Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
Нарадзіўся ён і вырас у цэнтры вялікага і шумнага горада, у вальеры заапарка, і таму амаль не баяўся людзей. Бацькі яго таксама нарадзіліся ў клетцы. На волі ён ніколі не жыў. Усё тут было для яго новым, невядомым, нязвыклым і адначасова блізкім, родным.
Яго хвалявалі пахі лесу. Узрушаны, праціскаўся ён скрозь густы хмызняк, перабягаў па трухлявых ка-
лодах, лазіў па дрэвах.
Да гэтага часу ніколі не даводзілася яму самому здабываць сабе корм. Ніхто і ніколі не вучыў яго гэтаму. У вальеры ён прывык есці з кармушкі гатовы харч, які прыносіў яму чалавек.
Тым не менш, апынуўшыся ў лесе, у тых умовах, у якіх жылі незлічоныя пакаленні яго дзікіх продкаў, ён адчуваў сябе гэтак жа прывольна і ўпэўнена, як і яны.
Вялікая сіла спадчыннага інстынкту, якая дасталася яму ад дзядоў і прадзедаў і якая замяняе зверу розум, абудзілася ў ім і падказвала, што трэба рабіць у тым ці іншым выпадку.
Ніхто і ніколі не вучыў яго, дзе трэба шукаць ракаў, але ён адразу пасля з’яўлення свайго ў Снядзінскім лесе беспамылкова знаходзіў іх у цёмнай вадзе, у норках пад берагам.
Ён нават і не глядзеў пры гэтым на ваду. Зоркія вочы яго пазіралі наўкол, вострыя вушкі прыслухоўваліся да лясной цішы, а спрытныя рухавыя пальцы
намацвалі тым часам здабычу і выцягвалі яе з вады на бераг.
Спаў ён днём і толькі на дрэвах. Лежачы на тоўстым суку каля ствала, ён любіў грэцца на сонцы, а па начах выходзіў на паляванне і вандраваў па ваколіцах.
Неўзабаве янот знайшоў сабе надзейнае сховішча ў дупле старога дуба. I гэтаму яго таксама ніхто не вучыў, але ён здолеў знайсці тое, што яму было трэба.
Дупло знаходзілася даволі высока, метры за чатыры ад зямлі. Прасторнае ўнутры, глыбінёй метра паўтара, яно мела параўнальна невялікую адтуліну. На дне дупла было многа парахні, ляжаць на якой было цёпла і мякка.
Стары дуплаваты дуб, які стаў добрым і надзейньім прытулкам янота, узвышаўся на ўзгорку. Унізе цурчаў, ледзь чутна спяваючы сваю лагодную песеньку, празрысты ручай. Крыху далей знаходзілася возера. Там было многа жаб, і малых і вялікіх. У цёмнай вадзе затокі хаваліся буйныя ракі.
На ўзгорку раслі чарніцы. У норках пад карэннямі дрэў жылі мышы. Каля старых, збуцвелых пнёў янот знаходзіў слімакоў, жукоў, чарвей і розных насякомых. Пад дубам ён збіраў жалуды.
Здабычы хапала, бо ён быў зверам усяедным, і ўсё, што ён знаходзіў, ішло яму на патрэбу. Умовы для жыцця былі спрыяльныя, і бяздомны бадзяга застаўся тут надоўга.
Азнаёміўшыся з мясцовасцю, ён перш за ўсё, як і кожны прыстойны янот, адзначыў граніцы сваіх уладанняў, свайго паляўнічага ўчастка. Для гэтай мэты яму служыла густая і тлустая вадкасць з залозак каля хваста.
Цікаўны ад прыроды, наш янот заглянуў неяк на двор Язэпа. Ласункі, якія ён здабыў, яму спадабаліся. 148
Ён пачаў наведвацца туды часта, пакуль вядомая нам сутычка з сабакам не паклала канец гэтым забавам.
Рыхтуючыся да зімы, янот зрабіўся гладкім і тоўстым. Густое, цёплае футра і тлушч, назапашаны пад скурай, ахоўвалі яго ад холаду восеньскіх начэй.
Восень непрыкметна перайшла ў зіму. Выпаў снег. Тоўсты і сонны янот залёг у дупло, скруціўся ў клубок, накрыўся пушыстым хвастом і праспаў, як мядзведзь, амаль тры месяцы.
Першае пакаленне
У пачатку красавіка янот пакінуў сваё логава. Снег на ўзгорку сышоў, усюды чарнела зямля. Балота ў нізіне ператварылася ў возера. У вялікіх лужынах, якія засталіся пасля паводкі, плавалі маленькія рыбкі. 3 твані павылазілі жабы.
