• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    яны бяруць дробную, у большасці хворую і здохлую Кормяцца яньі таксама падлінай, ловяць часам мьішэн.
    Вядомы натураліст Брэм лічыць, што каля рыбных промыслаў чайкі маюць значэнне санітарау і што іх трэба аХ°уВмаі'берагі рэчак і балот пакрыліся маленькімі блакітнымі зоркамі незабудак. Па вільготных лясных кутках моцна і прыемна пахнуць ландышы.
    У сажалках і канавах з’явіліся апалонікі, якія праз месяц ператворацца ў маленькіх жабак. Плаваюць трытоны і жукі-плывунцы. Па паверхні вады коузаюцца даўганогія вадамеры.
    На балоцістым лузе каля рэчкі жаласна крычац кнігаўкі. Прыляцелі яны рана, разам з жаваранкамі і шпакамі. Жывуць кнігаўкі каля вады, кормяцца чарвякамі лічынкамі, слімакамі. У пачатку красавіка кнігаўкі выкапалі на лузе каля рэчкі невялікую ямку, і самка паклала туды чатыры зеленаватыя янкі. Праз шаснаццаць дзён з яек выйшлі птушаняты.
    Кнігаўкі — смелыя птушкі. Яны адважна бароняць сваіх дзяцей і кідаюцца заўзята на кожнага, хто набліжаецца да іх гнязда.
    Па высокай ярка-зялёнай траве, недалёка ад гнязда кнігавак, паважна і маўкліва ходзіць бусел. У яго вострая і моцная дзюба чырвонага колеру. Доўгія ногі таксама чырвоныя. А сам ён — белы, толькі канцы вялікіх і шырокіх крылаў чорныя.
    Бусел не мае голасу. Ен не крычыць, а клякоча — гучна і часта шчоўкае сваёй дзюбай.
    Добра знаёмая нам постаць бусла вельмі характэрна для беларускага сельскага пейзажу.
    Гняздзіцца бусел недалёка ад чалавека, часам нават на даху будынка ці на старым дрэве, што расце на вясковым двары. Кожную вясну бусел звычайна вяртаецца на сваё старое месца. Ён амаль зусім не баіцпа людзей.
    Гняздо ў бусла вялікае. Яно складзена з галля. 3 кожным годам гняздо робіцца ўсё большым і вышэйшым, Унутры яно выслана травой, саломай, пер’ем. Кожную вясну буслы кладуць новую подсцілку. У красавіку ў гняздзе з’яўляюцца чатыры-пяць яек.
    Калі самка сядзіць у гняздзе, самец прыносіць ёй з лугоў і балот корм — змей, жаб, мышэй, пацукоў, чарвякоў, лічынак насякомых. Малыя бусляняты вылупліваюцца з яек у маі.
    Мне давялося наглядаць сямейства буслоў, якое пасялілася на даху двухпавярховага паляўнічага дома, у якім я жыў у паркавым лясніцтве Белавежскай пушчы. У гняздзе было чацвёра буслянят. Бацькі дбайна даглядалі сваіх дзяцей. Яны па чарзе часта прыносілі буслянятам корм.
    У сонечныя спякотныя дні старыя буслы махалі над малымі крыламі, каб буслянятам не было горача, засланялі іх ад сонца і апырсквалі вадой, якую прыносілі ў дзюбах з сажалкі.
    Сваіх птушанят буслы кармілі ў гняздзе каля двух месяцаў. Пад восень, калі малыя выраслі і навучыліся лятаць, яны ўсе разам далучыліся ў пойме ракі Нарэўкі да іншых буслоў, якія сабраліся з усяго наваколля.
    На шырокай паляне каля мястэчка Белавежа пасвіліся коні, а паміж іх паважна хадзілі, збіраючыся часам у купкі, маўклівыя буслы. Стварался ўражанне, быццам яны прыляцелі сюды з усіх бакоў на нараду,
    на абмеркаванне плана вялікага падарожжа, якое павінна распачацца ў недалёкім будучым.
    Ля берага рэчкі жыве ў невялікай норцы вадзяная землярыііка. 3 выгляду яна падобна на мыш, але з грызунамі не мае нічога агульнага. Землярыйка, як і крот, належыць да насякомаедных. У яе доўгая, вострая мордачка, якая заканчваецца хабат-
    ком, і маленькія вочкі. Земля-
    рыйка добра плавае і нырае. Футра яе не прапускае ваду да скуры, і цела звярка ў вадзе заўсёды сухое. Спінка ў землярыйкі чорная і гладкая, нібы аксамітная, a брушка серабрыста-белае. Як і ўсе насякомаедныя, землярыйка вельмі ненасытная. Гэта хоць і маленькі, але нястомны і злы драпежнік, які безупынна знаходзіцца
    ў руху, шукаючы сабе здабычу.
