• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Захаванне нацыянальнай адметнасці немагчыма зараз без апоры на ўстановы адукацыі і стварэння цэласнай сістэмы выхаваўчай работы. Пачатак такой сістэмы быў зроблены этнашколай, якая даволі паспяхова працавала ў рэспубліцы. Першыя гады жыцця этнашколы ў Вілейцы былі вельмі складанымі. Мы распрацоўвалі канцэпцыю этнавыхавання, метадычныя парады па выкладанню спецыяльных прадметаў, сцэнарыі заліковых фальклорных мерапрыемстваў, сустракаліся з носьбітамі традыцыйнай культуры на Вілейшчыне і збіралі мясцовы фальклорны матэрыял. Паралельна ішло навучанне настаўнікаў, працавалі метадычныя аб’яднанні па розных кірунках этнавыхавання сучасных школьнікаў. На базе пачатковай школы № 6 і гімназіі № 2 (пазней далучыўся і дзіцячы садок №11) рыхтаваліся і праводзіліся рэгіянальныя, абласныя і рэспубліканскія
    74
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    навуковапрактычныя семінары і канферэнцыі. Вяліся спрэчкі, у якіх часта сапраўды нараджалася ісціна. Работы было шмат, але і плён быў відавочным.
    Сёння на шляху этнавыхавання існуе шмат праблем. Калі гаварыць пра праблемы пераймання, захавання і трансляцыі фальклору ва ўмовах сучаснай школы, то можна ўмоўна раздзяліць іх на некалькі асноўных блокаў: праблемы, якія датычаць умоў пераймання; праблемы, звязаныя з выяўленнем носьбітаў традыцыйнай культуры; з пераемнікамі, або нашымі вучнямі; і з арганізатарамі працэсу, або настаўнікамі [3, с. 170],
    Гаворачы пра ўмовы пераймання фальклору, трэба ўзгадаць, што раней гэта адбывалася ў натуральных умовах жыццядзейнасці. Ніхто не быў у ролі настаўніка ці вучня і, тым больш, у ролі пасрэдніка. Дзіця з першых дзён свайго жыцця чула калыханкі, забаўлянкі, казкі; падрастаючы, забаўляла імі сваіх меншых братоў і сясцёр, потым, у дарослым узросце, паўтаралася ўсё для сваіх дзяцей, а ў старасці  для ўнукаў. Падобнае паслядоўна і арганічна адбывалася і з засваеннем іншых форм фальклору, сямейнай і каляндарнай абраднасці, працоўных і жыццёвых навыкаў. Цяпер традыцыя цалкам парушана. Носьбіты і пераймальнікі знаходзяцца ў штучных умовах, што не спрыяе раскрыццю творчага патэнцыялу першых і зацікаўленаму засваенню другіх [3, с. 170].
    Калі гаварыць пра носьбітаў традыцыйнай культуры на Вілейшчыне, трэба адзначыць, што іх вельмі мала і з кожным годам становіцца ўсё менш. Яны адыходзяць, а разам з імі знікаюць і адметныя культурныя традыцыі кожнай вёскі. Ну а пакуль такія людзі ёсць, то мае сэнс працягваць працу па перайманню, збору і захаванню фальклорнай спадчыны.
    «Вялікі ўплыў на разбурэнне традыцыі аказвае сучаснае тэлебачанне і навязаная ім і СМІ масавая культура, якая адводзіць чалавека ў свет бездухоўнасці. Многія з тых, хто раней яшчэ строга выконваў у сям’і традыцыйныя абрады, зараз забыліся пра іх» [3, с. 171],
    Калі гаварыць пра праблемы, звязаныя з пераемнікамі, ці вучнямі, то трэба адзначыць, што большасць з іх, зноў жа ў сілу адарванасці ад жывой традыцыі, псіхалагічна не гатовыя к арганічнаму перайманню. Многія словы з фальклорных тэкстаў застаюцца для вучняў незразумелымі да канца нават пасля доўгіх тлумачэнняў. Менавіта таму ў нашай гімназіі мы стварылі этнаграфічны куток, каб больш даступна на наглядных матэрыялах дзеці маглі знаёміцца з тымі рэчамі, назвы якіх сустракаюцца ў фальклорных творах і амаль нічога не гавораць сучаснаму дзіцяці.
