Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
Калі яго клічуць: «Борка!.. Борка!..» — ён выходзіць з будкі і на мордачцы яго з’яўляецца нейкі дзіўны, забаўны выраз. Ён нібы задаволена ўсміхаецца ў прадчуванні смачнага пачастунку і ахвотна бярэ ежу з рук.
Борка — ненасытны абжора. Есці ён можа вельмі многа і есць усё без разбору: вараную бульбу і косці рыбы, моркву і буракі, памідоры і яблыкі, жалуды і арэхі, ягады і хлеб, мяса і грыбы, цукеркі і марожанае. Яму прыносяць аб’едкі са сталовай дзіцячага сада, і ён з’ядае па тры вялізныя міскі за дзень. Пры такім непамерным апетыце барсук знішчае на волі вялікую колькасць шкодных насякомых і гэтым прыносіць карысць.
Наеўшыся, Борка спіць на спіне, брухам угору, затуліўшы морду пярэднімі лапамі.
Асабліва ненажэрным становіцца Борка з надыходам восені. Рыхтуючыся да халоднай зімы, ён стараецца назапасіць як мага болып тлушчу пад скурай. У гэты час ён есць і спіць, спіць і есць амаль безупынна.
Пад канец восені Борка зрабіўся такім тлустым, сонным і непаваротлівым, што ледзь рухаўся. Цяпер ён рэдка вылазіў са сваёй будкі.
На волі барсук, як толькі пачынаюцца маразы, кладзецца, як мядзведзь, у логава і засынае на подсцілцы з травы, сухога лісця і моху. Але ў адрозненне ад мядзведзя, які спіць у сваёй бярлозе, не прачынаючыся да самай вясны, Борка час ад часу выходзіць са сваёй будкі падыхаць свежьім паветрам, пакачацца на снезе. Яму кожны дзень даюць есці, і таму спячка яго не з’яўляецца поўнай.
Калі Борку выпускаюць з вальеры, ён ніколі не спрабуе ўцякаць, але кожны раз пачынае капаць сабе нару. Коса перастаўляючы кароткія, але дужыя лапы, клыпае Борка па двары станцыі. Ад яго доўгіх і вострых кіпцюроў на цвёрдай зямлі застаюцца выразныя, характэрныя рыскі. Часам Борка стаіць на адным месцы і, як мядзведзь, матае галавой з боку ў бок, пагойдваючыся на пярэдніх лапах.
Нязграбны з выгляду, Борка вельмі дужы. Усё прысадзістае магутнае тулава яго прыстасавапа для руху пад зямлёй. Сваімі моцнымі пярэднімі лапамі ён можа пракопваць глыбокія і доўгія падземныя хады.
Як і ўсе барсукі, Борка вельмі ахайны. Ён выкопвае сабе ў зямлі асобную ямку, якая служыць яму замест прыбіральні.
Праз год Борку аддалі на некаторы час у куток жывой прыроды 10-й сярэдняй школы. Там ён зрабіўся зусім свойскім. Ён дазваляў дзецям браць сябе на рукі і стаў агульным любімцам.
Але аднойчы Борка насваволіў у школе. ІОннаты забыліся неяк зачыніць клетку, у якой ён знаходзіўся. Уночы Борка вылез з клеткі і загрыз двух качак. Пасля гэтага выпадку яго вярнулі ў вальеру на станцыю.
Восенню 1954 года Борка быў на Мінскай абласной сельскагаспадарчай выстаўцы ў Курасоўшчыне сярод іншых экспанатаў Цэнтральнай станцыі юных натуралістаў.
Барсук карыстаўся там вялікай увагай з боку наведвальнікаў. За час выстаўкі ён нямала паеў цукерак і марожанага.
Восень і першая палова наступнай зімы прайшлі для Боркі без асаблівых здарэнняў, але ў студзені 1955 года юным натуралістам давялося перажыць вялікае засмучэнне.
Прыйшлі яны праведаць Борку і пачаставаць яго ласункамі, а вальера пустая! Борка знік.
Нехта забыў вечарам зачыніць дзверцы вальеры. Барсук скарыстаў зручны выпадак і ноччу ўцёк,
Што рабіць? Прасачыць па слядах, у якім напрамку ўцёк Борка, было немагчыма, бо на досвітку разгулялася мяцеліца і ўсё навокал засыпала снегам. Некалькі дзён шукалі яго вакол станцыі, але нідзе не знайшлі.
Доўга бедавалі юныя натуралісты. Шкадавалі, што няма ў іх Боркі. Пра далейшы лёс барсука выказваліся самыя розныя меркаванні.
