• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    ны куст спакойная пушыстая птушка з цёмнай галоўкай і шэрай спінкай. На фоне белага снегу і серабрыстага інею на галінках прыгожа вылучаюцца чырвоным колерам яе брушка і грудкі. За першай птушкай з’яўля-
    ецца і другая, і трэцяя.
    Гэта — снегіры. Іх называюць яшчэ і гілямі. Летам яны кормяцца казюркамі і насеннем розных траў і дрэў, а зімою — насеннем яліны і сасны.
    Снегіры збіраюць яго на снезе, бо самі не ўмеюць лушчыць шышкі — у іх занадта слабая для гэтага дзюба. Я часта бачыў, як кормяцца снегіры і насеннем
    парасонавых траў, вяршалінкі якіх тырчаць з-пад снегу.
    У пачатку зімы снегіры кормяцца ягадамі рабіны, крушыны, ядлоўцу. 3 ягад яны выбіраюць насенне, а ўсё астатняе кідаюць. Месцы кармлення снегіроў заўсёды можна пазнаць па рэштках ягад на зямлі. Значная частка снегіроў прылятае да нас у госці з далёкай поў-
    начы. На сваёй радзіме снегіры гняздзяцца на кустах ядлоўцу, часам на бярозах і соснах.
    Зімою снегіры з’яўляюцца на вуліцах гарадоў. Я памятаю, як у маленстве бачыў невялікія чародкі з пяцішасці снегіроў у канцы лістапада і ў снежні на бульвары між Тучковым мостам і цяперашнім праспектам Дабралюбава ў Ленінградзе, калі вяртаўся дадому са школы. Кожны раз я доўга стаяў і любаваўся прыгожымі птушкамі. Ціха перасвістваючыся, снегіры спакойна пераляталі з куста на куст, падоўгу затрымліваліся на адным месцы — чырванагрудыя самцы і дымчата-шэрыя з чорным самкі. Флегматычных, павольных у руху птушак зусім не бянтэжыў ні звон трамвая, ні вулічны шум.
    3 поўначы таксама прылятае да нас і з’яўляецца зімою на вуліцах Мінска другая спакойная і прыгожая птушка — амялушка.
    Чародкі амялушак, часам да дванаццаці-пятнаццаці, можна ўбачыць зімою і ў парку Янкі Купалы, і ў садзе Політэхнічнага інстытута, і ў парку Чалюскінцаў.
    Вось расселіся амялушкі на дрэвах перад кінатэатрам «Зорка». Адны сядзяць моўчкі і нерухома, другія частуюцца ягадамі рабіны. Сытыя і гладкія цельцы амялушак, буравата-шэрыя з чырванаватым адценнем, чубікі на галоўках, белыя і ярка-жоўтыя палоскі на крыллях так прыгожа спалучаюцца з шэрым небам, белым снегам і чырвонымі ягадамі.
    Пачулася лёгкая, працяглая і пяшчотная, серабрыстая трэль. Гэта дала сігнал усёй чародцы адна з амялушак. Трэль паўтарылася, і ўсе птушкі, нібы па камандзе, зняліся з дрэва і паляцелі прэч.
    Летам амялушкі кормяцца ў асноўным камарамі, восенню і зімою — ягадамі крушыны, каліны, чаромхі, рабіны, ядлоўцу, праглынаючы іх цалкам.
    He так даўно я бачыў у снежні чародку амялушак у самым цэнтры Масквы, на скверы перад Вялікім тэатрам. Прыгожыя птушкі падбіралі на снезе і зрывалі з галінак чырвоныя мёрзлыя ягады глогу. Па дарожках скверу спяшалася нямала прахожых, але амялушкі амаль не баяцца людзей.
    Зімою ў нашых лясах сустракаецца белая палярная сава.
    Гэта таксама наш госць.
    Жыве палярная сава на поўначы, у тундры. Там яна і гняздзіцца. Да
    нас белая сава перабіраецца позняй восенню на зімоўку.
    Ранняй вясной яна вяртаецца на радзіму.
    У тундры асноўным кормам белай савы з’яўляюцца
    лемінгі — маленькія грызуны з кароценькімі хвосцікамі. У беларускіх лясах палярная сава ловіць мышэй і дробных птушак.
    Белае ахоўнае апярэнне палярнай савы зліваецца з навакольным зімовым пейзажам. Калі белая сава ся-
    дзіць нерухома на дрэве, яна абрысам свайго тулава нагадвае снежны ком. Нялёгка заўважыць паўночнага госця ў заснежаным лесе.
