• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    1 Трэба адзначыць, што ў цытаце з эсэ Эліядэ гаворка ідзе пра старажытныя сезонныя (каляндарныя) рытуалы, якія з’явіліся асновай пазнейшых тэатральных пастановак на сцэне (аўтэнтычнымі вытокамі класічнага тэатра элінаў). Але выхад на канцэптуальныя падыходы да аналізу культурнай і мастацкай архаікі, да працы з праявамі традыцыйнай культуры ў эсэ дакладна прасочваецца (каментар В.К.).
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    11
    асяродку моцна пераважваюць інтарэсы і псіхалагічныя комплексы абмежаванага кола стылізатараў народнага мастацтва.
    На прыканцы XX ст. большасць зарыентаваных на народнае мастацтва гледачоў і ў Беларусі стылізацыямі «аб’елася», таму асобы і калектывы, якія ў XXI ст. пачалі працаваць у напрамку, прапанаваным «Берагіняй» (ці часткова запазычылі яе методыкі і падыходы), сталі даволі запатрабаванымі, атрымалі прызнанне і поспех. Прычым у самых розных сферах дзейнасці. Пацколькі вопыт «Берагіні» актыўна папулярызавалі (і Мётчанская школа, і Інстытут праблем культуры Беларусі праводзілі семінары, майстаркласы па перайманню рэгіянальнага побытавага танца, звязаных з ім гульняў, інструментальнай музыкі, спеваў і г.д.), новае пакаленне беларусаў, якія працавалі ў напрамках: а) прафесійнай мастацкай адукацыі; б) сярэдняй адукацыі; в) грамадскага руху; г) бізнесу  у рознай ступені паспяхова ўкаранілі новыя ідэі сістэмы комплекснага выхавання фальклорам, ідучую ад пераймання рэгіянальнага побытавага танца.
    У напрамку прафесііінай мастацкай адукацыі з улікам новага вектара этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі працаваў калектыў кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У адкрытай у 2004 г. спецыялізацыі «Этнафоназнаўства» да 30 % абітурыентаў былі дыпламанты і лаўрэаты фестывалю «Берагіня», прайшоўшыя змястоўную і выніковую школу жывога пераймання фальклору, створаную Міколам Козенкам як змест і вынік падрыхтоўкі да фестывальных імпрэз. Патэнцыял гэтай сістэмы, узмацнёны імпэтам маладых педагогаў (прайшоўшых праз «берагінскія» майстаркласы і семінары), укаранёнай імі на кафедры сістэмай «курс майстра», методыкамі дэманстратыўнай антрапатэхнікі і экспедыцыйнай дзейнасцю як асновамі фарміравання вучэбнага рэпертуару і зместу навучальнага працэсу вывеў студэнцкія калектывы «Этнасуполка», «Страла», «Раме», «ТаццянкаВяснянка», часам аб’яднаныя ў зводную «Талаку» на сцэну найпрэстыжных міжнародных фальклорных фестываляў Belfort2003 і 2007 (Францыя); фэстаў «Покровскне колокола2006» (Вільня), «Slaavi valgis2013» (Эстонія), «Как на речке было на Фонтанке2013» (СанктПецярбург), «Laiksne 20 jubileu2013» (Латвія), «Rudenines2014 і 2016» (Літва); «Etnokrakow2015» (Польшча); «Baltica2014 і 2015» (Літва, Латвія). Тры калектывы і шэсць салістаў сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2014, 2016). 8 выпускнікоў кафедры скончылі магістратуру і 5 з’яўляюцца аспірантамі НАН Беларусі і пішуць даследаванні па розных аспектах айчыннага фальклору.
