Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
Ганарымся мы і тым, што сярод салідных, цікавых кніжных выданняў нашай бібліятэкі значнае месца займаюць кнігі нашага ўласнага, «берагінскага кнігазбору»:
«Мядоцкі край і яго таленты», 1997 г.;
«Мы “Берагіня”», 2001 г.;
«Народная спадчына Бацькаўшчыны», 2002 г.;
«Традыцыйная культура і дзеці», 2006, 2008 гг.;
«Традыцыйнае вяселле Мядоцкага краю», 2005 г.;
«Пакуль жыву, спадзяюся», 2008 г;.
«Хто, калі не я?», 2011 г.
Сваімі, берагінскімі, лічым мы і кнігі пра жыццё і дзейнасць вядомых людзей Беларусі, дзеячаў беларускай навукі і культуры Уладзіміра Конана, Тамары Варфаламеевай, Адама Чопчыца, Уладзіміра Гілепа, Энгельса Дарашэвіча, Ліліяны Анцух, таму што аўтарам ідэі і ўкладальнікам гэтых кніг з’яўляецца наш мастацкі кіраўнік, усімі пакаленнямі берагінцаў любімы і паважаны Мікола Козенка.
Пра слаўны шлях «Берагіні» сведчаць і шматлікія падарункі, сувеніры, дыпломы, узнагароды калектыву і яго ўдзельнікаў. Дзясяткі дыпломаў і грамат самага рознага ўзроўню ад раённага да міжнароднага.
Сярод іх дыпломы Гранпры Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», заваяваныя Ганнай Кудрашовай (2008) і Марыяй Касцюкевіч (2010), дыплом ЮНЕСКА «За значны ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі» (2008), падзякі за ўдзел у міжнародных кніжных кірмашах (2011,2012), дыплом Лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, якім уганараваны Мікола Козенка ў 2014 г.
Асаблівым гонарам нашай Этнагасцёўні з’яўляецца фотагалерэя «Славутыя постаці Бацькаўшчыны». Тут размешчаны партрэты знакамітых вучоных і дзеячаў беларускай культуры, многія з якіх асабіста знаёмы з нашай школай і з «Берагіняй». Гэта светлай памяці філосаф Уладзімір Конан, этнамузыколаг Тамара Варфаламеева, літаратуразнаўца Аляксей Рагуля, фалькларысты Арсень Ліс, Таццяна Кухаронак, Галіна Барташэвіч. Знакава, што з абодвух бакоў галерэі, бы на варце айчыннай навукі пра народ і яго культуру, знаходзяцца партрэты вядомых мовазнаўцаў і фалькларыстаў XIX ст. Яўхіма Карскага, Адама Кіркора, Паўла Шпілеўскага і дзеячаў XX ст. Рыгора Шырмы і Генадзя Цітовіча.
54
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
А ў цэнтры змешчаны партрэт звычайнай вясковай бабулі. Гэта светлай памяці Аўгіння Іванаўна Грук, наш гонар, наша сумленне, наша любоў і павага. На працягу 10 год бабуля Аўгіння з’яўлялася нашай сяброўкай і галоўнай настаўніцай «Берагіні». I таму невыпадкова звесткі пра гэту незвычайную жанчыну знайшлі сваё месца ў першым томе энцыклапедыі «Беларускі фальклор».
Ёй жа прысвечана апавяданне «Аўгіння», якое ўпершыню пабачыла свет ў газеце «Звязда», а затым было надрукавана ў кнізе «Пакуль жыву, спадзяюся».
Да бабулі Аўгінні прыязджалі карэспандэнты мясцовых і рэспубліканскіх СМІ, пісалі пра яе жыццёвы подзвіг у газетах і часопісах, расказвалі па радыё.
Да яе, за шэсць кіламетраў ад школы, прыходзіла кожнае пакаленне берагінцаў, каб на свае вочы пабачыць незвычайную жанчыну маці, жонку, працаўніцу, унікальнага носьбіта мастацкіх традыцый сваёй вёскі.
Прыходзілі, каб пачуць і ўжо ніколі не забыць вясельныя, радзінныя, паставыя, калядныя, масленічныя, велікодныя, купальскія, жніўныя песні, каб навучыцца нідзе больш не бачаным танцам, каб на бабуліным прыкладзе ўсвядоміць, што духоўнасць нашага жыцця амаль цалкам залежыць не ад таго, хто вакол нас, а ад таго, якія мы добрыя ці зайздросныя, вясёлыя ці панурыя, сумленныя ці хлуслівыя, працавітыя ці лянівыя.
