Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
Якавец Вольга Сяргееўна, вучаніца VIII класа, салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласііь).
104
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
ДАДАТАК
РЭЗАЛЮЦЫЯ
VII МЯДОЦКІХ ЧЫТАННЯЎ
«Мядоцкая “Берагіня”
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў»
Мётчанскі ВПК, в. Новая Мётча, Барысаўскі раён
23 снежня 2016 г.
Да 20годдзя заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» Дзяржаўнай установы адукацыі «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна»
снежня 2016 г. у ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» ў рамках святкавання 20гадовага юбілею заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» прайшлі VII Мядоцкія чытанні «Традыцыйная культура і дзеці: Мядоцкая “Берагіня” ў нацыянальным кантэксце» (далей Чытанні).
У рабоце Чытанняў прынялі ўдзел вучні, кіраўнікі і настаўнікі ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа», настаўнікі ветэраны педагагічнай працы Барысаўскага раёна, супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, выкладчыкі і студэнты УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», вядомыя беларускія навукоўцы спецыялісты ў галінах педагогікі, філалогіі, культуралогіі, этналогіі і фалькларыстыкі краіны.
У рамках Чытанняў быў абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з:
вынікамі дваццацігадовай дзейнасці заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня», дзейнасці педагагічнага калектыву ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа» ў галіне этнакультурнага выхавання навучэнцаў;
праблемамі выхавання ў сістэме айчыннай адукацыі асобы Чалавека грамадзяніна, патрыёта, творцы;
пытаннямі аднаўлення і папулярызацыі традыцыйнай народнай культуры Бацькаўшчыны;
пытаннямі арганізацыі фальклорнай практыкі як формы даследавання гісторыкакультурнай спадчыны ва ўмовах дзейнасці ўстаноў адукацыі розных тыпаў;
арганізацыяй дзейнасці навучэнскіх фальклорных калектываў як пераемнікаў рэгіянальных музычных, спеўных, танцавальных, апавядальных традыцый.
Удзельнікі Чытанняў канстатуюць, што
традыцыйная культура адзін з самых уплывовых і даступных дзецям і навучэнскай моладзі сродкаў этнакультурнага выхавання, адзін з галоўных і надзейных сродкаў кансалідацыі грамадства;
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
105
традыцыйная культурная спадчына адна з галоўных каштоўнасцей беларускага народа, і далучэнне да яе дзяцей і моладзі з’яўляецца гарантам захавання этнакультурных скарбаў для наступных пакаленняў;
сям’я, род, Бацькаўшчына, Радзіма нязводныя духоўныя скарбы, вытокі патрыятызму і гуманізму, блізкія і зразумелыя дзецям паняцці. Зварот да іх у адукацыйным працэсе садзейнічае павышэнню якасці адукацыі;
дваццацігадовая дзейнасць фальклорнага гурту «Берагіня», дзейнасць педагагічнага калектыву ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа» па выхаванню дзяцей сродкамі традыцыйнай народнай культуры стварылі адметную адукацыйную сістэму, дзе ўдала спалучаюцца розныя віды працы, дзе навучэнцы не толькі пераймаюць, засвойваюць і папулярызуюць музычныя, спеўныя, танцавальныя, апавядальныя традыцыі, але і развіваюць свае інтэлектуальныя здольнасці, ствараюць і зберагаюць сваю гісторыю ў матэрыяльным увасабленні кнігах, альбомах, стэндах, партрэтных галерэях, музейных экспазіцыях.
Разам з тым удзельнікі Чытанняў выказалі заклапочанасць
знікненнем глыбінных традыцый беларускай нацыянальнай культуры, у тым ліку ў Барысаўскім рэгіёне і ў Мядоцкім краі ў прыватнасці, звязаным з сыходам носьбітаў гэтых традыцый;
агрэсіўным наступам на свядомасць падрастаючага пакалення негатыўных з’яў сучаснага жыцця, адмоўным уплывам сусветнай сеткі інтэрнет на фарміраванне светапогляду дзяцей і моладзі;
звужэннем сферы ўжывання ў адукацыйным працэсе ўстаноў прафесійнатэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі беларускай мовы як галоўнага ідэнтыфікатара беларускай нацыі, эфектыўнага сродку выхаваўчага ўздзеяння, носьбіта спрадвечнай народнай маралі;
недастатковым выкарыстаннем вопыту Мётчанскай школы ў сістэме фальклорнай адукацыі дзяцей і моладзі ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна.
