• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    3 якім захапленнем мы вітаем рэгіянальныя адметныя строі ці варыянты той жа полькі, але пры гэтым ігнаруюцца асаблівасці значна больш важнага ў плане захавання этнічнага коду элемента  мясцовай гаворкі. Таму і ў часе так званага конкурсу народнай прозы  завучаныя, нейкія драўляныя фразы.
    На сёння і работнікамі культуры, і навукоўцамі, і проста зацікаўленымі асобамі мусіць распаўсюджвацца ідэя аб тым, што дыялекты не толькі жывяць літаратурную мову, але
    22	VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    складаюць важкі і абавязковы падмурак яе існавання ў цэлым. На раённых узроўнях свята, абрад, песня мусяць развучвацца выключна на мясцовай гаворцы.
    Выснова застаецца той жа: менавіта фальклор выступае адной з самых дзейсных крыніц для заахвочвання моладзі да беларускамоўнае гаворкі. А арганічнае, натуральнае карыстанне сваёй мовай на глыбінных роўнях актуалізуе арыентаііыю на культурную традыцыю, г.зн. такую тактыку (праграму) паводзін, якая, з аднаго боку, садзейнічае ўразуменню нашаіі самабытнасці, непадобнасці на іншых народаў, з другога  гарантуе стабільнасць, устоіілівасць, магчымасць захоўваць душэўную раўнавагу, жыццёвы дабрабыт.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    23
    Тамара ВАРФАЛАМЕЕВА
    (г. Мінск)
    ВЯРТАННЕ ЭТНІЧНАЙ ПАМЯЦІ (Мётчанская «Берагіня» на старонках рэспубліканскага друку)
    Wra студзеня 1997 г. у адным з перыядычных выданняў Барысаўскага раёна газеце «Борнсовскнй курьер»  было змешчана інтэрв’ю з тагачасным дырэктарам Барысаўскага раённага цэнтра народнай творчасці і вольнага часу Мажэнай Слабуха, дзе паведамлялася аб прыняцці Мінскім аблвыканкамам доўгатэрміновай мэтавай рэгіянальнай праграмы «Традыцыйная культура Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Адраджэнне, развіццё, пераемнасць», разлічанай на 19972000 гг. Называліся кіраўнік праграмы (тагачасны загадчык аддзела кулыуры Барысаўскага райвыканкама Ю. Варанцоў), яе стваральнік (М. Козенка  на той час выкладчык Вялікаўхалодскай дзіцячай школы мастацтваў), склад творчай групы, характарызаваліся мэты і задачы праграмы, шляхі яе рэалізацыі і метадычнага забеспячэння.
    Магчыма трохчатырохгадовая праграма на разуменне чыноўнікаў і была доўгатэрміновай, аднак аўтар ідэі праграмы і яе распрацоўшчык М.А. Козенка, як гэта стала асабліва відавочна менавіта цяпер, спыняцца на гэтым не збіраўся. Але так ці інакш старт працы быў дадзены і яна пачалася.
    Як зараз добра вядома, усё пачалося са стварэння ў сярэдняй школе вёскі Мётча Барысаўскага раёна Мінскай вобласці дзіцячага фальклорнага гурту, назву якому Мікола Аляксеевіч даў не адразу: даволі доўгі час гартаў даведнікі, энцыклапедыі, пакуль аднойчы не спыніўся на слове БЕРАПНЯ. I вось ужо 20 гадоў культурная грамадскасць Беларусі і замежжа ведаюць яго змест і сэнс.
    Першая буйная мастацкая акцыя гурту «Берагіня» адбылася ў маічэрвені 1997 г., усяго праз год пасля заснавання калектыву  гэта быў рэгіянальны фестываль «Мядоцкі край і яго таленты». 3 гэтага часу і пачаўся летапіс гурту «Берагіня», а потым і знакамітага рэспубліканскага (больш дакладна  нацыянальнага) фестывалю з аднайменнай назвай.
