• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    63
    Таццяна ПЛАДУНОВА
    (г. Мінск)
    КУПАЛЛЕ НА ФЕСТЫВАЛІ «БЕРАГІНЯ»
    Неабходнасць трансляцыі традыцыйнай культуры беларусаў як адной з культурнагістарычных адметнасцей народазразумеласпецыялістам культурнаадукацыйнай сферы і накіроўвае іх да пошуку шляхоў і сродкаў па яе вывучэнню і адэкватнай прэзентацыі. Аўтару дадзенага артыкула перспектыўным уяўляецца мастацкая рэканструкцыя абрадавага свята.
    He сакрэт, што ў цяперашні час перад намі паўстае праблема знікнення «жывых» абрадаў, і адным з рашэнняў яе з’яўляецца іх мастацкая рэканструкцыя. У рэканструяванай форме ўзнавіліся шматлікія абрады і святы, рэкрэацыйныя практыкі ў рэгіёнах і нават у гарадах1. Навуковым абагульненнем гэтай дзейнасці з’явілася эстэтычная канцэпцыя рэканструявання народных мастацкіх традыцый метадамі мастацкапрактычнай фалькларыстыкі філосафа У.М. Конана, паводле якой магчыма актуалізацыя каляндарнаабрадавых свят як развітой мастацкай сістэмы праз пошук метадаў увядзення іх у кантэкст сучаснай мастацкай культуры ў якасці эстэтычна арганізаванай традыцыі [1,с. 483],
    Аўтар дадзенага артыкула меў непасрэднае дачыненне менавіта да такой «эстэтычна арганізаванай традыцыі» купалавання на Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня», на якім з 1999 г. яна была распачата яго аўтарам М.А. Козенкам і дырэктарам С.А. Беразоўскай.
    3	2008 г. арганізоўваць і праводзіць Рэспубліканскае Купалле на «Берагіні» маюць гонар студэнты і выкладчыкі кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ2 (аўтар і рэжысёр, хормайстар свята Т. Пладунова; музычны кіраўнік В. Калацэй).
    Канцэпцыя і падыходы да вывучэння і ўзнаўлення Купалля як масавага свята змешчаны аўтарам дадзенага артыкула ўскладзеным ёю метадычным дапаможніку «Купальскі спеўнік» [2], у якім адюстравана этнафанічна партытура беларускага Купалля і прадстаўлены ўласны творчы падыход у рэчышчы мастацкага рэканструявання свята. Сцэнар мастацкай рэканструкцыі Купалля адлюстраваны ў структуры прапануемага песеннага збору, якую прадыктавала сама песня. У змесце падабраных купальскіх песень кожная рубрыка выбудоўвае драматургію свята: 1. Песні да збору зёлак і завівання вянкоў; 2. Песні на скліканне грамады на свята («абход двароў»); 3. Песні на абход жытнёвага поля; 4. Песні да абрання Купалінкі і адорвання дзяўчат вянкамі; 5. Песенная містэрыя распальвання купальскага агню (карагоды); 6. Песні на ўтрыманне купальскага агню; 7. Ігрышча (жартоўныя песні, песніпікіроўкі дзяўчат і хлопцаў); 8. Купальскія балады і ўмоўна прымеркаваныя песні; 9. Песні на спальванне ведзьмы; 10. Песні на пусканне вянкоў па вадзе; 11. Песні да купання ў рацэ на раніцу; 12. Песні вітання сонца на золку.
    1 Распрацоўцы тэарэтычных падыходаў да рэканструкцыі традыцыйных абрадаў, практыцы іх пераймання і ўзнаўлення прысвечана праца многіх фалькларыстаўпрактыкаў, этнапедагогаў і аматараў фальклору Беларусі: В. Якімовіч, А. Галіча, I. Арыстава, Л. Рыжковай, Р. Гамзовіч, Н. Матыліцкай, Т. Пладуновай, В. Калацэя, А. Глушко, I. Мазюк, А. Абрамовіч, Л. Пятроўскай, С. Выскваркі і інш.
    2 Студэнцкія гурты «ЭтнаСуполка» пад кіраўніцтвам Т. Пладуновай, «Кроса»  пад кіраўніцтвам Л. Рыжковай, «Раме»  пад кіраўніцтвам В. Калацэя, «Страла»  пад кіраўніцтвам Э. Шчадрыной, «Вяснянка»  пад кіраўніцтвам Н. Петуховай.
    64
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Тэзісна прадстаўляе сцэнарый («па гарызанталі» і «па вертыкалі») і распрацаваная аўтарамукладальнікам абрадавая карта Купалля1.
