• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    УСЭРЦЫ MAIM I ТВАІМ
    Сяргей МАЦЮШОНАК
    (в. Антаневічы, Барысаўскі раён)
    «БЕРАГІНЯ» Ў MAIM ЖЫЦЦІ
    Зусім нямнога часу засталося да той мяжы, якая ў жыцці кожнага чалавека завяршае дзіцячае і юнацкае жыццё і робіць яго дарослым. Для нас, выпускнікоў школы, прагучыць апошні званок. 3 аднаго боку, хочацца хутчэй расправіць крылы і вылецець у шырокі свет  цікавы, прывабны, нязнаны. Але і з дзяцінствам расставацца не хочацца. Таму што ў ім, у школьным дзяцінстве, аб’ядналася ўсё самае дарагое і светлае: бацькі, родны дом, школа, любімыя настаўнікі, кнігі, сябры ...
    На парозе дарослага жыцця ўсё часцей задумваешся аб тым, чым жа ўсе гэтыя гады была для цябе школа. Мне здаецца, што ў адрозненне ад сваіх аднакласнікаў я быў больш прывязаны да школы, бо тут заўсёды побач была мама  настаўніца пачатковых класаў. Яна не вучыла мяне, але разам мы ішлі ці ехалі ў школу, разам вярталіся дадому. Жывём мы ў адной з 15 вёсак школьнага мікрараёна  у Антаневічах, за 5 км ад школы. Маленькая, у адну вуліцу, але вельмі дарагая мне мясціна. Тут нарадзілася мая мама, Святлана Мікалаеўна, тут выйшла замуж за свайго аднакласніка Сашу. Тут яны пабудавалі прыгожы прасторны дом, нарадзілі і вырасцілі мяне і старэйшую сястру.
    Другім домам для мяне стала школа. Я ўдзячны ўсім настаўнікам, якія вучылі і выхоўвалі наш клас. А ён незвычайны, бо «мужчынскі». Зараз у ім восем хлопцаў і толькі адна дзяўчынка. Mae аднакласнікі  цікавыя асобы, з якімі ніколі не бывае сумна. Ёсць з кім пагутарыць, пажартаваць, паспрачацца, абмеркаваць прачытанае ці ўбачанае. Паходы, футбол, рыбалка, віртуальныя зносіны, школьныя ранішнікі і вечарыны  усё гэта было ў нашым жыцці.
    Шмат добрых пачуццяў і ўспамін звязана ў мяне яшчэ з адной з’явай з майго школьнага жыцця. Гэта  «Берагіня».
    Мой фальклорны шлях пачаўся яшчэ ў далёкім, як зараз здаецца, 2006 г. у «Зярнятках»  падрыхтоўчай групе ўзорнага фальклорнага гурту «Берагіня», які на той час ужо быў вядомы ў рэспубліцы і нават пабываў на гастролях у Францыі. Калі я гляджу на фатаграфіі таго часу, то разумею, чаму нас назвалі «зярняткамі». Нас было шмат  цэлы клас  і былі мы маленькія, рухавыя, спрытныя. Кіравала намі наша настаўніца Людміла Віктараўна, а танцаваць вучыў Мікола Аляксеевіч Козенка  настаўнік, ролю якога ў жыцці кожнага берагінца цяжка пераацаніць.
    Акрамя танцаў, ён вучыў нас таму, чаму вучылі і іншыя настаўнікі: быць акуратнымі і ветлівымі, ведаць свой радавод, вывучаць гісторыю сваёй вёскі, з павагай адносіцца да старых людзей, размаўляць на роднай беларускай мове. Нам пастаянна напаміналі, што дзяўчынкі  прынцэсы, а хлопчыкі  прынцы, вучылі танцавальнаму этыкету. Але Мікола Аляксеевіч не проста вучыў  ён паказваў прыклад ва ўсім, чаго патрабаваў ад нас.
    90
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Калі мы падраслі, то перайшлі на больш складаную ступень фальклорнай адукацыі у групу «Берагіня». Танцы сталі больш складанымі, патрэбна было яшчэ спяваць, іграць на народных інструментах, апавядаць, пісаць успаміны. Было нялёгка, але цікава. Мы шмат дзе пабывалі, шмат чаго пабачылі. Прымалі ўдзел нават у Рэспубліканскім фестывалі «Берагіня» ў Гомельскай вобласці. Шчыра кажучы, на той час праца ў калектыве і прываблівала мяне найбольш таму, што была магчымасць такіх паездак. Таму калі «Берагіня» часова спыніла сваю дзейнасць, прыняў гэта спакойна.
