Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
Удзельнікі «Берагіні» не дэманструюць назнарок ні вывучку, ні пластыку, ні лексіку танца. Тэхналогія падрыхтоўкі ў цэлым і ў прыватных яе момантах падпарадкавана дасягненню вышэйшай мэты фарміраванню пачуцця чалавечай годнасці асобы на аснове гаспадарскага стаўлення да скарбаў беларускай духоўнай нівы. Такім быў шлях заснавальніка беларускага новага народнага тэатра Ігната Буйніцкага. Такім быў шлях заснавальніка вандроўнага тэатра У. Галубка з яго «галубянятамі». Дарога «да людзей ідучы» (А. Пысін) гэта ўвогуле жыццёвы шлях беларускага культурнага героя ў мадыфікацыях Задумнага і Цікаўнага тыпаў. I не толькі ў міфалогіі і фальклоры, але і ў рэальным сацыяльным часе.
«Назло крывавым перашкодам» (Купала), беларуская народная культура сфарміравала ў XIX ст. свядомасць культурнага героя, здольнага да цэласнага мыслядзеяння ў формах дзеі канцэпта, сэнсавыя аналагі якога бачацца і актыўна дзейнічаюць сёння ў культуры народаў, што паспяхова вызваляюцца ад стэрэатыпаў каланіяльнай залежнасці.
У Індыйскай цывілізацыі такой дзеяй з’яўляецца дынаміка, абазначаная канцэптам йога, які дзейнічае ў сілавым полі законадхармы, у кітайскай дэ ў філасофскай прасторы дао, у нямецкай класічнай філасофіі абсалютны дух у мацярынскім улонні абсалютнай Ідэі. У беларускім варыянце гэта Дух Непрыгонны (Купала), які на ранняй стадыі існуе ў форме першапачатковага пачатку «ўсё яно». У ім патэнцыяльна існуе нерасчлянёная святая тройца Яна, Я, Яно. Сансаматорная дынаміка духоўнай асновы гэтага адзінства пачынае фазу сэнсоўна мэтанакіраванага існавання:
Had сонечным мацерыком разліта
Духмянасць ніў спякотным летнім днём.
Ен і яна ў цяньку сядзяць, дзе жыта Шуміць зялёнай хваляіі за гумном, Як за кармою карабля. Пясчынкаіі Адпачывае на руках ралля.
Ганяецца дзіця іх за пушынкай, Падобнай на жывога матыля, Сапраўднага, што ловіцца за крылы. А можа гэта не яны, а іх Далёкія патомкі, што ў сваіх Абліччах іх абліччы паўтарылі?
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
19
Хто б ні былі яны, а толькі зноў Яны жыцця людскога сувязныя, Дзве долькі неразлучныя, якія Вякам перадаюцііа ад вякоў.
А. Куляшоў «Цунамі» (1968)
Народная харэаграфія М. Козенкі нейкімі нябачнымі сувязямі далучае трэцяе пакаленне да вопыту беларускай душы, які пачынаўся недзе на пачатку этнагенезу і фарміраваў пачуццё далучанасці асобы да дзеяння стваральнай і ачышчальнай сілы космасу. У аснову сваёй творчай дзейнасці М. Козенка кладзе культуру парнага танца. Менавіта гэтая першаклетка творчага працэсу фарміруе пачуццё годнасці і адказнасці за самы вялікі падарунак ад усеагульнай МаціПрыроды магчымасць жыць і ціха радавацца, што існуеш у вялікім Сусвеце. У індыйскай народнай натурфіласофіі адчуванне і ўсведамленне гэтай апекі ўсясветнай мацярынскай душы трактуецца як САМОаснова і дух Невыказнага. У беларускай фальклорнай антрапалогіі Само і Самсітуацыя звязаны з разуменнем самой прыроды чалавека, яго здольнасцю адчуваць ў пачуццёвым рысунку быцця сэнсы, якія выходзяць за межы пачуццёвай, фізічнай практыкі. У слоўнай культуры на пачатку XX ст. гэты стан быў азначаны катэгорыяй радасць існавання. На гэтым псіхалагічным базісе М. Козенкахарэограф фарміруе ў навучэнцаў здольнасць да спасціжэння каштоўнаснаанталагічнага аспекту быцця. Адначасова ў яго шматфігурных кампазіцыях заўсёды інтэнсіўна і разам з тым мэтанакіравана нарастае дынаміка карагодных форм, логіка якіх вядзе да ўсеагульнага трыумфу жыццятворных сіл комплекса САМАСЦІ. А на грунце перажывання адзінства асобы з быццём харэограф у старэйшых школьнікаў фарміруе высокі, духоўны ўзровень міжасобасных, і, значыць, і інтымных адносін. У наш час, калі рэдукцыя зместу становіцца вялікай пагрозай самому існаванню маладой сям’і, раскрыты М. Козенкам стваральны патэнцыял народнай харэаграфіі мае выключна важнае значэнне ў педагогіцы выхавання эмацыянальнай культуры новых пакаленняў беларускага этнасу.