Урокі бабулі Аўгінні працягваюцца і зараз, калі ў Этнагасцёўню прыходзяць школьнікі з настаўнікамі гісторыі, літаратуры, музыкі і вывучаюць гісторыкакультурную спадчыну Беларусі, пачынаючы з гісторыі свайго роднага Мядоцкага краю.
Яны пазнаюць на фота людзей, якія жылі або жывуць у іх вёсцы, даведваюцца, чым гэтыя людзі заслужылі гонар насіць імя «Носьбіты мастацкіх традыцый Мядоччыны». Менавіта так называецца другая партрэтная галерэя, на якой увекавечаны лікі амаль 30 старажылаў, якія захавалі ў сваёй памяці і перадалі нам бясцэнныя скарбы народнай мастацкай творчасці краю.
За кожным з партрэтаў адметны лёс, адметны характар, адметны творчы почырк. Тут музыкі і танцоры, спявачкі і апавядальніцы, гаспадыні і рукадзельніцы. Многіх ужо няма з намі. 3 намі толькі бязмерны сум і шкадаванне аб не здзейсненым, не пачутым, не запісаным, не перанятым...
Трэцяя партрэтная галерэя прызвана захоўваць гісторыю дзейнасці нашага гурту ў фотапартрэтах людзей, якіх мы называем настаўнікамі і сябрамі «Берагіні». Яна ж вучыць нашых дзяцей быць удзячнымі да кожнага, хто спрычыніўся да станаўлення і творчага развіцця калектыву. Маладое пакаленне берагінцаў з цікавасцю распытвае пра знаёмых ім настаўнікаў, са здзіўленнем даведваецца, што Алена Валер’еўна іграе на цымбалах, а Людміла Віктараўна на гармоніку, што яны былі ў свой час кіраўнікамі групы «Зярняткі», што Уладзімір Піліпавіч ездзіў з «Берагіняй» у Францыю, што Яўген Пясецкі «гэта ж той дзядзечка, што зімой нас фатаграфіраваў!». Старэйшыя берагінцы ведаюць імёны тых, хто былі акампаніятарамі, касцюмерамі гурту, хто вучыў іх іграць на дудачках, хто рамантаваў іх музычныя інструменты, хто пісаў пра іх у газетах, хто спрыяў іх гастрольнай дзейнасці. Пазнаюць на партрэтах тых, з кім сустракаліся на фестывальных раскрэсах.
Асабліва прываблівае дзяцей фотагісторыя «Берагіні», якая месціцца на стэндах, на планшэтах, у альбомах. Любімы занятак наведвальнікаў усесціся вакол вялікага авальнага стала, зробленага рукамі нязменнага на працягу 10 год акампаніятара гурту Паўла Еўсцігнеевіча Міцькіна, і гартаць альбомы.
Стол засцелены беленькім абрусам, які разам з касцюмерамі Зінаідай Васільеўнай Паўлавец і Нінай Раманаўнай Бойка вышывалі дзяўчатыберагінкі.
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
55
Альбомы пра рознае. Самы першы прысвечаны ўдзелу ў «Сожскім карагодзе». Ёсць альбом, дзе захоўваецца памяць пра адпачынак ў фальклорнай змене Рэспубліканскага летніка «Зубраня». Адзін з альбомаў захавальнік фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць багацце мясцовых традыцый ткацтва і вышыўкі, будаўнічых традыцый. Ёсць альбом, які расказвае пра гісторыю фальклорных вандровак, пра сустрэчы з носьбітамі, стасункі з імі.
Своеасаблівыя альбомы гэта фотастэнды, якія падчас знакавых падзей і свят перасяляюцца з Этнагасцёўні ў фае школы. Кожнае пакаленне берагінцаў можа ўспомніць тут сваё творчае жыццё. Рэпетыцыі і канцэрты, сустрэчы і развітанні, праца і адпачынак, фестывалі, вандроўкі, танцы на вясковай вуліцы і на гарадскім асфальце усё можна ўбачыць на фотастэндах.
Другая частка Этнагасцёўні прызначана для захавання і дэманстрацыі этнаграфічных матэрыялаў. На шастку развешаны саматканыя і вышываныя ручнікі і абрусы, падараваныя «Берагіні» мясцовымі старажыламі. Самы старажытны ручнік ад Вольгі Аляксандраўны Абрамовіч, 1918 г.н. Яго вышывала яшчэ ў канцы XIX ст. свякроў Вольгі Аляксандраўны, якую звалі Дар’я. А падарыў ручнік калектыву былы дырэктар школы Дзмітрый Аляксандравіч Абрамовіч, праўнук майстрыхі.
