Мядоцкая «Берагіня» ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
даклады і паведамленні VII Мядоцкіх чытанняў
Памер: 128с.
Мінск 2017
У вайну свечкі і ікону не насілі: немцамі было забаронена збірацца і хадзіць па вуліцы гуртом. Усю вайну ікона захоўвалася ў дзеда Цімоха на Сёмым пасёлку. Пасля вайны перанос святынь аднавіўся, але ганенні камуністаў на рэлігію і царкву прымушалі вернікаў хавацца абрад адбываўся бліжэй да вечара, a то і познім вечарам.
Пакуль у Вяляцічах не пабудавалі новую царкву, найбольш патрэбныя для веруючых рытуалы ажыццяўляліся ў тым доме, дзе знаходзілася свяча з іконай: набожныя мужчыны свяцілі пасху (велікодныя булкі і фарбаваныя яйкі), хрысцілі дзяцей, свянцілі на Спаса яблыкі.
Прыняць свячу і ікону ў сваю хату кожны лічыў за гонар. Але існавалі і пэўныя правілы. Быць захавальнікамі іконы могуць жыхары толькі адной вуліцы. Пераносіць ікону цераз раку нельга, нават калі на другім баку ёсць жадаючыя яе прыняць.
Лічыцца, што паміж удзельнікамі абраду павінны ўсталявацца моцныя сяброўскія сувязі, людзі абавязаны дапамагаць адно аднаму ў час бяды, радавацца ў шчасці, не сварыцца. Калі ж чалавек паводзіць сябе непатрэбным чынам сварыцца з суседзямі, выпівае, не хоча працаваць стаць ахоўнікам свечкі і іконы яму не дазваляюць.
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
81
Як жа адбываецца перанос іконы? Раней ў той хаце, дзе ўжо год знаходзілася ікона, збіраліся напярэдадні жанчыны і, памаліўшыся, рабілі з прынесенага воску тры вялікія, тоўстыя свечкі. У наш час свечкі купляюць у Васкрасенскім храме ў Барысаве. Складаюць спіс тых, хто прымае да сябе ікону, каб у царкве памянулі ўсіх за здароўе. Тыя, хто перадаюць ікону, таксама пішуць усіх родных у спіс за здароўе. Далей спіс працягваецца імёнамі тых, хто ўдзельнічае ў абрадзе. Раней, калі людзей было шмат, у спіс уключалі толькі дарослых мужчын і жанчын. У апошнія гады вырашылі маліцца і за здароўе дзяцей.
Напрыклад, сёлета у спіс было ўключана аж 50 чалавек. Уключылі сюды цяжкахворых, калі нават сям’я не бярэ да сябе іконы. У 2016 г. гэта Ільюшонак Волыа Мікалаеўна (яна працавала некаторы час і ў Мётчанскай школе).
21 лістапада ўсе ідуць у царкву. Раней, калі ў Вяляцічах царквы не было, ішлі ў Зорычы (ранейшая назва Сморкі). Зорыцкая царква гэта помнік драўлянай архітэктуры XIX ст., яна знаходзіцца пад аховай дзяржавы. У царкве асвячаюцца прынесеныя тры свечкі. Адна застаецца ў храме, другую перадаюць гаспадарам, якія будуць прымаць ікону, трэцюю бяруць гаспадары хаты, дзе знаходзіцца ікона.
У час малітвы людзі стаяць з запаленымі невялікімі свечкамі, якія дае ім бацюшка. У канцы малітвы чытаецца ўжо ўпамянуты спіс за здароўе, які аплачвае царкве гаспадар той хаты, дзе знаходзілася ікона.
Пасля службы ўсе ўдзельнікі абраду ўрачыста накіроўваюцца ў хату, дзе знаходзіцца ікона. Да свята Міхайлаўскай свячы гаспадары ўпрыгожваюць хату пасвяточнаму, калі неабходна, нават робяць рамонт. Тое ж самае адбываецца і ў хаце, прымаючай ікону.
Увайшоўшы, госці падыходзяць да іконы, цалуюць яе, запальваюць асвечаную ў царкве вялікую свечку. Гэтую свечку ставяць у банку з жытам (у адрозненне ад свечкі, якую ставяць пры пакойніку ў банку з крупамі). Раней побач клалі хлеб, яйкі, сала, іншыя прадукты ці стравы. Зараз кладуць грошы, хто колькі можа, не скупяцца.
Бацюшка зноў чытае малітву і спіс за здароўе. Затым гаспадары запрашаюць усіх за стол. На пачэсным месцы айцец Іаан і гаспадары, якія будуць браць ікону. Святы Міхайла апошняе вялікае свята перад пачаткам Піліпаўскага посту, таму за сталом пяюць як святыя, так і свецкія песні, бо затым ужо да Каляд весяліцца будзе нельга: «Міхайла усім святам папіхайла».
