Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
Вучні, берагінцы, дзеці Антаніны Анатольеўны атрымліваюць не толькі глыбокія веды па беларускай мове і літаратуры ад настаўнікамайстра, лёс даруе ім надзейнага сябра і дарадца на ўсё жыццё. Гэтаму спрыяюць унутраныя правілы педагога, якія грунтуюцца на вечных чалавечых каштоўнасцях: такіх як павага да бацькоў, хлеб, чалавечнасць, праца, сям’я, любоў да Радзімы.
Мне здаецца, што Антаніна Анатольеўна надзелена генетычнай памяццю беларускага народнага мастацтва. Яна абсалютна гарманічна выглядае ў традыцыйным народным жаночым адзенні. Музычныя інструменты для яе не з’яўляюцца прадметам авалодвання нечым новым, а толькі прыладай для таго, каб нагадаць тое ўменне, якое ў табе сакрыта. Спевы выдаюць спрадвечныя інтанацыі і пачуцці. Жарты і анекдоты ў яе выкананні самы сапраўдны народны гумар. У танцы ідзе як царыца. Рухі, жаночая прывабнасць, сціпласць, рахманасць выдаюць у ёй Берагіню, якая ў сваёй Этнагасцёўні збірае, вывучае, назапашвае, ахоўвае, зберагае невычэрпныя скарбы народнай душы.
У XXI ст. Антаніна Анатольеўна ўвайшла з перакананнем таго, што знайшла сваё прызначэнне. Яна пакідае пасаду завуча для таго, каб плённа займацца фальклорным мастацтвам, вывучаць і распаўсюджваць народную культуру, стаць музычным кіраўніком фальклорнага гурту «Берагіня», каб мець магчымасць плённа і самааддана рабіць тое, што любіш і любіць тое, што робіш.
У склад фальклорнага гурту прымаюцца вучні, якія маюць вялікае жаданне займацца народным мастацтвам, іншых патрабаванняў да іх асаблівасцей і здольнасцей кіраўнікамі наўмысна не прад’яўляецца. Зразумела, што калі ўзнікае неабходнасць шмат і старанна працаваць, многія ўдзельнікі выбываюць са складу «Берагіні». 3 аднаго боку, у сувязі з гэтым узнікае вельмі многа праблем, звязаных з арганізацыяй канцэртных выступленняў і мастацкіх імпрэз. Крыўдна, што, дасягнуўшы пэўнага мастацкага ўзроўню ў сваіх уменнях, вучні пакідаюць калектыў. На змену, канешне, прыходзяць іншыя, часцей
32
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
малодшыя. I працэс авалодання майстэрствам танца пачынаецца спачатку. 3 іншага боку, зменны склад «Берагіні» спрыяе распаўсюджанню фальклорнага мастацтва сярод падрастаючага пакалення і няспыннаму развіццю і ўдасканаленню самога фальклорнага гурту. На працягу 20ці гадоў мастацкія кіраўнікі фальклорнага гурту не змяняюць сваім прынцыпам, пакладзеным у аснову стварэння творчага калектыву, што не перашкаджае гурту адраджацца і кожны раз быць пановаму прыгожым і таленавітым. Цікава назіраць за тым, як у кожным новым складзе з агульнай колькасці ўдзельнікаў нараджаюцца сапраўдныя зоркі і зорачкі: Абрамовіч Аляксей, Чаравічнік Ірына, Абрамовіч Паліна, Касцюковіч Юрый, Касцюковічы Наталля і Ірына, Колбік Дар’я, Кудрашова Ганна, Касцюкевіч Марыя, Шышко Яўген, Бярозка Дар’я. Я не магу ўспомніць усіх тых, хто радаваў нас сваім мастацтвам, хто сёння жыве сваім дарослым жыццём, выхоўвае ўласных дзяцей, але ўпэўнена, што і для іх «Берагіня» з’яўляецца незабыўнай старонкай школьнага жыцця. Сёння мы з замілаваннем глядзім на вучняў IV класа Кавальчука Аляксея і Дрозд Надзею, Касцюковіча Мікіту і Кандратаву Вікторыю, на васьмікласніц Вольгу Якавец і Сашу Прыну, на дзяўчатдзевяцікласніц Таццяну Абрамовіч і Юлію Кудзін, Палько Валянціну і Тамко Яўгенію, падобных да кветак ва ўсёй сваёй прыгажосці, грацыі і юнацтве. He памылюся, калі скажу, што сваім стараннем і сапраўднаю чалавечай вернасцю выклікае павагу да сябе адзінаццацікласнік Мацюшонак Сяргей, які прайшоў з калектывам усе адзінаццаць прыступак сваёй мастацкай гісторыі ад кругленькага няўмелага малышыка да стройнага прыгожага юнака.