20 VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Таццяна ВАЛОДЗІНА
(г. Мінск)
БЕЛАРУСКАЯ МОВА I ДЫЯЛЕКТЫ Ў ФАЛЬКЛОРНЫМ МОЛАДЗЕВЫМ РУХУ НА БЕЛАРУСІ
Мова не толькі сістэма знакаў, але і духоўная актыўнасць чалавека, цесна звязаная з яго светабачаннем. 3 аднаго боку мова паўстае як арганізуючы стрыжань культуры, з іншага, выяўляецца, як культура, фальклор скарыстоўваюць мову для захавання і трансляцыі інфармацыі, звязанай з канцэптуалізацыяй свету і соцыуму. Класік савецкай і сусветнай фалькларыстыкі Уладзімір Проп у 30я гг. XX ст. напісаў: «Генетычна фальклор... збліжаем не з літаратурай, а з мовай, якая таксама нікім не выдуманая і не мае ні аўтара, ні аўтараў. Ён узнікае і змяняецца цалкам заканамерна і незалежна ад волі людзей, усюды там, дзе для гэтага ў гістарычным развіцці народаў стварыліся адпаведныя ўмовы». Можна зноў і зноў казаць пра тое, што мова фальклору інфарматыўна ёмістая ў сваёй актыўнай памяці аб духоўнай і матэрыяльнай культуры продкаў.
Моўныя адзінкі (словы) у кантэксце культуры часта валодаюць, акрамя агульнамоўных значэнняў, яшчэ і культурнай семантыкай, а, з іншага боку, мова і фальклор (рытуал) часта выступаюць як дапаўняльныя або дублюючыя адзін аднаго: адны і тыя ж сэнсы выяўляюцца то вербальна, то рытуальна, то прадметна і г.д. Словы і выразы, будова сказаў і сэнсаў найперш тое, што закансервавала, данесла да нас у нязмененым выглядзе веру і погляды нашых самых далёкіх продкаў. I не толькі данесла, а і сёння на роўні падсвядомасці і архетыпаў вызначае нашы стэрэатыпы мыслення і паводзін, а значыць, транслюе іх надалей.
I другі аспект сучаснасць, фальклор і мова. Тое, што ў фальклоры з’яўляюцца адзінкі, так бы мовіць, мовы сучаснай, зусім заканамерна. Трасянку ва ўсіх яе градацыях асабліва выразна можна даследаваць на прыкладзе жорсткіх рамансаў. «Куплю я каробачку сьпічак / і ў цёплай вадзе распушчу / Атрава мая ўжо гатова / і жызьні маей ужо канец». Фальклор сучаснага горада яшчэ не стаў аб’ектам айчыннай фалькларыстыкі, а ён бы прадэманстраваў выразна сённяшнія моўныя працэсы.
Але больш падрабязна хацелася б сказаць не гэта. Ужо штампам сталі выказванні пра тое, як фальклор, прыказкі вучаць любіць родную мову, радзіму і г.д. Гэтыя прыказкі дзеці паспяхова праходзяць на ўроках і адразу ж пасля званка забываюць. Многа больш дзейснымі становяцца афарыстычныя выказванні саміх дзяцей, неістотна, пачутыя ад дарослых ці прыдуманыя самімі. Як правіла, мова адносіцца да найбольш выразных прыкмет свайго, чалавек, які гаворыць не так, як усе, у народнай традыцыі аўтаматычна пераводзіцца ў разрад чужых і нават нячысцікаў. 3 вясковага дзяцінства 70х выразна запомнілася дзіцячае даволі жорсткае цкаванне тых, хто, павучыўшыся год у горадзе, прыязджаў з новым вымаўленнем. «He русі, a то выганюць з Беларусі» падзіцячаму і катэгарычна сустракалі такога вясковыя падшыванцы, каб назаўтра самім паехаць у горад і загаварыць паіншаму.