У канцы вячэры падаюцца рытуальныя стравы: наварыстая, з кураціны, юшка, крупеня з мясам, каша, звычайна грэцкая.
Затым працэсія на чале з бацюшкам накіроўваецца да хаты, дзе прымаюць ікону. Мужчыны нясуць ікону, а гаспадыня нясе на падносе хлеб, банку з жытам і свячой, царкоўнае віно. Астатнія ўдзельнікі трымаюць у руках запаленыя свечкі, ідуць урачыста, спяваюць святыя песні.
Гаспадыня, якая прымае ікону і свячу, засцілае ў варотах кавёр (дыван) і сустракае гасцей таксама з накрытым падносам, дзе ёсць хлеб, віно і асвечаная ў царкве свяча ў банцы з жытам.
Сустрэўшыся ў варотах, гаспадыні абменьваюцца спачатку жытам, дзе стаяць свечы, затым хлебам, наліваюць у чаркі віно і абменьваюцца чаркамі, выпіваюць, абменьваюцца бутэлькамі, жадаюць адна адной здароўя і шчасця.
Затым старэйшы гаспадар бярэ крыж, нехта з мужчын гаспадарскай хаты ікону, уносяць у хату і ставяць на куце пад абразамі. Запальваюць свечку. Бацюшка моліцца і чытае спіс за здароўе. Гаспадыня запрашае за стол, дзе зноў на пачэсным месцы бацюшка і ўжо гаспадары той хаты, адкуль прынеслі ікону.
82
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
Я ганаруся тым, што мне пашчасціла далучыцца да такога важнага дзейства, такога шаноўнага рытуалу. У 2016 г. я ўжо ў другі раз прыняла ікону і свячу. Завуць мяне Валянціна Адамаўна Вайтовіч. У Вяляцічы прыехала з мужам і сынам у 1965 г. Мой педагагічны стаж амаль 50 год. У Вяляціцкай школе адпрацавала 40 гадоў настаўнікам гісторыі, стварала музей, працавала ў архіве ў Мінску.
Аднойчы бабуля майго вучня запрасіла мяне ў госці: «Прыходзь, не пашкадуеш, убачыш абрад перанос свячы і іконы». Я падрабязна апісала абрад, расказала аб ім тагачаснаму дырэктару школы Д.А. Касценічу. Ён паспрыяў таму, каб гэтае апісанне стала адной са старонак экскурсіі па гісторыі Вяляціч. Затым каштоўнасць абраду ацанілі ў раёне, вобласці, а ў 2015 г. ён быў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнадухоўнай спадчыны беларусаў.
Святы Міхайла! Малі Бога аб нас, беражы і дапамагай нам!
Мядоцкая «Берагіня»
ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў
83
Вольга САЧЫК
(в. Мінск)
УЗОРНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛОРУ «КАТРЫНКА» ЯК ТРАНСЛЯТАР БЕЛАРУСКАЙ ТРАДЫЦЫЙНАЙ СПАДЧЫНЫ КАМЯНЕЧЧЫНЫ
Са старажытных часоў культура беларусаў, як і ўсіх народаў свету, была звязана са святамі народнага календара. Традыцыйныя танцы суправаджалі ўсе святы і народныя абрады беларусаў. Спачатку яны былі злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай ігры; неад’емнай часткай уваходзілі ў розныя абрадавыя дзеянні. 3 часам танец вылучыўся ў самастойны від мастацтва і пачаў развівацца. Першапачатковыя формы танцаў карагоды, танцы ў якіх адлюстроўваўся працесс працы, а таксама паляўнічыя і ваенныя танцы. Паколькі народнае мастацтва кожнага народа мае сваё непаўторнае аблічча, самабытныя асаблівасці, якія праяўляюцца ва ўсім комплексе яго выяўленчых сродкаў, то і танцы кожнага народагэта адмысловыя мастацкія сістэмы, дзе спалучаны: наборы танцавальных па, характары рухаў і поз, манеры іх выканання, спосаб сувязі з рытмам і метрам музыкі, тэмпы, кампазіцыі, прасторавыя малюнкі і інш.