Сапраўды, скарбы народнай культуры і мастацтва незаменны сродак выхавання Чалавека: патрыёта, інтэлектуала, працаўніка, творцы.
Хочацца верыць, што нашы разумныя і таленавітыя дзеці будуць шчаслівымі і ў дарослым жыцці, што часцінка душы, падораная кожнаму з іх роднай школай, прарасце кветкамі дабрыні і хараства.
Якое шчасце быць самім сабоіі!
Рабіць што любіш, і любігіь што робіш! Тым самым адчуваць у душы спакой За тое, што жыццё сваё не губіш.
He бавіш час на тое, што пастыла, Хаця і важнасці таго не адмяніць.
I ўсміхаешся ўсім таму што адчуваеш Як здорава на свеце гэтым жыць!
(Алена Крачкоўская)
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
33
Ірына ТАМАШЭЎСКАЯ
(г. Мінск)
НАСУПЕРАК ГЛАБАЛНЗАЦЫІ: ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА ЯК СВЕТАПОГЛЯДНАВЫХАВАЎЧЫ КОМПЛЕКС
Захаванне і развіццё традыцыйнай культуры беларусаў у прасторы сучасных працэсаў адна з галоўных задач грамадства і дзяржавы. Сапраўды задача вельмі важная, але і вельмі складаная. I на гэта ёсць шэраг прычын.
Папершае, традыцыйная культура культура сельская, вуснага тыпу (з вуснаў у вусны). Вусны спосаб засваення традыцый адбываецца пры непасрэдных нефармальных кантактах з жывымі носьбітамі традыцый, гэта значыць тым самым натуральным шляхам «з вуснаў у вусны», «з нагі на нагу».
Аднак, горад з яго ўстаноўкай на пісьмовыя формы культуры і засваенне іх выключна праз пісьмовыя крыніцы, арыентацыяй на сцэнічныя формы папулярызацыі каштоўнасцей гэтай кулыуры зусім не знаёмы з метадамі і формамі пераемнасці і трансляцыі культуры вуснай традыцыі тымі метадамі і формамі, дзякуючы якім народная культура шмат стагоддзяў захоўвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне ў натуральным асяроддзі свайго існавання на вёсцы. Між тым, трэба памятаць, што пры вусных спосабах пераемнасці сапраўдная (аўтэнтычная) народная культура можа зрабіцца часткай асабістага жыццёвага вопыту гарадскіх дзяцей і моладзі, на аснове якога выспяваюць і пэўныя каштоўнасныя арыенціры.
Падругое, глабалізацыя і «выбух камунікацыі» мяжы XX XXI стст. значна ўскладнілі працэсы выхавання асобы. Відавочна, што гарантыя захавання аўтэнтычнага фальклору, асабліва ў гарадскім асяроддзі па словах Э. Дарашэвіча імкліва дэфармуецца і прагназаваць яго далейшы лёс сёння складана, але трэба. Асабліва ва ўмовах сучаснасці, калі натуральныя міжпакаленныя сувязі аказваюцца часта разарванымі, а інстытут сям’і знаходзіцца ў крызісным стане, пераемнасць традыцый вусным шляхам трэба аднаўляць і спецыяльным чынам арганізоўваць. Узнавіць гэтыя працэсы немагчыма без удзелу ў іх адукаваных і свядомых людзей. Як паказвае практыка, такімі асобамі часта становяцца работнікі адукацыі і культуры, неабыякавыя да стану глыбіннай беларускай культуры і разумеючыя, як яе мастацкія якасці, так і велізарны адукацыйнавыхаваўчы патэнцыял.