    Корміцца землярыйка не толькі насякомымі і слімакамі, але нападае і на болыпых за сябе мышэй і жаб. 3 імі яна распраўляецца вельмі хутка, спрытна і бязлітасна. Калі сустрэнуцца дзве землярыйкі, то абавязкова кінуцца адна на другую. Дужэйшая пераможа і з’есць слабейшую. Тое самае робіць, між іншым, і крот, калі сустрэне пад зямлёй другога крата.
    Вечарам выходзіць на паляванне калючы вожык. Дробным трушком бяжыць ён па сцежцы, прынюхваючыся да зямлі і да паветра. Жыве ён пераважна ў лі-
    сцяных пералесках.
    Паспрабуйце крануць вожыка кійком, і ён адразу згорнецца ў калючы клубок. Hi галавы яго, ні лапак не відаць, з усіх бакоў тырчаць вострыя, натапыраныя іголкі.
    Вожык таксама належыць да насякомаедных. Корміцца ён хрушчамі і іх лічынкамі, слімакамі, конікамі, мышамі, змеямі, птушанятамі. Ён не баіцца нападаць на гадзюку і смела распраўляецца з ёю. Змяіная атрута дзейнічае на яго слаба.
    У няволі вожык прыжываецца лёгка. Вожык, які быў у мяне, хутка прывык да новай абстаноўкі, да жыцця на гарадской кватэры. Ён еў мяса, хлеб, гародніну, піў малако, а мышэй лавіў не горш за кошку. Людзей вожык не баяўся, не скручваўся ў клубок, калі да яго падыходзілі, і смела браў ежу з рук.
    Днём ён спаў у невялікай фанернай скрынцы, на подсцілцы з сухой травы і лісця, а ўночы вандраваў па кватэры, заглядаючы ва ўсе куткі. Пры гэтым ён пыхкаў, як маленькі паравоз, а кіпцюры яго задніх лапак стукалі ўвесь час па падлозе.
    Па вечарах, пасля захаду сонца, гудуць у паветры майскія жукі — хрушчы. Гэта — небяспечныя шкоднікі садоў і лясоў. Пражэрлівыя лічынкі майскага жука, якія жывуць у зямлі на працягу чатырох год, аб’ядаюць карэнні раслін, дрэў, асабліва сасны, Ад гэтага расліны і дрэвы сохнуць.
    Самі майскія жукі аб’ядаюць лісце пладовых дрэў, бярозы і дуба. Хрушчоў знішчаюць гракі, шпакі, лелякі, землярыйкі, краты, вожыкі, барсукі.
    Усіх пералічаных птушак і жывёл вы ўжо ведаеце, за выключэннем, можа, леляка, ці, як яшчэ называюць яго, казадоя.
    Ці даводзілася вам калі бачыць гэтага начнога птаха?
    У лесе, у вячэрнім змроку, вы можаце пачуць працяглыя загадкавыя гукі:
    — Р-р-р-у... р-р-р-у... р-р-р-у...
    Гэта і ёсць казадой. Гэта — яго песня.
    У казадоя доўгае тулава 3 вялікай галавой. Дзюба невялікая, але рот вельмі шырокі, як у стрыжа і ластаўкі.
    Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан. 3 надыходам змроку ён ловіць у паветры майскіх жукоў і розных буйных начных насякомых. Часам ён садзіцца ці лажыцца на якую-небудзь старую калоду, заўсёды не ўпоперак, а ўдоўж, прыпадае да яе грудзьмі і нібы зліваецца з паверхняй калоды ўсім сваім мяккім, шаравата-бурым апярэннем.
    Па афарбоўцы казадоя цяжка адрозніць^ад кары дрэва, ад пажоўклага лісця. Крылы ў яго доўгія, і лятае ён добра, але лапы мае кароткія. Таму хадзіць казадой не можа і, замест таго каб сядзець,— ляжыць.
    Праз хвіліну з таго месца, дзе апусціўся казадон, зноў загучыць яго роўная, але аднастайная трэль.
    Несвядомыя людзі кажуць, быццам казадой смокча казінае малако. Гзта, зразумела, няпраўда. Ён корміцца толькі насякомымі. I завуць яго «казадоем» памылкова.
    У сярэдзіне мая змаўкаюць салаўі. У канцы мая пачынаюць асыпацца кветкі бэзу.