Удзельнікі Чытанняў лічаць неабходным звярнуцца да аддзела адукацыі, спорту і турызму і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта з наступнымі прапановамі:
1. Ствараць умовы для далейшай дзейнасці фальклорнага гурту «Берагіня» ва ўмовах ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа» як найбольш аптымальнай сістэмы вывучэння, захавання, пераемнасці і папулярызацыі народных мастацкіх традыцый дзеля патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнцаў.
2. Удасканальваць сістэму папулярызацыі традыцыйнай мастацкай культуры Барысаўшчыны праз удзел «Берагіні» ў знакавых мерапрыемствах раёна, вобласці, краіны. Выкарыстоўваць мастацкі патэнцыял гурту для папулярызацыі беларускай традыцыйнай культуры ў краінах замежжа.
3. Спрыяць арганізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна фальклорных дзіцячых і маладзёжных калектываў, у аснову дзейнасці якіх былі б пакладзены прынцыпы вывучэння і пераймання мастацкіх традыцый Барысаўшчыны.
4. Спланаваць і ажыццявіць на раённым узроўні правядзенне конкурсу парвыканаўцаў народных побытавых танцаў.
5. Распрацаваць, зацвердзіць райвыканкамам і ўкараніць у практыку сацыякультурнай і адукацыйнавыхаваўчай дзейнасці раённую праграму «Традыцыйная культура і моладзь Барысаўшчыны».
106
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Ад імя ўдзельнікаў VII Мядоцкіх чытанняў «Традыцыйная культура і дзеці: Мядоцкая “Берагіня”ў нацыянальным кантэксце» Рэзалюцыю падпісалі:
Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар філасофскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск).
Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», дацэнт, доктар філалагічных навук (г. Мінск).
Рагуля Аляксей Уладзіміравіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (г. Мінск).
Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, загадчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», дацэнт, кандыдат культуралогіі (г. Мінск).
Варфаламеева Тамара Барысаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (г. Мінск).
Боганева Алена Міхайлаўна, навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (г. Мінск).
Стружэцкі Тадэвуш Іванавіч, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (г. Мінск).
Каліноўская Алена Тадэвушаўна, намеснік начальніка аддзела навуковаметадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыкакультурнай спадчыны ДУА «Інстытут культуры Беларусі» (г. Мінск).
Пладунова Таццяна Аляксандраўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (г. Мінск).
Крыўко Таццяна Міхайлаўна, метадыст аддзела навуковаметадычнага і псіхолагапедагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі ДУ «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» (г. Мінск).
Крачкоўская Алена Валер’еўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён).
Абрамовіч Антаніна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, музычны кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна», лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў народнай творчасці (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён).
Козенка Мікалай Аляксеевіч, выкладчык УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна», навуковы і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (г. Мінск).
ФОТАФАКТ
МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ БЛІЗКАЕ I ДАЛЁКАЕ
2016 год
1. Дырэктар ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці Таццяна Іванаўна Варона, кіраўнікі заслужанага калектыву Рэспублікі Бларусь «Берагіня», Мікола Аляксеевіч Козенка, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, Антаніна Анатольеўна Абрамовіч лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў народнай творчасці падчас падрыхтоўкі VII Мядоцкіх чытанняў.
2. У чаканні гасцей удзельнікаў VII Мядоцкіх чытанняў.
3. Рэгістрацыя ўдзельнікаў VII Мядоцкіх чытанняў.
4. Прэзентацыя Этнагасцёўні «Берагіні».
5. Удзельнікі Чытанняў2016.
6. Загадчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», дацэнт, кандыдат культуралогіі Вячаслаў Віктаравіч Калацэй, прафесары кафедры доктар філасофскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч, кандыдат філалогіі Аляксей Уладзіміравіч Рагуля, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Тамара Барысаўна Варфаламеева.