• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Я выйшла з гурту, але недзе знутры мяне штосьці непакоіла, не давала ўпэўненасці ў сабе. Я лічыла сябе нікчэмным чалавекам: танцаваць і то не ўмею. I так хацелася зноў у танцавальную залу, дзе так хороша гучыць музыка. Зала знаходзіцца на першым паверсе, і кожную пятніцу па калідоры разліваюцца вясёлыя гукі гармоніка, чуецца рытмічны стук барабана. Я зноў падышла да мамы: «Мама, так мне хочацца хадзіць у “Берагіню”! Чаму ў мяне не атрымліваюцца танцы? Можа, гэта не маё?». На што мама сказала словы, якія я запомню на ўсё жыццё: «Волечка, у жыцці будзе многа цяжкасцей, і трэба навучыцца з імі спраўляцца, а не збягаць ад іх. Калі чалавек навучыцца з дзяцінства адольваць цяжкасці, яму будзе лёгка ісці па жыцці, а калі не навучыцца  так і будзе ўсё жыццё бегаць, як тая расліна перакаціполе».
    Сорамна было зноў прасіцца ў калектыў, але кіраўнікі зразумелі мяне. I вось я ў другі раз стала ўдзельніцай фальклорнага гурту «Берагіня».
    3 кожнай рэпетыцыяй я адчувала, як усё лепш і лепш давалася мне танцавальная навука. Я адчула радасць ад танца, пачала любіць яго. Я ўжо не баялася ні «Месяца», ні «Кацярынкі», ні «Полькі». Мабыць, і танец нарэшце палюбіў мяне. Заўвагі Міколы Аляксеевіча пачалі дапамагаць мне, а не скоўваць мае рухі. Я пачала разумець, што такое традыцыя, пачала цікавіцца гісторыяй свайго роду, гісторыяй «Берагіні». Пачаліся і іншыя адкрыцці, якія ўзбагацілі маё жыццё, адкрылі шлях ад сэрца да сэрца.
    Мы шмат чулі пра Аўгінню Іванаўну Грук з в. Селішча, бачылі яе партрэт у гасцёўні. Ведалі, што кожны год восенню берагінцы ходзяць да яе на могілкі. Ведалі, што бабуля Аўгіння пакінула «Берагіні» шмат песень, танцаў, аповедаў.
    I вось група дзяўчат разам з Міколам Аляксеевічам і Антанінай Анатольеўнай выправілася ў падарожжа. Мы ішлі пешшу 6 км, але не стаміліся, бо шмат аб чым размаўлялі. На Селіцкіх могілках убачылі помнікі тых бабуль, да каго берагінцы хадзілі у фальклорныя вандроўкі. Кіраўнікі расказвалі пра іх шмат цікавага. Але асабліва ўразіла нас гісторыя жыцця бабулі Аўгінні.
    Як рана засталася яна сіратою, як выйшла замуж. Калі пачалася вайна, на руках было ўжо трое дзяцей. У першы дзень вайны мужа разам з іншымі мужчынамі з вёскі павезлі ў ваенкамат на прызыўны пункт. Жанчыны не ведалі, што з імі, і пайшлі пешшу ў Барысаў. Каля в. Ухалода трапілі пад нямецкую бамбёжку. Але не загінулі, усе дабраліся дадому. А потым  доўгія ваенныя гады, малыя дзеці, немцы, партызаны... У канцы вайны перастаў пісаць муж з фронту. Аўгіння думала, што ён загінуў. Але потым прыйшло пісьмо, дзе гаварылася, што ён моцна паранены, не ходзіць, не размаўляе. Калі яго прывезлі дадому, ён вымавіў толькі адно слова: «Аўгіння...». Бабуля Аўгіння сорак гадоў пасля вайны яго даглядала. Нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей. Працавала ў калгасе, рабіла за сябе і за мужчын.
    Нягледзячы на цяжкае жыццё, любіла спяваць, танчыць, жартаваць. Шмат ведала легенд, паданняў, казак, былічак. Да смерці заўсёды прымала гасцей. У яе пабывалі ўсе пакаленні берагінцаў.
    Вось і мы бачым фотаздымкі Аўгінні Іванаўны і яе мужа Аляксея на помніках. Зараз ужо паіншаму ўяўляем яе жыццё. Бачым тое поле, па якім яна разам з малымі дзеткамі бегла сустракаць падводу, на якой везлі да яе мужаінваліда. Бачым перад сабой вось тут, на могілках, тую царкву, дзе пасля крушэння самалёта ляжалі целы чатырох савецкіх лётчыкаў. Спачатку іх пахавалі на гэтых могілках, а ў 1974 г.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    93
    перазахавалі ў Мётчы. Кожны год 9 мая мы, школьнікі, ускладаем вянкі і кветкі на магілу герояў.