    У напрамку сярэдняй і дадатковай адукаііыі з улікам новага вектара этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі працавалі людзі, намаганні якіх афармлялі першыя навыкі творчасці школьнікаў  будучага пакалення пераемнікаў фальклору Беларусі. Найбольш вядомыя калектывыспадкаемцы ідэй і методык «Берагіні» пры школах і цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі сёння гэта «Явар» (Мінск, педагоглідар Святлана Балцэвіч); «Верабейкі» (Любань, педагоглідар Сяргей Выскварка); «Вянок» (Ракаў, педагоглідар Лізавета Пятроўская); «Гарлачыкі» (Мінск, педагоглідар Святлана Яфімава); «Мілавіца» (Мінск, педагоглідар Марыя Снітко); «Нежачкі» (Расоны, педагоглідар Валянціна Ліцьвінава); «Квецень» (Мінск, педагоглідар Таццяна Крыўко); «Рудабельскія зорачкі» (г.п. Акцябрскі, педагоглідар Вольга Дульская); і, вядома, аднайменная з фэстам мётчанская «Берагіня» (педагоглідар Антаніна Абрамовіч). Паралельна са станаўленнем фестывалю, абменьваючыся дасягненнямі і падыходамі да фальклору працавалі самабытныя «Калыханка» (Міханавічы, педагоглідар Ларыса Рыжкова) і «Верас» (Мінск, педагоглідар Таццяна Пладунова). Гэтыя калектывы і праца іх педагогаў далі шмат
    12
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    таленавітых выканаўцаў для фальклорнай, эстраднай і роксцэны краіны (салісты і ўдзельнікі калектываў «Юр’я», «Варгін», «Кашлаты Вох», «Ягорава гара», «Омут», «Жвавы карчмар», «Ветах»), шэраг адораных абітурыентаў творчых і гуманітарных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
    У напрамку грамадскагаруху з улікам новага вектара этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі працавалі фолькклуб «Моладзевы» і гурт «Кудмень» (Мінск, лідар Ірына Мазюк); «Капэла на таку» (Мінск, лідар Міхаіл Крукоўскі); «Княжыч» і «Варган» (Наваполацк, лідар Волыа Емельянчык); чыі заснавальнікі ці некаторыя ўдзельнікі прысутнічалі на першых фэстах «Берагіні» і творча пераасэнсоўвалі іх вопыт. Калектывы вельмі шмат зрабілі для мастацкай рэканструкцыі народных свят і абрадаў Беларусі, паспрыялі станаўленню Рэспубліканскага грамадскага моладзевага аб’яднання «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства», якое акрэдытавана як эксперт па нематэрыяльнай культурнай спадчыне ад Беларусі пры ЮНЕСКА, актыўна праводзіць экспедыцыйную і выставачную дзейнасць. На хвалі, узнятай грамадскай дзейнасцю, у краіне пасталеў і нарасціў моц айчынны постфальклор (як актуальнае моладзевае мастацтва на аўтэнтычным падмурку), які сёння актыўна вывучаюць даследчыкі [1],
    У напрамку бізнесу з улікам новага вектара этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі, адчуўшы змену ў кан’юнктуры рынку этнатавараў і паслуг Беларусі працавалі школа этнавыхавання «Гуда» (Мінск, лідар Вікторыя Міхно); «Рада» (Мінск, лідар Алесь Жукоўскі); аб’яднанне майстроў і выканаўцаў на народных музычных інструментах «Дудзрскі клуб» (Мінск, лідар Яўген Барышнікаў); крама этнатавараў «Рагна» (Мінск, лідар Ігар Міхно). Пласт дзейнасці, які закранала актыўнасць гэтых і блізкіх да іх суполак і аб’яднанняў спрыяў фарміраванню айчыннага рынку этнатавараў і паслуг, стварэнню агра і этнасядзіб, камерцыйных клубаў, устаноў і пляцовак з беларускай музыкай і побытавым танцам. Усё гэта  формы захавання традыцый, якія спантанна фарміруе грамадства шмат у чым пад уплывам светапогляду і паводзін, транслюемых з пляцоўкі «Берагіні» яе заснавальнікамі, экспертамі, удзельнікамі. Прычым фестывальныя падзеі фарміруюць масавую моду і запатрабаванні людзей на ўсё аўтэнтычнае, сапраўднае, якаснае, што ёсць у традыцыйнай культуры беларусаў, адсоўваючы другасныя «стылізаваныя» формы з прыярытэтаў аматараў і знаўцаў мастацтва і фальклору. Такім чынам  паляпшаецца якасць жыцця грамадства, нетаропка, але непазбежна мяняецца парадыгма ў айчынных культуры і мастацтве, знітаваных з этнаідэнтыфікацыяй і фальклорам. Аўтэнтыка і яе перайманне становяцца актуальнымі, трэндавымі, а стылізацыя фальклору павольна пераходзіць у шэраг неактуальнага рэтра.
