• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Асаблівы інтарэс выклікаюць раздзелы «Што для мяне “Берагіня”?!», «3 успамін удзельнікаў “Берагіні” пра падзеі ў іх творчым жыцці» і «Пра нас пісалі... (водгукі і рэцэнзіі на мастацкатворчую дзейнасць “Берагіні”)».
    3	першага раздзела не магу не прывесці словы настаўніка гісторыі Мётчанскай школы Міхаіла Ісакавіча Вінакурава: Калі «стварылі “Берагіню”,  піша настаўнік,  да яе, як звычайна бывае ў такіх выпадках, аднесліся без асаблівага захаплення і з абгрунтаванай сур’ёзнай доляй скептыцызму  звычайныя адносіны настаўнікаў з вопытам да сваіх вучняў. I сапраўды, калі ўсё “...занадта знаёма, што можа быць асаблівага ў хаце?”
    Калі ж я пабываў на канцэрце “Берагіні” у Чырвоным касцёле (г. Мінск), які ладзіўся з нагоды святкавання 10годдзя прыняцця Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, і дзе можна было сустрэць і Генадзя Бураўкіна, і Ніла Гілевіча, і Ігара Лучанка, і багата нашых шырока вядомых у рэспубліцы дзеячаў культуры і мастацтва  нацыянальную эліту, я ўбачыў трыумфальнае (інакш не скажаш) выступленне нашых школьнікаў; у мяне, даволі моцнага характару чалавека, з вачэй пырскнулі слёзы... Гэта было вялікае майстэрства, сапраўднае мастацтва!
    А як нашых рабят прымала гэта шаноўная і высокаінтэлектуальная аўдыторыя! У зале бясконца грымелі бурныя авацыі! Гледачы доўга не адпускалі са сцэны нашых юных артыстаў. Гэта незабываема!...
    1 «Мы  “Берагіня”». 3 гісторыі фальклорнага гурту «Берагіня» Мётчанскай адукацыйнавыхваўчай установы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Мінск, 2001.  С. 17.
    2 Там сама. С. 18.
    26
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    He пералічыць, колькі нашымі вучнямі было дадзена такіх канцэртаў па рэспубліцы. “Берагіня”  гэта гонар нашай школы, раёна і, не памылюся сказаць, усёй Беларусі»1. А вось некаторыя выказванні першых берагінцаў: «“Берагіня” для мяне  вялікая сям’я. Дзякуючы Міколе Аляксеевічу і Антаніне Анатольеўне гэта сям’я прыгожа жыве і працуе. Я вельмі задаволена тым, што ўдзельнічаю ў “Берагіні”. Для мяне не галоўнае, каб мяне паглядзелі, а галоўнае  які вынік: ці прыгожа танчым, ці зліліся галасы ў песні, ці засталіся задаволены гледачы. А потым  усё астатняе» (Наталля Касцюковіч, на той час вучаніца 7га класа); «Прыйшоў у ансамбль “Берагіня” я з самага пачатку яго заснавання. Наведваю заняткі з вялікім жаданнем і цікавасцю. Гэта мне дапамагае пазбавіцца многіх комплексаў у маім характары і лепш вучыцца» (Іван Радзюк, таксама тагачасны вучань 7га класа); Іван прывёў у «Берагіню» і свайго малодшага брата Віктара, які прызнаваўся: «Радуюся, калі ёсць магчымасць паказаць сябе ў розных мастацтвах. Атрымоўваю вялікае задавальненне ад сольнага выканання. Маці і тата, а таксама настаўнікі кажуць, што я мяняюся ў лепшы бок. Магчыма так яно і ёсць. Ад гэтага я і сам радуюся» (у той час Віктар вучыўся ў 5м класе). Што і казаць, тут што ні выказванне, то прызнанне ў любові да «Берагіні», разуменне яе дабратворнай значнасці ў жыцці кожнага ўдзельніка.