Але ў гэтым горадзе, гарадах, ужо з добры дзясятак гадоў выразна назіраецца зваротная тэндэнцыя. Учорашнія вяскоўцы са старанна вывучанай рускай ці рафінаваныя гарадскіядзетківыдатнікі,якіяшкольнуюбеларускуюнадзейназабыліся,аб’ядноўваюцца на падставе цікаўнасці да фальклору, менавіта фальклору. У асноўным гэтым займаюцца студэнцкія, моладзевыя суполкі і таварыствы, асобныя энтузіясты, людзі, якім неабыя
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
21
кавы лёс культурнай спадчыны народа. Найбольш моцныя «этнаграфічныя» асяродкі існуюць у Мінску, Полацку, Гомелі, Барысаве, Пінску. Музычныя фэсты, мастацкія выставы, этнаграфічныя і фальклорныя экспедыцыі, навуковыя выданні і канферэнцыі пералік культурных ініцыятыў можна доўжыць. Вялікі творчы патэнцыял, культурная і сацыяльная актыўнасць аб’ядноўваюць гэтых маладых людзей і ў рэчышчы цікаўнасці да фальклору, цаС в а й г о, падштурхоўваюць да таго, што беларуская мова становіцца асноўнай і любімай. Таленавітая, адораная моладзь, неабыякавая да сваіх этнічных традыцый, разбурае манаполію рускай мовы ў сучасным горадзе. Прыкладам можа быць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, гісторыкакультурны клуб «Княжыч», які аб’ядноўвае моладзь Полацка і Наваполацка, апантаную беларускай традыцыйнай культурай у разнастайных яе праявах (фальклор, абрадавасць, народныя рамёствы). Маладыя людзі, студэнты далёка не толькі гуманітарных спецыяльнасцей гаворуць панашаму і ў сумесных фальклорных экспедыцыях, і паза імі. I ў гэтым велізарнейшая, яшчэ дасюль не ацэненая значнасць і каштоўнасць фальклору, традыцыйнай культуры.
Важна і тое, што ўключэнне мастацкіх форм у сучасную побытавую практыку, далучэнне дзяцей і моладзі да працэсу культуратворчасці паводле традыцыйнага канона садзейнічае асучасніванню самога фальклору, прыстасаванню да новых умоў бытавання, чым яму гарантуецца жыццяздольнасць і захаванне.
Безумоўна, папулярызаванню мовы садзейнічаюць і фальклорныя імпрэзы розных узроўняў. Асабліва хацелася б узгадаць рэспубліканскі фестываль народнай дзіцячай творчасці «Берагіня». Фестываль, аднак, радуе нас не толькі таленавітымі дзецьмі і адданымі сваёй справе арганізатарамі, але і дэманструе сітуацыю афіцыйнага ўспрымання фальклору ў краіне. Традыцыйнага беларускамоўнага фальклору ў рускамоўнатрасянкавым горадзе, ды і не толькі. Калі дзіця завучвае песню з рускамоўнай кіраўніцай і атрымлівае прыз з рук рускамоўнай начальніцы, яно змалку засвойвае: фальклор і мова гэта прыгожа і патрэбны толькі на сцэне, не ў жыцці.
Форум такога ўзроўню заканамерна адлюстроўвае стаўленне да этнічнай культуры і зрухі ў грамадстве ў самых розных кірунках. На фоне ўзрастання прафесіяналізму асобных удзельнікаў ці калектываў моцна засмучае той факт, што ўсё радзей можна пачуць не са сцэны, вядома ж беларускую мову. Чаго прыхоўваць, колькі рускамоўных сяброў экспертнай рады, рускамоўных кіраўнікоў работнікаў аддзелаў культуры... I тут не папрок, проста канстатацыя факта. Чаго чакаць ад дзяцей, калі яны змалку назіраюць сітуаііыю, што мова толькі на сцэне. А ўжо як балюча, што з кожным годам усё менш пачуеш мясцовых дыялектаў. Раней у гэтым плане заўважна вылучаліся заходнепалескія, прынамсі кобрынскія дзеці, што і між сабой гаварылі пасвойму. Памятаю, як на пачатку 2000х пераказваў бабіну казку лепельскі хлопчык, імправізуючы і дэманструючы найшырэіішы дыяпазон мясцовых моўных асаблівасцеіі... Цяпер таго і блізу няма.