна адмахвацца ад парад, крыўдзіцца на заўвагі, ігнараваць просьбы? Няўжо цяжка ўсвядоміць, што кіраўнікі рупяцца пра тое, каб мы не проста выраслі, а выраслі патрыётамі, адметнымі людзьмі. Размаўляючы з намі на роднай мове, яны выказваюць нам сваю павагу, паказваюць, што мы вартыя гэтай мовы, вартыя скарбу, які адваявалі для нас Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі, пісьменнікі і паэты 30х гадоў, пакараныя за любоў да Беларусі. Гэтым трэба ганарыцца, а не адварочвацца, не здраджваць агульнай справе, у якую ўкладваюць душу твае настаўнікі...»
    Вось такая моладзь вырасла ў «Берагіні», а значыць «Берагіні» і яе ідэалам жыць і далёй. Наперадзе новыя вучні, новая праца, новыя канцэрты і публікацыі, новыя ўзлёты і новыя цяжкасці. Нязменнымі застаюцца толькі пачуццё велізарнай адказнасці за лёс берагінцаў і любоў да сваёй справы, сваёй малой радзімы, любоў да Беларусі.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    29
    Алена КРАЧКОУСКАЯ
    (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
    РАБІ ТОЕ, ШТО ТЫ ЛЮБІШ, I ЛЮБІ ТОЕ, ШТО ТЫ РОБІШ
    Памяць чалавечая  загадкавы і непрадказальны інструмент. Яна падводзіць і выручае нас у самы нечаканы момант. Тое, па чым так востра балела твая душа, што, здавалася, ніколі не дасць табе спакою, сыходзіць у нябыт. I, наадварот, імгненне, замацаванае пахамі, смакам ці колерамі, прыходзіць нечакана на ўспамін.
    Змяняюцца пакаленні людзей: тыя, што былі вучнямі, становяцца выпускнікамі, выпускнікі ператвараюцца ў бацькоў, з’яўляюцца новыя вучні, якіх ты працягваеш называць імёнамі тых, першых. А ты ўсё вучыш і вучыш адвечнаму і добраму, і чым далей, тым усё больш сумняваешся ў сабе, таму што параўноўваеш, аналізуеш, успамінаеш...
    Пайшоў 26ты год, як Мётчанская школа расчыніла для мяне свае дзверы. Было шмат чаго за гэты час: цікавага, руціннага, трагічнага, вясёлага, сумнага, павучальнага, непаўторнага, шчаслівага, радаснага, святочнага і будзённага. За кожным выпадкам стаяць асобы, твары, позіркі людзей. У школе я сустрэла свайго мужа, у школе я знайшла надзейных і вечных сяброў, у школе вучыліся і выраслі мае сыны, школай я жыла і жыву.
    Успамінаю 1991 год. У краіне перабудова, галоснасць, ідэі нацыянальнага адраджэння, пераасэнсаванне многіх і многіх гістарычных фактаў. На педагагічным савеце абмяркоўваецца пытанне беларускай самасвядомасці, патрыятызму, грамадзянскасці, лёсу беларускай мовы. Агульным рашэннем мы прымаем прапанову перайсці на беларускую мову выкладання ўсіх вучэбных прадметаў Мётчанская школа становіцца беларускамоўнай. Безумоўна, гэта падзея стала асновай для далейшай, ужо новай, гісторыі нашай установы адукацыі.
    1996 год быў запамінальным і багатым на падзеі ў маёй бясконцай і, як можа паказацца, аднастайнай прафесійнай біяграфіі. Аднойчы пасля ўрокаў увесь педагагічны калектыў запрасілі ў кабінет рускай мовы і літаратуры. Тагачасны дырэктар школы Уладзімір Піліпавіч Лайкоў часта практыкаваў рабочыя нарады для вырашэння тэрміновых пытанняў і пастаноўкі агульных задач. Нам прадставілі вядомага ў Беларусі чалавека, навуковага супрацоўніка Інстытута праблем культуры, харэографа Міколу Аляксеевіча Козенку (неабходна зазначыць, што госці ў нашай школе былі частай з’явай). Чалавек загаварыў на беларускай мове з «французскім акцэнтам» прыемным нягромкім голасам. Гэта быў агітатар. Я не ўспомню дакладна, аб чым была прамова: беларускія народныя традыцыі, родная мова, нематэрыяльная культура, спадчына... Але завяршылася яна тым, што «кожны з нас асоба, якая мае свае творчыя і мастацкія здольнасці». Іншыя госці раз’язджаліся, а гэты застаўся працаваць у школе. I пачалося!
