• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Ды ўвогуле, як добра сустрэць на шляху жыцця неабыякавага чалавека, сапраўдную асобу, якая будзе жывым прыкладам, на якога хочацца раўняцца і да якога трэба расці. Тым больш добра, калі ёсць настаўнікі, перад якімі можа быць сорамна. Трэба сказаць, што мы былі не самымі лепшымі падапечнымі: часам імкнуліся «прагуляць» рэпетыцыі, часам  проста «пераходны ўзрост», інакш і не растлумачыш. Але я не памятаю, каб нашы настаўнікі ў адказ ставіліся да «артыстаў» сурова, больш таго  кожнаму неаднаразова казалі, што ён  «асоба»! А на самой жа справе падлетку ўсур’ёз і не скажаш, калі толькі авансам.
    Але ўсё ж я лічу, што выхаванне мастацтвам не прайшло міма нас зусім бясследна. Мы засвоілі шмат урокаў падчас напружаных рэпетыцый, размоў з бабулямі і дзядулямі для збору песень, танцаў, звестак мінулага аб нашым краі. А колькі мы пабачылі мясцін падчас выступленняў, з якімі эмоцыямі кожны раз чакалі паездак. Нас вучылі сябраваць пасапраўднаму, ставіцца адзін да аднаго з цярпеннем і павагай. Я думаю, што нават танцавальныя пары фарміраваліся не проста так, а з улікам таго, каб дзеці адзін у аднаго нечаму навучыліся. Я добра памятаю, як мяне паставілі ў пару з хлопцам, якога я лічыла занадта непаваротлівым, і першы час увогуле сама цягнула ў танцы. Але не прайшло і колькі месяцаў, як ён зрабіўся выдатным танцорам і потым ужо сам накіроўваў мяне ў танцы, часам прыпыняючы хаду, бо па характары мяне і трэба было прыпыняць. Адным словам, вельмі многае было прадугледжана дасканальна і прафесійна.
    Бо педагогіка  тонкая навука! Вышэйшым пілатажам тут будзе займацца выхаваннем дзіцяці так, каб яно і не здагадвалася, што яго выхаваннем хтосьці займаецца. А мастацтва дзеля гэтай мэты нібыта і створанае, бо вучыць не толькі нейкаму майстэрству, але паціху навучае заўважаць прыгажосць, імкнуцца да людзей і ставіцца да іх з павагай і інтарэсам, вывучаць гісторыю таго, что нас акружае і ганарыцца ёй.
    Думаю, што цяпер вельмі актуальна з самых малых гадоў паказваць дзіцяці прыгожае, правільнае і звяртаць яго настрой у гэты бок. Бо амаль з кожнай крыніцы інфармацыі штодзень даносяць да людзей усялякія скандальнасці, нязграбнасці, і дзеці, як самыя адкрытыя да ўсяго «гучнага», хутка ўсведамляюць гэта як норму: і як тут растлумачыш, што гэта не норма, калі яна паўсюль! Вось тут і трэба ўспомніць пра надзейную добрую
    96
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    справу, якая не тое што будзе адварочваць ад нікчымнага асяроддзя, але і садзейнічаць стварэнню пазітыўнай і каштоўнай рэальнасці.
    I гэтай адметнай справай «Берагіня» здабывала гонар не толькі сабе, але і падтрымлівала гонар нашай мядоцкай школы, выдзеліўшы яе з шэрагу звычайных вясковых і гарадскіх навучальных установаў. Хаця мне здаецца, што школа ў Мётчы ўсё ж такі была нейкай асаблівай, не пазбаўленай душы, бо інакш не вырасла б тут нічога.
    А вырасла ўнікальная сістэма выхавання, якая была сапраўды патрэбная, асабліва ў вёсцы, дзе дзеці несправядліва пазбаўленыя хоць якіх варыянтаў дадатковага развіцця. Увасобіўшы ў сабе традыцыйную мастацкую культуру, заняткі многімі народнымі рамёствамі, даследчую дзейнасць па вывучэнню самабытнага танца, песні, збору інфармацыі аб родным краі, «Берагіня» за параўнальна кароткі час заявіла аб сабе, як аб унікальным праекце.
    Такую працу нельга было не заўважыць і не адзначыць нават у рамках краіны.