    Абрадавая карта Купалля на Беларусі (фрагмент)
    Акцыянальны код	Тэмпаральны код	Лакатыўны код	Персанальны код	Атрыбутыўны КОД	Музычнавербальны код	Музычнамнструментальны код	Пластычны код
    Ход абрадавых дзей	Час летняга сонцавароту 23—24 чэрвеня (0607 ліпеня)	Месца адпраўлення абрадавых дзей	Кола ўдзельнікаў, персанажы	Абрадавая атрыбутыка і прылады ў абрадавых дзеях	Песеннае і вербальнае суправаджэнне абрадавых дзей	Інструментальнае суправаджэнне абрадавых дзей	Пластычнае ўвасабленне абрадавых дзей
    1. Збор зёлак і завіванне вянкоў	На працягу светлавога дня	Луг, поле, лес	Дзяўчаты, жанчыны	Святаянскія зёлкі і кветкі (рута, браткі, багатка, валошка, папараць, салодка, канюшына, лапух, канапляны цвет, рамонак, чарнабыльнік, ліпнік, палын, ружа)	1)	Песнікупалкі, у якіх расповедаецца пра сэнс збірання зёлак, кветак і завівання вянкоў; 2)	Купалкі перадшлюбнай тэматыкі; 3)	Купалкі, у якіх выказваецца просьба добрай пагоды для купальскага гуляння		Пляценне вянкоў седзячы (стоячы) на зямлі
    2. Абход вёскі (двароў)скліканне грамады на свята	Надвячорак (перад захадам сонца)	Вясковыя вуліцы, падворак хаты	Уся грамада на чале з Купалінкай (разам з Купалішам) «Старцы» (травесційныя персанажы продкаў «Дзед» і «Баба»)	Шэст з купальскім колам уверсе, ці з мазніцай (прымацаванай ёмістасцю з палаючым агнём). Запаленыя паходні.	1)	Купалкі, што заклікалі грамаду ісці на гулянне; 2)	Дыферынцыраваныя купалкі да абходу двароў. Дыялогі паміж гаспадарамі і купальскай дружынай: заклікі ісці на Купалле і запытпатрабаванні падарункаў «купальнічкам»	Купальскія найгрышы на дудзе, скрыпцы	Шэсце шарэнгамі
    1 Абрадавая карта свята распрацавана Т.А. Пладуновай у рамках вучэбнай дысцыпліны «Методыка арганізацыі фальклорнай дзейнасці» спецыялізацыі «Этнафоназнаўства» БДУКМ як метад сістэматызацыі кампанентаў свята (кодаў) на аснове методыкі гістарычнай рэканструкцыі абрадаў расійскіх вучоных Н.І і С.М. Толстых [3, с. 370385],
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    65
    Акцыянальны код	Тэмпаральны код	Лакатыўны код	Персанальны код	Атрыбутыўны КОД	Музычнавербальны код	Музычнамнструментальны код	Пластычны код
    Ход абрадавых дзей	Час летняга сонцавароту 23—24 чэрвеня (0607 ліпеня)	Месца адпраўлення абрадавых дзей	Кола ўдзельнікаў персанажы	Абрадавая атрыбутыка іпрылады ў абрадавых дзеях	Песеннае івербальнае суправаджэнне абрадавых дзей	Інструментальнае суправаджэнне абрадавых дзей	Пластычнае ўвасабленне абрадавых дзей
    3. Абход жыта	Вечар (на захадзе сонца)	Межы жытнёвага поля	Жанчыны на чале з Купалінкай (разам з Купалішам)	Шэст з купальскім колам уверсе, ці з мазніцай (прымацаванай ёмістасцю з палаючым агнём)	Купальскія песні аграрнага зместу: 1)	Звароты да Купалы (Мар’і, Йвана, Іллі) абыйсці жыта з мэтай добрага ўраджаю і перасцярогі ад урокаў ведзьмы; 2)	Купалкізаляцанні дзяўчат да хлопцаў («Пойдзем, дзеўкі, кругом жыта»)		Шэсце шарэнгамі, парамі «ланцужком»; карагоды: кругавыя, «крывым танком»
    4. Адорванне Купалінкай дзяўчат вянкамі	Вечар, ноч (пасля захаду сонца)	Луг, лес, поле	ДзяўчынаКупалінка і незамужнія дзяўчаты	Вянкі, сплеценыя са святаянскіх кветак	Песні, звернутыя да Купалы і яе дачкі (Купалінкі). Пажаданнізычэнні Купалінкі дзяўчатам добрага лёсу, жаданага шлюбу, інш.		Шэсце (шарэнгамі), карагоды (кругавыя)