    Кожны павінен быў развіваць свае разнастайныя здольнасці і таленты, пра якія раней не ведаў і не здагадваўся. Для вясковых дзетак былі наладжаны самыя сапраўдныя заняткі па харэаграфіі, якія выкладаў самы сапраўдны этнахарэограф. Дагэтуль танцы былі самым неасвоеным відам мастацтва ў школьнай самадзейнасці. Школа «заіграла» на музычных інструментах: дудках, цымбалах, гармоніках, скрыпках, барабанах і бубнах. Школа шыла і вышывала, бо апрануцца неабходна было ў аўтэнтычныя народныя касцюмы. Школа ткала паясы на бердзечках, бо гэты элемент касцюма займае вельмі сімвалічнае месца ў народным строі. Школа ляпіла з гліны, бо ганчарства  наша
    30
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    традыцыйнае рамяство. Школа пляла з лазы і саломы, бо гэтым займаліся нашы продкі. Школа займалася фальклорным тэатрам і народнай прозай. Школа праводзіла даследчую работу па вывучэнню, распаўсюджанню і папулярызацыі народнай культуры і мастацтва. Дарэчы, гэтае самае традыцыйнае народнае мастацтва стала ў нашай школе надзейным сродкам выхавання дзяцей і падлеткаў на доўгі час, што было афіцыйна засведчана як доўгатэрміновая мэта работы педагагічнага калектыву.
    Апагеем усёй дзейнасці стала стварэнне фальклорнага гурту «Берагіня». Гэта была рознаўзроставая суполка дзяцей, педагогаў і бацькоў, якія ўчора былі звычайнымі вяскоўцамі, а заўтра ім неабходна было стаць артыстамі. Я не магу ўспомніць нейкіх асаблівых перашкод і цяжкасцей на гэтым складаным шляху. Помню толькі бясконцыя рэпетыцыі па пятніцах і суботах, выступленні, канцэрты і спакойныя парады Міколы Аляксеевіча гуртоўцам: «Любі мастацтва ў сабе, а не сябе ў мастацтве».
    Мікола Аляксеевіч аднолькава сур’ёзна, на навуковым узроўні падыходзіць да арганізацыі фестываляў рэспубліканскага ўзроўню і справаздачных канцэртаў мядоцкай «Берагіні» ў яблыневым садзе падчас правядзення Тыдняў традыцыйнай культуры і мастацтва, падрыхтоўкі фальклорнага гурту «Берагіня» да ўдзелу ў рэспубліканскіх Святах пісьменства і друку і выязных канцэртах у суседніх школах. Пад яго кіраўніцтвам дзіцячы фальклорны гурт «Берагіня» спачатку атрымлівае найменне «узорны», а затым «заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
    Намаганнямі Міколы Аляксеевіча дзіцячы гурт атрымаў магчымасць удзельнічаць у міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях фальклорнага мастацтва «Сожскі карагод», «Палескі карагод», «Барысаўскі прыстанак», «Беларуская полька», «Берагіня». Былі здзейснены гастролі ў Францыю. За захаванне нематэрыяльнай духоўнай спадчыны беларускага народа «Берагіня» ўзнагароджана дыпломам ЮНЕСКА.
    Толькі пералічаныя факты даюць падставы меркаваць, што немагчымае магчыма. Вынікам з’яўляецца тое, што на працягу дваццаці гадоў ідзе складаная высакародная няспынная праца вывучэння мастацкай спадчыны свайго народа. Мікола Аляксеевіч Козенка  чалавек, які дазволіў сабе раз і назаўсёды рабіць тое, што любіць, і любіць тое, што робіць. Тым самым заслужыў бясконцую павагу да сябе і вынікаў сваёй дзейнасці.