    Чэрвень
    На пашы рыжыя чмялі Загаспадарылі між кветак. 3 маленькіх гладышоў пілі Пахучы мёд — ласунак лета.
    Пімен Панчанка.
    Адцвілі фруктовыя сады, асыпаліся ружова-белыя пялёсткі яблынь. У чэрвені — першым летнім месяцы — каласуе жыта, пачынаюць чырванець суніцы. Пахне мёдам канюшына.
    Змаўкаюць птушыныя спевы. У большасці лясных птушак вывеліся птушаняты. Клапатлівыя бацькі безупынна носяць у гнёзды чарвякоў, вусеняў, слімакоў, матылькоў, мушак. Нялёгка ім накарміць сваіх дзяцей. Сядзяць малыя ў гняздзе, шырока разявіўшы рот,
    і наперабой просяць есці. Толькі давай і давай! Падляціць маці, суне ў разяўленую дзюбу чарвяка і зноў ляціць па здабычу. А тут, следам за ёю, з’яўляецца бацька і таксама частуе малога жучком ці вусенем. Хапае бацькам работы!
    Летні дзень вялікі, а птушаняты хочуць есці безупынна. Падлічана, што адна сям’я шпакоў знішчае за дзень каля чатырохсот шкодных садовых слімакоў. A колькі яны знішчаюць вусеняў, матылькоў, жучкоў!
    Вялікае значэнне мае і тое, што птушкі разносяць насенне дрэў і розных раслін. Гэтым яны дапамагаюць росту і развіццю лясоў, распаўсюджанню ягад.
    Шанаваць і абараняць птушак, нашых маленькіх вясёлых сяброў і памочнікаў,— абавязак усіх юных натуралістаў і краязнаўцаў, піянераў і школьнікаў, хлапчукоў і дзяўчынак.
    Трэба не толькі самім будаваць для птушак хаткі, але ахоўваць іх, не даваць нікому разбураць гнёзды і крыўдзіць птушанят.
    Трэба ўсім тлумачыць, што птушкі не толькі цешаць людзей сваім прывабным выглядам і цудоўнымі спевамі, але і дапамагаюць забяспечыць добры ўраджай.
    У лесе, асабліва раніцою, часта можна пачуць гучнае, вам, напэўна, добра вядомае:
    — Ку-ку... ку-ку... ку-ку...
    Гэта кукуе самец зязюлі, буйная шэрая птушка, з выгляду падобная крыху на ястраба.
    У зязюлі дзіўныя звычкі, якімі яна адрозніваецца ад усіх птушак. Зязюля не мае ўласнага гнязда і не гадуе дзяцей.
    Свае яйкі самка зязюлі падкідвае па аднаму у гнезды іншых птушак. Падпільнуе, калі птушка адляціць, і знясе сваё яйка ў чужое гняздо. Так і гадуюць дроб-
    ныя птушкі вялікіх ненажэрных дзяцей зязюлі, як сваіх уласньіх.
    Калі зязюляня падрасце, яму робіцца цесна ў гняздзе малой птушкі, якая яго выседзела. Тады яно выкідвае з гнязда на зямлю адно за адным усіх птушанят сваіх прыёмных бацькоў. Цяпер яму аднаму дастаецца ўвесь корм. Калі б зязюляня не выкінула ўсіх астатніх птушанят, малыя птушкі не здоле-
    лі б яго выгадаваць.
    Для чалавека нават і бяздомніцы-зязюлі прыносяць вялікую карысць. Вядома, што адна зязюля з’ядае за летні дзень каля двух тысяч шкодных валасатых вусеняў, якіх не могуць есці малыя птушкі.
    Усе птушкі падзяляюцца на птушанятных і вывад-
    кавых.
    Зязюлі, шпакі, берасцянкі, чыжы, дразды, сініцы, ластаўкі, стрыжы, шчыглы і многія іншыя птушкі, у тым ліку і ўсе драпежныя, належаць да птушанятных.
    Птушаняты ў гэтых птушак нараджаюцца слабыя, голыя, бездапаможныя. Яны маюць патрэбу ў гняздзе і ў доглядзе, пакуль не вырастуць і не навучацца лятаць. Увесь гэты час бацькі іх кормяць, даглядаюць і ахоўваюць.
    Птушанятныя птушкі будуюць гнёзды звычайна над зямлёй, на дрэвах і кустах. Гнёзды ў іх — трывалыя, надзейныя, цёплыя, зробленыя часам па-майстэрску.
    Да вывадкавых птушак належаць лясныя птушкі з сямейства курыных — глушцы, цецерукі, курапаткі, рабчыкі, вадаплаўныя птушкі — качкі, гусі і многія