Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

Месяц за месяцам

Віталь Вольскі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
51.29 МБ
B t т а л і
В о л ь с к і
ЗА МЕСЯЦАМ
Віталі Вольскі
МЕСЯЦ
ЗА МЕСЯЦАМ
ВЫДАВЕЦТВА «НАРОДНАЯ АСВЕТА» МІНСК 1969
Вольскі В.
Месяц за месяцам. Іл.: В. Ціхановіча. Мінск, «Нар. асвета», 1969.
176 с. з іл. (Школьная б-ка.) 20 000 экз. 44 к. У перапл.
У кнізе даюцца навукова-папулярныя звесткі аб багацці і прыгажосці беларускай прыроды, аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, аб сезонных зменах, якія адбываюцца ў прыродзе.
Кніга разлічана на вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Яна абудзіць любоў да роднага краю і навучыць іх берагчы і ахоўваць прыродныя багацці.
7-6-3
173-69M
B71 Бел2 + 57.026
МЕСЯЦ ЗА МЕСЯЦАМ
Дзень за днём... Месяц за месяцам...
Пасля вясны — лета. Потым, як і заўсёды,— восень, зіма. Зноў вясна.
Усё той жа знаёмьі, адвечны кругаварот.
Усё паўтараецца спачатку. Сезонныя з’явы прыроды адбываюцца ў той жа паслядоўнасці, як і ў мінулым годзе, як і сотні, тысячы год назад.
I ўсё ж такі, наглядаючы адну і тую ж прывычную з’яву, мы заўсёды знаходзім нешта новае.
I кожны раз мы сустракаем змену пары года, як He­rnia цікавае і нібыта непаўторнае. I кожны раз мы радуемся жаданай вясне, радуемся адраджэнню і аднаўленню прыроды, перамозе сонца, перамозе святла, цяпла і жыцця таксама, як радаваліся гэтаму незлічоныя пакаленні нашых продкаў.
Мы любім прыроду. Любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках, бязмежныя калгасныя нівьі, якія хвалююцца летам, як залацістае мора, і цудоўныя сады, і сакавітыя, каляровыя ад духмяных кветак лугі, і спакойныя, задуменныя рэкі, і шырокія сінія азёры нашай Радзімы. Цяжка ўявіць сабе вобраз бацькаўшчыны без характэрных пейзажаў роднага краю.
Мы хочам, каб усюды ў нашай краіне, ва ўсіх яе гарадах і вёсках, былі прыгожыя кветнікі, сады і паркі, каб усюды людзі дыхалі чыстым, здаровым паветрам. Але мы не толькі любуемся прыродай. Мы пераўтвараем яе на карысць чалавека, на карысць сацыялістычнага грамадства. А для таго каб рабіць гэта паспяхова, каб быць сапраўдным гаспадаром прыроды, дбайным і клапатлівым, трэба не толькі любіць яе, але ведаць і разумець.
Маленькія, забаўныя палявыя і лясныя мышы — нашы небяспечныя ворагі, а непрыгожыя, нават агідныя з выгляду кажаны і рапухі — сябры. Але шмат хто гэтага не ведае. Знаходзяцца нават і такія, што лічаць сваім абавязкам пры сустрэчы з рапухай расціснуць ёй галаву абцасам. Яны і не думаюць аб тым, якую шкоду гэтым прычыняюць.
Амаль усе нашы птушкі, у тым ліку і пераважная большасць драпежных, прыносяць вялікую карысць. А ці многія з нас ведаюць, чым карысна тая ці іншая птушка?
Хрушчы, караеды, даўганосікі, шматлікія вусені розных матылькоў з’яўляюцца шкоднікамі лясоў, садоў і палёў. Але сярод насякомых ёсць і вельмі карысныя. Пчолы прыносяць мёд, чмялі дапамагаюць забяспечыць добры ўраджай многіх культурных раслін, божыя кароўкі знішчаюць шкодных тлей.
Для таго каб усё гэта ведаць, трэба вывучаць жыццё жывёл,
птушак і насякомых, назіраць за іх паводзінамі і звычкамі.
Ідзіце ў вольны час у лес, у сад, у поле, на рэчку, на возера. Запісвайце тое, што ўбачыце. Добра было б і фатаграфаваць і замалёўваць, калі хто можа і ўмее.
Мы супраць драпежніцкіх, безадказных адносін да прыроды. Прасачыць птушку ў гняздзе ці звярка дзе-небудзь у глухім, маладаступным кутку, падпільнаваць іх непрыкметна і зрабіць фотаздымак у прыроднай абстаноўцы ці замаляваць з натуры,
калі яны гэтага зусім не чакаюць, а потым яшчэ і апісаць дакладна ўсё бачанае,— што можа быць цікавей?
