Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
15 студзеня. Месца на галаве, дзе былі рожкі, прыкметна ўспухла. Хутка будуць расці новыя рогі. Мы даём казулям венікі, сырую бульбу, збожжа, крэйду і свежую ваду.
19 студзеня. Сёння добрае надвор’е. 3° марозу. Мы выпускалі казуль на прагулку. У Юркі яшчэ болып распухла месца, дзе вырастуць рогі.
1 сакавіка. Сёння надвор’е — 0°. У Юркі выраслі рогі вышынёй каля 20 сантыметраў. Яны пакрыты пушком. Юлька па-ранейшаму палахлівая. Мы далі ім венікі.
25 сакавіка. Надвор’е добрае. Мы выпускаем казуль на прагулку. У Юркі ўжо вялікія рогі.
22 красавіка. У Юркі рогі зацвярдзелі, зрабіліся моцнымі, вострымі, і ён пачаў моцна біцца.
9 мая. Юльку сёння выпускалі на двор. Яна ахвотна есць маладую зялёную траўку. Нас чакае вялікая радасць — у Юлькі хутка будуць малыя. Казулям мы даём цяпер свежую траву і мінеральную падкормку — «трыкальцый фасфат», у якім змяшчаецца кальцый — 32 працэнты і фасфат — 15 працэнтаў. Даём па 10 грамаў на дзень.
Мы перагарадзілі вальеру, бо Юрка пачаў бадаць сваю сяброўку Юльку. 3 нецярпеннем чакаем мы прыплоду. Каб гэта было хутчэй!
2 чэрвеня. Учора, г. зн. 1 чэрвеня, увечары ў Юлькі нарадзіліся два казуляняткі. Абодва — самцы. Яны нарадзіліся якраз у дзень аховы дзяцей! Сёння мы ачысцілі для іх вальеру, пабудавалі кармушку, далі іх бацькам збожжа і бульбы. Маленькія казуляняткі адчуваюць сябе добра. Сёння адзін з іх выйшаў з будкі, а другі застаўся там.
6 чэрвеня. Сёння мы ўсім гуртком давалі імёны нашым выхаванцам — казулянятам. Аднаго мы назвалі Мірным, а другога — Слаўным. У казулянят па баках белыя плямкі, а ўдоўж спіны — вузкая цёмная палоска ад шыі да хваста. У кармушку мы палажылі свежую траву.
13 чэрвеня. Казулі ўсё яшчэ ліняюць. Мы зрабілі для Юлькі і малых казулянят выган даўжынёй у 100 метраў, шырынёй у 5 метраў. Выпускаем Юльку на прагулку. Нарыхтавалі для казуль на зіму венікі з галінак.
4 жніўня. Казулянятам ужо два месяцы. Юлька, Мірны і Слаўны цэлымі днямі ходзяць па двары і ў садзе, скубуць траву, а Юрка застаецца адзін у вальеры. Раніцай казуляняты ядуць бульбоўнік і розныя травы, потым адпачываюць разам з маткай. У казулянят белыя плямкі на баках прыкметна знікаюць».
Да гэтых запісаў у дзённіку Жоры можна яшчэ дадаць, што спачатку казуляняты былі пясочнага колеру, а потым зрабіліся рыжанькімі. Адным малаком Юлька карміла іх на працягу месяца. Пасля гэтага казуляняты пачалі есці траву, але матчыным малаком карысталіся яшчэ з месяц. Цалкам на раслінны корм казуляняты перайшлі на трэцім месяцы свайго жыцця. У верасні ў казулянят з’явіліся бугаркі на тым месцы, дзе павінны былі вырасці рожкі.
Юрку трымалі па-ранейшаму ў асобнай вальеры. Яму ішоў ужо чацвёрты год. Ён зрабіўся вельмі прыгожым і дужым. У яго была шырокая, моцная і гладкая шыя. Тупы чорны нос блішчаў, нібы наваксаваны. Увесь ён быў вельмі стройны і зграбны, у поўным росквіце сілы і здароўя. Характар яго пагаршаўся з кожным днём. Юрка стаў агрэсіўным, забіяцкім. Цяпер ён вельмі любіў бадацца, часта злаваў без усякай прычыны і кідаўся, схіліўшы галаву, на кожнага, каго бачыў на двары.
У лістападзе 1957 года мне давялося наглядаць забаўную сцэнку, героем якой быў Юрка.
Віктар Фёдаравіч адкрыў дзверы загона, і прыгажун Юрка выйшаў на двор. Убачыўшы хлапчукоў, ён
адразу набыў незалежны выгляд, поўны ганарлівага выкліку. He спускаючы з хлапчукоў вачэй, Юрка паважна выступаў па двары, нібы добра вымуштраваны цыркавы конь на ўрачыстым парадзе. Ён павольна ўзнімаў пярэднія ногі, згінаў у каленях, затрымліваў на імгненне ў паветры і толькі пасля гэтага апускаў іх на зямлю.
