Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
6
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
сваімі ўражаннямі і развагамі. У некаторых працах паўстае пытанне аб ролі бацькоў у выхаванні дзяцей. Звяртаецца ўвага на выхаваўчы патэнцыял народнай прозы, а таксама на сэнс артэфактаў нематэрыяльнай і матэрыяльнай культур у музейнай прасторы Этнагасцёўні «Берагіні».
У трэцім раздзеле аднаўленне і папулярызацыя традыцыйнай народнаіі культуры Бацькаўшчыны матэрыялы аб’яднаны агульнай праблемай гістарчынага лёсу народнай культуры, але кожны з аўтараў прапаноўвае сваё бачанне.
Артыкулы чацвёртага раздзела Фальклорная практыка: сучасны досвед апісваюць спецыфіку далучэння пераемнікаў традыцый да лакальнай абрадавай дзейнасці, а таксама пазаабрадавай практыкі уваходжанне ў традыцыю харэаграфічнай спадчыны метадам даследавання розных яе форм і трансляцыі праз арганізаваныя ў сучасным гарадскім і вясковым асяродку структуры культуры і адукацыі.
Так наканавана, што з гадамі чалавек усё больш крытычна і асэнсавана ўглядаецца ў пражыты шлях, у памяці ўсё часцей пачынаюць віраваць успаміны з часу школьнага жыцця, асабліва калі яно было насычана рознымі цікавымі падзеямі. У народзе кажуць: «Ніколі не чакай падзякі ад вучняў і дзяцей». Аднак сцверджана, чым больш аддаеш, тым больш да цябе вяртаецца. Так і ў нашым выпадку. Артыкулы, якія змешчаны ў V раздзеле «Берагіня» у маім і тваім жыцці, якраз пра гэта яскрава і гавораць.
Зборнік завяршаюць Звесткі пра аўтараў, дадатак Рэзалюііыя VII Мядоцкіх чытанняў «Традыцыйная культура і дзеці: Мядоцкая ‘Берагіня” ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў».
Пэўныя моманты Мядоцкіх чытанняў ілюструе раздзел Фотафакт. Мядоцкія чытанні блізкае і далёкае.
_______________
КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА СПРАВАХ ЮНЕСКА COMMISSION OF THE REPUBLIC OF BELARUS FOR UNESCO COMMISSION DE LA REPUBLIQUE DE BELARUS POUR L’UNESCO
ДЫПЛОМ DIPLOMA
Узорнаму фальклорнаму гурту “ Берагіня ” дзяржаўнай установы адукацыі “Мётчанскі навучальна педагагічны комплекс дзіцячы садшкола з этнаграфічным накірункам Барысаўскага раёна’’ Мінскай вобласці
Мастацкі кіраўнік Мікалай Козенка
іа значны ўклад у захаванне нематзрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі
У. чіоіічір Шчасны Старйзыня
Mhtcn
22 чзряеня ІІНМ.чміа
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Праспект Пераможцау, 11, 220004, г. Мінск
Тэл. (017) 203 75 74, факс (017) 203 90 45
email: ministerstvo@kultura.by
Калектыву
Заслужанага аматарскага фальклорнага гурта "Берагіня" дзяржаўнай установы адукацыі "Мётчанскі выхаваўчапедагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Шаноўныя сябры!
3 пачуццём цеплыні і павагі шчыра віншуем вас з 20годдзем з дня заснавання!
За час сваёй творчай дзейнасці ў калектыве змянілася некалькі пакаленняў удзельнікаў, падрыхтаваны і праведзены шматлікія канцэртныя выступленні, атрыманы ўзнагароды фестываляў фальклорнага мастацтва і вышэйшае званне — Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь.
Як без мінулага няма будучыні, так і без павагі і ўважлівых адносін маладога пакалення да народных мастацкіх традыцый не можа развівацца нацыянальная культура. У гурце выдатна вядзецца выхаваўчая работа сярод удзельнікаў юнакоў і дзяўчат, якія сваім стараннем і захапленнем развіваюць свае здольнасці, а таксама далучаюць да фальклорнага мастацтва шматлікіх гледачоў. Дзякуючы стараннасці ўдзельнікаў і працаздольнасці кіраўнікоў фальклорныя музычныя і песепныя кампазіцыі прыносяць радасць, цікавяць і духоўна ўзбагачаюць людзей рознага ўзросту.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнікам гурта "Берагіня" Антаніне Абрамовіч і Міколе Козенку, дзякуючы апантанасці якіх фальклорны калектыў пераўтварыўся ў цікавы самабытны гурт народных побытавых танцаў, вядомы ў нашай краіне і за яе межамі.