Хіба гэта не лепш, чым забіць птушку без патрэбы і сэнсу ці разбурыць яе гняздо, як гэта робяць яшчэ некаторыя, і сваім не-
дарэчным, ганебным учынкам нанесці шкоду і страту лясной і садовай гаспадарцы?
Паляванне без стрэльбы і злосных намераў, з фотаапара-
там, сшыткам і алоўкам прыносіць шмат радасці, душэўнага спакою і глыбокага задавальнен-
ня. Яно ўзбагачае нас ведамі, развівае цярплівасць, вытрымку, назіральнасць, даследчыя навыкі. Аб кожным удалым эпізодзе такога палявання надоўга застаюцца прыемныя ўспаміны.
He забывайце, што ў прыродзе ўсё знаходзіцца ў непарыўнай, заканамернай і часам велымі складанай узаемасувязі. Жыццё звяроў, птушак і насякомых, таксама як і раслін, залежыць ад навакольнага асяроддзя і ў сваю чаргу робіць уплыў на гэтае асяроддзе. Таму абавязкова звяртайце ўвагу на абстаноўку, заўважайце дэталі і дробязі, адзначайце дакладна час і месца свайго назірання.
Для першага знаёмства прачытайце гэты кароткі летапіс жывой прыроды. Мы вядзём яго ў прьівычнай, каляндарнай паслядоўнасці — па месяцах, пачынаючы з новага года.
Запісы нашы далёка не поўныя. Цяжка ахапіць у сціслай зводцы ўсю бясконцую разнастайнасць і багацце прыроды.
Калі гэтыя запісы вас зацікавяць, калі яны абудзяць у вас любоў да роднай прыроды і вы самі захочаце прыгледзецца ўважліва да жыцця звяроў і птушак, назіраць за іх звычкамі і паводзінамі, я буду вельмі задаволены. Я палічу, што выканаў сваю задачу.
А цяпер, дарагія чытачы, перагорнем першую старонку нашага календара беларускай прыроды.
Студзень
Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводзіць віхор, Зоркі не свецяць і сонца не грэе, Аж вылезці страшна і глянуць на двор.
Янка Купала.
Ой, як сцюдзёна на дварэ...
Надышоў самы халодны месяц у годзе. Нездарма называюць яго — студзень.
Трашчыць мароз. Рэкі і азёры скаваны лёдам. Усё засыпана снегам.
Спяць у лесе, нібы зачараваныя, асілкі-дубы. Згінаюцца пад цяжарам снегу стройныя, тонкія красуні-бярозы.
Маладыя пушыстыя елкі ды сосны ажыўляюць навакольную снежную бель сваім вечназялёным убран-
нем.
Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. Толькі стук дзятла парушае цішыню і спакой марознага дня.
3 вяршыні на вяршыню старых ялін пералятаюць белабокія сарокі. Гэта адзнака таго, што мароз будзе трымацца. Перад адлігай сарокі лятаюць нізка.
Нялёгка пракарміцца ў гэты суровы час капытным жыхарам лесу. У самым гушчары пад дубам раскапаны снег. Тут шукалі жалудоў дзікія свінні.
У пошуках корму дзікі ходзяць па лесе чарадой, адзін за адным, пракопваючы ў снезе цэлыя траншэі. Наперадзе ідуць, пракладаючы дарогу, старыя і самыя дужыя дзікі, а за
імі спяшаецца маладняк.
Маладыя дзікі часам не могуць выбрацца з глыбокага снегу і выкапаць сабе корм з заснежанай і абледзянелай зямлі. Адстаўшы ад старэйшых, яны выбіваюцца з сіл і гінуць ад холаду і голаду.
Ласі, алені і казулі капытамі выкопваюць сабе з-пад снегу леташнюю траву, мох і карэнні. Яны аб’ядаюць тонкія галінкі кустоў і кару маладых дрэў.
He турбуюць зімою харчовыя справы мядзведзя. За лета і восень ён адкарміўся на славу, назапасіў тлушчу пад сваёй тоўстай скурай на ўсю зіму і цяпер спіць спакойна ў цёплай бярлозе. Ён не баіцца ні снегу, ні марозу, ні голаду. Бярлога мядзведзя выслана
сухім лісцем, травой і мохам. Знаходзіцца яна дзе-небудзь пад старым вываратнем, у глухім, недаступным месцы, сярод паваленых дрэў і буралому.