    Такія ж хвалюючыя эмоцыі напаўняюць і наступныя раздзелы кнігі. Працытую толькі некаторыя выказванні, нават без спасылак на аўтараў, бо пад імі мог паставіць сваю подпіс кожны, хто знаёмы з творчасцю «Берагіні»: «Мы ганарымся нашымі дзецьмі удзельнікамі “Берагіні”, іхнімі талентамі і поспехамі. Выдатна, што менавіта ў нашай Мётчы ёсць такі калектыў!»; «Я шчаслівая, што мае сыны маюць магчымасць навучацца сапраўднаму мастацтву  мастацтву нашага народнага танца!»; «Незвычайна ўражаны высокім майстэрствам, сапраўднай “аўтэнтычнасцю” Козенкавых дзетак. Вялікі дзякуй за адраджэнне сапраўднае традыцыі, за ўзровень, з якім цяжка кагонебудзь паставіць побач!»; «Ад убачанага я застаўся ў зачараваным захапленні»; «Гэта цуд! Гэта гонар за наш край!»; «Хай сто гадоў яшчэ міне, а “Берагіня” хай жыве!»  і гэтак далей.
    А потым былі дзесяці і пятнаццацігадовы юбілеі. Былі новыя склады ўдзельнікаў, новыя даследаванні традыцыйнай культуры Мядоччыны, былі новыя фальклорныя чытанні, у якіх прымалі актыўны ўдзел берагінцы і матэрыялы якіх потым друкаваліся ў спецыяльных зборніках і на старонках рэспубліканскіх СМІ, было творчае сяброўства з іншымі беларускімі калектывамі такога ж кірунку, быў удзел у розных фестывалях, новыя творчыя перамогі, узнагароды і званні, павялічвалася колькасць прыхільнікаў з боку навуковай і творчай інтэлігенцыі. Фальклорны рух, начале якога стаяла «Берагіня», пачаў разрастацца, захопліваючы ўсё новыя рэгіёны Беларусі  Міншчыну (Любанскі, Салігорскі, Валожынскі, Слуцкі, Вілейскі раёны), Гомельшчыну (Акцябрскі, Петрыкаўскі, Лельчыцкі, Кармянскі, Жыткавіцкі, Лоеўскі, БудаКашалёўскі, Калінкавіцкі, Гомельскі раёны); Брэстчыну (Маларыцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Лунінецкі, Столінскі раёны); Гродзеншчыну (Смаргонскі, Ваўкавыскі, Шчучынскі раёны); Віцебшчыну (Расонскі, Лепельскі, Полацкі раёны); Магілёўшчыну (Асіповіцкі, Клімавіцкі раёны). Пачала даваць свой плён сапраўды тытанічная падзвіжніцкая праца заснавальнікаў гурту Мікалая Козенкі і Антаніны Абрамовіч, пачалі, хаця і з цяжкасцямі, рэалізоўвацца асноўныя пункты рэспубліканскай праграмы «Традыцыйная культура і дзеці». Сведкамі тут з’явіліся новыя кнігі: «Народная спадчына Бацькаўшчыны» (асноўную яе частку
    ' «Мы  “Берагіня”». 3 гісторыі фальклорнага гурту «Берагіня» Мётчанскай адукацыйнавыхваўчай установы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Мінск, 2001.  С. 49.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    27
    складаюць даклады і паведамленні Першых (2001) і Другіх (2002) Мядоцкіх чытанняў матэрыялаў даследчай і краязнаўчай працы ўдзельнікаў «Берагіні» і настаўнікаў Мётчанскай адукацыйнавыхаваўчай установы «Школасадок» Барысаўскага раёна Мінскай вобласці; тры выпускі матэрыялаў адпаведна II, III і IV Рэспубліканскіх навуковапрактычных канферэнцый «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання» (2004, 2006, 2008); у 2005 г. з’явілася сумеснае даследаванне Антаніны Анатольеўны і Міколы Аляксеевіча «Традыцыйнае вяселле Мядоцкага краю», у 2007  выйшла кніга «DUM SPIRO SPERO (Пакуль жыву, спадзяюся)», прысвечаная 30гадовай творчай дзейнасці і 50годдзю Антаніны Анатольеўны Абрамовіч. Штогод  новая кніга. Агульны аб’ём гэтых выданняў  амаль 103 друкаваныя аркушы. Цяжка сабе ўявіць, што такая праца зроблена па сутнасці дзвюма людзьмі, якія да таго ж занятыя і на асноўных сваіх работах. А Мікола Аляксеевіч у той жа час выдаваў яшчэ і даведнікі да першых пяці рэспубліканскіх фестываляў «Берагіня».
    У гэтыя дні мы адзначаем 20годдзе Мядоцкай «Берагіні». Сёння яна  гэта заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь (2012), сярод шматлікіх узнагарод якога дыплом ЮНЕСКА «За значны ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі» (2008). За гэты час праз школу «Берагіні» прайшлі больш за 200 навучэнцаў Мётчанскай установы адукацыі; дзейнасці «Берагіні» прысвечана каля 200 артыкулаў і фотарэпартажаў; у навуковых, навуковапапулярных выданнях, СМІ апублікавана каля 70 даследчых прац, артыкулаў, вершаў непасрэдна саміх удзельнікаў гурту «Берагіня».