    Сярод лясной цішыні не пачуеш цяпер і каркання варон. Шэрыя вароны, якія гняздзяцца ў лесе, перабраліся на зімовы час у гарады і вёскі. Тут, на вуліцах,
    на дварах, каля сметнікаў, яны хутчэй здабудуць сабе корм ды і хадзіць па цвёрдым снезе ім лягчэй, чым у лесе і ў полі.
    I ваўкам цяжка бадзяцца па глыбокім снезе. Зімою ваўкі ходзяць звычайна па дарогах і пратаптаных сцежках. Калі ж ім трэба ісці па некранутым снезе, то яны ідуць адзін за адным, след у след.
    22снежня — самы кароткі дзень у годзе. Пасля гэтага дня сонца пачынае ўзыходзіць раней, дзень павялічваецца.
    Зіснежня гадавы каляндарны цыкл закончаны.
    Пачынаецца новы год.
    ГАДАВАНЦЫ ЮНЫХ НАТУРАЛІСТАЎ
    Юрка і Юлька
    — Юрка!..
    Прыгожая галоўка з маленькімі, ледзь прыкметнымі рожкамі прыўзнялася на высокай, гнуткай шыі. Вялікія рахманыя вочы зірнулі ў той бок, адкуль пачуўся вокліч.
    — Юрка!..
    Казуля ўсхапілася на тонкія ножкі і лёгкім, грацыёзным скачком апынулася каля краю вальеры, дзе стаялі хлапчукі.
    — Бачыш?.. Пазнаў!..— узрадаваўся адзін з іх і дадаў, звяртаючыся да свайго прыяцеля, з якім ён прыйшоў на пляцоўку Мінскай станцыі юных натуралістаў.— А што я табе казаў? Ён сваё імя ведае! Юрка!.. Юрачка!..
    Хлапчукі пачаставалі казулю моркаўкай, якую прынеслі з сабой.
    За Юркам падышла да іх, патрабуючы пачастунку, і другая казуля.
    — А гэта — Юлька,— тлумачыў хлапчук свайму сябру.— Юрка — самец, а Юлька — самка. Бачыш, у яе рожкаў няма. Яны ў нас паўгода ўжо жывуць. Ім тут добра.
    Да вальеры падышло тым часам яшчэ некалькі хлапчукоў і дзяўчынак. 3 цікавасцю назіралі яны за спрытнымі і лёгкімі рухамі казуль.
    — Здорава яны падраслі за гэты час,— задаволена сказаў хлапчук.— Нядаўна яшчэ зусім маленькія былі.
    — Колькі ім год? — спытаўся нехта.
    — Год? — усміхнуўся хлапчук.— Ім цяпер толькі каля шасці месяцаў.
    — А як яны сюды трапілі? — пацікавілася дзяўчынка.— Я іх першы раз бачу.
    — Няўжо не чула? — здзівіўся хлапчук і з выглядам спрактыкаванага, вопытнага прыродазнаўца, які адчувае сябе тут гаспадаром, ахвотна пачаў расказваць прысутным гісторыю Юркі і Юлькі.
    ...У ліпені 1954 года недалёка ад Мінска, калі ехаць па Маскоўскай шашы, узнік лясны пажар. На барацьбу з агнём прыслалі вайсковую часць. Калі байцы дружна змагаліся з пажарам, адзін з вайскоўцаў заўважыў у кустах нейкую маленькую жывую істоту. Ён рассунуў кусты. На яго глянулі вялікія вочы. Гэта было дзіцяня казулі. Яно яшчэ нават не магло стаяць на слабенькіх, тонкіх і гнуткіх ножках. Вайсковец узяў яго на рукі і панёс да машыны.
    Калі пажар быў ліквідаваны і машына рушыла з месца, з лесу з’явілася раптам казуля-маці. He зважаючы на людзей, на шум і рух, яна нейкі час бегла
    з жаласным крыкам за машынай па асфальце. I толькі калі машына знікла з вачэй, старая казуля зразумела, што дзіця не вернецца. Яна спынілася, скокнула з дарогі ў лес і схавалася ў гушчары.
    Вайсковец прывёз маленькае казуляня ў Мінск і аддаў на станцыю юных натуралістаў.
    ■— Няхай тут гадуецца,— сказаў ён дырэктару станцыі.— А каб не забыліся, хто яго вам прывёз, назавіце яго Юркам. Гэта — маё імя.
    Юрка дык Юрка. Так і засталося за малым казулянём імя чалавека, які яго знайшоў і выратаваў ад агню.
    Неўзабаве здарылася так, што ў Юркі з’явілася маленькая сяброўка, такога ж узросту.
    Знайшоў яе ў лесе адзін шафёр. Паехаў ён на грузавіку па дровы і недалёка ад дарогі на Слуцк, кіламетраў за шэсцьдзесят ад Мінска, заўважыў у высокай траве маленькую казулю.