Адны казалі, што ён загінуў, напэўна, у віры гарадскога жыцця, без прытулку і корму. Другія спадзяваліся, што ён здолеў дабрацца па агародах і палях да лесу, знайшоў сабе недзе пад дрэвам нару і залёг там спаць да вясны.
Нехта выказаў думку, што Борку, магчыма, украў хто-небудзь на лекавы тлушч, але гэтая версія была адхілена, як занадта жорсткая і малаверагодная.
Адным словам, шмат было размоў. Нарэшце ўсе прымірыліся з тым, што Боркі няма.
Прайшло больш трох месяцаў. Аднойчы ў красавіку да станцыі пад’ехаў грузавік.
3 машыны саскочыў малады рабочы, зняў драўляную скрыню і паставіў на зямлю.
— Ці не ваш гэта выхаванец? — спытаў ён, смеючыся, у Віктара Фёдаравіча, кіраўніка заалагічнага гуртка.
Хлопцы і дзяўчаткі акружылі скрыню. Пачуліся радасныя крыкі, жарты, вясёлы смех.
— Наш, наш!..— дружна закрычалі юныя натуралісты.— Гэта наш Борка!..
— Тады забірайце,— сказаў рабочы.
Борку выпусцілі ў яго старую вальеру, і ён, быццам нічога і не здарылася, залез адразу ў сваю будку і заснуў.
— Дзе вы яго знайшлі? Як яго злавілі? — пыталіся ў рабочага Віктар Фёдаравіч і юныя натуралісты.
Малады рабочы расказаў, што барсука знайшлі выпадкова ў падвале новабудоўлі на тэрыторыі Мінскага гадзіннікавага завода. Яго загналі ў куток і накрылі пустой скрыняй. Потым скрыню перакулілі і адразу забілі дошкамі, каб барсук не мог выбрацца.
Рабочыя на будаўніцтве ведалі, што ў студзені са станцыі юных натуралістаў уцёк барсук, і адразу здагадаліся, што гэта, мусіць, і ёсць Борка.
Малады будаўнік, які цікавіўся работай станцыі, узяўся адвезці барсука гаспадарам.
Уцёкшы з вальеры, Борка перайшоў шашу і апынуўся на тэрыторыі гадзіннікавага завода. Тут ён аблюбаваў сабе месца ў падвале, нацягаў у цёмны куток саломы, стружак, паперы і зрабіў сабе мяккую пасцель.
Зіма была цёплая, трымаліся адлігі, і Борка спаў не ўвесь час. Прачынаючыся, ён лавіў мышэй і пацукоў, вылазіў наверх і наведваў сметнік на двары бліжэйшага дома. Там ён карміўся кухоннымі адкідамі, а на суседнім агародзе выкопваў з-пад снегу рэіпткі леташняй гародніны.
Усё ж такі з кормам было ў яго, відаць, не зусім добра, бо за час свайго жыцця «на вольнай кватэры» Борка прыкметна схуднеў. Скура вісела на ім складкамі. Калі Борку ўзважылі, высветлілася, што ён страціў больш за тры кілаграмы.
Чаму ж ён пасяліўся на тэрыторыі завода, на другім баку шумнай вуліцы з вялікім рухам, а не выбраў сабе якое-небудзь зацішнае месца за агародамі станцыі?
Справа тут, відавочна, у інстынкце звера. Станцыя юных натуралістаў знаходзілася раней якраз на тым самым месцы, дзе потым пачалося будаўніцтва завода. У сувязі з гэтым будаўніцтвам станцыю і перавялі на новую тэрыторыю за горадам.
Апынуўшыся на волі, Борка пайшоў туды, дзе зімаваў раней, у першыя гады свайго жыцця, на знаёмае, прывычнае месца.
Тое, што ён здолеў пражыць тры месяцы на волі, сярод гарадскога шуму і грукату будаўнічай пляцоўкі, сведчыць аб тым, як хутка могуць дзікія звяры прыстасоўвацца да новых абставін, да незвычайных умоў існавання.
На гэтым прыгоды Боркі скончыліся. Жыве ён спакойна ў сваёй вальеры на станцыі юных натуралістаў.
Палахлівец
Ад розных асоб і ўстаноў, іншы раз самымі нечаканымі шляхамі трапляюць лясныя звяры на станцыю юных натуралістаў.
Вяртаўся неяк шафёр дадому ў Ждановічы з Чэрвеньскага раёна. Быў канец лета 1954 года. Дзень выдаўся ясны, сонечны, а перад тым прайшлі цёплыя дажджы.