3 некаторага часу янота ахапіла незвычайнае хваляванне, нейкае дзіўнае, невядомае дагэтуль узбуджэнне. Ён не знаходзіў сабе месца. Адзіноцтва яму надакучыла, і ён усюды шукаў падобных сабе.
Блукаючы па лесе, ён неяк на досвітку абапёрся пярэднімі лапамі на зялёную ад моху калоду і, узняўшы ўверх вострую мордачку, выказаў свае пачуцці і настрой у працяглым, прарэзлівым спеве, падобным на крык савы.
Далёка па наваколлі пачуўся — такі не характэрны для беларускага лесу — прызыўны кліч янота-паласкуна, ад гукаў якога не можа не затрымцець сэрца кожнага сапраўднага аматара прыроды.
Гэта было, калі яго толькі можна перадаць літарамі, нешта накшталт:
— Уі-уі-уі-уі-уі-і-і-лі-і-у-у-у-у...
I ўсе жыхары лесу здзіўлена прыслухоўваліся да гэтых незнаёмых гукаў.
Янот абарваў свой спеў на самай высокай ноце і таксама прыслухаўся. Потым паўтарыў яшчэ раз.
У адказ на свой заклік ён пачуў здалёку слабы водгук такой жа песні. Узрушаны, янот пабег у той бок і хутка сустрэўся з маладой самкай аднаго з ім узросту*
3 гэтага часу яны пачалі вандраваць удваіх. Стары дуб на ўзгорку, у дупле якога жыў янот, заўсёды заставаўся ў цэнтры іх паляўнічага ўчастка.
Янот паказаў сваёй сяброўцы дупло, і яна, відаць, ухваліла кватэру. Праз некаторы час у дупле з’явілася шэсць маленькіх сляпых яноцікаў, падобных на круглыя пушыстыя шары.
Бачыць малыя пачалі праз два тыдні пасля нараджэння, а яшчэ праз месяц увесь прыплод у поўным складзе вылазіў ужо з дупла і грэўся пад наглядам маці на сонцы.
Цяпер наш янот стаяў на чале цэлай сям’і. Калі малыя падраслі, маці пачала вадзіць іх з сабою на паляванне. Пакуль яна вучыла іх лавіць жаб і раскрываць цвёрдыя створкі ракавін-бяззубак, бацька заўсёды быў на варце. Пільна сачыў ён за наваколлем, ахоўваючы сваіх блізкіх ад магчымай небяспекі.
Калі хто-небудзь з малых аддаляўся ад астатніх, янот нездаволена бурчаў, і неслух спяшаўся дагнаць сям’ю і далучыцца да сваіх братоў і сясцёр.
Пад восень маладыя яноты ўжо не адрозніваліся па выгляду ад дарослых, але заставаліся па-ранейшаму з бацькамі.
Калі надышла зіма, уся дружная сям’я лягла спаць разам у дупле старога дуба. Усім там хапіла месца. Хоць і цесна было, але ж затое цёпла. Так яны і перазімавалі.
Ранняй вясной у дупле засталіся толькі бацька і маці. Моладзь разбрылася па наваколлі шукаць сабе вольных паляўнічых участкаў.
Для маладых янотаў, якія нарадзіліся і выраслі ў дупле старога дуба, Снядзінскі лес быў радзімай. Вясёлым звяркам і не магло, зразумела, прыйсці ў галаву, што яны належаць да першага пакалення янотаў Палесся.
Ці прыжывуцца ў нас гэтыя пушыстыя, рухавыя звяркі, апаэтызаваныя вуснай народнай творчасцю індзейцаў? Ці здолеюць яны акліматызавацца і размножыцца ў беларускіх лясах? Ці зробяцца характэрнымі прадстаўнікамі мясцовай фауны? Ці набудуць промыславае значэнне ў паляўнічай гаспадарцы рэспублікі?
На гэта адкажуць далейшыя назіранні. Іх вядуць леснікі і паляўнічыя, а разам з імі робяць, што могуць,. і Міхась з Ленай.
Дзеці вельмі цікавяцца янотамі і ў вольны ад школы час акуратна адзначаюць у спецыяльным сшытку ўсё, што чуюць пра паласкуноў у Снядзінскім лясніцтве.