Што тычыцца танцавальнага фальклору маёй малой радзімы Камянеччыны, ён нясе рысы традыцыйнай культуры свайго рэгіёна (сумежжа Панямоння і Заходняга Палесся). Мы жывем на тэрыторыі, дзе гістарычна адбылося змяшэнне розных культур: беларускай, польскай, украінскай і рускай. Адна з кіраўніц высокаўскага клуба аматараў фальклора «Катрынка» А.М. Зайцава расказвала мне, што падчас этнаграфічнай экспедыцыі ў в. Такары, якая знаходзіцца ў трох кіламетрах ад г. Высокае, яны даведаліся аб наступных фактах: у канцы XVIII пачатку XIX ст. вёска распалагалася па абодвух берагах ракі Катэрка. На адным з берагоў стаяла праваслаўная СвятаМіхайлаўская царква, збудаваная ў 1816 г. гэта частка вёскі называлась Казаччына. На другім беразе стаяў драўляны касцёл Уздвіжання Крыжа Гасподня, і гэты бераг называўся Шляхетчына. А ў вёсцы Ставы, на пачатку XX ст., на працягу тыдня магла двойчы змяніцца ўлада, і нават назва дзяржавы, якой належыла вёска. Усё гэта знайшло адбітак у рэгіянальным фальклоры Камянеччыны.
Камянецкі раён знаходзіца на захадзе Беларусі. Гэты край своеасаблівы, адметны сваёй непаўторнасцю і каштоўнасцю вялікай спадчыны. Памежжа з Польскім Палессем дае свой адбітак на мясцовую фальклорную спадчыну. Змяшэнне культур надае самабытнасць і непаўторнасть мясцоваму дыялекту, касцюму, абрадам, песням, танцам. У нашым дыялекце можна пачуць словы з розных моў і ён больш падобны на ўкраінскую мову. А танцы... «Місяць», «Лысы» мелодыі, падобныя на рускія, «Кракавяк», «Падыспань», «Ойра» на польскія, а «Падэграс», «Шлямфок» танцы зусім падобныя на шляхецкія танцы гараджан. Разам з тым у такім спалучэнні і яго мясцовых рысах адсочваецца лакальная своеасаблівасць, непаўторнасць, уласны мастацкі стыль. Таму даследаванне сапраўднай традыцыйнай культуры Камянеччыны важны крок у напрамку захавання культурнай разнастайнаці Беларусі.
Засвоіць танцавальныя фігуры і рухі, вядомыя нашым продкам, перадаць іх глыбінны сэнс, а таксама выхаваць гарманічна развітую асобу сродкамі беларускага фальклору і традыцыйнай спадчыны рэгіёна агульныя напрамкі дзейнасці ўзорнага клуба аматараў фальклору «Катрынка». У 2000 г. клуб быў створаны на базе ДУА «Цэнтр дадатковай
84
VII МЯДОЦКІЯ ЧЫТАННІ
адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае» з мэтай вывучэння народнай творчасці. Кіраўнікамі яго сталі Л.І. Лізякіна, А.М. Краўчук і А.М. Зайцава. За першыя гады работы ў калектыве яны зрабілі вялікую справу, якая ўключала ў сабе далучэнне дзяцей і моладзі да агульначалавечага і этнічнага вопыту, выхаванне патрыятызму і любві да Радзімы, развіццё інтарэсу да традыцыйнай культуры Радзімы. Ужо ў 2005 г. клуб атрымаў званне «ўзорнага». У складзе ўзорнага клуба аматараў фальклору «Катрынка» чатыры ўзроставыя групы: падрыхтоўчая, малодшая, сярэдняя, і старэйшая, агульнай колькасцю 50 чалавек. Клубам арганізоўваюцца і праводзяцца экспедыцыі і паходы, з мэтай вывучэння мясцовых абрадаў, звычаяў, гульняў, касцюмаў, песень, ладу жыцця, збору экспанатаў для папаўнення экспазіцыі музейнага пакоя «Беларуская хатка», які знаходзіцца ў Цэнтры дадатковай адукацыя дзяцей і моладзі г. Высокае.
Народныя танцы, якія вывучаюцца ў калектыве і папулярызуюцца са сцэны, спрыяюць развіццю творчых здольнасцей, захаванню традыцый, як рэгіянальных, так і заснаваных на агульначалавечых каштоўнасцях, якія ніколі не губляюць свайго значэння, бо абапіраюцца на мудрасць народа. Беларусы, адчуваючы сябе часткай чалавецтва, цвёрда трымаюцца сваіх каранёў, сваёй гісторыі, агульнанацыянальных, маральных і эстэтычных ідэалаў. Танцавальны рэпертуар клуба даволі багаты. Гэта карагоды, танцы з прыпеўкамі і танцыгульні, вальсы і полькі, парныя і сольныя танцы. Напрыклад, танецгульня «Полька “Цыганачка”» запісана ў Камянецкім раёне, в. Навасёлкі ад Ганны Рыгораўны Клімук. Усім вядомыя побытавыя танцы «Кракавяк», «Лысы», «Місяць Ставскый» запісаныя ад Галіны Паўлаўны Пацыкайлік у Камянецкім раёне, в. Ставы.