Прыміце шчырыя пажаданні творчых здзяйсненняў, перамог на конкурсных спаборніцтвах. плёну ў дзейнасці па захаванні чыстых крыніц народнай творчасці, і каб вашы канцэртныя выступленні заўсёды дарылі гледачам цяпло і добры настрой.
Міністр культуры
Рэспуолікі Беларусь
Б.У.Святлоў
8
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА
Ambassadeur de la Republique du Belarus en Republique Fran^aise
Delegue Permanent de la Republique du Belarus aupres de I’UNESCO
Мастацкаму кіраўніку заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту“Берапня” Козенка М.А.
г. Парыж, 20 снежня 2016 года
Паважаны Мікалай Аляксеевіч,
Дазвольце перадаць Вам і ўсім членам калектыву “Берагіня” самыя шчырыя віншаванні з нагоды 20годдзя творчай дзейнасці.
Ваша нястомная праца па захаванню спадчыны і далейшаму развіццю беларускай культуры заслугоўвае самых высокіх адзнак і слоў павагі.
Вельмі важна, што традыцыйнае мастацтва Беларусі перадаецца маладому пакаленню, якое захоўвае павагу да аўтэнтычнага фальклору Бацькаўшчыны.
Ганаруся тым, што слава аб Вашым калектыве гучыць у розных краінах, у тым ліку і ў Францыі.
Абсалютна заслужана Ваша дзейнасць уганаравана дыпломам ЮНЕСКА “За значны ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі”.
Жадаю ўсім удзельнікам калектыву творчага натхнення, яскравых праектаў, здароўя і дабрабыту.
Павел Латушка
МЯДОЦКАЯ «БЕРАГІНЯ»:
ТРАДЫЦЫЯ, ІНАВАЦЫЯ,
КУЛЬТУРНЫ КАНТЭКСТ
Вячаслаў КАЛАЦЭЙ
(г. Мінск)
ПРЭЦЭДЭНТ «БЕРАГІНІ» I НОВЫ ВЕКТАР У ЭТНАКУЛЬТУРНЫМ ВЫХАВАННІ ДЗЯЦЕЙ I МОЛАДЗІ БЕЛАРУСІ МІЛЕНІЎМУ
УБеларусі XXI ст., мінуўшай міленіўм (увайшоўшай у новае III тысячагоддзе н.э.), дзе Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», праз які прайшлі тысячы дзяцей, далучаных да працэсу творчага самавыяўлення сродкамі каранёвай культуры сваёй Радзімы афіцыйнае мерапрыемства з плана Міністэрства культуры. Яго правядзенне ўключана ў «План мерапрыемстваў па ажыццяўленню Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Варта ўзгадаць, што было да гэтага. Выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі народнага мастацтва на прыканцы XX ст. у традыцыйных асяродках (на вёсцы), на жаль, амаль спынілася, паколькі актыўна шлі працэсы ўрбанізацыі і дэбеларусізацыі, працэсы фатальныя для айчыннага фальклору. У штучным для традыцыйнай культуры ўрбанізаваным гарадскім асяроддзі эталонам далучэння дзяцей да народнага мастацтва лічылася дзейнасць ўзорнага ансамбля «Зорачка» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе народныя песні развучвалі па нотах, танцы выкладалі ля станка, уніформападобныя касцюмы па эскізах прафесійных дызайнераў шылі на фабрыцы, а музычныя аранжыроўкі пісаў прафесійны кампазітар, які ніколі не быў у фальклорнай экспедыцыі. У выніку гледачы выступаў «Зорачкі» на сцэне бачылі не беларускі фальклор, а яго с т ы л і з а ц ы ю: узоры прафесііінага мастацтва «па матывах» фальклору. У такім жа ключы працавалі ўсе дзіцячыя і моладзевыя фальклорныя гурты краіны напярэдадні міленіўму (з папраўкай на больш сціплыя ў параўнанні са сталічнай «Зорачкай» фінансавыя і кадравыя магчымасці). Натуральна, што, калі ў 1996 г. мяне і Таццяну Пладунову запрасілі на фальклорную імпрэзу ў Барысаўскі раён, дзе на сцэне дамінаваў фальклорны гурт з мясцовым танцавальным, спеўным і музычнаінструментальным рэпертуарам, утвораны з вясковых дзяцей, акуратна апранутых у пашытыя бацькамі цэнтральнабеларускія строі, мы, выхаваныя на кнігах, альбомах і этнафільмах сусветна прызнаных прафесійных беларусазнаўцаў Арсена Ліса, Міхася Раманюка і Зінаіды Мажэйкі і на фальклорных фэстах Прыбалтыцы (цалкам «аўтэнтычна» скіраваных і інтэрактыўных яшчэ з 1970х гг.) вырашылі (у той час пакуль толькі для сябе): гэты вясковы калектыў «першая ластаўка» новага напрамку, новага вектара ў этнакультурным выхаванні дзяцей і моладзі Беларусі, яго першы выпадак першы прэцэдэнт. Як паказаў час мы не памыліліся. Калектыў з Барысаўшчыны працаваў у вектары
10
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
захавання формы і зместу аўтэнтычнага фальклору беларусаў у працэсе яго спецыяльна арганізаванай пераемнасці. Фальклор (прынцыпова не стылізаванае мастацтва вуснай традыцыі) быў і зместам, і мэтай, і вынікам навучання ў гэтым фальклорным гурце. Калектыў называўся «Берагіня», быў створаны ў вёсцы Мётча завучам мясцовай школы Антанінай Абрамовіч і мінскім этнахарэолагам Міколам Козенкам.