    Вось так для нас ажывала гісторыя. Мы слухалі пра бабулю Аўгінню, і кожная з нас думала пра сваё. Затым разгаварыліся. Мая сяброўка Саша Гірына расказала, што яе бабуля ў час вайны была ў нямецкім канцлагеры. Аня Палонік успомніла свайго прадзеда, былога настаўніка нашай школы Станіслава Антонавіча Ржавускага, які таксама ваяваў. Мне ўспомніліся расказы маіх бацькоў пра сваіх тат і мам, бабуль і дзядуль, якія таксама зведалі шмат гора і страт у гады той страшнай вайны...
    Затым наша вандроўка працягнулася. Мы пайшлі ў в. Селішча. Убачылі хаты, дзе жылі жанчыны  носьбіты мастацкіх традыцый, чые партрэты ёсць у нашай гасцёўні. Некаторых з іх ужо няма, некаторыя жывуць у сваіх дзяцей у горадзе. Нам паказалі хату, дзе жыла бабуля Аўгіння і дзе зараз жыве яе сярэдні сын Яўгеній Аляксеевіч Грук са сваёй жонкай Марыяй Мікалаеўнай. Гэта яны даглядалі апошнія гады жыцця бабулі. I зараз сябруюць з нашымі кіраўнікамі.
    У цэнтры в. Селішча, дзе некалі была крама, мы ўбачылі тое месца, дзе ў 2009 г. «Берагіня» паказвала свой канцэрт на вясковай вуліцы. Фотаздымкі канцэрта мы, малыя, бачылі ў берагінскіх альбомах.
    Затым завіталі да сваёй сяброўкі Тані Абрамовіч, пасядзелі на лаўцы каля хаты, пачаставаліся цукеркамі, расказалі ёй, дзе былі і што бачылі.
    Назад мы вярталіся ўжо іншай дарогай  праз поле, па добра вытаптанай сцежцы. Размаўлялі, успаміналі цікава праведзены дзень. Успаміналі пачутае пра бабулю Аўгінню, спявалі некалі запісаныя ад яе песні, пераказвалі яе казкі і паданні  пра дзядулю, які на Уздзвіжанне араў зямлю, а вуж пакараў яго. Пра тое, як адзін чалавек убачыў у балоце на вадзе ікону Божай Маці, і таму селішчане паставілі там царкву. Пра свёкрачарадзея, які правучыў мясцовых хлопцаўхуліганаў. Пра салдата, які ішоў з плену... і яшчэ шмат пра што. Гаварылі пра тое, што якія б мы былі бедныя духоўна, каб не нашы бабулі. Колькі б мы ўсяго не даведаліся, калі б не запісалі ўсё тое, што ведала руплівая і працавітая жанчына  Аўгіння Іванаўна Грук. Веды, якія мы набылі ад яе, затым перададуцца нашым дзецям і ўнукам.
    Пановаму, паіншаму загучалі цяпер для нас словы, пачутыя на ўроку беларускай мовы: «Бедны той, хто апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных  скарбаў душы».
    94
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Дар ’я КОЛБІК
    (г. Мінск)
    НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ УДЗЯЧНАСЦІ...
    Азіраючыся на мінулае, кожны раз з удзячнасцю адзначаю: як мне пашанцавала, што ў нашай вясковай школе сышліся ўнікальныя творчыя людзі і з’явілася «Берагіня». Іншы раз спрабую ўявіць, як бы склаўся мой лёс, калі б гэтага не было. I можа я не заўзяты аптыміст, але ў галаву ўпэўнена прыходзяць не самыя прыгожыя сцэнарыі.