    Народная мудрасць сцвярджае: «Адзін у полі  не воін» і адваротнае «Гуртом добра і бацьку біць». Мікола Аляксеевіч трапіў у патрэбнае месца ў патрэбны час. У нашай школе былі ўсе перадумовы для таго, каб адбылося тое, што адбылося. У той далёкі перыяд настаўніцкі калектыў быў здольны да змен і пераўтварэнняў. He магу не ўспомніць маіх любімых «пачаткоўцаў»: вопытных і мудрых Аліну Якаўлеўну Ржавуцкую, Вольгу Іванаўну Іванову, Ганну Міхайлаўну Грук, самых маладых Святлану Мікалаеўну Мацюшонак, Ганну Міхайлаўну Абрамовіч, Алену Уладзіміраўну Сусолкіну. Карыфеяў раённай філалогіі Галіну Станіславаўну Палонік і Уладзіміра Піліпавіча Лайкова. Маладых спецыялістаў: настаўніка геаграфіі Дзмітрыя Аляксандравіча Абрамовіча і настаўніка фізікі Марыю Іванаўну Колесень. Бібліятэкара Галіну Якаўлеўну Каптур і любімага ўсімі пакаленнямі вучняў настаўніка фізічнай культуры Валерыя Раманавіча Каптура. Краязнаўцу, летапісца і гісторыка Міхаіла Ісаакавіча Вінакурава. Залатых рук майстра Зінаіду Васільеўну Паўлавец і нястомнага арганізатара і выдумшчыцу Ніну Яўгенаўну Касцюковіч. Своеасаблівую і загадкавую Тамару Сцяпанаўну Коскіну. Настаўніка музыкі і спеваў Ігара Анатольевіча Курэўлева, які меў вельмі далёкае дачыненне да фальклору, але, з’яўляючыся баяністамвіртуозам, доўгі час быў акампаніятарам фальклорнага гурту «Берагіня». I ўсіх тых, хто нястомна працаваў у «ліхія 90тыя». Многіх няма ўжо на
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    31
    гэтым свеце, ім  светлая памяць. Некаторыя пайшлі на заслужаны адпачынак. Некаторыя звольніліся, чым даказалі, што настаўніцкая прафесія  гэта прызванне і талент, а не магчымасць бюджэтнага заробку. Колькі людзей  столькі меркаванняў і лёсаў.
    Праз дзесяцігоддзі я бачу яшчэ адну перадумову ўсіх далейшых поспехаў Мётчанскай школы ў асобе тагачаснага завуча Антаніны Анатольеўны Абрамовіч, бо працаваць з такімі рознымі педагагічнымі кадрамі здольныя не многія адміністратары.
    Колькі сябе памятаю ў Мётчанскай школе, столькі побач  Антаніна Анатольеўна. Яна зусім не мяняецца: спакойная, граматная, простая, прыгожая, вясёлая, мудрая, смелая, творчая, заклапочаная планамі і перспектывамі. Асаблівасць Антаніны Анатольеўны ў тым, што яна з вялікай павагай ставіцца абсалютна да любога чалавека, які сустракаецца на яе шляху: будзь то малы ці стары. Гэта якасць дазваляе ёй бачачы ўсе нашы хібы, настойліва сцвярджаць толькі добрае ў адрас кожнага з нас. За 25 гадоў прафесійнага сяброўства я ніколі не бачыла ў Антаніне Анатольеўне крыўды на лёс і злосці на абставіны. Яна заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, у працы, у адукацыі і самаадукацыі, у праблемах і радасцях сваёй сям’і, у цікаўнасці да людзей і агульначалавечых падзей у свеце. Такому чалавеку нестае часу на тое, каб зайздросціць, ненавідзець ці абвінавачваць. Часам мне здаецца, што гэта жанчына прымае ўсе жыццёвыя абставіны і жыве па прынцыпу «Рабі тое, што трэба, і няхай будзе, што будзе» з надзеяй толькі на лепшае. Антаніна Анатольеўна ўмее быць незалежнай і абасобленай у сваіх думках пры цеснай узаемасувязі з калектывам. Чалавек аналізуе кожнае сваё слова, позірк, выступленне, шмат сумняваецца, і ад гэтага толькі вышэй узнімаецца маральна над будзённым жыццём.