Самы «сучасны» ручнікнабожнік і ікона Божай Маці вышыты і падараваны роднаму калектыву яго ўдзельніцай Таццянай Міхайлаўнай Паўлавец. Ёсць яшчэ адзін сучасны ручнік. Яго вышыла да 120гадовага юбілею школы жанчыналегенда Мядоцкага краю Марыя Ціханаўна Абрамовіч, 1944 г.н.
Цікавыя для дзяцей даўнія прылады працы, прыстасаванні, інструменты. Ёсць тут незвычайны каромысел, ёсць крысалоўка, ёсць палоззе ад саней. Ёсць начоўкі, ёсць дзіцячая люлька, у якой калыхалі дзяцей на працягу 60 гадоў у сям’і Бойка Таццяны, удзельніцы «Берагіні». Асабліва каштоўныя кросны, іх падаравала гурту жыхарка вёскі Селішча Лідзія Ігнатаўна Алісіевіч, якой у наступным годзе споўніцца 100 гадоў!
Можна памацаць самапрадку, верацяно, прасніцу, можна на свае вочы ўбачыць, як захоўвалі нашы продкі лён і льняныя ніткі, заплятаючы іх у доўгія косы. Можна патрымаць у руках сарочку і андарак, падзівіцца з ніжняй самаробнай бялізны, захапіцца прыгажосцю і разнастайнасцю ўзораў на тканых і вышываных вырабах... А галоўнае, усвядоміць, што за гэтай прыгажосцю талент і праца людзей, якія жылі і жывуць побач з табой, на тваёй зямлі, на тваёй Бацькаўшчыне.
Этнагасцёўня гэта і месца знаёмства з народнымі інструментамі, месца навучання ігры на іх. Тут на самаробных лаўках стаяць гармонікі, ляжаць дудкі і дудачкі, свістулькі, жалейкі, ударныя і шумавыя прыстасаванні. Ёсць нават беларуская дуда.
Пэўная частка гэтага арсенала набыта для «Берагіні» са сродкаў аддзела адукацыі, школьных сродкаў. Большасць жа інструментаў з калекцыі мастацкага кіраўніка калектыву. Самабытныя гармонікі, дудачкі, акарыны, аўтэнтычныя цымбалы з вёскі Леванова, падараваныя Міколу Козенку Васілём Іванавічам Баравулем, 1922 г.н., і рэстаўраваныя намаганнямі народных майстроў. Этнагасцёўня сапраўдная скарбонка нашай берагінскай гісторыі!
За кожнай рэччу час, за кожнай рэччу чалавек.
Такім чынам, наша Этнагасцёўня гэта адзін з магчымых варыянтаў спалучэння матэрыяльнага і духоўнага ў сістэме вывучэння, захавання і трансляцыі традыцыйнай мастацкай культуры і гісторыкакультурнай спадчыны ва ўмовах агульнаадукацыйнай установы. З’яўляючыся месцам для творчых узаемін па форме і музеем па сутнасці, Этнагасцёўня акумулюе ў сабе вопыт мастацкапедагагічнай працы ў дзіцячым фальклорным калектыве ў самых розных праявах, у самых разнастайных формах.
Ill
АДНАЎЛЕННЕ I ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ
ТРАДЫЦЫЙНАЙ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Антаніна АБРАМОВІЧ
(в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
«ДАЎНА ЛЮДЗІ ЗНАЛІ...»
Узаеміны з носьбітамі мастацкіх традыцый Мядоччыны асаблівая, ні з чым не параўнальная старонка нашай 20гадовай біяграфіі. Мноства пешых і аўтамабільных вандровак, мноства спісаных сшыткаў, касет, дыскаў. Мноства ўражанняў, мноства разваг, мноства думак, параўнанняў, вывадаў... «Веданне памнажае смутак...» справядлівая выснова. I зварот да персаналій пры напісанні дакладаў і сачыненняў для Мядоцкіх чытанняў абумоўлены незгасальнай цікавасцю дзяцей і нас, педагогаў, да тых людзей, хто перадаў нам у спадчыну самае дарагое багацце багацце душы, хто перажыў такія падзеі і пакуты, праз якія не дай Бог прайсці нам і нашым нашчадкам.