У кантэксце параўнання аўтэнтычнага фальклору і яго стылізацыі варта падкрэсліць, што невымерная бездань паміж імі акрэслена і даказана даволі даўно. Па выкладках аналітыкаў культуры і мастацтва, дзве гэтыя з’явы з’явы прынцыпова іншага паходжання; яны прынцыпова непараўнальныя, а замена першай на другую (нават пры знешнім падабенстве) немагчымая без прафанізацыі: гэта прынцыпова не ўзаемазаменныя рэчы, дазволю сабе аўтацытату: нават пры знешнім падабенстве. Вось як размяжоўваў аўтэнтычную аснову сезоннарытуальнай дзеі і яе сцэнічную стылізацыю’ непераўзыдзены сусветнавядомы аўтарытэт галіны аналізу традыцыйных культур свету румынскаамерыканскі даследчык Мірча Эліядэ: «...відавочна якасная розніца паміж дзвюма катэгорыямі з’яў: рытуальная дзея... забяспечвала выратаванне суполкі, з’яднанай ёю ў адзінае цэлае, а сцэнічная пастаноўка ...імкнулася да ўздзеяння зусім іншага кшталту (эстэтычнага, эмацыйнага) ...паміж двумя акрэсленымі планамі існуе разрыў ...Дыстанцыя паміж тым, хто ...асабіста бярэ ўдзел у сакральным рытуале ...і тым, хто атрымлівае эстэтычнае задавальненне ...ад суправаджаючай яго музыкі, невымерная» [2, с. 142]. Першае выданне эсэ, дзе змешчаныя гэтыя цытаты 1937 г. [3], таму калі я пачуў у 1999 г. ад румынскага кіраўніка фальклорнага калектыву: «У нас таксама быў народны балет... у 1950я гады. Зараз збольшага займаемся аўтэнтычным танцам», я падумаў: «Румыніі з Мірчай Эліядэ пашанцавала».
Пераключэнне на эстэтычныя арыенціры ў мастацтве і творчасці ўрбанізаванага грамадства Эліядэ сярод іншага тлумачыць комплексам непаўнацэннасці еўрапейскай культуры, які асабліва моцна праявіўся ў багатым на пераацэнку каштоўнасцей XX ст. 3 аднога боку творцы акадэмічнага напрамку прызнаюць за аўтэнтычным мастацтвам і традыцыйнай культурай шэраг пераваг, але істэрычна не жадаюць да іх звяртацца, ахоўваючы ўласныя эстэтычныя і мастацкія дасягненні, якія не могуць прызнаць недасканалымі: сапраўды «ці вартая такіх намаганняў і высілкаў іх творчасць, калі яна не можа больш лічыцца духоўнай вяршыняй і адзінай магчымай у XX стагоддзі культурай» [2, с. 143], Развіваючы думкі пра комплексы непаўнацэннасці еўрапейскай культуры XX ст., Эліядэ пераканаўча даказвае, што традыцыйны светапогляд і заснаваныя на ім аўтэнтычныя формы мастацтва мелі ў якасці асноўнай (дамінуючай) «сатэрыялагічную функцыю» [2, с. 142]: скіраванасць на ахову законаў самазахавання і самааднаўлення супольнасці носьбітаў традыцыі і на ахову законаў самазахавання акаляючага супольнасць асяродку жыцця («сусвету» яе культуры), фактычна, матчынага ландшафту этнасу. Адпаведным чынам, зыходзячы з такой логікі: знікае традыцыйны светапогляд і заснаваныя на ім аўтэнтычныя формы мастацтва непазбежна разбураецца і гіне супольнасць носьбітаў традыцыі разам з уласным матчыным ландшафтам. Пагадзімся, што (у кантэксце аховы аўтэнтычнага фальклору) інтарэсы самазахавання этнасу і яго