• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў  даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў

    даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў

    Памер: 128с.
    Мінск 2017
    91.62 МБ
    Калі адзначыць, што народ большай частцы Беларусі танцуе кадрылі, то нашаму мікрараёну ўласцівы вальсы. «Шляхецкі вальс» альбо «Навасёлкавскі вальс»  яны адметны сваёй непаўторнасцю, пастановай рук, танцавальнымі рухамі. А калены аднаго з гэтых вальсаў гучаць так: «Паненкі до кругу», «Чэрэз дзве паненкі, треця моя», «Хлопцы до кругу», «Кошычак» і др. Як дыялект, так і пластычныя элементы танца маюць польскі адценак.
    Беларускі песенны фальклор таксама займае важнае месца ў рэпертуары клуба. Спевы  гэта дзейсны сродак эстэтычнага выхавання і духоўнага ўдасканалення асобы. У песенны рэпертуар клуба ўваходзяць песні, запісаныя як у Каменецкім раёне, так і ў сумежных з ім тэрыторыях, у тым ліку і за межамі краіны. Лірычная песня «Мала пташэчка», жартоўная «Не хоздь коло ружы...» запісаны ад Клімовіч Валянціны Паўлаўны з в. Дабраводы (Польшча).
    Сярод метадаў засваення народнай культуры рэгіёна быў выкарыстаны медад «уключнага назірання», а таксама метад «дэманстратыўнай антрапатэхнікі», што ўяўляе сабой развучванне матэрыяла пры непасрэдным назіранні за носьбітам традыцыі, калі перайманне адбываецца «з голасу на голас», «з нагі на нагу».
    Узорны клуб аматараў фальклору «Катрынка» дзякуючы адказным кіраўнікам, вялікаму рэпертуару з помнікаў сваёй рэгіянальнай спадчыны і наяўнасці дзяцей, якія паважаюць сваю культуру, з’яўляецца транслятарам беларускай традыцыйнай спадчыны. Калектыў прымаў ўдзел у розных раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях: Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Ноты прыязні» ў г. Гайнаўка (Польшча, 2006 г., дыпломы II і III ступені), Міжнародны фестываль фальклору і хлеба ў Ціханаўцэ (Польшча, 2007 г., дыплом лаурэата), Рэспубліканскі аглядконкурс фальклорных калектываў «Веснавы танок» (2008 г., дыплом I ступені, 2010 г. ГранПры).
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    85
    3 2016 г. клуб пачаў праводзіць этнадыскатэкі. Сустрэчы, на якіх клуб паказвае запланаваныя ім танцы і навучае гэтым танцам моладзь, якая спрабуе далучыцца да традыцыйнай кулыуры свайго краю. Такія дыскатэкі праводзіліся на свяце горада Высокае, на фестывалі «Радавод», на адкрыцці заставы.
    Галоўны вынік дзейнасці клуба «Катрынка» па захаванню фальклору Камянеччыны у арганізацыі пастаяннай перадачы навыкаў майстроў народнага мастацтва новым пакаленням мясцовых беларусаў, а таксама  у папулярызацыя беларускай культуры ў асяродку другіх народаў Еўропы.
    Фальклорны клуб «Катрынка» робіць гэта, на мой погляд, для таго, каб захаваць традыцыі, заснаваныя на мясцовых і агульначалавечых каштоўнасцях, якія ніколі не губляюць свайго значэння, бо абапіраюцца на мудрасць народа, які цвёрда трымаецца сваіх каранёў, сваёй гісторыі, маральных і эстэтычных ідэалаў.
    86
    VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    Марыя КОСКІНА
    (в. Дроздзіна, Барысаўскі раён)
    Я I МОЙ ЛЕС
    Моіі родны кут, як ты мне мілы, Забыць цябе не маю сілы!
    He раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны маеубогай, К табе я у думках залятаю
    I там душою спачываю.
    Якуб Колас
    Яне спяшаючыся іду па вясковай вуліцы, вуліцы майго маленства, майго юнацтва.
    Мінаю апошнюю хату  і адразу мяне сустракае мой лес, мой свет спакою і душэўнага адпачынку.
    Цішыня... Дзесьці ўдалечыні спяваюць птушкі, але так ціха, што іх амаль не чуваць. На ўскрайку лесу ты нікога не ўбачыш, акрамя зайцоў, таму што зусім побач вёска. Ды і іх тут можна сустрэць толькі вясной, у іншы час яны хаваюцца як мага глыбей у зараснікі.
