• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Тры насычаныя дні, дзе конкурсы фальклорных калектываў (адзін за другога лепш, прыгажэй і таленавіцей) спалучаны з індывідуальнымі і парнымі спаборніцтвамі ў фальклорных мастацтвах. Адметнасць гэтага відовішча  тое, што ўсё, што адбываецца на фестывальных пляцоўках  не сурагатная фолькпапса, не абрыдлая постсавецкая мастацкая самадзейнасць. Дзякуючы пісьменнай пабудове адборачных этапаў фэсту, гэта  каранёвыя фальклорныя спевы, танцы, абраднасць Беларусі  аўтэнтычная культура і мастацтвы нашай Радзімы. Менавіта, аўтэнтыка забяспечвае эфектыўнасць уражання ад «Берагіні». Я ўпэўнены, што малададым удзельнікам фальклорных спаборніцтваў фестывалю ў будучым дарослым жыцці не пагражае бездухоўнасць, сацыяльная апатыя і разгубленасць. «Берагіня» робіць з іх спрытных, камунікабельных, упэўненых у сябе, маючых навыкі «працы ў камандзе» асоб. Але  гэта вынікі праекта на асабістым узроўні, узроўні выхавання грамадзяніна з дакладнай самаідэнтыфікацыяй (ці, калі выкарыстаць аднакарэннае з аўтэнтыкай слова  аўтаідэнтыфікацыяй).
    На сацыяльнаграмадскім узроўні, узроўні дзяржаўнага будаўніцтва сувярэннай Беларусі я лічу, што гэты фестываль  адзін з лепшых прыкладаў культуратворнай дзейнасці, працуючай на стабільнасць беларускай дзяржавы. Вёска заўсёды была крыніцай чалавечага рэсурсу для краіны, а без традыцый яна быць такой крыніцай не зможа. Нават некаторыя палітыкі суседняй Літвы вымушаны канстатаваць поспехі Беларусі ў захаванні вясковай інфраструктуры і аграрнай сферы грамадства (як пры
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай кулыуры беларусаў
    15
    клад  можна прывесці інтэрв’ю з Томасам Тамілікасам у «Народная волі» 2013 г.). Гэта  аб’ектыўны гістарычны факт, і вельмі лагічна вызначыць ролю нацыянальнага аўтэнтычнага фальклору наогул, і фестывалю «Берагіня» (як сродку перадачы спадчыны паміж генерацыямі беларусаў) у сацыякультурнай падтрымцы працэсу стабілізацыі і кансалідацыі айчыннай вёскі.
    Як сведчыць сусветная практыка мяжы XX  XXI стст., неатрадыцыяналізм, фальклорны рух, рух да каранёў у кожнай нацыянальнай культуры, перайшоўшай ад стадыі індустрыяльнага да стадыі інфармацыйнага грамадства (японскай, скандынаўскай, балтыйскай) заўсёды спрыяе захаванню экалогіі (і прыроднай, і экалогіі культуры). Існуюць як мінімум два вялікія наступствы ад звароту людзей да аўтэнтычных матэрыялаў, традыцыйных тэхналогій і традыцыйных мастацтваў [3],
    Папершае: экалагічныя праблемы ў значнай ступені вырашаюцца, таму што людзі (этнасы) абмяжоўваюць засмечванне штучнымі матэрыяламі і рэчывамі свайго ландшафту, вельмі ашчадна ставяцца да прыроды, жывуць паводле экалагічных законаў, выпрацаваных іх продкамі і інтэгруюць гэтую спадчыну ў сучасныя энергазахоўваючыя тэхналогіі.
    Падругое: аналізуючы сваё жыццё з пункту гледжання традыцыйнай этыкі, агульначалавечых каштоўнасцей, інтэграваных у аўтэнтычны фальклор кожнага народа, этнасы (нацыі, дзяржавы і іх аб’яднанні) доўжаць найлепшыя традыцыі сяброўства і ўзаемапавагі са сваімі суседзямі  іншымі народамі.
    Такім чынам, перад чалавецтвам XXI ст. з дапамогай звароту да каранёвых, аўтэнтычных каштоўнасцей (не дэфармаваных сурагатнай рэлігійнай і палітычнай прапагандай) у значнай ступені здымаюцца пагрозы міжнацыянальных канфліктаў, сацыяльных катастроф, у тым ліку  сусветных войн. Агульнае быццё (праз упарадкаванне свядомасці сродкамі праверкі аўтэнтычнасці і каранёвасці свайго светапогляду) можа быць значна палепшаным, камфортным, пазбаўленым небяспек і канфліктаў.