    5. Дзеі, прымеркаваныя да распальвання і ўтрымання купальскага агню, спальвання купальскага дрэва, бараны	Поўнач, ноч (да новага ўсходу сонца)	Гара, высокае месца над ракою, ці возерам, лес, перакрыжаванне дарог, поле (жыта)	Уся грамада, Купалінка (разам з Купалішам), ведзьмакі і нячысцікі, «старцы»	Купальскае вогнішча. Шэст з колам уверсе, аздобленым вянком з дубовых ветак і купальскіх кветак, усталяваны ў цэнтры вогнішча. Запаленыя паходні. Купальскія вянкі, букеты кветак.крапівы. Арэлі. Барана, аздобленая кветкамі	1)	Песні, звернутыя да сонца, месяца, Купалы (Купаліша, Купалінкі), Іллі, Бога з просьбай раскласці агонь; 2)	Купальскія карагоды; 3)	Купальскія антыфоны«перапевы» двух і больш спеўных гуртоў; 4)	Жартоўныя песніпікіроўкі, у якіх высмейваліся хлопцы і дзяўчаты		13) Карагоды: кругавыя, «крывым танком», «кола ў коле», «ручайком праз вароты». Статычнае спяванне гуртоў у дзветры «шоры, 46) Скокі праз вогнішча
    66
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    На аснове дадзенай абрадавай карты і яе этнафанічнага каментара  рэпертуарнага зборніка «Купальскага спеўніка»  абрадавае свята магчыма адаптаваць пад рэгіянальнае (міжрэгіянальнае), ці агульнанацыянальнае Купалле  шляхам вылучэння асобных абрадавых этапаў і падбору да іх песенных узораў (адпаведна мэце правядзення свята)1.
    Менавіта на фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» аўтару артыкула як рэжысёру і хормайстру рэспубліканскага Купалля выпала магчымасць адпрацаваць алгарытм правядзення буйнога масавага свята з удзелам шматлікіх рэгіянальных калектываў Беларусі, а таксама гасцей з іншых краін. Так, за аснову драматургіі свята быў ўзяты традыцыйны купальскі «сцэнарый», прыведзены вышэй у абрадавай карце. На фестывалях 2008, 2010 гг. ён уключаў асноўныя масавыя абрадавыя падзеі: завіванне дзяўчатамі і жанчынамі вянкоў, купальскага абходу двароў, распальвання вогнішча, ігрышча вакол вогнішча, пусканне вянкоў па вадзе. На фестывалях наступных гадоў быў уключаны абрад ушанавання Купалінкі і адорвання ёю незамужніх дзяўчат вянком, а таксама была ўведзена сучасная канцэртная частка прэзентацыі купальскіх песень рэгіянальных фальклорных гуртоў. Гэта мастацкая падзея была выклікана самой сутнасцю фестывалю прадстаўлення творчасці клектываў, прагі да нязмушанага самавыражэння яго ўдзельнікаў, камунікацыі паміж удзельнікамі і гледачамі фестывалю праз мастацкую творчасць. Гэтую частку купальскай феерыі аўтар задумвала як наяўную сустрэчупераклічку рэгіянальных купальскіх «галасоў» у адным месцы  на Рудабельскім Купаллі! Спеўныя дыялогі гуртоў (з Брэстчыны, Міншчыны і інш. рэгіёнаў Беларусі, а таксама Літвы, Украіны, Латвіі, Расіі, Польшчы) па задуме рэжысёра маркіруюць віртуальны розгалас купальскай этнафоніі розных прасторавых локусаў (рэгіёнаў і земляў) у адным часе (купальскай ночы).
    Вядома, пры адпраўленні абраду ва ўмовах гарадской рэканструкцыі непазбежны элементы мастацкага пераасэнсвання, аднак яны маюць на мэце падкрэсліць сэнсавыя асаблівасці абрадавага свята, не парушаючы норм народнай этыкі і эстэтыкі і пакідаючы месца для імправізацыі выканаўцаў. Таксама ўключэнне тэхнічных сродкаў (мікрафонаў для выканаўцаў і вядучай, фонавай музыкі і гукавых эфектаў, фейерверкаў) непазбежна на буйным масавым свяце.
    Рэжысёрскі план «Рудабелскага Купалля»
    на Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» 25.06.2016
    Час	Дзея Персанажы Рэжысёры Куратары гуртоў	Пляцоўка, мізансцэны	Музыка, спевы, аўдыяфон(СО)