    Такога роду падзея, якім быў фестываль «Мядоцкі край і яго таленты», на Беларусі ладзіўся ўпершыню, быў з’явай незвычайнай і таму, натуральна, прыцягнуў увагу прэсы. Спачатку раённая газета «Адзінства» аддала яму цэлую паласу, змясціўшы матэрыялы насустрач фестывалю і падборку разнастайных звестак аб гісторыі Мётчанскага краю і сярэдняй школы, мясцовай каляндарнаабрадавай культуры, спонсарах фестывалю; была надрукавана праграма фестывалю, а таксама вершы маладых мясцовых паэтаўпачаткоўцаў Янкі Лайкова і Алеся Нінько, прысвечаныя Мядоцкаму краю. У першай палове чэрвеня 1997 г. на гэтую падзею адгукнуліся і рэспубліканскія газеты  «Зорька», «Мінская праўда», «Советская Белоруссня», «Беларуская ніва», «Культура». I што асабліва хочацца адзначыць, публікацыі гэтыя насілі далёка не фармальнаінфармацыйны характар. 3 самага пачатку сваёй дзейнасці берагінцы выклікалі ў самых разнастайных гледачоў пачуцці шчырага захаплення. Вось толькі некалькі водгукаў з першых публікацый на выступленні «Берагіні»: «Гледзячы, як танцуюць дзеці, не верылася, што менш за год спатрэбілася для таго, каб з “брыдкага качаня” ператварыцца ў “цудоўнага лебедзя”» («Зорька»); у фінале конкурсу народнага побытавага танца «вопытныя экспертыпрафесіяналы  члены журы часам нават вымушаны былі ставіць самыя
    24
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    высокія ацэнкі адразу дзвюм парам танцораў» («Мінская праўда»); «Адчуванне свята нікога не пакідала. А яшчэ мяне ўразіла: тут так шмат таленавітых дзяцей!» («Беларуская ніва»). «Маленькі цуд», «беларускае дзіва», «кожны чалавек  адметная асоба» гэта ўсё пра іх  першых берагінцаў ужо далёкага зараз 1997 г. Але самай галоўнай публікацыяй пачатку дзейнасці гурту стаў даведнік фестывалю «Мядоцкі край і яго таленты». Як і сам фестываль даведнік гэты ўнікальны. Па форме і змесце гэта прататып даведнікаў, якія потым Мікола Аляксеевіч, кожны раз нешта ўдасканальваючы, рыхтаваў да кожнага рэспубліканскага фестывалю «Берагіня». Карэспандэнт «Советской Белорусснн» Ірына Гурыновіч у поўную меру ацаніла нінаштонепадобнасць даведніка: «Гэта незвычайны даведнік,  пісала яна,  такіх выданняў мне бачыць не прыходзілася... Тут і публіцыстыка, і гістарычныя замалёўкі, ноты і тэксты песень пра родны край, вершы мясцовых паэтаў пра любоў да Айчыны і пайменные спіскі ўсіх да аднаго юных удзельнікаў першага танцавальнага фестывалю, фота і звесткі пра народных майстроў і музыкантаў і партрэты арганізатараў фестывалю. Гэты даведнік як сямейны альбом цэлага Мядоцкага краю».
    Фестывалю «Мядоцкі край і яго таленты» была прысвечана і грунтоўная публікацыя пісьменніцы і журналісткі Галіны Багданавай «Сонца над мядоцкім краем», змешчаная ў 1м нумары часопіса «Мастацтва» за 1998 г. Упершыню тут прагучалі словы мінскіх навукоўцаў і практыкаў, якія падтрымлівалі Міколу Аляксеевіча ў пачатку яго працы ў Мётчы: «Вандруючы па Беларусі, я бачыла шмат варыянтаў выканання беларускіх танцаў, але фестываль у Мётчы мяне проста ўразіў. Каб такія танцы ды на кожную маладзёжную вечарыну!» (Таццяна Кухаронак); «3 фестывалю я прывезла надзею, што побытавы народны танец будзе існаваць не толькі як сцэнічнапаказальны, ён абавязкова забытуе ў нашым жыцці, на нашых святах у той простай, дасягальнай для кожнага чалавека форме, у якой ён, гэты спадчынны танец, убачылі мы ў Мётчы» (Ірына Мазюк); «Мы сёння нібыта нанова адкрываем механізмы захавання культуры. Навучанне народнаму танцу вусным шляхам дае плённыя мастацкія і выхаваўчыя вынікі: дзеці вучацца з большай ахвотай, бо імітацыя больш нагадвае гульню, чым “муштроўку”, да таго ж ім значна прасцей раскрыцца ў пластыцы, якая вызначаеца абсалютнай натуральнасцю і свабодай і разам з тым дэманструе менавіта народны тып эстэтыкі, які можна назваць “прыгажосцю разняволенасці”» (Тамара Варфаламеева).