    У працэсе этнанавучання сёння патрэбны новыя падыходы, новыя тэхналогіі, новыя методыкі. Нацыянальная свядомасць, патрыятызм і жаданне быць носьбітам традыцыйнай культуры не прыходзяць разам з апрананнем народнага касцюма. Працэс гэты складаны. Ён, найперш, патрабуе падрыхтаванасці настаўнікаў. Ад іх прафесіяналізму, асабістай зацікаўленасці і любові да фальклорнай спадчыны, ад умення працаваць з дзецьмі і весці размову з носьбітамі традыцыйнай культуры залежыць вынік усёй гэтай складанай і адказнай справы.
    Вілейскай гімназіі № 2 з настаўнікамі пашанцавала. Мы ганарымся тым, што ў нас доўгі час працавала і зараз падтрымлівае сувязі настаўніца фальклорнага танца З.В. Крупская, якая сама з’яўляецца адным з самых цікавых і багатых носьбітаў традыцыі на Вілейшчыне; у нас працуюць цудоўныя настаўнікі, якія шмат сіл аддалі этнашколе: К.І. Гардынец, М.М. Іваненка, Т.П. Матусевіч, С.Ф. Габрыновіч, А.Т. Паўлоўская і інш.
    Прайшоў час, змянілася жыццё, памяняліся людзі, вобраз іх мыслення і стыль паводзін. Мы ніколі не вернемся да мінулага традыцыйнага ўкладу жыцця, і такая задача
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай кулыуры беларусаў
    75
    не стаіць сёння перад этнавыхаваннем. Але нам трэба выхоўваць нашых дзяцей сапраўднымі беларусамі, якія б ведалі гісторыю і культуру народа і ганарыліся тым, што яны беларусы. Працуючы з дзіцячым фальклорным гуртом «Чабарок», мы і стараемся імкнуцца да гэтай мэты.
    Спіс літаратуры
    1.	Арлова, Г.П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы / Г.П. Арлова.  Мінск : ГВЗАТ «Маладняк», 1995.  160 с.
    2.	Аўтэнтычны фальклор : праблемы вывучэння, захавання, пераймання : зб. навук. працудзельнікаў VI Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, Мінск, 2729 красавіка 2012 г. / БДУКМ; редкал.: М,А. Мажэйка (адк. рэд.) [і інш.].  Мінск : БДУКМ, 2012,  254 с.
    3.	Іваненка, М.М. Праблемы пераймання аўтэнтычнага фальклору Вілейшчыны ў сістэме сацыяльнапедагагічнага праекта «Этнашкола» / М.М. Іваненка // Аўтэнтычны фальклор : праблемы бытавання, вывучэння, пераймання : матэр. навук.метад. канферэнцыі (1516 сакавіка 2007 г.). Мінск, 2007.С. 169172.
    4.	Кухаронак, В.Г. Выхаванне дасканалай асобы  асноўная мэта народнай педагогікі беларусаў / В.Г. Кухаронак, Т.І. Кухаронак// Традыцыйная культура і дзеці. Выпуск 1 : Рэсп. эксперым. праект «Танцавальны фальклор і дзеці» / уклад. М.А. Козенка.  Мінск : БелДІПК, 2004  С. 2024.
    ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА:
    СУЧАСНЫ ВОПЫТ
    Зінаіда КРУПСКАЯ
    (в. Вілейка, Вілейскі район)
    НАРОДНЫ ТАНЕЦ НА ВІЛЕЙШЧЫНЕ:
    ПЕРСПЕКТЫВЫ ЗБЕРАЖЭННЯ
    Не высахне народная крынігіа, Была і будзе чыстаю вадзіца. Спрадвеку так вялося, дый вядзецца У дзецях нашых гэта застанецца...
    3. Крупская
    Вілейскі край  прыгожы і маляўнічы куточак, які мае багатую і слаўную гісторыю, сваю адметную этнакультуру. Для многіх з нас менавіта тут пачынаецца малая радзіма  зямля, якая абудзіла беларускасць, цікаўнасць і любоў да роднай мовы, захопленасць этнакультурай свайго рэгіёна. I ўсё мы пераймаем, як можам, ад носьбітаў народнай культуры. Гэтыя старэнькія бабулі і дзядулі ўмеюць лекаваць нашы душы сваімі мудрымі парадамі, песнямі, жартамі, забаўлянкамі, калыханкамі, скокамі. Яны вельмі сціплыя і добрыя людзі, павясковаму разважлівыя і таленавітыя, шчырыя і чыстыя. Гэта яны змаглі зберагчы і данесці да нашых дзён фальклор ва ўсёй яго паўнаце і прыгажосці.
