• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    100
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Міхаіл СОБАЛЬ
    (г. мінск)
    НА КАРЫСЦЬ АЙЧЫНЫ
    Прыйшоў неяк да мудраца чалавек і кажа: «0, мудрэц! Навучы мяне адрозніваць прыгажосць ад пачварнасці, ісціну ад хлусні, навучы мяне радавацца жыццю». Падумаў мудрэц, і ... навучыў чалавека танцаваць.
    Прызнаюся, калі я сядзеў у зале, акунуўшыся ў магію танцавальных узораў раённага конкурсу беларускага народнага танца «Ветразь», мне ўспомнілася гэтая прытча, а сам Мікалай Аляксеевіч Козенка ў рэчаіснасці ўжо ўспрымаўся гэткім мудрацом, які здолеў назапасіць велізарны вопыт у галіне нацыянальнай этнахарэаграфіі, мясцовага фальклору і зараз шчодра дзеліцца сваім скарбам. Мне падалося, што ўсё і маляўнічасць касцюмаў, і стрыманая лірыка, і «забіяцкая іскра», і заўзятасць народнага танца, і гучанне традыцыйных музычных інструментаў  дазволілі нам, людзям рознага ўзросту і роду заняткаў, адчуць гарманічную сувязь з нашымі вытокамі, народнай творчасцю. Безумоўна, палітра эмоцый і думак у сувязі з гэтай падзеяй вельмі разнастайная, засяроджуся на галоўных.
    Фальклор у цэлым і народны танец, як яго кампанент, справядліва разглядаецца як скарбніца памяці, у агульнаэтнічным маштабе, маштабе асобнай мясцовасці альбо групы людзей. У ім канцэнтруецца лепшы вопыт, традыцыя. Але як жа важна, каб фальклорная памяць не ператварылася выключна ў сховішча лепшай спадчыны, у своеасаблівы мемарыял, а была непасрэдна ўключана ў сучасную рэчаіснасць, і тым самым ажыццяўлялася б перадача духоўных каштоўнасцей ад аднаго пакалення да наступнага! Дэманстрацыя менавіта гэтай узаемасувязі  фальклору як памяці традыцыі і як актуальнага дзеяння адбывалася ў мяне на вачах падчас выступу розных дзіцячых і маладзёжных танцавальных калектываў. Для мяне было відавочным, што Мікалай Аляксеевіч і яго паплечнікі на месцах навучылі дзяцей не столькі прыгожа рухацца пад музыку, колькі адчуваць танец, любіць яго як нешта роднае і блізкае, адчуваць у гэтай музыцы і рухах адгалоскі гісторыі сваёй сям’і, успамінаў бабуль і дзядуль. А гэта падмурак асобы ўжо не дзіцяці, а будучага грамадзяніна, прычым ўмацаванага пачуццём патрыятызму.
    Сёння ўсё больш людзей ўсведамляюць неадпаведнасць сучаснага жыцця нормам традыцыйнай культуры, шукаюць выхад са становішча. Хоць вонкава культурнае жыццё нашага часу насычана гучнымі падзеямі, унутрана яно перажывае глыбокі крызіс духоўнасці. У наяўнасці дэвальвацыя этычных норм у грамадстве, падмена адукацыі пустымі ведамі, знікненне адметнай народнай культуры Бацькаўшчыны, духоўнае збядненне, бескультур’е людзей і інш. Больш за тое, у сучасных умовах глабалізацыі з’яўляецца новая пагроза  як захаваць сваю самабытную культуру, частку багацця духоўнага жыцця, прымножанага на працягу стагоддзяў, і не растварыцца ў глабалізаванай культуры. 3 улікам гэтых выклікаў, пераацаніць дзейнасць М.А. Козенкі і яго аднадумцаў па далучэнню дзяцей і моладзі да культуры народнага танца практычна немагчыма. Глядзіш на іх выступы і становіцца відавочным, што танец  гэта даступная ім форма праяўлення сябе, свайго светаадчування. Прычым гэты стан характарызуецца пачуццём уздыму, святочнасці, яднання з калектывам, унутранай адкрытасці насустрач адно аднаму. Да таго ж кожны з нас, дарослых, разумее, што заняткі ў танцавальным калек
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    101
    тыве  гэта змястоўны, напоўнены вольны час, прычым вольны час калектыўны, які нясе каштоўны выхаваўчы зарад, выпрацоўвае нормы і каштоўнасці сумеснага дзеяння і сумеснага жыцця. Іншымі словамі, у працэсе навучання народным танцам навучэнец дзіця, падлетак ці малады чалавек  атрымлівае маральнаэстэтычнае выхаванне, засваенне культурнагістарычнага вопыту народа, арыенціроўку на сапраўдныя духоўныя каштоўнасці і ўсё гэта  у процівагу эрзацкультуры.