    А колькі людзей было задзейнічана ў гэтай карпатлівай справе! Я думаю, што многія ўдзельнікі «Берагіні» ўдзячныя лёсу, што сталі часткай гэтай незвычайнай плыні. Хтосьці знайшоў тут сваё прызначэнне, хтосьці хоць на кароткі час пакінуў межы абывацельскага жыцця і дакрануўся да творчага працэсу.
    Ды нават адным сваім шматгадовым поспехам і існаваннем у нашай звычайнай, пакінутай на ціхае і самастойнае жыццё вёсачцы, фальклорны гурт «Берагіня» паказвае людзям, што шлях змагання і творчая справа  гэта адзіны надзейны білет у прыгожае, вечнае жыццё!
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    97
    Антаніна АБРАМОВІЧ
    (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён)
    КАЗКА  У ЖЫЦЦІ ПАДКАЗКА
    (Да Першага конкурсу апавядальнікаў народнай прозы «Несцерка»)
    Калі пачынаюцца нашы сустрэчы з казкай? Ды ў самым раннім маленстве, калі мамы спяваюііь нам песнікалыханкі, якія нагадваюць казкі! У гэтых песнях ёсць шэранькі ваўчок, ёсць коцік і ліска, ёсць зайчык і птушачка. Яны такія мяккія і пушыстыя, такія добрыя і ласкавыя, так хутка прыносяць малым спакой і сон!
    Калі мы падрастаем, звяры і птушкі перасяляюцца ў бабуліны і матуліны казкі. Там яны размаўляюць, будуюць домікі і церамкі, сварацца і мірацца. Курачка знесла яйка, а яно ўпала і разбілася. Неразумны Калабок уцякае ад дзеда з бабай. Воўк ловіць рыбку хвастом, а лісіцахітрыца адбірае ўлоў Козачка жаліцца дзеду, што яе не накармілі, не напаілі. Піліпкасынок не паддаецца на хітрасць Бабы Ягі. Іванцарэвіч едзе за трыдзевяць зямель у трыдзясятае царства і перамагае злога Кашчэя.
    Але вось мы становімся школьнікамі. I з самых першых літар кніга зноў прыводзіць нас у казку Зараз ужо казачныя героі жывуць на кніжных старонках, а мы разам з імі вандруем па свеце. Мы разумеем іх паводзіны і ўчынкі, перажываем за іх, уяўляем сябе на іх месцы. Мы ўжо заўважылі, што ў казках жывуць добрыя і злыя, прыгожыя і брыдкія, сумленныя і хлуслівыя героі.
    Мы хочам быць падобнымі да станоўчых герояў. Дзяўчынкіўяўляюць сябе царэўнамі і прынцэсамі, працавітымі і добрымі Папялушкамі, хлопчыкі мараць стаць адважнымі царэвічамі і прынцамі, быць моцнымі, як волатыасілкі, каб выратаваць з бяды сваю адзіную на ўсё жыццё прынцэсу.
    Прыходзіць час, і мы вучымся самі складаць казкі. У нашых казках ажываюііь знаёмыя нам з дзяцінства рэчы, а нашы хатнія коцікі і сабачкі пачынаюць размаўляць пачалавечы. Але парсшейшаму дабро перамагае зло, сумленныя і справядлівыя знаходзяць сваё шчасце, а брыдкія і хлуслівыя або знікаюць са свету, або перавыхоўваюцца.
    А затым мы становімся дарослымі. Чытаць казкі ўжо некалі. Але вось паказваюць па тэлебачанню казачны фільм  і бацькі разам з дзецьмі садзяцца каля экрана і захоплена сочаць за казачнымі падзеямі.
    Дык чаму ж вучыць людзей казка? Яна вучыць нас быць добрымі і адважнымі, мужнымі і смелымі, вернымі і сумленнымі. Вучыць заступацца за слабых, дапамагаць няшчасным, радавацца шчасцю іншыхлюдзей. Як стаць шчаслівым? Спытай аб гэтым у казкі. Казка у жыцці падказка.
    98
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Зтакіх слоў распачалася ў нашай школе падзея, да якой рыхтаваліся ўжо колькі тыдняў і малодшыя, і старэйшыя вучні Мётчанскага навучальнапедагагічнага комплексу, што ў Барысаўскім раёне. Зрэшты, указанне на раён неабавязковае, бо Мётчу і яе школу даўно ведаюць чытачы «Краязнаўчай газеты». Аб гэтым сведчыць падшыўка газеты, дзе сабраны ўсе нумары з матэрыяламі пра школу і яе вучняў. Знаходзіцца гэтая падшыўка ў Этнагасцёўні  кабінеце, дзе сканцэнтравана ўсё, што датычыцца дзейнасці заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня». Калектыў рыхтуецца адзначыць сваё 20годдзе.
    Адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай значнай даты, стаў Першы школьны конкурс апавядальнікаў народнай прозы «Несцерка».
    Згодна з Палажэннем, у ім удзельнічалі вучні трох узроставых груп, для якіх абавязковым конкурсным творам была казка. Акрамя казкі, вучніпачаткоўцы спаборнічалі ў намінацыі «Лічылка» і «Хуткамоўка». Пяцікласнікі, шасцікласнікі і сямікласнікі рыхтавалі легенду або паданне, а старшакласнікі  імправізацыю на зададзеную казкавую тэму. Канкурсанты мелі права карыстацца фальклорнымі матэрыяламі гурту «Берагіня», запісамі з фондаў Алены Боганевай, Галіны Барташэвіч, хрэстаматыйнымі народнымі творамі.
    Менавіта такі цікавы і любімы ўсімі пакаленнямі жанр народнай прозы як казка і быў прадстаўлены на суд гледача і журы на школьным этапе конкурсу. Перад гэтым мініконкурсы прайшлі ў класах. У іх прынялі ўдзел больш за дваццаць казачнікаў, у тым ліку ўдзельнікаў фальклорнага гурту «Берагіня».
    Школьны этап змясціў пятнаццаць удзельнікаў. Падымаючыся на сцэну, кожны чуў ад вядучага словы пра сваю асобу, а гледачы мелі магчымасць бачыць на экране прэзентацыю канкурсанта.
    Іван Гузан, вучань IV класа.
    Вясёлы, жыццярадасны хлопчык.
    Любіць рашагіь задачы, чытаць апавяданні і казкі. Марыць стаііь ваенным.
    Удзельнік фальклорнага гурту «Берагіня»
    Казка «Пра дзеда і ваўка»
    Настаўнік Святлана Мікалаеўна Мацюшонак
    Парадавалі сяброў і настаўнікаў Будай Лера з III класа, Кандратава Віка і Касцюкевіч Віка  з IV, Раджабава Каця і Захарава Крысціна  з V, Раджабава Ксюша і Абрамовіч Надзя з VII класа.
    Гучалі казкі пра звяроў і птушак, пра дзеда і бабу, пра рэпку, пра курачкурабу. Каларытным было выступленне шасцікласніка Касцюковіча Сашы з казкай «Хітры вол», а казка «Як бог гады дзяліў» васьмікласніцы Гірынай Аляксандры выклікала ажыўленую рэакцыю залы. Завяршыла конкурс казка «Марцін ГлінскіПапялінскі і Котсват», якая вельмі цікава прагучала ў выкананні вучня XI класа Арцёма Радзюка.
    Старшыня журы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Валер’еўна Крачкоўская адзначыла высокую якасць падрыхтоўкі да конкурсу вучняў пачатковых класаў і іх настаўнікаў Святланы Мікалаеўны Мацюшонак і Алесі Леанідаўны Палехінай. Падзякавала за актыўнасць калектыву VI класа і класнаму кіраўніку Марыі Іванаўне Колесень. Падкрэсліла значнасць і важнасць мерапрыемства для выхавання асобы вучня
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    99
    патрыёта, вучняінтэлектуала, вучнятворцы. Выказала пажаданне на такім жа добрым узроўні падрыхтаваць і правесці астатнія конкурсныя этапы.
    Паведаміла, што фінал Першага школьнага конкурсу апавядальнікаў народнай прозы «Несцерка» адбудзецца 23 снежня, у дзень святкавання 20гадовага юбілею фальклорнага гурту «Берагіня».
    Як пажаданне плёну ў далейшай працы па засваенню і папулярызацыі скарбаў народнай прозы прагучалі для вучняў словы з верша...
    Вам, маладым будаўнікам і творцам, Каб меншыя цярпець няўдачыстраты, У ваш вучоны век я раю моцна: Чытайце казкі, хлотіы і дзяўчаты! Навукі мудрай краіі там непачаты! Таму й кажу вам у жыцця на старце Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты! Старыя казачкі часііей чыташіе!