    Як часта сёння можна пачуць: «Каму трэба ваш фальклор  два прыхлопы, тры прытопы?..» Што казаць, напэўна, змест многіх фальклорных твораў схаваны ад пустых сэрцаў і няўважлівых вачэй. Тым не менш, можна не толькі растлумачыць сэнс, але і намаляваць жывую карціну, напоўненую цудоўнымі вобразамі, панароднаму агучыць гэтыя вобразы і прымусіць разважаць разам з сабой, увайсці ў глыбіню і зразумець сэнс.
    Людзі старэйшага ўзросту з’яўляюцца носьбітамі самабытнай вясковай культуры (і працоўнай, і ўжытковай, і мастацкай). Яна ўвайшла ў іх душы і засталася там назаўсёды. Няма такой тэмы ў фальклоры, якую б яны не маглі растлумачыць, прыводзячы шматлікія прыклады са свайго жыцця. Яркія і цікавыя расповеды іх аб тагачасных святах і абрадах можна слухаць гадзінамі. Нават не заўважаеш, як сам са слухача ператвараешся ва ўдзельніка падзеі.
    Я лічу, што, пераймаючы ад носьбітаў фальклор, сучасныя вучні, падлеткі і моладзь, у першую чаргу, пераймаюць узор светаўспрымання, які зашыфраваны ці адкрыта пададзены і ў мове, і ў танцах, і ў песнях. Нават для цяперашніх дзяцей фальклор можа быць падмуркам грамадзянскага станаўлення, арганічнага ўспрымання народнага духу, вечнай маралі і хрысціянскай веры.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    77
    У сваёй працы з дзецьмі я заўсёды старалася выкарыстоўваць традыцыі народнай педагогікі. Усё тое, чаму навучылася сама за сваё жыццё ад мудрых людзей, назіраючы за імі і ў святы, і ў будні.
    Амаль з дзяцінства і да сталага ўзросту я іграла на вяселлях па вёсках Вілейшчыны. За гэты час мной занатавана вялікая колькасць народных танцаў у розных варыянтах выканання. Гэтыя танцы амаль усе развучаныя мною з дзецьмі і настаўнікамі гімназіі і запісаныя на відэа, да іх прыкладзены нотны матэрыял. Зроблена значная праца па ўвекавечанню харэаграфічнай спадчыны Вілейскага краю. Вялікую дапамогу ў гэтым мне аказаў таленавіты музыка, чалавек, усім сэрцам улюбёны ў народную культуру, Міхаіл Уладзіміравіч Ермаковіч. У маі 2016 г. яго не стала: ён адышоў у Вечнасць  светлая яму памяць... Менавіта Міхаіл Уладзіміравіч на слых запісаў ноты да кожнага танца, найграў мелодыі для запісу і сам памайстэрску, у пары з Таісай Фёдараўнай Гамолкай, выконваў многія нашы танцы. Маю надзею, што гэты багаты матэрыял будзе запатрабаваны. I я з вялікай ахвотай, дакуль хопіць сіл, буду дапамагаць маладым не проста вывучаць рухі танцаў, але і ўспрымаць фальклор у цэласным арганічным адзінстве, сэрцам адчуваць псіхалагічную глыбіню і маральную чысціню спрадвечнай культуры народа.
    Больш за 20 год я выкладала ў школах Вілейкі побытавы беларускі народны танец. За гэты час выпрацавала і ўдасканаліла многія методыкі, якія прадугледжваюць развіццё ў вучняў пластыкі, каардынацыі рухаў, музычнасці, выразнасці. А пачынала працу з простага: «Рабі за мной, рабі, як я!» Паказвала тыя ці іншыя рухі канкрэтных танцаў, вучні паўтаралі і запаміналі іх.
    Шмат разоў адпрацоўваюцца асобныя элементы, прывязваюцца да рытму музыкі, узгадняюцца з рухамі партнёра ці партнёраў па танцы. Паступова нарошчваецца складанасць і разнастайнасць рухаў, расце колькасць вывучаных танцаў і майстэрства вучняў. 3 гадамі заўважыла, што тэхніка не павінна быць загнанай у штучныя рамкі. Галоўнае ў побытавым танцы  гэта ўменне абстрагавацца ад патрабаванняў класічнага канона і, выкарыстоўваючы прафесійныя навыкі, вызваліць пачуцці і цела ад харэаграфічных стэрэатыпаў, увайсці ў поле творчай імправізацыі. Менавіта гэта з’яўляецца неабходнай адметнасцю сапраўднага танцора ў народным разуменні.