    Калі гурт зноў аднавіўся, я быў ужо ў 9 класе. Наперадзе былі першыя ў жыцці экзамены, таму вырашыў у «Берагіню» не вяртацца.
    Але аднойчы Антаніна Анатольеўна, наш класны кіраўнік і музычны кіраўнік «Берагіні», прапанавала мне акампаніраваць у гурце. У мяне былі нейкія навыкі ігры на гармоніку, але каб акампаніраваць? Але згадзіўся. Спачатку проста іграў разам з музыкамі. Але аднойчы захацелася, як кажуць, успомніць маладосць, і я папрасіў дазволу танцаваць.
    I... мне гэта пасапраўднаму спадабалася, не так, як у дзяцінстве, а паіншаму, пасапраўднаму! На той час у складзе «Берагіні» было шмат старшакласнікаў, ужо спрактыкаваных танцораў і спявачак. Ужо выконваліся такія складаныя гуртавыя танцы, як «Лявоніха», «Мяцеліца», «Малацілачка», «Масточак». Склалася добрая інструментальная група  гармонікі, цымбалы, дудкі, шумавыя і ўдарныя інструменты. Дзяўчаты прыгожа спявалі, цікава апавядалі запісаную ад старых людзей народную прозу. Вось тады я і пачаў задумвацца аб тым, наколькі гэта складаная і тытанічная праца  вырасціць з маленькага дзіцяці памастацку адораную асобу. На жаль, задумвацца аб гэтым прымушалі і выпадкі сыходу з калектыву. Сыходзілі найбольш па заканчэнню школы, але спынялі навучанне ў «Берагіні» і проста так, не жадаючы прыкладаць намаганні, траціць час, падпарадкоўвацца калектыўнаму рытму. Мне ў такія хвіліны было крыўдна за Міколу Аляксеевіча, які ўсю душу ўкладае ў тое, каб вырасціць асоб, якія любяць родны край, родную мову, паважаюць продкаў, вывучаюць гісторыю Бацькаўшчыны, валодаюць мастацкімі ўменнямі, радуюць людзей.
    Я назіраў за паводзінамі некаторых маіх «калег» па «Берагіні» і не разумеў, як можна адмахвацца ад парад, крыўдзіцца на заўвагі, ігнараваць просьбы? Няўжо цяжка ўсвядоміць, што кіраўнікі рупяцца пра тое, каб мы не проста выраслі, а выраслі патрыётамі, адметнымі людзьмі. Размаўляючы з намі на роднай мове, яны выказваюць нам сваю павагу, паказваюць, што мы вартыя гэтай мовы, вартыя скарбу, які адваявалі для нас Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі, пісьменнікі і паэты 30х гадоў XX ст., пакараныя за любоў да Беларусі. Гэтым трэба ганарыцца, а не адварочвацца, не здраджваць агульнай справе, у якую ўкладваюць душу твае настаўнікі. А тая руская мова, якой карыстаюцца ў процівагу роднай  гэта проста здзек з рускай мовы, бо не захоўваюцца ні правілы вымаўлення, ні іншыя маўленчыя нормы. Чаму? Ды таму, што чалавек, які не паважае родную мову, не здольны добра засвоіць і іншую.
    Часта можна пачуць, што для беларускай мовы ў нашай краіне няма ўмоў. Я лічу, што справа не ў гэтым. Справаў людзях. Хіба камунебудзь забараняюць гаварыць пабеларуску? Проста самі беларусы не навучыліся ганарыцца сваім родным словам, саромеюцца яго. Я лічу, што лепшы шлях да беларускасці  у выхаванні. Калі б з самага маленства з чалавекам усюды было роднае слова, у дарослым жыцці ён бы з годнасцю валодаў ім.
    Мне ў гэтым сэнсе пашанцавала, бо матуля, мае родныя не цураюцца беларускай мовы, бо я вучуся ў беларускамоўнай школе, бо ў маім жыцці ёсць прыклад сапраўднага беларуса  Міколы Аляксеевіча Козенкі, які размаўляе ўсюды выключна на роднай мове, маючы пры гэтым сяброў  расіян, украінцаў, літоўцаў, палякаў, сербаў. Ён ведае іх культуру і паважае іх мову. Ён з тых людзей, якія цвёрда трымаюцца сваіх перакананняў і імкнуцца да ажыццяўлення сваіх ідэй.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    91
    Вольга ЯКАВЕЦ
    (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
    АД СЭРЦА ДА СЭРЦА
    Няліа большага дастатку, чым берагчы тое, што маеш...
