Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
Развіццё творчых здольнасцей фарміруецца на правільна арганізаванай форме працы: не толькі групавыя заняткі, але і індывідуальныя. Групавая праца ў ансамблі прадугледжвае сумесныя заняткі некалькіх чалавек для развіцця ўмення чуць і слухаць адзін аднаго, а таксама для сумеснага ўдзелу ў канцэртах і конкурсных праграмах. Індывідуальная форма заняткаў прадугледжана ў сувязі з тым, што ў кожнага вучня свае асаблівасці музычнага развіцця і для таго, каб акцэнтаваць яго ўвагу на пэўных момантах навучальнага матэрыялу.
Вядзецца праца над таэатралізаванымі вобразамі і злучэннем спеваў з элементамі харэаграфіі.
Гурт «Сунічка» мае багаты сцэнічны вопыт у розных напрамках музычнага мастацтва не толькі ў краіне, але і за яе межамі, таму ў іх адукацыйную праграму ўваходзіць азнаямленне з фальклорнымі традыцыямі іншых народаў. 3 дапамогай пэўных спецыялістаў гурт мае ў сваім рэпертуары спевы на польскай, чэшскай, нямецкай і англійскай мовах, што несумненна падабаецца навучэнцам і іх бацькам, якія ў некаторых выпадках з вялікім задавальненнем далучаюца да выступу са сваімі дзецьмі.
У гурт «Сунічка» мною былі ўнесены некаторыя змены ў практычную частку праграмы навучання.
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
71
Мэта: выхаванне грамадзянскапатрыятычных якасцей падрастаючага пакалення сродкамі беларускага фальклору і далучэнне навучэнцаў да вясковай культуры продкаў ва ўмовах вялікага горада.
Mae галоўныя задачы, як мастацкага кіраўніка:
абудзіць цікавасць сучаснай моладзі да мастацкай культуры і пашырыць светапогляд дзяцей і падлеткаў у межах традыцыйнай беларускай культуры;
разгледзець асаблівасці спеўнай этнафоніі розных рэгіёнаў Беларусі;
развіцць творчыя здольнасці: спевы, харэаграфія і тэатральнае майстэрства;
узбагаціць дзяцей беларускамоўным запасам слоў;
пабудзіць паважлівыя адносіны да кожнага ўдзельніка гурту праз беларускія гульні і размову.
Для гэтага выкарстоўваюцца наступныя метады: славесны (бяседа і дыскусія), практычны (характэрныя распеўкі і практыкаванні), гульнявы, метад аўдыявізуальнай і дэманстрацыйнай антрапатэхнікі.
На пачатковым этапе работы з децьмі ад кіраўніка патрабуецца прафесіяналізм, творчая ініцыятыва, уменне выкарыстоўваць прагрэсіўныя метады навучання, якія садзейнічаюць фарміраванню індывідуальных здольнасцей навучэнца (творчага імпульсу, уяўлення, уражлівасці, музычнай памяці і г.дД Гэта вялікая, карпатлівая праца.
За два месяцы работы дзеці пазнаёміліся з асноўнымі аспектамі каляднай абраднасці на Беларусі, разгледзілі песенныя традыцыі розных рэгіёнаў, і прынялі ўдзел у рэканструкцыі каляднага абыходу на Палессі.
Навізна ў падрыхтоўцы мерапрыемства зацікавіла дзяцей, з вялікім задавальненнем прайшоў прагляд культурнаантрапалагічнага фільма З.Я. Мажэйка «Палесскія калядкі» (1972), у якім яны пабачылі тэатралізаваныя моманты свята, пачулі аўтэнтычныя спевы і пазнаёміліся з сімваламі і персанажамі свята. Наступны этап славесны метад бяседа, дыскусія. Дзеці і падлеткі ўключаюцца ў аналіз і абмеркаванне матэрыялу, што развівае іх інтарэс да пазнавальнага працэсу ў падрыхтоўцы мерапрыемства. Малодшая група найбольш актыўна праявіла ініцыятыву ў пошуку каляднага матэрыялу, нават прынеслі песні з рускага фальклору для параўнання.
Практычны этап навучання пачынаецца з падрыхтоўкі пеўчага апарату (індывідуальны падыход з улікам узроставых асаблівасцей). Фарміраванне тэарытычных і практычных ведаў аб гігіене голасу і спеўнай культуры.