    Шафёр прывёз лясную жыхарку ў Мінск. На другі дзень казуля апынулася на станцыі юных натуралістаў. Яна была такая ж слабая і бездапаможная, як і Юрка.
    Казулю назвалі Юлькай і змясцілі ў адной вальеры з Юркам.
    — Вось яны і жывуць з таго часу разам, у вялікай дружбе,— закончыў хлапчук сваё апавяданне.— Адно без аднаго ні кроку.
    На станцыі юных натуралістаў Юрка і Юлька зрабіліся зусім свойскімі. Трэба сказаць, што казулю не часта можна ўбачыць у заалагічных садах ці ў звярынцах. Дарослыя казулі, злоўленыя ў лесе, цяжка пераносяць няволю і хутка паміраюць. Толькі выхаваныя ў няволі з маленства, яны прывыкаюць да людзей.
    Гадаванцы юных натуралістаў, Юрка і Юлька, лічаць Мінскую станцыю сваім родным домам. Яны
    ахвотна падыходзяць да людзей, адклікаюцца на сваё імя і бяруць з рук ежу.
    — Якія яны прыгожыя,— сказала дзяўчынка.— I якія зграбныя!
    I праўда, усе рухі Юркі і Юлькі вельмі лёгкія і грацыёзныя.
    Невялікая галоўка на стройнай шыі, вялікія рахманыя вочы, зграбнае тулава на высокіх ножках з маленькімі, вузкімі і завостранымі капыткамі — усё гэта надае казулям вельмі далікатны і прывабны выгляд.
    Казулі лёгка пераскакваюць на волі цераз шырокія і глыбокія ямы і канавы, цераз высокія агароджы і кусты. Яны добра плаваюць, маюць вельмі востры зрок, слых і нюх.
    Хто з іх прыгажэйшы — Юрка ці Юлька? Цяжка адказаць на гэтае пытанне. Іх амаль немагчыма адрозніць, так яны падобны адно на адно. Толькі маленькія, ледзь прыкметныя рожкі сведчаць аб тым, што Юрка — гэта Юрка, а не Юлька.
    На Беларусі казулі сустракаюцца даволі часта. Яны любяць мясцовасць з невялікімі ўзгоркамі, пералескамі і звілістымі рэчкамі.
    Паляванне на казулю забаронена па ўсяму Савецкаму Саюзу. Таму іх цяпер развялося ў нас значна больш, чым было даўней.
    Некаторыя людзі называюць казулю часам «дзікай казой». Гэта — няправільна, памылкова. 3 козамі казуля не мае нічога агульнага. Бліжэйшыя сваякі казулі — алені.
    На станцыі Юрку і Юльку паілі спачатку толькі малаком. Цяпер яны кормяцца лістам капусты, асіны, дробна нарэзанымі кавалачкамі сырой бульбы, морквы, накрышаным у ваду хлебам. 3 сена яны старанна выбіраюць тонкія духмяныя сцяблінкі лугавых траў.
    Юрку і Юльку, таксама як і ўсіх іншых жывёл на станцыі, даглядаюць самі юныя натуралісты. Яны ведаюць, што і калі трэба даваць казулям есці, і вядуць дзённік, куды запісваюць усе заўважаныя імі асаблівасці ў паводзінах і звычках жывёл.
    Мірны і Слаўны
    Юрку і Юльку я наведваў кожны раз, калі бываў на станцыі. Спачатку іх даглядаў Віця, вучань сёмага класа, а потым яго змяніў Жора, які вучыўся ў той час у VI класе 53 школы.
    Раслі казулі хутка.
    3 кожным месяцам заўважаліся ўсё новыя і новыя змены і ў паводзінах і ў знешнім выглядзе Юркі і Юлькі.
    Непрыкметна праляцеў год, і ў маі 1955 года ў Юркі выраслі рожкі — два роўныя слупкі, абцягнутыя бархацістай скуркай. Яшчэ праз год Юрка меў ужо сапраўдныя рогі з трыма вострымі кончыкамі-адросткамі.
    Цяпер юныя натуралісты чакалі дня, калі ў Юркі і Юлькі з’явяцца малыя.
    I вось нарэшце гэты дзень надышоў.
    Увесь час Жора дбайна вёў на станцыі дзённік пад назвай «Назіранні за казулямі». Вось што было запісана ў гэтым дзённіку:
    «2 студзеня 1957 года. Самец казулі Юрка скінуў свае рожкі. Мы і раней заўважалі, што ён чухаецца імі аб зямлю і аб сетку вальеры.