Хлапчукі смяяліся, а Юрка скоса пазіраў на іх вялікім цёмным вокам і крыху схіляў сваю цудоўную моцную шыю ў бок гэтых уяўных «праціўнікаў».
Спыніўшыся перад хлапчукамі, Юрка нізка схіліў прыгожую маленькую галаву з вострымі рожкамі і пачаў рыць зямлю капыткамі пярэдніх ног.
Меншыя хлапчукі не вытрымалі і пабеглі ў супрацьлеглы бок двара.
У той жа момант Юрка імкліва кінуўся за імі з намерам падчапіць хлапчукоў рожкамі.
— He бяжыце!..— крыкнуў Віктар Фёдаравіч.— Стойце на месцы спакойна! Ён вас не кране!..
Хлапчукі спыніліся, павярнуліся тварам да Юркі. Спыніўся і ён. Убачыўшы, што яго больш не баяцца, Юрка пастаяў яшчэ з хвіліну перад імі, а потым пайшоў павольна па двары, дзе-нідзе скубучы вільготную восеньскую траву. Вось ён спыніўся перад старым дрэвам і грацыёзным рухам чухаецца аб шурпаты ствол галавою і рожкамі.
— Хутка ён скіне рогі,— сказаў Віктар Фёдаравіч.— У мінулым годзе ён скінуў іх 15 снежня, а ў пазалеташнім — у першых чыслах студзеня. He заўсёды гэта бывае ў адзін і той жа час.
Лёгка, без усякага намагання пераскаквае Юрка цераз кучу бярвенняў, што ляжаць на зямлі. Калі Юрка нагуляўся ўволю, Віктар Фёдаравіч падышоў да яго і пачаў паступова падганяць да загона. Юрка спакойна
пасоўваўся ў патрэбным напрамку. Апынуўшыся каля адкрытых дзвярэй, ён шпарка пабег у загон.
— У Юркі выпрацаваўся адпаведны рэфлекс,— тлумачыць Віктар Фёдаравіч.— Ён вырас на гэтым двары і за межы яго не хоча выходзіць. На волі казулі трымаюцца звычайна ў пэўных мясцінах, не выходзячы за межы свайго ўчастка.
Цяпер надышла чарга пагуляць і Юльцы. Віктар Фёдаравіч выпусціў яе на двор. Казуля дазваляе, каб яе гладзілі па галаве, па спіне і шыі. Ёй гэта нават падабаецца. Даверліва ходзіць яна сярод дзяцей, бярэ з рук кавалкі хлеба, сцяблы кукурузы.
Мірны і Слаўны знаходзяцца разам у старой вальеры, у якой выраслі іх бацькі — Юрка і Юлька.
У сакавіку 1958 года ў абодвух выраслі на галаве невялікія слупкі, пакрытыя мяккай скуркай.
Неўзабаве пасля гэтага Мірны ўцёк. He спраўдзіў ён сваё сімвалічнае імя і праз гэта загінуў трагічна. Пагнаўшыся ў час прагулкі за дзецьмі, Мірны выскачыў за імі праз адчыненую брамку ў агарод і адтуль у поле. Ён не чуў, як яго клічуць. Ён ляцеў, як страла, усё далей і далей, лёгка пераскакваючы цераз драцяныя агароджы, платы, кусты і канавы, пераадольваючы ўсе перашкоды на сваім шляху, пакуль не знік у пералеску. У той жа дзень пад вечар беднага ўцекача застрэліў нейкі паляўнічы, калі Мірны выйшаў неспадзявана яму насустрач з лесу за бульбянай станцыяй.
Пасля гэтага здарэння Слаўнага перадалі ў звярынец, які ў той час знаходзіўся ў Мінску.
Такім чынам, другое пакаленне казуль пратрымалася на станцыі юных натуралістаў зусім нядоўга, усяго адзін год.
Юрку я наведаў апошні раз на станцыі ў снежні 1959 года.
Мы з Віктарам Фёдаравічам падышлі да вальеры.
— Ладзіць з Юркам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй,— паскардзіўся мне кіраўнік гуртка.— He ведаю, што з ім рабіць. Ён кідаецца цяпер на ўсіх людзей без разбору, нават і на добра знаёмых, абдзірае і ламае маладыя дрэўцы, не хоча ісці ў вальеру. Такі зрабіўся злы і няўжыўчывы!
Мы глядзелі на Юрку, а ён ляжаў у будцы на саломе і праз адкрытыя дзверы пазіраў на нас сваімі цёмнымі вачамі спакойна і безмяцежна, быццам гаворка ішла зусім не пра яго.
Больш я яго не бачыў.
3 таго часу, як я наведваў казуль на станцыі юных натуралістаў, мінула нямала гадоў.
Юркі і Юлькі даўно няма на свеце.