Каб узмацніць зацікаўленасць дзяцей і падлеткаў пры развучванні музычнага фальклорнага матэрыялу выкарыстоўваліся аўдыя і відэазапісы не толькі саміх носьбітаў, але і постфальклорных сучасных гуртоў, якія скіраваны на захаванне менавіта аўтэнтычнага беларускага народнага мастацтва.
Самы распаўсюджаны ў традыцыйнай культуры метад навучання сродкамі дэманстрацыйнай антрапатэхнікі застаецца актуальным у працы з вучнямі і сёння. Як з маленства ад бацькоў, так далей ад настаўнікаў дзеці пераймаюць такім шляхам асноўныя навыкі для жыцця і творчасці. Гэты метад найбольш арганічны, асабліва для навучэнцаў на пачатковым этапе. «3 голасу на голас», «з нагі на нагу» дзеці развучваюць спеўны, танцавальны і гульнявы матэрыялы з захаваннем рэгіянальных дыялектаў.
За два месяцы ўжывання гэтых новых для гурту «Сунічка» метадаў дзеці паспелі набыць каштоўныя веды і навыкі для далейшага развіцця творчых здольнасцей, для засваення і далучэння да народнага мастацкага вопыту. Дзейнасць калектыву стала больш істотна накіравана на захаванне сістэмы традыцый беларускага народа сродкамі яго фальклору.
72
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Валянціна ПРАНКЕВІЧ
(г. Чачэрск, Гомельская вобласць)
ДУША НАРОДА Ў ТАНЦЫ
Сёння мала чым можна здзівіць нашу моладзь, падрастаючае пакаленне. Нашпігаваныя сусветнай павуцінай рознымі відамі інтэрнэтгульняў, падлеткі «завісаюць» у інтэрнэтнай прасторы, адхіляючыся ад навакольнага свету і чалавечых стасункаў. Іншы раз цяжка знайсці падыходы да выхавання ў іх пачуцця гонару за сваё паходжанне, родную мову, традыцыйную культуру. Як жа абудзіць у хлапцоў і дзяўчат цікавасць да прыгожага, адарваць ад манітораў камп’ютараў, сфарміраваць іх самасвядомасць і эстэтыку?
Дапамагчы вырашыць гэту сацыяльную праблему ў пэўнай ступені дапаможа народны танец. Так, менавіта ў ім закладзены асаблівасці нацыянальнага характару, чалавечыя пачуцці і ўражанні. Танец эстэтычна адлюстроўвае прыгажосць фізічную і псіхалагічную, фарміруе ўнутраную кулыуру і служыць сродкам нацыянальнага і патрыятычнага выхавання. Гэта гаючая вада, якая наталіць душу, прынясе асалоду ад усведамлення сваёй прыналежнасці і да гэтага свету, і да жыцця, і да гісторыі продкаў. Пры пастаноўцы розных танцавальных па, у дзіцяці, папершае, паляпшаецца самаадчуванне, фарміруецца пластыка цела, шліфуецца ўменне весці сябе на сцэне, набываецца ўпэўненасць, рашучасць, уменне лагічна думаць. А падругое, танец аб’ядноўвае, дае пасыл для маральнага ўзбагачэння, навучае любіць музыку, абуджае зацікаўленасць да народнай харэаграфіі, стымуліруе да вобразнага мыслення і фарміруе духоўна багатую таленавітую асобу.
Трэба сказаць, што высокаінтэлектуальны грамадзянін станоўча глядзіць на навакольнае асяроддзе, не паддаецца маркоце, негатыўным адчуванням і дурным думкам, хутчэй спраўляецца з жыццёвымі перашкодамі. Таксама музыка, танец дапамагаюць справіцца з дрэнным настроем, знімаюць стрэс і настройваюць на пазітыўны лад, навучаюць ветлівасці і прыстойнасці. Падчас рэпетыцый і канцэртных выступленняў у падлеткаў не застаецца месца для шкодных звычак і гультайства. Гэта вельмі важна ў цяперашні час шырокай інфармацыйнай прасторы, адкуль юнакі і дзяўчаты пераймаюць не толькі станоўчыя якасці інстытута чалавека, але і набываюць дрэнныя звычкі, чэрпаюць адмоўную энергетыку, развіваюць такія рысы характару як жорсткасць, насілле, распуста.