    Па добрай традыцыі да юбілею падрыхтаваны дзве кнігі. Першая  гэта «Асоба ў народнай культуры і педагогіцы», куды ўвайшлі выбраныя даклады і паведамленні ўдзельнікаў «Мядоцкіх чытанняў» (19972012)  вядомых беларускіх вучоных і практыкаў, работнікаў адукацыі і культуры. У кнізе шырока прадстаўлены вопыт фальклорных, краязнаўчых, радаводных даследаванняў настаўнікаў і вучняў Мётчанскай школы. Другая кніга  «Мядоцкая “Берагіня” ў прасторы і часе»  раскрывае метадалогію, прынцыпы, метады, змест творчай дзейнасці ў вясковым асяроддзі фальклорнага дзіцячага гурту, які даў штуршок да нараджэння ў нашай краіне нацыянальнага фальклорнага руху «Берагіня».
    На гэтым можна было б і скончыць артыкул, каб не адна акалічнасць, якая падаецца мне не менш важнай, чым афіцыйнае прызнанне дзейнасці гурту. Маю на ўвазе некаторыя думкі былых берагінцаў, якія зараз сталі дарослымі і свядомымі людзьмі і могуць з неабходнай ступенню глыбіні асэнсаваць і значнасць «Берагіні», і ролю берагінскіх настаўнікаў у сваім жыцці. Прывяду толькі два прыклады.
    Першы  артыкул Дар’і Колбік «“Берагіня” як сістэма выхавання», надрукаваны ў нумары 47 (снежань 2016 г.) рэспубліканскага выдання «Краязнаўчая газета». «Цяпер мы разумеем,  піша Даша,  што гурт “Берагіня” быў для нас не толькі танцавальным “гуртком”, а ў большай ступені моцным выхаваўчым інстытутам, у шэрагу такіх, як сям’я ці школа». У «Берагіню» «мог прыйсці кожны без адбору па таленавітасці ці матэрыяльнай забяспечанасці сям’і і заняць сваё месца. Адзіныя крытэрыі зацікаўленасць, працаздольнасць і магчымасць быць лепшым, чым падаецца на першы погляд...»
    I далей  «мастацтва  гэта заўсёды індывідуальны падыход, шліфаванне самых простых навыкаў да ўзроўню майстэрства і канешне ж эмоцыі! Думаю, што менавіта эмоцыі ў сілах крануць душу і прымусіць чалавека працаваць над сабой, над сваёй справай з натхненнем “і дзень, і ноч”... Выхаванне мастацтвам не прайшло міма нас бясследна. Мы засвоілі шмат урокаў падчас напружаных рэпетыцый, размоў з нашымі бабулямі
    28
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    і дзядулямі для збору матэрыялаў песень, танцаў, звестак мінулага аб нашым краі. А колькі мы пабачылі мясцін падчас выступленняў, з якімі эмоцыямі кожны раз чакалі паездак. Нас вучылі сябраваць пасапраўднаму, адносіцца адзін да аднаго з цярпеннем і павагай. Я думаю, што нават танцавальныя пары фарміраваліся не проста так, а з улікам таго, каб дзеці адзін у аднаго нечаму навучыліся...
    I «вырасла ўнікальная сістэма выхавання, якая была сапраўды патрэбная, асабліва ў вёсцы, дзе дзеці несправядліва пазбыты хоць якіх варыянтаў дадатковага развіцця. Увасобіўшы ў сабе традыцыйную мастацкую культуру, заняткі шматлікімі народнымі рамёствамі, даследчую дзейнасць па вывучэнню самабытнага танца, песні, збору інфармацыі аб родным краі, “Берагіня” за параўнальна кароткі час заявіла аб сабе, як аб унікальным праекце...
    Зараз нават цяжка уявіць, на якім энтузіязме нашыя настаўнікі, перш за ўсіх Мікола Аляксеевіч і Антаніна Анатольеўна, прыводзілі ў жыццё гэты праект сваімі сіламі і ў палове выпадкаў  сродкамі. I рабілі гэта не па загаду “зверху”, а па сваёй ініцыятыве і насуперак абставінам».