    Пачынаючы з 1999 г., беларуская прэса рэгулярна асвятляе творчае жыццё «Берагіні». Да вышэйназваных выданняў далучаюцца «Рэспубліка», «Чырвоная змена», «Наша слова», «Голас Радзімы», «Раніца», «Гомельская праўда«, «Чырвоны кастрычнік», «Чачэрскі веснік», «Народная газета»  усяго каля 70 публікацый і фотарэпартажаў. I ўсюды водгукі толькі станоўчыя, поўныя шчырага захаплення, здзіўлення і ўдзячнасці ўдзельнікам і кіраўнікам гурту, падзякі за тую праўду народнага танца, якую адчулі ўсе, хто хаця б аднойчы бачыў берагінцаў.
    У 2001м калектыў пераступіў першы у сваім жыцці рубеж  пяцігоддзе дзейнасці. Гэтая падзея ў ліку іншых мерапрыемстваў, была адзначана выхадам зноўтакі незвычайнай, падобраму амбіцыйнай кнігі «Мы  “Берагіня”». Падрыхтаваная А. Абрамовіч і М. Козенкам, яна змяшчае 8 раздзелаў, у якіх з розных бакоў асветлены першыя гады творчага жыцця «Берагіні». Тады ўсё для славутага зараз гурту было ўпершыню: першы яго склад, першыя танцы і гульні, першае выступленне паза межамі Мётчы, першыя фальклорныя вандроўкі па Мядоцкай зямлі і першыя фальклорныя чытанні як форма падсумавання вынікаў даследавання духоўнай і матэрыяльнай спадчыны Бацькаўшчыны, паездкі за межы рэгіёна для ўдзелу ў рэгіянальных і рэспубліканскіх фальклорных
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    25
    фестывалях, першыя перамогі на Рэспубліканскім конкурсе парвыканаўцаў народных побытавых танцаў у Чачэрску... Якое насычанае і плённае творчае жыццё!
    Кніга расказвала аб гісторыі калектыву, арганізацыі ў ім вучэбнавыхаваўчага працэсу, аб мясцовых носьбітах традыцый, якія перадавалі берагінцам свае веды і ўменні, аб дзіцячых гуртах, створаных на базе дзіцячага садка і пачатковых класаў Кніга таксама раскрывала адметнасць і самабытнасць калектыву, якія перш за ўсё праявіліся ў прынцыпова новым кірунку ў методыцы далучэння дзяцей да народнай спадчыны вусным шляху перадтыпераемнасці фальклорных традыцыіі. Аўтары таксама адзначалі, што, згодна з прынцыпамі этнапедагогікі, дзейнасць «Берагіні» ўяўляе сабой комплексную, сістэмную працу дзяцей, настаўнікаў і бацькоў у рамках пастаўленай мэты, якую яны сфармулявалі так: «вывучаючы традыцыйную танцавальную і музычную культуру беларусаў, зберагаць і распаўсюджваць мастацкія традыцыі свайго наваколля»1. Дзейнасць «Берагіні»  працягвалі аўтары,  «накіравана на тое, каб кожны з нас, усведамляючы сябе часцінкай Сям’і, Роду, Радзімы і Сусвету, 
    •	змог у працэсе творчай мастацкай дзейнасці раскрыць свае прыродныя здольнасці, развіць і ўдасканаліць іх;
    •	прыклаў уласныя намаганні для захавання мясцовых скарбаў традыцыйнай культуры;
    •	з дзіцячых год “прывязаў” сваю душу да спрадвечнага, блізкага, каранёвага, каб з цягам часу негатыўныя ўздзеянні і чужародныя плыні не адарвалі яе ад зямлі і роду, не ператварылі ў “перакаціполе”»2.
    Кожны, хто спрычыніўся да «Берагіні», будзь то кіраўнікі гурту, носьбіты мясцовых традыцый, вучні, выкладчыкі, навукоўцы, журналісты  усе былі прадстаўлены годна, з той неабходнай ступенню павагі, якая сведчыла: сярод людзей, што згуртаваліся вакол «Берагіні», няма выпадковых, усе яны і сапраўды  асобы, пра што нястомна напамінаў і працягвае напамінаць сваім вучням Мікола Аляксеевіч.