Але і гэта яшчэ не ўсё, бо адным з важных момантаў беларускага народнага танца з’яўляецца пераемнасць пакаленняў. Кожны варты сябе беларус павінен ведаць этнаграфію малой радзімы, адметныя каштоўнасці мясцовасці і, канешне ж, культуру і побыт свайго краю. Нездарма кажуць, што ў танцы уся душа. Сапраўды, праз рухі і мелодыю можна передаць шум ветру і спеў салоўкі, горыч і асалоду, мудрасць і глупства. I тут шыкоўная падстава самарэалізавацца і праявіць талент дзецям сціплым, альбо наадварот выплюхнуць шквал эмоцый і перапаўняючай энергіі непаседлівымх і гарачым.
Танец аб’ядноўвае, гуртуе, выхоўвае, навучае і дазваляе зірнуць на ўсё вакол іншым поглядам. I тое, што ў нас на Беларусі ёсць людзі апантаныя і зацікаўленыя, чыё сэрца прасякнута любоўю да гістарычнай спадчыны, вельмі радуе. Яны памнажаюць бацькоўскую скарбніцу, захоўваюць радавыя карані і прапагандуюць беларускі фальклор. А ці ж гэтага мала для таго, каб пайсці за імі, заслухацца акампанементам традыцыйных мясцовых найгрышаў, закружыць у віхуры феерычнага і запальнага танца жыцця, надзей і радасці.
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
73
Таццяна КАРКОТКА
(г. Вілейка, Мінская вобласць)
ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ «ЧАБАРОК».
ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА I ВЫХАВАННЕ
Дзіцячы фальклорны калектыў «Чабарок» створаны пры дзяржаўнай установе адукацыі «Вілейская гімназія № 2» у верасні 2001 г. Першым яго мастацкім кіраўніком была З.В. Крупская.
Калектыў шмат працуе над вывучэннем, захаваннем і прапагандай традыцыйнай беларускай культуры і асабліва кулыуры Вілейшчыны. Падчас этнаграфічных экспедыцый запісана вялікая колькасць твораў каляндарнай і сямейнай абраднасці, мясцовых народных танцаў і гульняў. Было падрыхтавана і паказана шматлікім гледачам мноства тэатралізаваных фальклорных свят і абрадавых дзеянняў: «Багач», «Стрэчанне», «Масленіца», «Вялікдзень», «Юр’я», «Сёмуха», «Купалле», «Жаніцьба Цярэшкі», «Вячоркі», «Вяселле», «Хрысціны», «Дзяды» і інш.
«Чабарок» пастаянны ўдзельнік раённых і абласных аглядаўконкурсаў дзіцячай творчасці, Рэспубліканскага фальклорнага фестывалю «Берагіня». Калектыў мае шмат узнагарод, сярод якіх адзнакі за самыя значныя перамогі Дыплом першай ступені фестывалю «Берагіня» ў намінацыі «Народная песенная творчасць» і Дыплом за перамогу ў конкурсе фальклорных калектываў на Рэспубліканскім фестывалі «Юныя таленты Беларусі», які праводзіўся ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зубраня».
Дзіцячы фальклорны калектыў «Чабарок» быў створаны як творчая суполка пры этнашколе, якая плённа працавала ў гімназіі на працягу 10і год. Кожны клас этнашколы ўтвараў фальклорны гурт і па выніках сваёй працы двойчы ў навучальным годзе дэманстраваў заліковае мерапрыемства фальклорнае свята.
Праграмамі этнашколы былі прадугледжаны групавыя і індывідуальныя заняткі па спецыяльных вучэбных прадметах: фальклорны тэатр, мастацтва вуснага слова, фальклорныя спевы, музыка (гармонік, скрыпка, дудка, цымбалы), фальклорны танец, мастацкая праца (саломапляценне, лозапляценне, вышыванне, выцінанка, аплікацыя, роспіс, крой і шыццё, разьба па дрэве і інш.) і нават мастацкая гімнастыка і акрабатыка.
Асноўнымі прынцыпамі этнашколы былі: вучыць усіх дзяцей па жаданню, незалежна ад іх здольнасцей; заняткі па ўсіх прадметах праводзіць толькі на беларускай мове, выкарыстоўваючы цікавыя гульнёвыя формы; за асноўны матэрыял браць аўтэнтычныя фальклорныя творы і вывучаць іх не столькі для сцэнічнага ўвасаблення, колькі для ўжытковага прымянення; у паўсядзённай практыцы прытрымлівацца народнага календара беларусаў.