    Я прадбачу пытанне: «А калі ў аўтэнтычнай традыцыі закладзены не зусім экалагічныя і добразычлівыя каштоўнасці?». Адказваю: у наш час інфармацыйнага грамадства любы працэс у культурным жыцці з’яўляецца агульнадасціпным для аналізу, параўнання, ацэнкі. Як правіла, ён кіруецца людзьмі і іх аб’яднаннямі, якія, у сваю чаргу, адкрытыя для крытыкі і заўваг. Так, што многія працэсы ў звароце да аўтэнтычных каштоўнасцей, культур і мастацтваў у XXI ст. непазбежна падпадуць пад аналіз і селекцыю, а сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі зробяць такія аналіз і селекцыю хуткімі і эфектыўнымі.
    Філасофскі далягляд чалавецтва ўжо зараз адрознівае глыбінныя сапраўднагенетычныя ўяўленні адносна вырашэння канфліктных сітуацый і карэлюе іх рэпрезентацыю ў сучасным жыцці. Напрыклад, гісторыя двух сусветных войн дыктуе нам адмовіцца ад бескантрольнага ўхвалення ваяўнічага патрыятызму (напрыклад, нямецкага, рускага, ангельскага, французскага і г.д.) і прапануе засяродзіцца на пытаннях прафілактыкі канфліктаў.
    3 цягам часу многае з таго, што адбывалася ў гэтых буйных сацыяльных катастрофах, у прыватнасці, у час Першай сусветнай вайны, цяжка ахарактарызаваць як гераізм, хаця такія спробы былі. У мяне заўсёды ўзнікаюць думкі пра гэты «гераізм», калі я бачу недалёка ад возера Нарач парослыя дрэвамі могілкі нямецкіх салдат і афіцэраў з ухваляючымі іх як герояў 1916 г. надпісамі... Безумоўна, прынцыпова інакш мы павінны ставіцца да ацэнкі савецкіх воінаў, якія выратавалі сваю краіну, і, у значнай ступені, Еўропу ад нямецкафашысцкіх захопнікаў у Другой сусветнай. Яны гэта зрабілі на падставе архетыпічных для кожнай традыцыйнай культуры ўяўленняў пра непазбежнасць пака
    16
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    рання зла, цёмнага пачатку рэчаіснасці, у якасці якога ў Другой сусветнай выступаў фашызм. Але, і ў гэтай сітуацыі трэба быць асцярожнымі і не вінаваціць сучасных немцаў у тым, што было ў гады Другой сусветнай вайны, паважаць асазнанне віны грамадствам, часова падпаўшым пад негатыўны ўплыў сурагатнай прапаганды...
    Безумоўна, ставіцца з павагай да суседзяў, не спазнаўшы сябе самога  немагчыма. Таму ў сучасным глабалізаваным свеце праблемы аўтаідэнтыфікацыі, самасвядомасці становяцца жыццёвазначнымі і маюць непасрэдны выхад на праблему культурнага тэзаўруса народа і яго асэнсавання чалавекам, належным да гэтага народа. Сёння ў культурным тэзаўрусе беларусаў іх народная культура, на жаль, не заўсёды займае адпаведнае месца. Нашы даследаванні па культурным тэзаўрусе ў розных рэгіёнах Беларусі 20102015 гг. сведчаць значныя разыходжанні ў веданні культуры сваёй Радзімы ў розных сацыяльных і ўзроставых групах. Большасць дарослых рэспандэнтаў добра ведаюць толькі блізкія да іх (рэгіянальна) культурныя каштоўнасці  матэрыяльныя і нематэрыяльныя. На жаль, школьнікі і маладыя людзі, як правіла, дрэнна ведаюць народную культуру і сваёй мясцовасці, і Беларусі ўвогуле. Хаця апошнім часам гэта становішча паступова змяняецца ў пазітыўны бок. I гэта звязана і з сацыякультурнымі праектамі кшталту «Берагіні», і са з’яўленнем інфармацыйных парталаў, прысвечаных традыцыйнай спадчыне. Трэба аднак, папярэдзіць: мы захаваем традыцыйную культуру і мастацтвы, толькі калі яны будуць актыўна прадстаўлены ў сённяшняй сям’і і ў школе.