    I яшчэ пра адно. Мы шмат гаворым пра патрыятызм, шукаем яго фармулёўкі, падмацоўваем іх сваімі аргументамі. Для мяне патрыятызм гэта, у першую чаргу, дзеянне, канкрэтнае дзеянне на карысць і для славы Айчыны. I з гэтага пункту гледжання дзейнасць М.А. Козенкі для мяне з’яўляецца ўзорам сапраўднага патрыятызму, годным пераймання. Кажуць, што танец  гэта душа народа, і я магу ўявіць, як складана зазірнуць у гэтую душу, як шмат цяжкасцей даводзіцца пераадольваць на шляху пазнання матэрыялу, яго асэнсавання, узнікнення ўласнай задумы і ўвасаблення яе разам з выканаўцамі. Але Мікалай Аляксеевіч упарта і настойліва на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў шукае тыя музычнапластычныя матывы, кампазіцыйныя прыёмы, якія з’яўляюцца квінтэсэнцыяй нацыянальнага ў харэаграфіі, штогод ініцыіруе і праводзіць агляды, конкурсы, фестывалі фальклорнага мастацтва, ажыццяўляе творчае кіраўніцтва шэрагам аматарскіх калектываў і многаемногае інш. Нягледзячы ні на што, насуперак усім цяжкасцям і перашкодам. I мне бясконца радасна, што колькасць яго прыхільнікаў і аднадумцаў памнажаецца з кожным годам, а гэта добры знак для ўсіх нас.
    102
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
    Абрамовіч Антаніна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, музычны кіраўнік фальклорнага гурту «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна», лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў народнай творчасці (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).
    Боганева Алена Міхайлаўна, навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 г. (г. Мінск).
    Вайтовіч Валянціна Адамаўна, настаўнік гісторыі, ветэран педагагічнай працы Вяляціцкай сярэдняй школы Барысаўскага раёна (в. Вяляцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).
    Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і кулыуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», дацэнт, доктар філалагічных навук (г. Мінск).
    Варфаламеева Тамара Барысаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 г.; член Беларускай рэспубліканскай навуковаметадычнай рады па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (г. Мінск).
    Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар філасофскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (г Мінск).
    Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, загадчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», дацэнт, кандыдат культуралогіі; член Беларускай рэспубліканскай навуковаметадычнай рады па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (г. Мінск).
    Каркотка Таццяна Валер’еўна, настаўнік музыкі, мастацкі кіраўнік фальклорнага гурту «Чабарок» ДУА «Вілейская гімназія № 2» (г. Вілейка, Мінская вобласць).
    КолбікДар’я Сяргееўна, кіраўнік ТАА «Соултранс», удзельніца заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» (выпуск 2008 г.) (г. Мінск).
    Коскіна Марыя Вадзімаўна, вучаніца XI класа, удзельніца заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Дроздзіна, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).
    Крачкоўская Алена Валер’еўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    103
    Крупская Зінаіда Васільеўна, настаўнік фальклорнага танца ДУА «Вілейская гімназія № 2», ветэран педагагічнай працы, выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь (г. Вілейка, Мінская вобласць).
    Крыўко Таццяна Міхайлаўна, метадыст аддзела навуковаметадычнага і псіхолагапедагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск).
    Мацюшонак Святлана Мікалаеўна, настаўніца пачатковых класаў ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Антаневічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).
    Мацюшонак Сяргей Аляксандравіч, вучань XI класа, саліст заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Антаневічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).
    Мядзведзева Вольга Сяргееўна, студэнтка кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», удзельніца фальклорнага калектыву «Этнасуполка» (г. Мінск).
    Петухова Наталя Вячаславаўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат культуралогіі (г. Мінск).
    Пладунова Таццяна Аляксандраўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (г. Мінск).
    Пранкевіч Валянціна Васільеўна, карэспандэнт, загадчык аддзела культуры і спорту раённай газеты «Чачэрскі веснік» (г. Чачэрск, Гомельская вобласць).
    Рагуля Аляксей Уладзіміравіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (г. Мінск).
    Сачык Вольга Аляксандраўна, студэнтка кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт кулыуры і мастацтваў», удзельніца фальклорнага калектыву «Этнасуполка» (г. Мінск).
    Тамашэўская Ірына Уладзіміраўна, намеснік дырэктара ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска» (г. Мінск).
    Якаеец Святлана Уладзіміраўна, настаўнік хіміі і біялогіі ДУА «Мётчанскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа Барысаўскага раёна» (в. Старая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць).