• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    Плыве андатра вельмі шпарка. Цяпер яна знаходзіцца зусім блізка ад нас. 3 вады тырчыць толькі круглая галава, усё цела знаходзіцца пад вадою. За андатраю застаецца на паверхні вады доўгая светлая паласа.
    Уздоўж супрацьлеглага берага плыве яшчэ адна андатра. Ад зараснікаў рагозу аддзялілася і выплыла на сярэдзіну рэчкі трэцяя.
    Іх тут, відаць, сапраўды, нямала!
    Цяпер я ведаю, дзе знаходзіцца «андатравы рай», і ў далейшым змагу наведвацца сюды адзін. А пакуль, каб не траціць марна часу, варта было б сёння пазнаёміцца і з астатнімі азёрамі, што акружаюць горад.
    Пра гэта я кажу Мікалаю Антонавічу і пытаюся, ці не хоча і ён паехаць разам? Настаўнік згаджаецца са мной.
    Мы выйшлі на дарогу і селі ў машыну.
    — Паедзем мы на ўсход, а вернемся з захаду,— гаворыць Мікалай Антонавіч.
    Па ваколіцах Браслава
    Кругавы аб’езд мы пачалі з возера Цно. За ім ляжыць возера Неспеж. Чым далей мы едзем, тым больш прыгожымі, паэтычнымі, маляўнічымі робяцца краявіды.
    Я ўключыў радыё.
    Зайграла музыка, пачуліся словы знаёмай песні. Голас здалёку спяваў:
    Край родной н любнмый, Край озёр нашнх снннх...
    Мелодыя і змест песні адпавядалі нашаму настрою.
    — Якраз дарэчы,— усміхнуўся мой спадарожнік.— Вось яны, нашы сінія азёры! Сапраўды, усюды сярод узгоркаў, лясоў і нізін зіхаціць азёрная гладзь.
    ...Дрывяты, Навяты, Воласа, Снуда, Струста, Окменіца, Святцо...
    Азёры з дзіўнымі летапіснымі назвамі абкружылі Браслаў, нібы бліскучыя каралі. Нязвыклае гучанне іх імёнаў абуджае фантазію. Колькі дзесяткаў стагоддзяў яны перажылі, колькі незлічоных пакаленняў людзей!
    Аднак вернемся да андатры.
    — Да гэтага часу асноўным багаццем нашых азёр была толькі рыба,— сказаў Мікалай Антонавіч, калі мы пад’ехалі да возера Неспеж.— А цяпер мы маем яшчэ і андатру. За апошнія гады звяркі рассяліліся дмаль ва ўсіх азёрах Браслаўшчыны.
    — А як адносіцца да новага звярка насельніцтва?
    — Прывыклі. He звяртаюць увагі. Толькі рыбакі нездаволены андатрай.
    — Чаму?
    — Яна ім часам перашкаджае. Трапіць пад вадою ў сеці, заблытаецца ў іх, прагрызе выхад і ўцячэ, а за 11*	163
    ёю ўцякаюць і рыбы. Вось рыбакі і лаюцца, клянуць андатру: «Запаскудзілі нашы азёры гэтым пацуком».
    — А вы як думаеце?
    — Я думаю, што рыбакі глядзяць на гэта занадта вузка. Я ўпэўнены, што засяленне нашых азёр андатраю мае вялікае народнагаспадарчае значэнне. Яшчэ ў 1945 годзе абмяркоўвалася ў Мінску пытанне аб андатры.
    — Праўда,— успомніў я.— Быў праект выпусціць андатру ў Князь-возера, на Палессі.
    — Так,— пацвердзіў Мікалай Антонавіч.— Тады ворагі звярка перамаглі. Яны даводзілі, што рассяленне андатры адаб’ецца нібыта адмоўна на развіцці рыбнай гаспадаркі. Сцвярджалі, быццам андатра не толькі грызе сеці, але і знішчае рыбу. Гэта, зразумела, няпраўда. Але паколькі пытанне выклікала спрэчкі, яго пакінулі адкрытым. Вырашылі з акліматызацыяй андатры на Беларусі пачакаць. Але ў тым жа годзе ў Брэсцкай вобласці былі заўважаны андатры, якіх ніхто не прывозіў.
    — Адкуль жа яны ўзяліся?
    — А яны самі, без дазволу і ўзгаднення, не чакаючы пастановы, перабраліся на тэрыторыю Беларусі з суседняй Полыпчы, куды трапілі з Чэхаславакіі. Тады, паколькі звяркі самі з’явіліся, пярэчанні адпалі. Пачалося планавае засяленне андатраю вадаёмаў рэспублікі. Больш трохсот звяркоў было выпушчана ў 1953 і 1954 гадах у Князь-возера і столькі ж у 1955 годзе ў азёры Пастаўскага раёна. Нарэшце ў 1956 годзе прывезлі ў Браслаў і выпусцілі ў Цно чатырыста дзевяноста сем звяркоў. Цяпер кожнаму ясна, што гэта — звярок карысны, каштоўны, як кажуць, рэнтабельны. Да ўмоў жыцця ён непатрабавальны, размнажаецца вельмі хутка, дае прыгожае, трывалае і недарагое футра, а корміц-
    ца балотнымі раслінамі. Каму патрэбны вадзяны хвошч, асака, рагоз, гарлачыкі? Абсалютна нікому! Значыць, утрыманне і развядзенне андатры не патрабуе ні дзяржаўных сродкаў, ні чалавечай працы, а карысць прыносіць вялікую. Гэта — сапраўднае багацце.
    Мікалай Антонавіч змоўк. Яго довады здаліся мне вельмі пераканальнымі. Я хацеў яму сказаць пра гэта, але гаворка наша раптам спынілася. Пакуль настаўнік гаварыў, дарога падымалася на высокую гару, пакрытую лесам. Цяпер мы абагнулі выступ гары, і перад намі адкрыўся цудоўны пейзаж. Унізе, пад гарою, раскінулася возера Воласа, з усіх бакоў акаймаванае лесам. Ці не язычаскаму богу Воласу, або Велесу, было прысвечана ў старадаўнія часы гэтае возера? Яно сустрэла нас глыбокім і велічным спакоем. I мне здалося, быццам нейкая дзівосная «машына часу» перанесла нас на якую добрую тысячу год назад. На беразе такіх спакойных азёр стаялі калісьці драўляныя куміры і глядзелі ў чыстыя, празрыстыя воды.
    Горы, вада, стройныя сосны на ўзвышшах, цёмныя елкі ў нізінах. На кожным кроку — новы цуд невыказнай прыгажосці. Мясцовасць як казачны сон. Над усім пануе адвечная гармонія паміж небам, вадой і лесам.
    Мы вылезлі з машыны і доўга стаялі над стромкім абрывам.
    — На гэтым возеры андатры няма і не будзе,— сказаў нарэшце настаўнік.
    — Чаму?
    — Яно не кормнае. Тут для андатры занадта прыгожа — вада чыстая, берагі сухія, пясчаныя. Андатра любіць такія азёры, як Цно,— неглыбокія, з багатай расліннасцю і балоцістымі берагамі, ці рэчкі з павольнай плынню і шырокай поймай.
    Вочы нашы не могуць адарвацца ад краявіду. Але як тут ні прыгожа, трэба ехаць далей.
    За гарамі, пакрытымі лесам, адкрылася перад намі новая водная гладзь. Гэта — возера Снуда. I яно мае не менш велічны, эпічны выгляд.
    Вада, лес і ўзгоркі. Цішыня.
    Над пясчаным берагам ляцяць кнігаўкі. Я спыніў машыну і, па сваёй даўняй звычцы, пытаюся ў сустрэчнага пажылога дзядзькі:
    — Як называюцца гэтыя птушкі?
    Калгаснік зірнуў на мяне недаверлівым вокам і, хаваючы здзіўленне, адказаў:
    — Піліпцы.
    — А можа гэта кнігаўкі?
    — He.
    — Тады, можа, чыбісы ці пігаліцы?
    — Ніколі не чуў. У нас іх называюць піліпцамі.
    Ён паглядзеў на бераг і, паказаўшы рукоіі на чубатую птушку з белай грудкай і цёмна-зеленаватымі крыламі, дадаў упэўнена, каб не было ніякіх сумненняў:
    — Вунь яшчэ піліпёц паляцеў.
    На сенажаці, над якой праляцела кнігаўка, стаяў маўклівы бусел. Пакуль дзядзька прыкурваў у Мікалая Антонавіча, я спытаўся зноў:
    — А гэта хто?
    Дзядзька выпусціў з-пад светлых вусаў струменьчык дыму.
    — Гэта бацян,— адказаў ён неадразу.
    — Буслам яго ў вас не называюць?
    — He. Так у нас не гавораць. У нас гэта — бацян.
    Настаўнік пацвердзіў сказанае калгаснікам. Дзядзька цяпер, відаць, цалкам пераканаўся, што з яго не жартуюць. Развітаўшыся з ім, мы паехалі далей.
    Недалёка ад возера Снуда знаходзіцца вёска Краснагорка. Тут жывуць так званыя «стараверы». Іх продкі перасяліліся ў гэтую мясцовасць з Расіі яшчэ ў XVII стагоддзі.