    Людзі часоў інфармацыйнага грамадства, маючы шмат узаемадапаўняльных звестак пра любую з’яву, імкнуцца абраць асабіста для сябе лепшае і сапраўднае. Адсюль імкненні да аўтэнтыкі ў розных сферах жыцця, гігіены, харчавання, адукацыі, мастацкіх тавараў і паслуг. У XXI ст. гэта імкненне абумоўлена агульнымі працэсамі глабалізацыі і інфарматызацыі, але мае ў розных краінах свае асаблівасці. Калі на страціўшым традыцыйную культуру Захадзе, гэта ў асноўным праблема набліжэння да дакладнага гістарычнага аналага апрацаванай цягам стагоддзяў з’явы ўрбанізаванай культуры (напрыклад, выкананне клавірнай музыкі Баха больш адпавядае яго творчасці, калі адбываецца на клавесіне, а не на фартэпіяна і г.д.), то для беларусаў  гэта набліжэнне да знакавых праяў спадчыны этнічнай культуры, якую мы «пераадкрываем» для сябе пасля суверэнітэту: да дударскай і смыковай музыкі, побытавага танца, рэгіянальнага народнага строя. А ў многіх краінах Азіі, дзе традыцыйная культура не перарывалася, гэта  папулярызацыя розных лакальных традыцый. Напрыклад, у Кітаі  каля паўсотні этнасаў з «жывой» этнічнай традыцыяй, часам не выдзеленай з паўсядзённасці, таму ў кітайскіх слоўніках нават няма слова «фальклор»: там гэта  не мастацкая архаіка, а актуальнае мастацтва.
    У народаў, якія знаходзяцца ў пераходнай фазе ад індустрыяльнага грамадства да «грамадства трэцяй хвалі» (інфармацыйнага), звычайна відавочна дамінуе масавая культура (яна з’яўляецца падманлівым квазісімвалам будучыні, а рэсурсаў для пісьменнай актуалізацыі сваёй спадчыны  не хапае) [2]. Таму вельмі важнай задачай для нас з’яўляецца ахова і папулярызацыя (сродкамі фестывальнай дзейнасці, выхавання, адукацыі, інфарматызацыі) яшчэ жывой фальклорнай спадчыны, якая ўсходзіць з самых глыбінь народнага быцця. Таму, для нас абарона яе аўтэнтычнасці  сёння самая актуальная задача. Толькі такім шляхам мы будзем паступова рухацца да агульнага паляпшэння быцця ў грамадзе іншых народаў.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    17
    Літаратура
    1.	Дарашэвіч, Э. Метафізіка, аўтэнтычнасць і аўтаідэнтыфікацыя, фальклор (змены ў зыходнай і актуальнай карэляцыі паміж паняццямі) / Э. Дарашэвіч // Аўтэнтычны фальклор : праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зб. навук. прац /Мва культуры Рэсп. Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ; рэдкал. : Языковіч В.Р. (старш.) [і інш.].  Мінск : БДУКМ, 2017.  С. 9  11.
    2.	Toffler, Alvin. A Future Shock, 1970 = Тоффлер, Элвнн. Шок будушего / пер. на рус. яз. А. Мнрер, й. МосквннаТарханова, В. КулагннаЯрцева, Л. Бурмнстрова, К. Бурмнстров, Е. Комарова, А. Мнкнша, Е. Руднева, Н. Хмелнк [Электронная публнкацня] // Центр гуманнтарных технологнй.  Дата доступа : 26.01.2011.
    3.	Lindholm, Charles. Culture and Authenticity / Charles Lindholm.  Australia : Blasitwell Publishing, 2008.  176 p.
    18
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Аляксеіі РАГУЛЯ
    (г. Мінск)
    ГОДНАСЦЬ
    Мінула ўжо 20 год з таго часу, калі ў беларускай культуры з’явіўся фальклорны гурт «Берагіня». Яго стваральнікамі сталі настаўнікі Мётчанскай школы ў Барысаўскім раёне. Харэограф Мікола Козенка  аўтар канцэпцыі і арганізатар творчай дзейнасці гурту. Музычнай падрыхтоўкай кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Антаніна Абрамовіч.
    «Берагіня» сёння  шырока вядомы ў культурным і педагагічным асяроддзі гурт, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. Асветніцкая ідэя «Берагіні» выходзіць далёка за межы прафесійных клопатаў падрыхтоўкі навучэнцаў да выступлення на сцэне ці, тым больш, да перамогі ў фестывалях і конкурсах. Гэтыя задачы ў «Берагіні» вырашаюцца, і з нязменным поспехам, як бы самі сабою.