НА СІНІХ АЗЁРАХ
Індзеец Куанеб
Пра існаванне на свеце андатры я даведаўся ўпершыню з аповесці «Рольф у лясах» канадскага пісьменніка і мастака Эрнста Сетана-Томпсана. Я вельмі яго любіў за тонкае разуменне прыроды і веданне жывёл.
Быў я тады хлапчуком, але мне запомніліся надоўга старонкі цікавай кнігі, на якіх расказвалася пра паляванне старога індзейца на невядомага мне звярка з дзіўнай назвай — андатра.
Школьныя ўрокі на заўтра падрыхтаваны, за акном шуміць халодны лістападаўскі дождж, а на стале даўно раскрыта кніга пра адважнага і чыстага душою індзейца Куанеба, пра бяздомнага хлапчука Рольфа, якога ён прытуліў, і пра іх жыццё ў лесе. Непрыкметна
ляціць час, у скупым святле газавай лямпы паспешна гартаецца старонка за старонкай, і сцены пакоя нібы рассоўваюцца, і перад вачамі ўзнікаюць чароуныя вобразы дзікай прыроды. Паўстае, як жывая, постаць старога паляўнічага, спрытнага і маўклівага, з цемным, чырванаскурым тварам, са стрэльбаю ў мускулістых Р^К.а^Вось ён ідзе па беразе невялікага ляснога азярка і вострым, як у сокала, позіркам аглядае лёд, які яшчэ трымаецца па краях затокі. Каля самай вады ен бачыць на лёдзе нешта цёмнае.
— Гэта — андатра.
Паўзком падбіраецца паляўнічы уздоуж берага. Апынуўшыся на адлегласці стрэлу ад звярка, ен бярэцпа за зброю сваіх бацькоў — лук і стрэлы.
Да канца стралы індзеец прывязвае вяроуку. Нотым скручвае вяроўку кальцом і нацягвае лук. Страла паляцела, пацягнула за сабою вяроўку і трапіла у цела звярка. Калі б ён стрэліў у андатру са стрэльбы, звярок мог бы і не трапіць яму ў рукі.
Куанеб вярнуўся ў свой вігвам, зняу з андатры шкурку і павесіў сушыць на дрэве, а мяса пакшуу сабе
на абед... „
Так палявалі на андатру ў лясах Канады у дауно мінулыя часы. Лавілі яе і пры дапамозе пастак. У пасёлку індзеец Куанеб мяняў здабытыя андатравыя шкуркі на тытунь, чай і цукар.
было сказана ў кніжцы пра
Болып нічога не андатру, але карціна,
апісаная Сетанам-Томпсанам, вачамі, і невядомы звярок за-
стаяла ў мяне перад стаўся надоўга ў маёй памяці.
У тыя далёкія гады маленства мне і ў галаву не прыходзіла, што я змагу калі-небудзь убачыць анда-
тру: у Еўропе яна, як вядома, не жыве.
Непрыкметна праляцелі гады, за плячамі застаўся немалы жыццёвы шлях. I раптам мне давялося сустрэцца з андатрай. Для гэтага зусім не трэба было садзіцца на параход і пераплываць акіян. He трэба было і ляцець на самалёце. Для таго каб назіраць за жыццём заморскага ^звярка ў прыродных умовах, варта было толькі сесці ў звычайную аўтамашыну і паехаць у... Браслаўскі раён. Падарожжа, трэба прызнаць, не вельмі далёкае і не вельмі складанае.
Калі б мне хто-небудзь сказаў пра такую магчымасць у дні майго маленства, я ніколі б гэтаму не паверыў. Занадта вялікая была тады адлегласць паміж рэальным жыццём і кніжнай фантазіяй.
Карысны звярок
Але што ж гэта за звярок — андатра? I якім чынам апынуўся ён на Беларусі? Ці варта ім цікавіцца? I чаму, каб яго ўбачыць, трэба ехаць у Браслаў?
На гэтыя пытанні, якія могуць узнікнуць у чытача, я пастараюся адказаць падрабязна.
. АнД^Ра належыць да грызуноў. Яна жыве і корміцца ў вадзе, у азёрах і балоцістых мясцовасцях.
Радзіма андатрьі — Канада і Злучаныя Штаты Пауночнан Амерыкі. He так даўно яна вялася толькі там і больш нідзе. Індзейцы палявалі на андатру задоўга да з’яўлення ў Амерыцы еўрапейцаў. У далейшым промыславае здабыванне андатравых шкурак набыло шырокі характар. Спецыялісты падлічылі, што па колькасці шкурак, здабытых на працягу года, андатра займае сярод пушных звяроў трэцяе месца ў свеце.