    — Жьіхароў Краснагоркі можна адразу пазнаць па гаворцы,— тлумачыць Мікалай Антонавіч.— Яны заўсёды кажуць «могет» замест «можа», Прайшло трыста год з таго часу, як іх продкі перасяліліся сюды, але мова ў іх захавалася ў аснове сваёй руская. Праўда, у гэтай мове часта сустракаюцца беларусізмы, пад уплывам навакольнага насельніцтва.
    Дарога тым часам пагоршылася. Машына ўзбіраецца сярод сасновага лесу з узгорка на ўзгорак. Колы грузнуць у пяску. Мінулі адно лясное азярко, потым другое і выехалі на адкрытае, роўнае месца.
    Злева цягнецца возера Струста з двума астравамі. На адным з іх, даволі вялікім, размясцілася паселішча з трох хат.
    — Дзеці адсюль кожны дзень прыплываюць у нашу школу на лодцы,— гаворыць мой спадарожнік.
    3 правага боку з’явілася возера Ельня. Потым, нібы на змену яму, светлае і суровае возера Святцо. Як сядло, высіцца побач Святая гара — голая, бязлесая, самотная.
    — Адкуль такія назвы? — спытаўся я.— Святая гара, Святцо!..
    — На гары і на беразе стаялі, відаць, куміры багоў,— адказаў настаўнік і словамі сваімі пацвердзіў мае думкі.— Тут адбываліся, напэўна, язычаскія святы. Нашы далёкія продкі вадзілі тут карагоды, спявалі, прыносілі ахвяры. Усё гэта даўно сцёрлася ў памяці людской, толькі назвы засталіся да нашага часу, як сведкі мінулага, як прыкметы для гісторыкаў і археолагаў.
    За Святцом перад намі ўзнікае возера Бярэжжа.
    — Гэта апошняе на нашым шляху,— сказаў Мікалай Антонавіч.
    Зрабіўшы круг у шэсцьдзесят кіламетраў, мы вярнуліся ў Браслаў з супрацьлеглага боку.
    Возера Цно
    На другі дзень, пад вечар, я паплыў на возера Цно.
    Гэта шырокае, але неглыбокае травяністае возера — найменш прыгожае з усіх, якія я тут бачыў.
    Надвор’е было ціхае, і вада, здавалася, заснула. Возера выглядала, нібы светлае люстэрка ў цёмнай аправе берагоў. Ледзь чутна перашэптвалася трысцё.
    Байдарка бясшумна слізгала па ціхай вадзе, сярод даволі аднастайнага пейзажу. 3 правага боку высілася зялёная сцяна трысця і рагозу, злева рассцілалася адкрытая паверхня возера. У вільготным паветры адчуваўся гаркаваты пах балотных раслін.
    Наперадзе я ўбачыў хатку андатры.
    Байдарка рассунула сваім вострым носам сцяблы трысця, падмінаючы іх бартамі, разагнала маленькіх рыбак, якія плавалі між раслін, і спынілася каля хаткі.
    Цяпер я мог разгледзець жыллё андатры з усіх бакоў.
    Хатка ўзвышалася над вадою метра на паўтара, а ў аснове сваёй мела ў дыяметры, мабыць, каля чатырох метраў. 3 выгляду гэта — невялікі стажок, складзены з тонкіх галінак лазы, карнявішчаў гарлачыкаў, сцяблоў трысця, чароту, асакі і рагозу.
    У такой хатцы андатра жыве і зімою. Пад гэтым дахам яна хаваецца са сваім сямействам ад халодных вятроў, ад снегу, сцюжы і марозу ў цёплым гняздзе,
    якое знаходзіцца ў хатцы над узроўнем вады. 3 гнязда зроблены выхад у ваду. Зімою андатры плаваюць у вадзе пад лёдам і здабываюць сабе корм з дна возара. Яны могуць грызці і зразаць сцяблы раслін пад вадою, не раскрываючы роту. Вусны ў андатры пад вадою сціснуты, бо вострыя пярэднія зубы-разцы настолькі высунуты наперад, што звярок дзейнічае імі і з закрытым ротам. Інакш андатра захлынулася б пад вадою. Есць андатра не ў самой хатцы, а на кармавой пляцоўцы непадалёку, летам — на беразе, зімою на лёдзе.
    Малодшы брат бабра
    Агледзеўшы хатку, я адплыў крыху далей і спыніўся зноў. Да берага адсюль зусім блізка. Байдарка стаіць нерухома пасярод круглых і цвёрдых лістоў гарлачыкаў.
    Правую лопасць вясла я палажыў на чорную карчагу, якая высоўваецца з вады.