    Здаецца, яшчэ зусім нядаўна я маленькая бегала па сваёй вуліцы, гуляла з сяброўкамі, хадзіла ў дзіцячы садок... Зусім нядаўна ўвайшла ў клас, пазнаёмілася з дзецьмі, якія на ўсё школьнае жыццё сталі для мяне сябрамі, аднакласнікамі... Зусім нядаўна ўпершыню ўбачыла сваю першую настаўніцу і назаўсёды запомніла яе шчырую ўсмешку, добрыя, спагадлівыя вочы...
    I вось прабеглі гады. Я ўжо ў восьмым класе. Але паранейшаму, падзіцячы, люблю сваю школу, свой клас, сваіх настаўнікаў. Мне здаецца, я разумею іх трошкі больш, чым мае аднакласнікі, таму што мая мама, Святлана Уладзіміраўна,  таксама настаўніца. Яна выкладае хімію і біялогію. А яшчэ яна наш класны кіраўнік. Шмат здараецца ў жыцці нашага класа добрых і не вельмі прыгод, розных канфліктаў, але заўсёды яны вырашаюцца, таму што мама ўмее да кожнага з нас падысці паасабліваму, пасяброўску. Яна ўмее падабраць патрэбныя словы, паспачуваць, падтрымаць. Яна нас разумее.
    Свае складаныя прадметы мама выкладае на беларускай мове. Яна заўсёды з павагай адносіцца да вясковых людзей, якія працуюць на зямлі. Гэтаму ж вучыць і нас, сваіх трох дачок. Вучыць быць цярплівымі, стараннымі, вучыць цаніць тое, што маем. Я вельмі ўдзячна сваёй мамачцы за тое, што яна вучыць нас быць шчаслівымі.
    Калі я вучылася яшчэ ў малодшых класах, то з цікаўнасцю назірала за ўдзельнікамі фальклорнага гурту «Берагіня». 3 танцавальнай залы даносілася звонкая, вясёлая музыка, чуўся прыстук абцасаў, па школьных калідорах прабягалі прыгожа апранутыя дзяўчынкі, хлопчыкі ў саламяных капелюшах. На канцэртах яны так весела танцавалі, што і мне захацелася стаць удзельніцай гурту.
    Ніякіх перашкод для гэтага не было. У «Берагіню» прымаюць усіх, хто жадае займацца народным мастацтвам. Але ёсць і ўмовы. Кіраўнікі, Мікола Аляксеевіч і Антаніна Анатольеўна, заўсёды патрабуюць ставіць калектыўныя інтарэсы вышэй за асабістыя. I часта паўтараюць, што мы  асобы, і таму павінны быць не падобнымі да іншых і прыгожымі, як усе. Гэта дэвіз «Берагіні».
    А яшчэ з першага класа ў нас праводзяцца ўрокі рытмікі, дзе мы вучымся разнастайным танцавальным рухам, затым выконваем нескладаныя танцы. Затым аб’ядноўваемся ў групу «Зярняткі» і ўжо выступаем перад гледачамі. Таму да заняткаў у «Берагіні» я была падрыхтавана.
    Мяне прынялі ў калектыў, і вось я  самы шчаслівы чалавек! Як і кожнай дзяўчынцы, мне перш за ўсё спадабалася новая спаднічка, вышываная кашулька, боцікі. Спадабалася ўплятаць у косы чырвоныя стужачкі.
    Пачаліся рэпетыцыі. Мне здавалася, што я лёгка зраблю ўсё тое, што робяць старэйшыя берагінцы. Але не атрымоўвалася. Ногі не слухаліся, не патраплялі ў такт. Даводзілася па некалькі разоў паўтараць адно і тое ж. Строгі і патрабавальны Мікола Аляксеевіч рабіў мне адну заўвагу за другой. Выпростваў мае плечы, паказваў, дзе левая нага, дзе правая... Гэта пасля я зразумела яго словы: «Нельга крыўдзіцца на заўвагі, трэба казаць за іх “дзякуй”. Калі робяць заўвагу, значыць, хочуць дапамагчы стаць лепшым». Тады я проста баялася яго строгага позірку.
    92
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Прыйшла я дадому, давай скардзіцца маме. Тая выслухала і коратка сказала: «Не хочаш  не хадзі. Але, як некалі казала мая бабуля, вучыся, дзевачка, танчыць, а рабіць і гора наўчыць».