Барсукі, янотападобныя сабакі і вожыкі таксама спяць у сваіх норах, ямах і норках, засыпаных снегам.
Жыхары нашых рэк і азёр — выдры і бабры зімою не спяць. Набраўшы запас паветра ў легкія, выдры доўга могуць плаваць у вадзе і лавіць рыбу пад ледам. Густая, шчыльная поўсць і падскурны тлушч абараняюць іх ад холаду. Нягледзячы на мароз і снег, яны перабіраюцца з месца на месца, з аднаго вадаема у ДРУГІ-	1 а^п
Цікавы выпадак адбыўся ў пачатку студзеня 19&U года ў Мінску. На Свіслачы, у цэнтры горада, у парку імя Горкага, каля пешаходнага моста, які вядзе у парк з вуліцы Карла Маркса, бачылі днём выдру. Яна сядзела на беразе. Калі да яе наблізіўся чалавек, выдра кінулася ў ваду — зіма ў тым годзе была цеплая. На другі дзень выдру бачылі на тым жа месцы. Яшчэ праз дзень яе заўважылі ў Свіслачы, недалёка ад Замчышча. Гэты выпадак сведчыць аб тым, што выдры і ў зімовы час робяць далёкія падарожжы па рацэ, заплываючы нават у межы горада.
Бабры зімуюць у сваіх заснежаных хатках. Праз падводны выхад з хаткі яны выплываюць пад лёд і кормяцца тымі запасамі асінавага галля, што нарыхтавалі з восені ў сваіх кладоўках на дне вадаема. Бабры знаходзяць пад лёдам на дне і ядуць салодкія карэнні гарлачыкаў. Яны рэдка выходзяць зімою з хатак на снег, але часам бываюць выпадкі, калі асобныя бабры паяўляюцца даволі далёка ад сваіх паселішчаў.
Па лясах, палях і пералесках блукаюць зімою галодныя і злыя ваўкі. За лета і восень падраслі ваўчаняты, і цяпер ваўкі ходзяць сем’ямі. Днём яны адпачы-
ваюць у густых зарасніках, а ўночы выходзяць на паляванне.
Зімою воўк есць усё, што трапіць яму на зуб. Выбіраць галоднаму бадзягу не прыходзіцца. У пошуках здабычы ваўкі праходзяць за ноч дзесяткі кіламетраў. Яны палююць зграямі на ласёў, аленяў і казуль, ловяць зайцоў і птушак, шукаюць мышэй, нападаюць на хатнюю жывёлу і сабак, падпільноўваюць адстаўшых, знясіленых дзікоў. Зімою, асабліва ў канцы студзеня, у час гону, воўк у нашых мясцінах самы небяспечны і дзёрзкі драпежнік.
У лясных гушчарах хаваецца другі буйны і смелы драпежнік — рысь. Гэтая дзікая лясная кошка на высокіх і дужых лапах з вострымі кіпцюрамі, з цёмнымі кутасікамі на вушах і бакенбардамі па абодвух баках морды, у шэра-жоўтым цёплым футры з цёмнымі плямкамі з яўляецца лютым ворагам ласёў, аленяў, казуль, дзікоў, зайцоў, цецерукоў.
Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх ходзяць алені. Вось падышла рысь да такой сцежкі, спынілася ля старога, зацярушанага снегам дрэва. Неўзабаве яна ўзбярэцца на гэтае дрэва і ляжа на сук, што звісае над самай сцежкай. Тут яна будзе ляжаць нерухома гадзінамі, цярпліва чакаючы, калі пойдуць па сцежцы алені. Калі алень будзе ісці адзін, рысь
адразу кінецца на яго і перагрызе яму горла. Калі ж іх будзе некалькі, яна прапусціць першых і кінецца на апошняга. Толькі здараецца такая ўдача не вельмі часта.
Усю доўгую зімовую ноч шукае сабе корм за-
яц-русак. У полі ён ужо
нічога не можа знайсці і таму перабіраецца бліжэй да чалавечага жылля. Сляды русака можна ўбачыць у гэты час на задворках, каля гумна, і ў садах, каля фруктовых дрэў. Ён абгрызае тут кару маладых яблынь і галінкі кустоў.
Русаку ў зімовы час трэба быць асабліва пільным і асцярожным. Яго бліжэйшаму родзічу, зайцу-беляку, лягчэй хавацца ад ворагаў. Зімою заяц-бяляк змяняе адзенне на белае футра, якое сваім колерам не адрозніваецца ад снегу і дапамагае беляку добра маскіравацца.