Найбольш актыўны працэс уваходжання ў традыцыйную культуру беларускага этнасу распачаўся на пачатку 1990х гг. Гэта звязана са стварэннем Беларускага інстытута праблем культуры і ў яго структуры лабараторыі традыцыйнага мастацтва, якая паралельна з даследаваннем традыцыйнай творчасці беларусаў стала актыўна распрацоўваць інавацыйныя праекты па праблеме адраджэннятрансляцыі мясцовай традыцыйнай культуры. Так з’явілася вялікая колькасць фестываляў аматарскай творчасці канца XX пачатку XXI ст., сярод якіх яскрава вылучаецца Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Адметнасць менавіта гэтага фестывалю ў тым, што ён грунтуецца на прынцыпах выяўлення, аднаўлення, захавання, пераймання розных праяў традыцыйнай мастацкай кулыуры (народнай песні, інструментальнай музыкі, харэаграфічнага мастацтва, народнай прозы, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва) сваёй малой радзімы. Фестывальны рух «Берагіня», які ў 2018 г. адзначыць сваё 20годдзе, за гэты час далучыў да сваіх творчых радоў шмат дзіцячых фальклорных калектываў, сярод якіх і творчая
34
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
групоўка цэнтра «Ветразь». Фестываль падараваў шмат узнагарод, сярод якіх Дыплом лаурэата II ступені IX Рэспубліканскага свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш» у намінацыі «Традыцыйны народны касцюм», што атрымала Марыя Снітко ад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлова.
У ходзе фестываляў «Берагіня» ў рэгіёнах рэспублікі створаны своеасаблівыя дзіцячамаладзёжныя цэнтры традыцыйнай культуры. У г. Мінску гэта цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь», які ва ўмовах сучаснага горада правозіць вялізарную справу па вывучэнню, засваенню і распаўсюджванню традыцыйнай мастацкай спадчыны. На базе Цэнтра існуе шмат калектываў, якія ў сваёй выхаваўчай дзейнасці звяртаюцца да праблематыкі захавання народнага мастацтва і далучэння да яго сучаснай моладзі.
Педагагічны калектыў ЦДАДіМ «Ветразь» г. Мінска, начале з вядомым этнахарэографам М.А. Козенкам і кіраўніком фальклорнага калектыву «Мілавіца» М.В. Снітко, мае рацыю ў гэтым кірунку і бярэ на сябе адказнанасць азнаямлення з традыцыяй, этнакультурай праз рэалізацыю ў выхаваўчай прасторы Кастрычніцкага раёна і наогул сталіцы культурнаадукацыйнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь». Праграма прадугледжвае далейшае развіццё і пашырэнне форм работы з моладдзю праз выкарыстанне інавацыйных метадаў засваення каштоўнасцей традыцыйнай культуры беларусаў.
Рэалізацыя Праекта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па выкананню Праграмы на 20162020 гг., а таксама мерапрыемствамі рэспубліканскіх і рэгіянальных праграм, накіраваных на падтрымку традыцыйнай народнай культуры, работу з моладдзю.
Змястоўная частка Праграмы ўключае ў сябе калектыўныя і індывідуальныя формы творчасці па засвойванню вусным шляхам узораў абрадавай спадчыны, пазаабрадавай песеннай, харэаграфічнай, гульнёвай творчасці. Сярод базавых праектаў Праграмы Агляд фальклорных калектываў, фестывальконкурс па народных рамёствах, конкурс інструментальных ансамбляў народнай музыкі і інш.
Адзін з інавацыйных праектаў Праграмы конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы, мэтай якога з яўляецца падтрымка творчасці дзяцей, моладзі, настаўніцтва ў сферы вывучэння і засваення традыцый народнай апавядальнай культуры ў этнаграфічна дакладнай форме, а таксама дзейнасці настаўнікаў, педагогаў, кіраўнікоў гурткоў апавядальнага жанру, якія развіваюць гэты кірунак на базе школ, устаноў дадатковай адукацыі, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
На наш погляд, у далучэнні дзіцяці да кулыурнай спадчыны, фальклор мастацтва вуснай традыцыі адыгрывае асаблівую ролю ў сучасным выхаванні. Таму ўкараненне ў гарадскую культуру новых сродкаў, метадаў і форм засваення каштоўнасцей народнай культуры беларусаў праз знаёмства і вывучэнне вуснай народнай творчасці мае велізарны сэнс ў сістэме выхавання падрастаючага пакалення.