У лесе шафёр спыніў машыну, каб назбіраць грыбоў.
Раптам у траве пад старой бярозай ён убачыў нейкага маленькага цёмна-шэрага звярка.
Звярок ляжаў, скруціўшыся ў клубок. Мордачкі яго не было відаць. Яна была схавана пад пушыстым хвастом.
Шафёр узяў звярка на рукі і пачаў уважліва разглядаць. Звярок нагадваў маленькага сабачку на кароткіх лапках, з пушыстай шэра-бурай поўсцю і пышным, як у лісіцы, хвастом. Вакол вачэй у яго былі быццам намаляваны вялікія чорныя акуляры.
Шафёр не ведаў, што гэта за звярок, і вырашыў завезці яго ў Мінск. У горадзе ён аддаў невядомага звярка ў заалагічны музей пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 3 музея звярок трапіў на станцыю юных натуралістаў. Там яго змясцілі ў асобнай вальеры, па суседству з барсуком Боркам.
Новы жыхар быў ціхі, асцярожны і палахлівы. Усяго ён баяўся, да ўсяго адносіўся з падазронасцю і туляўся па цёмных кутках вальеры. Таму і празвалі яго Палахліўцам.
У першы дзень вакол вальеры з незнаёмым звярком сабраліся юныя натуралісты. Тут быў і Жора, які даглядаў казуль, і Люда, якая гадавала ліса, і Лёня, што займаўся птушкамі.
Усіх зацікавіў незнаёмы звярок. Каля вальеры пачалася ажыўленая размова, узніклі спрэчкі.
— Гэта янот,— упэўнена сказаў адзін з хлапчукоў.
— Няпраўда! — рашуча запярэчыў другі.— Ніякі ён не янот! Гэта такі сабака.
Люда ўсміхнулася.
— Ды хто ён усё ж такі? — спытаўся ў яе Лёня, які не лічыў сябе спецыялістам па звярах.
— Янотам яго называюць таму, што ён з выгляду вельмі падобны на янота,— адказала Люда.— I поўсць у яго такая ж пушыстая і такога ж колеру, як у янота, і чорныя «акуляры» вакол вачэй, і вушы такія ж. Па звычках ён таксама нагадвае янота. Між тым, ён належыць да сямейства сабак.
Да вальеры падышоў кіраўнік гуртка заалогіі.
— Правільная назва гэтага звярка — усурыйскі янотападобны сабака,— сказаў ён.— Наш звярок яшчэ малы, гэта шчаня. Таму шафёр так лёгка і злавіў яго.
— Віктар Фёдаравіч,— звярнуўся да кіраўніка Лёня.— А чаму ён называецца ўсурыйскім?
— Таму што радзіма яго — Далёкі Усход,— адказаў кіраўнік гуртка.— Яшчэ нядаўна янотападобны сабака сустракаўся ў Савецкім Саюзе толькі на берагах Амура і Усуры. А цяпер, як вы самі бачыце, ён акліматызаваўся і ў нас, на Беларусі, і ў шмат якіх абласцях еўрапейскай часткі РСФСР, і на Украіне.
— Але якім чынам апынуўся ён у Чэрвеньскім раёне? — пацікавіўся Віця.
— А вось слухайце...— і Віктар Фёдаравіч падрабязна расказаў юным натуралістам, як далёкаўсходні жыхар з’явіўся на Беларусі.
Янотападобны сабака з’яўляецца каштоўным промыславым зверам. Футра яго падобна на футра сапраўднага янота, вельмі цёплае і трывалае. На Далёкім Усходзе, у Кітаі і Карэі з гэтага футра здаўна вырабляюць зімовыя курткі, шубы і шапкі.
Савецкія вучоныя вырашылі, што ў промыславых мэтах янотападобнага сабаку варта рассяліць і акліматызаваць па ўсяму Савецкаму Саюзу, у тых мясцовасцях, якія падыходзяць яму па сваіх прыродных умовах.
Яшчэ ў 1935 годзе былі прывезены на Беларусь і выпушчаны на волю ў Парыцкім раёне першыя пяцьдзесят усурыйскіх янотападобных сабак. Праз некаторы час далёкаўсходнія звяркі былі выпушчаны ў Віцебскай вобласці і ў суседніх раёнах Калінінскай вобласці РСФСР.
Пры добрых умовах самка янотападобнага сабакі прыносіць вясной ад шасці да дванаццаці шчанят. За 122