Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
20.00 21.00 I. Завіванне вянкоў Гарадскі сквер Лакалізацыя гуртоў вакол сваіх кветнікаў Купальскія песні на завіванне вянокў, балады. Купальскія антыфоны
21.DO 21.30 II. Абход вёскі шэсце на чале з Купалінкай і Купалішам Кіраўнікі і куратары гуртоў Цэнтральная вуліца КУПАЛІНКА + КУПАЛІШ + сяброўкі Купалінкі Калона гуртоў: 1. «ЭтнаСуполка» Купальскія песні. Купальскія антыфоны. Інструментальная музыка
1 Паводле гэтых матэрыялаў студэнтамі спецыялізацыі «Этнафоназнаўства» БДУКМ ужо былі прадстаўлены шматлікія купальскія этнафанічныя праекты (дыпломны праект «Купалле на Віцебскім Падзвінні» (2008), «Купальская містэрыя» на фестывалях «Сонцаварот» (2013), і «Берагіня» (2008, 2010, 2012, 2014, 2016).
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
67
Час Дзея Персанажы Рэжысёры Куратары гуртоў Пляцоўка, мізансцэны Музыка, спевы, аўдыяфон(СО)
2. «Страла» 4. «Раме» 5. «Мілавіца» 6. «Вянок» (в. Ракаў) 7. «Расіца» (в. Сарачы) 8. «Калыханка» (в. Міханавічы) 9. «Берагіня» (в. Мётча) 10. «Згадка» (в. Мачуль) 11. «Вытокі» (в. Дзятлавічы) 12. «Журавушка» (в. Адвержычы) 13. «Знічка»+ капэла (в. Палата) 14. «Нальшчаначка» (в. Жодзішкі) 15. «Казлоўчынскі ДК» ДУК 16. «Гулянок» (г. Смаргонь) 17. «Вербіца» (в. Іванава) 18. «Таняжанка» (в. Тонеж) 19. «Лёс» (в. Бабічы) 20. «Рудабельскія зорачкі» (г.п. Акцябрскі) 21. «Праменьчыкі» (г.п. Акцябрскі) 22. «Купалінка» (в. Пратасы) 23. «Перазвоны» (г.п. Акцябрскі)» 24. «Цярэшкавы шчодрыкі» (в. Рассветаўскі) 25. «Некрашынка» (в. Валосавічы) 26. «Reketukas» (Літва) 27. «Лазорн» (Расія) 28. «Елізавецінцы» (Расія) 29. «Жэмэрва» (Польшча) 30. «KUD ELEKTROPORCELAN» (Сербія) 31. «KUD ZLATIBOR» (Сербія)
21.30 21.40 III. Выхад да купальскага вогнішча Калона гуртоў уваходзіць праз браму на Купальскую паляну, утварае вакол вогнішча статычны карагод, Купалінка аб’яджае на кані пяляцоўку Кіраўнікі I куратары гуртоў Брама Купальская паляна лакалізацыя гуртоў вакол вогнішча Сцэна вядучая Пладунова; музыкі гурту «Раме»; спевакі гурту «ЭтнаСуполка» 1. Фанаграма ўрачыстай дударскай музыкі Трэк № 1+Трэк № 2. 2. Замова вядучай «Ой, месяцу». 3. Гурт «ЭтнаСуполка» Песня № 1 «У нас сягоння Купалачка».
21.40 21.50 IV. Адорванне Купалінкай дзяўчат вянкамі Купалінка спускаецца з каня з дапамогай Купаліша, уваходзіць у купальскі статычны карагод абодва становяцца каля вогнішча (яшчэ не запаленага!). Да Купалінкі падыходзяць яе сяброўкі (Караліна, Таня, Марта, Хрысціна). Каля вогнішча раскладзены вянкі (2030), сяброўкі бяруць іх (па 68) і з «блаславення» Купалінкі разыходзяцца чатырма промнямі (на захадусходпоўначпоўдзень), уваходзяць у фестывальныя гурты і ўскладаюць на галовы ўспадабаных ім дзяўчат вянкі. Вянкі раздаюць на працягу Купальская паляна Агульны статычны карагод гуртоў Вогнішча каля яго Купалінка і Купаліш с запаленай паходняй 4. Песня № 2 «Йшла Купалка па вуліцы». 5. Песня № 3 «Купала на Йвана» (пад дуды і барабан гурту «Раме»). 6. Замовы дзяўчат сінхронна, на іх фоне сола вядучай «Купала, купала, дзе ноч начавала?». 7. Песня № 4 «Купалінка».