    Заходзіш далей у лес, ідзеш па знаёмых мясцінах і пачынаеш успамінаць усе самыя лепшыя моманты, лепшыя стасункі, якія былі паміж табой і лесам. Успамінаеш свой самы першы паход у лес, і хоць гэта было вельмі даўно, ты памятаеш кожную дэталь той незабыўнай падзеі.
    Маленькая тады яшчэ была. Памятаю, як ледзь паспявала за матуляй і старэйшай сястрычкай. Баялася адстаць, але і па баках азіралася, разглядвала прыгажосць, якая панавала ў лесе. Была летняя раніца і ўсё вакол пералівалася, ззяла кропелькамі расы. Дарога здалася доўгай, але і ўражанняў было шмат. «Як у чарадзейнай казцы пабывала»,  думала я дома, успамінаючы лес.
    Пасля было шмат лясных вандровак  і ў грыбы і ягады, і ў паходы з сябрамі і аднакласнікамі, і проста так, адпачыць. Але адчуванне цудоўнага заўжды было нязменным. У лесе адпачывае і душа, і цела. Ходзіш па знаёмых сцежках, любуешся лясной прыгажосцю, успамінаеш, разважаеш, думаеш. Ідзеш далёкадалёка, і сама не заўважаеш, як хутка бяжыць час. Трэба вяртацца, развітвацца з лесам, але ты робіш гэта з лёгкасцю, таму што ведаеш, што зноў вернешся сюды. У лесе застаюцца твае самыя патаемныя сакрэты, якія ты не адкрываеш нікомунікому.
    I вось ты зноў тут. Лес паранейшаму радасна сустракае цябе. Але птушкі ўжо не пяюць, не шумяць зялёныя дрэвы. Зіма. У лесе цішыня і спакой. Пад нагамі храбусціць снег. Зноў ідзеш па знаёмых дарогах, шукаеш свае сцяжынкі, прыходзіш да патрэбнага табе месца. Тут пакуль нікога няма, але шмат слядоў. Ты прыйшла ў госці да лесу не з пустымі рукамі  прынесла соль. Гэта для ласёў Хутка яны з’явяцца і знойдуць твой пачастунак. Трэба вяртацца, каб не спалохаць лясных жыхароў. Хай ласуюцца.
    Мой лес  гэта не проста лясны масіў. Тут шмат мясцін з таямнічымі і загадкавымі назвамі: «Нупрэева», «Крыжы», «Нямецкія могілкі», «Крэмсы»...
    Зразумела, што назва ўрочышча «Нупрэева» звязана з прыналежнасцю яго да чалавека па імені Нупрэй. «Тут калісьці жыў дзед Нупрэй»,  так і адказала мне мама на маё пытанне. Нічога ні пра дзеда Нупрэя, ні пра яго паселішча ў Дроздзіне не ведаюць. А вось грыбы на тым месцы растуць адмысловыя. Асабліва там, дзе пасаджаны елачкі.
    Мядоцкая «Берагіня»
    ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
    87
    Яны яшчэ маладзенькія, нізенькія, таму трэба добра пастарацца, каб пад імі нешта знайсці. Але старанны грыбнік не пойдзе з «Нупрэева» без капы баравікоў і падасінавікаў (капой у нашай мясцовасці называюць колькасць, роўную 60).
    I «Крыжы» не маюць адметнай легенды сваёй назвы. Проста там перасякаюцца дзве дарогі. «Крыжамі» завуць іх, каб арыентавацца. Калісьці, у маміна дзяцінства, непадалёку ад гэтага перакрыжавання быў вялікі, добры луг. Трава там расла сакавітая, густая. Мама разам з малодшымі братамі і сёстрамі пасвіла на гэтым лузе кароў.
    Назва ўрочышча «Нямецкія могілкі» гаворыць сама за сябе. У час вайны немцы натрапілі на партызан, якія хаваліся ў мясцовых лясах, каб ваяваць з акупантамі. Быў бой, дзе загінула шмат і сваіх, і чужых. Сваіх партызаны забралі, каб пахаваць дастойна. А вось трупы фашыстаў тут жа, у лесе, закапалі пасля бою мясцовыя жыхары. Так расказваюць людзі, але сведкаў гэтых падзей у вёсцы ўжо не засталося. Засталася толькі назва мясціны.
    Любімае маё месца  «Крэмсы». Я не ведаю, чаму так называецца гэтая мясціна. He ведаюць гэтага і мае родзічы, хоць і вядуць свой род у вёсцы Дроздзіна здаўна. Трэба сказаць, што ўся мая сям’я заўжды з лесам «на ты». У сям’і дзядулі Сцяпана Фядосавіча і бабулі Веры Міхайлаўны Палько вырасла дзевяць дзяцей. Дзядулі ўжо няма, а бабуля мае 30 унукаў і трое праўнукаў. Толькі і паспявае ездзіць і хадзіць ад аднаго да другога ў госці.
    Мой дзед Сцяпан, мамін тата, працаваў лесніком, і дзеці змалку былі далучаны да ляснога царства. Іхнімі заўжды былі самыя ягадныя і грыбныя мясціны. Але не толькі па лясныя дары бегалі ў лес з ранняй вясны і да позняй восені. Лес вучыў, навучаў, выхоўваў. Лес узбагачаў пачуццямі. Лес ачышчаў ад дрэннага. Лес надзяляў здароўем.
    Але вернемся ў «Крэмсы». Каб да іх дайсці, трэба пераадолець вельмі доўгі і цікавы шлях. Спачатку пачынаеццазвычайны мой лес, затым перад табою адкрыецца прастор... з крапівы! I толькі далёкадалёка за ім ты ўбачыш край лесу, да якога па крапіве не дайсці. Але ж не ўсё так проста. У крапіве ёсць «сакрэтны ход». Пра яго ведаюць толькі мясцовыя жыхары. Чужы чалавек ніколі не здагадаецца, як тут прайсці. Ніколі не адшукае ў крапіве тую патаемную канаву, якая прывядзе цябе да жаданага ўскрайку лесу, за якім адкрываюцца такія краявіды, якія рэдка дзе ўбачыш.
    ...Доўгаядоўгая дарога, якой няма канца, а абапал  бярозавы гай. Бярозкі ўсе стройныя, прыгожыя.Ты ідзеш, нібы ў казцы, захопленая гэтай прыгажосцю, і нават не заўважаеш, як ногі прыводзяць цябе да месца. Прыйшлі. Такіх цікавых, прыгожых, цудоўных мясцін не паказваюць нават у казачных мультфільмах. Сіняя азёрная вада, блакітнае неба, зялёныя прасторы. Сядзіш на беразе гадзінамі. Назіраеш, як плешчуцца рыбкі ў вадзе, як ззяе сонца на воднай гладзі. Прырода здзіўляе сваімі фарбамі і фантазіямі. Але блізіцца вечар, трэба ісці дамоў. Назад ідзеш тымі ж сцежкамі і марыш зноў вярнуццца назад. I кожны раз, ідучы гэтай дарогай, адкрываеш для сябе штосьці новае, не бачанае раней.
    А колькі скарбаў у нашым лесе! He злічыць. Усё ёсць: і чарніцы, і брусніцы, і суніцы, і маліны, нават парэчкі і буякі ёсць. А грыбоў! Процьма. Самыя разнастайныя  ад сыраежак да баравікоў, ад ранніх смарчкоў да позніх апенек. Аднак ёсць адно «але». He ўсім адкрываюцца ягадныя ды грыбныя мясціны. Для гэтага трэба ў лес прыходзіць з чыстымі думкамі і добрымі пажаданнямі. Трэба вітацца, размаўляць з лесам душою і нічога не баяцца.
    Любоў да лесу мне прывілі мае дзядзькі, маміны браты Севярын і Косця. Гэта яны паказалі самыя цікавыя і багатыя лясныя мясціны, навучылі, як паводзіць сябе ў лесе,
    88 VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
    што і як рабіць, каб пасябраваць з лесам, каб лес прыняў цябе. Калі яны былі юнакамі, то, як і я зараз, часта хадзілі па лясных сцежкахдарожках. А зараз параз’ехаліся хто куды, і ўжо не так часта наведваюць любімыя мясціны. У кожнага праца, сям’я, справы. Але гэта не перашкаджае ім заўсёды помніць родны, незабыўны лес  школу жыцця.
    Зусім хутка і я пакіну родны дом. Па заканчэнні школы паеду вучыцца далей, набываць адукацыю, прафесію, ствараць уласную сям’ю. Але ніколі, ніколі, ніколі не забуду я «свой» лес. Ніякія абставіны не перашкодзяць мне вяртацца сюды, наведваць дарагія сэрцу мясціны. Любоў да гэтага лесу я мару перадаць і сваім дзеткам. Я ўпэўнена, што ім спадабаецца «мой» лес, што яны зразумеюць вытокі майго захаплення прыродай роднага краю.
    V
    БЕРАГІНЯ