    Народнае мастацтва ў нейкай меры пазбавіла нас той бязлікасці, якая стала галоўнай рысай мэйнстрымнай папсовай культуры, што запаланіла ўсе сферы жыцця. На той час, час нашага дзяцінства і падлеткавага ўзросту, было даволі складана прывіць да людзей іншы погляд да культуры: самабытнае, народнае надзейна пазабыта за доўгія гады выхавання «савецкага чалавека», замежнае, прымітыўнае і ў большасці сваёй пошлае імкліва пранікла ў масы і заняло і па сённяшні дзень устойлівыя пазіцыі. Памятаю, як кожны раз было боязна выходзіць на сцэну, асабліва ў школах перад такімі ж дзецьмі, як мы самі! Сустракалі не тое што холадна, а нібыта з насмешкаю ў вачах. Бо мы не толькі паказвалі «нефармат», але і выглядалі не так, як звычайна выглядаюць са сцэны: народныя касцюмы з вышыванкамі, тканымі паясамі, пышнымі доўгімі спадніцамі, заплеценыя косы ў дзяўчат, ніводнага нават намёку на касметыку (на сцэне ды без касметыкі!), саламяныя капелюшы ў хлопцаў. Ды як пачнем сваё выступленне самай што ні ёсць народнай прывітальнай песняй (абавязкова акапэльна):
    «Добры вечар добрым людзём, добрым людзём! А мы к вам ідзём, мы к вам ідзём
    Песні піяць, песні піяць, 3 вамі гуляць, з вамі гуляць!...»
    Што і казаць  большая частка гледачоў прыходзіла ў глумлівы настрой. Але! Але потым на працягу выступлення як весела, як хораша было назіраць, што нашы танцы, гульні, жарты, спевы ўжо ўспрымаюцца з непадробнай радасцю. Невядома, як гэта ўдавалася зрабіць усяго толькі за паўгадзіны. У выніку дзеці заўсёды к фіналу ўспрымалі нас добра, можа, нават больш эмацыйна, чым дарослыя. Бо як ты ўсядзіш, калі грае жывая музыка, так задорна пары круцяць «Польку» ці «Кракавяк», такія пранікнёныя словы песні... Прыемна было бачыць, што мы здольныя ўразіць гледача, дапамагчы яму прыняць народную культуру.
    Гэта цяпер мы разумеем, што гурт «Берагіня» быў для нас не толькі танцавальным «гуртком», а ў большай ступені моцным выхаваўчым інстытутам, разам з такімі, як сям’я ці школа. Вядома, што сям’я ў цэлым здольная выхаваць годнага чалавека, але і асяроддзе нельга ігнараваць. Для дзяцей асяроддзе  гэта будзе і школа, і ўсё, што адбываецца пасля школы. Але мне здаецца, што сучасная школа  даволі «сухая» сістэма, якая сваім таталітарным рэгуляваннем і інструментарыем усіх (і вучняў, і настаўнікаў) раўняе пад адну сярэдненькую мерку, не гледзячы на здольнасці, імкненні навучэнцаў ці нават карысць такога навучання.
    А мастацтва  гэта заўсёды індывідуальны падыход, шліфаванне самых простых навыкаў да ўзроўню майстэрства і вядома ж эмоцыі! Думаю, што менавіта эмоцыі ў сілах крануць душу і прымусіць чалавека працаваць над сабой, над сваёй справай з натхненнем «і дзень, і ноч». А працаваць трэба, бо як вядома, ад прыроды чалавек лянівы,
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    95
    і лянота з цягам часу толькі мацнее, калі з ёю не весці барацьбу. Ды й калі ўявіць сабе, колькі ў дзяцей і падлеткаў патэнцыйнай энергіі, па большай частцы даволі скупа выдзеленай на выкананне сваіх непасрэдных школьных «зубрыльных» абавязкаў. He кожны здолее рэшту патраціць больш разумна, калі мэтанакіравана не задзейнічаць дзіця ў справе, якая не толькі будзе карыснай і цікавай, але і здольнай выклікаць долю здаровай зайздрасці ў равеснікаў.
    Для нас такой справай стала «Берагіня», куды мог прыйсці кожны без адбору па таленавітасці ці матэрыяльнай забяспечанасці сям’і і заняць сваё месца. Адзіныя крытэрыі  зацікаўленасць, працаздольнасць і магчымасць быць лепшым, чым падаецца на першы погляд. Бо як вядома, сярод дзяцей і асабліва хлопцаў, вельмі крута быць непаслухмяным. Такім чынам, трапіць у калектыў было вельмі проста, і калі ты не занадта добра танчыш, то цябе паспрабуюць у спевах ці ігры на музычных інструментах. I наадварот. I дзеці былі ўдзячныя, што кожны выконвае сваю ўнікальную ролю ў выступленні гурту. А тое, што заняткі бясплатныя! Зараз нават цяжка ўявіць, на якім энтузіязме нашыя настаўнікі, перш за ўсё Мікола Аляксеевіч і Антаніна Анатольеўна, прыводзілі ў жыццё гэты праект сваімі сіламі і ў палове выпадкаў  сродкамі. I рабілі гэта не па загаду «зверху», а па сваёй ініцыятыве і насуперак абставінам. To можа лепш сказаць, што справа рабілася па загаду «звыш»...