68
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Час Дзея Персанажы Рэжысёры Куратары гуртоў Пляцоўка, мізансцэны Музыка, спевы, аўдыяфон(СО)
гучання належных да гэтай дзеі песень. Купалінка з Купалішам статычна назіраюць за адорваннем вянкамі дзяўчат.
21.SO 22. 00 V. Распальванне Купальскага вогнішча Купаліш уручае запаленую паходню Купалінцы, яна абыходзіць з ёю тройчы купальскае вогнішча, запальвае яго, калі агонь разгараецца, Купаліш пераймае паходню. Увесь час разгарання агню Купалінка ходзіць вакол вогнішча, назірае і падтрымлівае агонь. Карагоды гуртоў пачынаюць злучацца ў агульны карагод, які пад спевы і гукі барабанаў рухаецца «па сонцу», набіраючы моц. Вогнішча кругавы карагод гуртоў вакол вогнішча «па сонцу» 8. Песня № 5 «Сягоння ў нас Купала, тотото» (барабаны, бубны, варган). 9. На фоне жывога гучання песні купальская «барана» з трэка № 4.
22.00 22.10 VI. Падтрыманне Купальскага агню Кругавы карагод паступова пераходзіць у карагод «змейкай», «ручаёк», разрываецца, утвараюцца карагоды ў карагодзе, г.д. Купалінка ходзіць вакол вогнішча, назірае і падтрымлівае агонь. Купальская паляна карагоды вакол Вогнішча 10. Песня № 6 «Ляцела дзераўцо» (пад дудыт і барабан). 11. Песні № 7, 8 «Купала, Купала, дзе ты прабувала», «Чырвоная ружа» (антыфоны ў «дзве шоры»), 12. Прамова вядучай фонам аўтэнтычная купальская песня з трэка № 5.
22.10 23.00 VII. Купальскае ігрышча прэзентацыя купальскіх песень, гульняў і побытавых танцаў гуртоў Пасля Містэрыі Купальскага агню, уся грамада супыняецца і адвольным парадкам распалагаецца на Купальскай паляне: сядзяць на траве, посцілках, ходзяць ці стаяць слухаюць спевы фальклорных гуртоў, глядзяць і ўдзельнічаюць у прэзентуемых гульнях і танцах. Куратары рыхтуюць выхад гуртоў загадзя, каля сцэны выстрайваць за адзін нумар. Купальская паляна гледачы, гурты. Сцэна вядучая, «ЭтнаСуполка», гурты фестывалю Вядучая аб'яўляе выступленне гуртоў як вітанне Рудабельскага Купалля ад Купалля рэгіёнаў праз ключавыя словы песні «Ой, рана на Йвана, кругом, кругом сонца ходзя, станавілась сонца у (назва мястэчка, адкуль прыехаў гурт): 1. Купальскі заклік да Мінска Мінскія гурты праграма з купальскіх песень, гульняў і танцаў свайго рэгіёна (па 10 хвілін.). 2. Купальскі заклік да Міншчыны. 3. Купальскі заклік да Магілёўшчыны. 4. Купальскі заклік да Гродзеншчыны. 5. Купальскі заклік да Брэстчыны. 6. Купальскі заклік да Віцебшчыны. 7. Купальскі заклік да Гомельшчы
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай кульгуры беларусаў
69
Час Дзея Персанажы Рэжысёры Куратары гуртоў Пляцоўка, мізансцэны Музыка, спевы, аўдыяфон(СО)
23.00 24.00 VIII. Пусканне вянкоў па вадзе Бераг возера дзяўчаты кідаюць вянкі па вадзе, плывуць платы з запаленым агнём. Купальская паляна, Вогнішча хто жадае, застаецца каля вогнішча, частуецца купальскімі прысмакамі і слухае ўжо постфальклорную музыку. Заклік вядучай да варожбаў на вянках па вадзе. Развітальныя словы. Фонавая музыка на купальскую тэматыку ад беларускіх фальклорных гуртоў і фолькмадэрн.
Такім чынам традыцыя святкавання Купалля аўтарам можа быць выкладзена ў наступным алгарытме мастацкай рэканструкцыі свята:
1. Сакральная абрадавая частка свята Містэрыя.
2. Рэкрэацыйназабаўляльная частка свята Ігрышча (танцы, гульні, забавы, купальскія і пазаабрадавыя спевы, частаванне).
I самае галоўнае аўтар і рэжысёр «Купалля» на фестывалі «Берагіня» імкунуўся разам з выкладчыкамі і студэнтамі кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ актывізаваць яго гледачоў і ўдзельнікаў да ўспрыняцця галоўных ідэй і сэнсаў свята:
• Духоўнага яднання людзей на падмурку купальскай песні, народнай музыкі і танца.