Але вы, калі пажадаеце, зможаце паглядзець на іх і сёння. Для гэтага трэба толькі пайсці ў Заалагічны музей пры Універсітэце. Там, у адным з залаў, вы ўбачыце чучалы Юркі і Юлькі. Яны стаяць за шклом вітрыны ў характэрных для іх паставах. Падыдзіце бліжэй і вы будзеце ведаць, як выглядалі Юрка і Юлька, казулі са станцыі юных натуралістаў.
Ліс
На станцыі юных натуралістаў жыў на працягу некалькіх гадоў ліс. Даглядала яго Люда, вучаніца 26 чыгуначнай школы, і ліс вельмі прывык да дзяўчынкі.
На станцыю Люда прыходзіла кожны дзень пасля заняткаў у школе. Яна прыбірала ў вальеры, выводзіла ліса і гуляла з ім па дварьі. Ліс паслухмяна хадзіў з ёю на павадку, нібы прыстойны і добра выхаваны сабака.
Аднойчы цераз двор станцыі праходзіла незнаёмая жанчына. Убачыўшы, як Люда выводзіць ліса на прагулку, жанчына спалохана закрычала:
— Дзяўчынка, што ты робіш! Ён жа ўцячэ, ён цябе не паслухае! Гэта ж дзікі звер! Ён усіх нас пакусае!..
Але Люда толькі ўсміхнулася. Яна добра ведала характар і звычкі свайго гадаванца. А ліс спакойна і паважна ішоў, як заўсёды, побач з Людай, не звяртаючы ніякай увагі на жанчыну, якая стаяла ўводдалі. Тут жанчына раптам асмялела. Яна зацікавілася лісам, ёй захацелася падысці бліжэй да прыгожага звера. Але не паспела жанчына зрабіць і некалькі крокаў да Люды, як ліс насцярожыўся. Ён прыціснуў вушы да галавы, выскаліў вострыя зубы і нездаволена забурчаў:
— Вур, вур...
I ў жанчыны адразу знікла мімалётнае жаданне пазнаёміцца з лісам.
Чужых людзей ліс ніколі не падпускаў блізка да Люды. Калі хто-небудзь незнаёмы набліжаўся да дзяўчынкі, ліс заўсёды пачынаў хвалявацца. Неяк ён парваў нават рукаў паліто ў аднаго хлопца, калі той падляцеў да Люды, нягледзячы на нездаволенае бурчанне, якім ліс яго папярэдзіў.
Юныя натуралісты ведалі пра гэтую адданую пільнасць ліса і ніколі не падыходзілі да Люды, калі яна хадзіла з лісам.
Пасля прагулкі ліс, як і заўсёды, паслухмяна вяртаўся «дамоў». Вальеру ён лічыў сваім домам, бо тут ён вырас. Яго прынеслі на станцыю з лесу, з матчынай нары, калі ён быў яшчэ зусім маленькім, галавастым, з тонкімі лапкамі і кароткім хвосцікам. Люда карміла яго спачатку толькі малаком.
Вядома, што дзікія звяры хутка прывыкаюць да таго, хто іх корміць, хто аб іх клапоціцца і выхоўвае
з маленства. За клопаты аб ім Звер плаціць бязмежнай адданасцю. Для ліса такім чалавекам, якога ён любіў і якому давяраў, была Люда.
На станцыі лісу не далі ніякага імя. I Люда, і ўсе іншыя юныя натуралісты называлі яго проста — «ліс». Ён да гэтага прывык, ведаў, што так яго клічуць, і заўсёды адгукаўся на гэтае слова.
Першы раз я ўбачыў ліса на станцыі ў маі 1955 rofla. Ён тады ліняў, змяняў сваё цёплае зімовае футра на лёгкае, летняе. Лінька пачалася з хваста. У аснове хваста і на самым кончыку валасы яшчэ трымаліся, а сярэдзіна была зусім голая. Хвост нагадваў дрот. Па баках тулава шэрсць вісела бруднымі шэрымі шматкамі. Выгляд у ліса быў зусім няважны, і трымаўся ён панура і абыякава.
Лета я правёў, як заўсёды, на возеры Нарач. Потым некаторы час падарожнічаў. Калі я наведаў станцыю юных натуралістаў у пачатку лістапада, то ледзь пазнаў ліса. У гэты час футра лісіц набывае сваю найвышэйшую якасць. Я проста вачам сваім не верыў. Здавалася, гэта быў зусім не той звер, якога я бачыў у маі. Мяне здзівіў яго цудоўны выгляд. Густое пушыстае футра ільснілася. На рудым, яркім нібы полымя, фоне вылучаліся чорныя ногі і вушы. Вочы зіхацелі ясным бляскам. Рухі звера былі лёгкія, грацыёзныя, пластычныя, поўныя сілы і ўпэўненасці. Гэта быў сапраўдны прыгажун — жвавы, вясёлы, гарэзны і спрытны.