• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    Перабіраюцца палёўкі і ў лес, калі там хапае арэхаў і жалудоў. Тут іх ловяць лісіцы і барсукі.
    Восенню барсукі наведваюць часам агароды, дзе любяць пажывіцца морквай і буракамі. Адкарміўшыся за лета, яны ў верасні пачынаюць рыхтавацца да халоднай зімы.
    Барсукі прыводзяць у
    парадак нару, выкідваюць з яе рознае смецце, высцілаюць сваё логава лісцем і сухой травой, затыкаюць мохам усе выхады з нары, каб было цяплей. Адначасова яны робяць і харчовыя запасы, якімі кормяцца позняй восенню, калі не выходзяць з нары па некалькі дзён. 3 надыходам халадоў, звычайна ў сярэдзіне лістапада, тлустыя і лянівыя барсукі засынаюць у сваіх логавах таксама, як і мядзведзі ў бярлогах.
    Чародамі збіраюцца на балотах у верасні дзікія качкі і жыруюць, рыхтуючыся да выраю.
    Маладыя жоравы таксама збіраюцца разам з бацькамі ў вялікае падарожжа. Яны вучацца лятаць строем, трохкутнікам і, пакінуўшы роднае балота, дзе нарадзіліся і выраслі, робяць для практыкі пробныя палёты над ваколіцамі.
    Кормяцца жоравы цяпер не толькі на балотах, дзе яны ядуць розных чарвей, лічынак, жабак і карэнні балотных раслін, але і на палях. У канцы лета і ў пачатку восені яны трымаюцца бліжэй да палеткаў, куды прылятаюць харчавацца на золку. Асабліва любяць яны гарох.
    Адлятаюць жоравы ад нас у кастрычніку. Гучным крыкам, нібы баявымі трубамі, абвяшчаюць яны ўсяму свету аб тым, што пачынаюць свой вялікі пералёт у цёплыя краі на зімоўку. Адзін за адным, у стройным парадку, узнімаюцца ў паветра і адразу набіраюць вышыню трохкутнікі жораваў. На чале кожнага кліна ляціць старьі вопытны павадыр. Ляцяць яны высока, на вялікай адлегласці ад зямлі. Першы вялікі прыпынак жоравы робяць у вусці Дуная. Так далятаюць яны да Егіпта.
    На чужыне, у час зімоўкі, жоравы трымаюцца разам, вандруючы ўздоўж рэк. Яны дабіраюцца ўверх па Нілу аж да вытокаў яго ў Судане і Эфіопіі. Потым вяртаюцца назад і з надыходам вясны з’яўляюцца на радзіму.
    Набліжаючыся да родных мясцін, жоравы разбіваюцца на асобныя групы, а далей — на пары і гняздзяцца на балоце, дзе нарадзіліся, на купінах з нізкай травой, каб можна было з вышыні свайго гнязда аглядаць ваколіцы...
    У верасні ночы становяцца халоднымі. Раніцой на траве, на лістах хмызняку зіхацяць буйныя кроплі халоднай і чыстай расы. Над балотамі, над паплавамі сцелецца густы белы туман.
    Кастрычнік
    Восень прала кужаль тонкі— Павуціння белы лён;
    Восень шэрыя заслонкі Моўчкі клала на адхон.
    Якуб Колас.
    У прыродзе ўсё больш адчуваецца восень.
    Лісце на дрэвах пажоўкла. На фоне залатых лістоў бярозы і клёна ярка чырванеюць ягады рабіны — любімы корм драздоў. Сваёй дзейнасцю дразды спрыяюць распаўсюджванню рабіны. Частку ягад яны скідваюць незнарок на зямлю. Пералятаючы ў пошуках корму з месца на месца, дразды за дзень перасоўваюцца на адлегласць у дзесяткі і сотні кіламетраў. У страўніках
    птушак вандруе разам з імі і насенне рабіны. Яно застаецца непаіпкоджаным, бо мае моцную і трывалую абалонку. Такім чынам дразды заносяць насенне з’едзеных ягад у вельмі далёкія мясціны, дзе дагэтуль зусім не было рабін. Часам насенне трапляе ў новыя мясціны і ў камячках гразі, якія прысохлі да лапак птушкі, а потым адваліліся. Там занесенае драздамі насенне прарастае, і мы бачым маладзенькія рабінкі далёкадалёка ад старых рабін.
    Парывы ветру зрываюць з дрэў лісты, усцілаючы зямлю пярэстым чырвона-жоўтым дываном. Толькі з магутных дубоў доўга яшчэ не ападае лісце. Дубовы ліст моцны і трывалы. На некаторых дубах жоўтыя лісты захоўваюцца на дрэве аж да самай вясны.