• Еднасці грамады з роднай зямлёй праз мастацкія формы ўшанавання яе прыродных з’яў і пражывання яе музычнапаэтычнага эпасу (упрыгожванне сябе і наваколля кветкамі і вянкамі; песенныя і мастацкія вобразы Купалля; падтрыманне купальскіх абрадавых традыцый праз іх актыўнае ўзнаўленне).
• Спасціжэння трансцэндэнтных' канцэптаў быцця: антынамістычнага адзінства ўсяго жывога на зямлі і ў сусвеце (адасабленняяднання зямлі і неба, верху і нізу, людзей і вышэйшых сіл, знешняга і ўнутранага і г.д.); глыбіннай сувязі жыцця соцыуму і жыцця космасу ў цыклічнай бесперапыннасці быцця; энэргіі радасці як рухавіка жыцця (захапленне і замілаванасць ад творчых праяў прыродных /моц, велічнасць, стыхійнасць, прыгажосць/ і людскіх /прыгажосць і дабрыня/)2.
Спіс літаратуры
1. Конан, У.М.. Выбранае / уклад. М.А. Козенкі; прадм. М.А. Козенкі. Мінск : Смэлтак, 2009. 536 с. : іл. (Выдатныя постаці Беларусі.)
2. Купальскі спеўнік : метад. дапаможнік / аўтарукл. Т.А. Пладунова. Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2013. 160 с. : іл.
3. Толстой, Н.Й., Толстая, С.М. К реконструкцнн древнеславянской духовной культуры (лннгво н этнографнческнй аспект) // Славянское языкознанне / VIII Междунар. сьезд славнстов, ЗагребЛюбляна, сент. 1978 г. М. : Наука, 1978. 469 с., 1 л. карт.
1 Тансцэндэнтнае філасофскі тэрмін, які характарызуе ўсё тое, што выходзіць за межы пачуццёвага вопыту і эмпірычнага пазнання; у Канта і тое, што недаступна тэарэтычнага пазнання, але з’яўляецца прадметам веры (Бог, душа, неўміручасць).
2 Беларускі культуролаг А.У. Рагуля абагульняе эстэтычныя і этычныя якасці чалавека ў катэгорыю Хараства.
70
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Вольга МЯДВЕДЗЕВА
(г. Мінск)
МЕТАДЫ НАВУЧАННЯ I ВЫХАВАННЯ ФАЛЬКЛОРНАГА ГУРТУ «СУНІЧКА» СРОДКАМІ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ
УХХІ ст. фальклор, безумоўна, існуе, але ён па большай частцы дэфармаваны сучаснымі інавацыямі і матывамі. Галоўная праблема недахоп у грамадстве ведаў па гісторыі нашых продкаў, імкненне да эстэтыцы замежных культур і недакладныя метады навучання і выхавання пераемнікаў традыцыйнай культуры і мастацтва. А ўсё гэта выклікана недахопам сумленных спецыялістаў па навучанню падлеткаў у напрамку пераемнасці этнамастацтва, і, таксама, няведаннем народнай культуры і традыцыйнай педагогіцы бацькамі пры выхаванні дзяцей.
Асабліва ва ўмовах вялікага горада сталіцы можна пабачыць, як некаторыя мастацкія кіраўнікі калектываў непаважліва адносяцца да народнага мастацтва і насычаюць яго зусім сучаснымі або класічнымі сродкамі і формамі выразнасці і выдаюць вынік за фальклорны матэрыял. Гэтатычыцца не толькі харэаграфічнага і вакальнага напрамкаў творчасці, але і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.
Праграмы па музычнаму выхаванню для вучняў агульнаадукацыйных школ амаль не прадугледжваюць вывучэнне беларускага музычнага фальклору. У дадзенай сітуацыі ўзнікае неабходнасць у арганізацыі фальклорных гурткоў і студый ва ўстановах пазашкольнай адукацыі і выхавання.
На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт”», г. Мінск, з 2003 г. існуе вакальнафальклорны гурт «Сунічка». Асноўны ўзрост дзяцей 617 год. Кіраўнік гуртку прарабіла велізарную працу з дзецьмі розных узроставых груп у арганізацыі выхаваўчых адносін, абапіраючыся на ўзроставыя і індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў У гурт прымаюцца дзеці, якія не маюць развіты музычны слых і рытм, але жадаюць пазнаёміцца з беларускім музычным фальклорам.