    Тое, што традыцыі варта захоўваць  сёння мала хто аспрэчвае ў адкрытую, іншая справа  што і як рабіць, каб не дапусціць падмены (а ў перспектыве  вынішчэння) аўтэнтычнай песні, танца, абрадавай дзеі іх жа стылізацыямі? Для разумення архаічных і не характэрных сучаснасці культурных праяў Мірча Эліядэ, чыё імя носіць кафедра антрапалогіі Чыкагскага ўніверсітэта, слушна раіць «наперад таго, каб іх судзіць ...іх зразумець, зліцца з іх традыцыяй, якімі б не былі сродкі яе выразнасці...» [2, с. 143]. Ён сцвярджае, што комплексы непаўнацэннасці «вынішчаюцца самім ходам гісторыі», калі з’явы традыцыйных культур будуць «вывучацца і трактавацца ў іх уласным кантэксце» [2, с. 144]  іншымі словамі, без «эстэтызацыі і паляпшэння» стылізацыяй, калі традыцыя становіцца і мэтай, і сродкам пераемнасці, выхавання, навучання. Таму  толькі калі асобы, якія займаюцца этнакультурным выхаваннем і этнамастацкай адукацыяй Беларусі будуць трымацца вектара, прапанаванага ў іх дзейнасці «Берагіняй»,  новыя пакаленні беларусаў будуць мець магчымасць далучыцца да аўтэнтычнага мастацтва
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    13
    сваіх прокаў, а не да яго штучных сурагатаў. Сёння (дзякуючы «Берагіні», працы яе заснавальнікаў Антаніны Абрамовіч і Міколы Козенкі, намаганням некалькіх пакаленняў удзельнікаў калектыву  дзяцей з Мётчы і навакольных вёсак) зрабіць гэта значна прасцей  было б жаданне.
    Літаратура
    1.	Дарашэвіч, Э. Тэорыя фальклору : вучэб.метад. дапам. / Э. К. Дарашэвіч; Мва культуры Рэсп. Беларусь, Бел. дзярж. унт культуры і мастацтваў.  Мінск : БДУКМ, 2016. 78 с.
    2.	Элнаде, Мнрча. Азнатская алхнмня. Сборннк эссе / Мнрча Элнаде // пер. с рум., фр., англ.  М. : ЯнусК, 1998.  604 с.
    3.	Элнаде, Мнрча [Электронны рэсурс].  Рэжым доступу : https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%BB%D0%B8%D0%B0%D0%B4% D0%B5,_%D0%9C%D0%B8%Dl%80%Dl%87%D0%B0.  Дата доступу: 12.02.2016.
    14
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Энгельс ДАРАШЭВІЧ
    (г. Мінск)
    АЎТЭНТЫКА
    ЯК ПРАЕКТ РАТАВАННЯ БЫЦЦЯ
    Вызначэнні аўтэнтыкі, аўтаідэнтыфікацыі, этнічнай ідэнтычнасці і прыклады іх ужывання ў сацыякультурных рэаліях Беларусі ўжо разглядаліся мной у папярэдніх артыкулах, у прыватнасці ў дакладзе на юбілейнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор» [1], Таму, не спыняючыся на вызначэннях, перайду да некаторых новых аспектаў праблемы сапраўднага, каранёвага, аўтэнтычнага ў мастацтве, паводзінах, думках беларусаў і іх наваколля, якія раней не былі разгледжаны.
    Разгледзім аўтэнтыку як своеасаблівы камертон пры вырашэнні важных праблем сучаснасці. Магчыма, менавіта праз зварот да сапраўднага і адмову ад сурагатаў будзе ў XXI ст. ажыццяўляцца мара людзей аб перамозе светлага пачатку быцця над цёмным, аб пераадоленні бясконцых войн, нядолі і катастроф, якімі інтэнсіўна «катавала» чалавецтва XX ст., і ад якіх мы, нешта, ніяк не пазбавімся і сёння, знаходзячыся ў пераходным ад індустрыяльнага да інфармацыйнага грамадства стане. Паспрабуем канспектыўна акрэсліць і ахарактарызаваць гэтыя памкненні нашых сучаснікаў, разгледзім станоўчыя прыклады руху ў гэтым напрамку, напрыклад, ў фальклорным мастацтве Беларусі.
    У свядомасці кожнага чалавека ёсць падзеі, уражанні ад якіх з цягам часу становяцца ўсё больш яскравымі і значнымі. У мяне так  з фестывалем фальклорнага мастацтва «Берагіня», на які я быў запрошаны ў чэрвені 2013 г. у пасёлак Акцябрскі, былую Рудабелку (вядомую як цэнтр партызанскага руху на Палессі ў час Айчыннай вайны). Уражанні незабыўныя: сотні ці, нават, тысячы маладых і прыгожых твараў, народныя песні, танцы, музыка, беларускія строі, узнёслы настрой, паэзія і жыццё побач,  здаецца, тут уся маладая Беларусь...