    Надвор’е псуецца.
    Павялічваецца колькасць пахмурных дзён, усё часцей цярушыць дробны, зацяжньі дождж. Але і ў кастрычніку, асабліва ў пачатку месяца, устанаўліваецца часам добрае сонечнае надвор’е.
    У такія дні ў ясным і празрыстым паветры плывуць тонкія ніці павуцінак з маленькімі павучкамі-вандроўнікамі.
    На сінім высокім небе — ні хмаркі. Лагодна свеціць сонца. Цёпла і суха. Зноў расцвітаюць некаторыя расліны. З’яўляецца свежая зялёная траўка. 3-пад кары дрэў, з розных шчылін вылазяць днём насякомыя, якія схаваліся на зіму.
    Дзе-нідзе лятаюць на сонцы матылькі і стракозы.
    «Бабіна лета» — так называюць у народзе гэтыя цудоўныя дні залатой восені.
    Вы ідзяце па лясной прасецы. Абапал густыя кусты арэшніку, кранутыя бледнай жаўцізной.
    3 кустоў, аднекуль знізу, выпырхнула раптам ма~ ленькая птушка і села на галінку.
    Спыніцеся, паглядзіце на крапіўніка!
    Маленькая, бадзёрая і рухавая птушка, карычневатая, з дробнымі кропкамі і цёмнымі, хвалістымі папярочнымі рыскамі зірнула на вас з цікавасцю. Кароткі хвосцік яе стромка ўзняўся ўгару.
    Крапіўнік безупынна круціцца на галінцы куста. Бойкі, вёрткі і кругленькі, нібы арэшак, ён шпарка паварочваецца ва ўсе бакі, пазіраючы на вас то адным, то другім вочкам. Нездарма яго часам так і называюць арэшак. I ўвесь час хвосцік яго тырчыць задзірыста ўверх.
    Потым пачулася рэзкае, траскучае:
    — Цік-трык-трык-тр-р-р-р...
    Крапіўнік зляцеў з галінкі і з гучным трэскам шмыгнуў пад куст, у самы гушчар.
    Трымаецца крапіўнік у зарасніках крапівы, ад якой ён і атрымаў сваю назву, у кустах маліны і арэшніку, у папараці і сярод сухога галля. Спрытна прабіраецца ён^скрозь густыя спляценні хмызняку, пералятае з адной кучы галля на другую, шнырае, нібы мышка, між карэннямі дрэў, заглядае ва ўсе шчыліны і ямкі, усюды ловячы насякомых.
    Крапіўніка можна бачьхць у нас і вясной, і летам, і восенню, і зімой, бо гэтая маленькая непаседлівая птушка з востранькай дзюбкай і кароткімі крылцамі ніколі не пакідае тую мясцовасць, дзе нарадзілася і вырасла.
    У канцы красавіка ці ў пачатку мая крапіўнік будуе гняздо з моху, сухіх сцяблінак і лісця. Круглае, нібы шар, з невялікай адтулінай з боку для ўваходу, яно знаходзіцца звычайна сярод зараснікаў папараці, маліныі дзікага хмелю — проста на зямлі ці ў кустах ядлоўцу, невысока над зямлёй. Часам гняздзіцца крапіўнік і ў такіх ненадзейных мясцінках, як куча галля,
    між складзеных дроў, сярод карэнняў вываратня. Таму ў некаторых мясцовасцях крапіўніка называюць яшчэ і падкарэннікам.
    Ночы ў кастрычніку цёмныя і халодныя. Ранішнія лёгкія замаразкі пакрываюць срэбрам траву і жоўтае лісце на зямлі, зацягваюць маленькія лужыны тонкім і крохкім шклом.
    На сенажаці, нават у сонечны дзень, не відаць ні жабак, ні яшчарак. Ратуючыся ад надыходзячых халадоў, зялёныя жабы залезлі ў твань, схаваліся пад берагам рэчкі ці сажалкі, а травяныя жабы і жвавыя, спрытныя яшчаркі — пад мохам і пад карэннямі дрэў, пад галлём і сухім лісцем на зямлі і заснулі на ўсю зіму.
    У здранцвенні, без ежы, правядуць яны халодны зімовы час. Калі ж якая з іх замерзне — такой бяды! Ёй гэта не пашкодзіць. 3 надыходам цяпла яна адтае, сэрца пачне біцца зноў, жабка ці яшчарка ажыве і заварушыцца. Гэтак жа зімуюць і змеі, і трытоны, якія яшчэ раней пакінулі вадаёмы. Пад канец лета трыто-
    наў можна сустрэць далёка ад вады. Трытоны пераносяць зімовыя халады ў тым жа стане здранцвення, што і жабы.
    3 восені пачынае рыхтавацца да зімовай спячкі вожык. Ён выбірае сабе дзе-небудзь пад галлём ці пад кустом зручную ямку. Сюды ён прыносіць сухую траву, мох, лісце. 3 надыходам зімы вожык залазіць у ямку і засынае. Спіць ён да сакавіка.
    Крот зімою не спіць. У сваіх падземкых калідорах ён знаходзіць сабе дастаткова корму і тады, калі паверхня зямлі пакрыта снегам.
    Ціха і сумна ў лесе. Хіба толькі крыкне прарэзліва
    сойка ды час ад часу стукне па дрэве дзяцел.
    На зіму дзяцел нікуды не адлятае.
    Цэлы дзень, ад рання і да ночы, дбайна і цярпліва выстуквае гэты «лясны доктар» ствалы дрэў. Сваёй моцнай і вострай дзюбай ён вьіганяе з-пад кары і нават з самой драўніны караедаў, пільшчыкаў, даўганосікаў і іншых шкодных насякомых і знішчае іх.
    У нашых лясах шматлікае сямейства дзятлаў прадстаўлена некалькімі відамі. Самы буйны з іх — чорны дзяцел, ці, як яго яшчэ называюць, жаўна.
    Гэта даволі вялікая птушка, большая за галку.
    Уся яна з галавы да ног чорная. Толькі на галаве ў жаўны — чырвоная шапачка. Гняздзіцца чорны дзяцел У дуплах старых дрэў.
    Далёка па лесе разносіцца яго рэзкі, высокі і звонкі крык:
    — Пр-пр-пр-пр-пр-пр-ы-ы-і-і...
    Часам ён выкрыквае працяжна, нібы лемантуе жаласна:
    — Кі-і — і-і-ій!
    Крык жаўны можна пачуць у старым і глухім хвойным лесе вясной, восенню, а часам і зімой.
    Жаўна пазбягае чалавека і трымаецца звычайна там, дзе людзі бываюць рэдка і дзе яе цяжка заўважыць.
    Затое часта можна ўбачыць пярэстых дзятлаў. Апярэнне іх стракаціць чорным, белым і чырвоным колерамі. У лісцевых лясах сустракаецца часам і зялёны дзяцел.
    Дзятлы прыносяць нашым лясам вялікую карысць.
    У сухім сасновым бары сінеюць верасы. Толькі над імі і можна яшчэ ўбачыць цяпер у сонечны дзень руплівую пчалу.
    На кветках верасу яна заканчвае свае апошнія нарыхтоўкі ў гэтым годзе.
    Пад цёмнымі елкамі чырванеюць на зялёным моху брусніцы. На балоце спеюць журавіны. Імі пачынаюць карміцца цецерукі.
    Глуіпцы трымаюцца цяпер паблізу асінніку. Яны скубуць асінавы ліст, пераходзячы з лёгкіх летніх харчоў на зімовыя.
    Летам глушцы любяць змешаны лес з палянамі, з мохам і ягадамі, бо ягады ў гэты час — іх асноўны’ корм. На зіму глушцы перабіраюцца ў хвойны лес, дзе кормяцца мяккімі зялёнымі шыпулькамі.
    Ішоў я неяк кастрычніцкай раніцай уздоўж невяліКйГа балота на ўскраі лесу. Зямля ноччу крыху падмерзла. Зялёныя ўсходы азімай руні на суседнім полі серабрыліся інеем. У блакітным небе свяціла няяркае сонца.
    Я падышоў да самага берага балота з нізкарослымі сасонкамі і бярозкамі, з кустамі лазы, каб паглядзець, ці плавае пад тонкай кромкай лёду дробная вадзяная жыўнасць.
    Аднекуль знізу, недалёка ад мяне, пачулася нягучнае, але настойлівае:
    — Кірыць-кірыць...
    3 зямлі, з-пад кучы хворасту, узляцела раптам цэлая чародка курапатак. Іх было не менш дзесяці.
    Гэта быў сёлетні вывадак.
    Маладыя курапаткі зрабіліся ўжо дарослымі, але трымаліся яшчэ разам, на чале з маткай. Яны цяпер не адрозніваліся ад маткі ні велічынёю, ні знешнім выглядам, але па-ранейшаму падпарадкаваліся ёй, слухалі яе загады.
    У апярэнні курапатак пераважаў шэры колер. Толькі галава і шыя былі карычняватыя. Хвасты пры ўзлёце ператварыліся ў кароткія, рыжыя, акругленыя вееры. 3 шумам знікла ўся чародка ў кустах.